• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Чачота да Багушэвіча  Генадзь Кісялёў

    Ад Чачота да Багушэвіча

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 397с.
    Мінск 1993
    128.75 МБ
    118 Александровіч С. Кнігі і людзі. С. 161.
    Атрымалі сваю ацэнку, праўда, у агульнай форме, і публіцыстычныя выступленні Багушэвіча ў «Краі» (як мы ведаем, гэты бок яго дзейнасці быў абачліва прыкрыты псеўданімамі). Газета «Внленскнй вестннк» у № 79 за 1891 г. выказала незадавальненне, што карэспандэнцыі «Краю» з Вільні (прозвішча карэспандэнта не называлася) занадта тэндэнцыйныя, у іх зашмат нараканняў на грамадскія недахопы, на «цяжкія часы».
    У цэлым, як мы бачым, прыжыццёвых крытычных водгукаў у друку на творчасць Багушэвіча было параўнальна няшмат, прычым часцей за ўсё пры ацэнцы яго кніг прэваліравалі палітычныя, а не чыста літаратурныя меркаванні. Куды больш шчырая і высокая ацэнка творчасці выдатнага пісьменніка змяшчалася ў перапісцы сучаснікаў (пісьмы Э. Ажэшкі да Я. Карловіча за 1887—1888 гг. ||9), у непасрэдных бесцэнзурных водгуках прагрэсіўных дзеячаў (верш А. Гурыновіча «Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею...» 12°).
    Мастацкія творы Абуховіча і Гурыновіча пры жыцці не публікаваліся, не было на іх, натуральна, і друкаваных водгукаў. Гэта ж у цэлым датычыць і Тапчэўскага. Праўда, яго верш «Панскае ігрышча» (калі прыняць такую атрыбуцыю), як вядома, выклікаў своеасаблівую палеміку. Ф. Багушэвіч перадрукаваў яго ў зборніку «Смык беларускі», змясціўшы побач свой «Адказ». У прадмове Багушэвіч пісаў: «...чытаў я і так перапісаныя вершыкі якогасьці Юркі «Панскае ігрышча», гдзе Юрка надта дзівуецца і як бы завідуе панам тым, каторыя, можа, і больш ад Юркі таго працуюць, толькі, ведама, вучоныя, дык лягчэй і спарней. Я перапісаў і сюды тое «Ігрышча», няхай выбачае пан Юрка, але дальбог аж злосць узяла, што ІОрка спадабаў тое, што толькі блазну можа спадабацца. Я тыкі і чыркнуў яму «Адказ», але так думаю, што гэта ён, смеючыся з нашага цёмнага брата, напісаў; гэтак думаў, што дурны мужык, дык ужо нічога і не відзе, і не знае! Ой, памыліўся!» 121 Ацэнка, як бачым, крытычная, можна сказаць, нават адмоўная. Гэта было звязана з тым, што Багушэвіч тады якраз выпрацоўваў рэвалюцыйна-дэмакратыч-
    119 Гл.: Выказванні аб беларускіх пісьменніках другой паловы XIX стагоддзя // Беларускія пісьменнікі другой паловы XIX ст.: 36. тэкстаў. Мн., 1956. С. 330.
    120 Беларускія пісьменнікі другой паловы XIX ст. С. 215.
    121 Багушэвіч Ф. Творы. Мн., 1967. С. 74.
    ную эстэтыку і яму неабходна было адмежавацца ад пісьменнікаў, што, на яго думку, схіляліся да лібералізму або займалі невыразную ідэйную пазіцыю.
    Звестак пра прыжыццёвыя крытычныя матэрыялы, звязаныя з пісьменніцкай працай Янкі Лучыны, у нашым літаратуразнаўстве пакуль што няшмат. Пра надзвычай прыхільны водгук Марыі Канапніцкай аб творчасці Лучыны ў пісьме да паэта размова ішла вышэй. Выяўлены і асобныя раннія згадкі з ацэнкай твораў Лучыны ў польскім друку. Цікава, што, як і іншыя беларускія пісьменнікі таго часу, паэт часцей за ўсё выступаў у гэтых згадках пад псеўданімам. Рэцэнзенты наўмысна не раскрывалі або не ведалі яго сапраўднае імя. Так, у 1888 г. у часопісе «Край» віталася з’яўленне «новага таленту — Яна Дамбровы», які «ў адной з замежных газет крануўся ліры Сыракомлі і здабыў з яе голас чысты і моцны» 122. Як устанавіў У. Мархель, Дамброва — адзін з псеўданімаў Лучыны, размова ішла пра публікацыю ў парыжскім часопісе «Глос Польскі» яго верша «Лірнік вясковы». Праз чатыры гады ў тым жа часопісе «Край», гаворачы пра выхад у свет чарговага «Северо-Западного календаря», А. Ельскі з захапленнем адзначыў: «Жамчужынай выдання з’яўляецца беларускі верш, наследаванне з Сыракомлі «Горсць пшаніцы». Высокая тут мараль для нашага народа, цудоўная перадача зместу на беларускай гаворцы сведчыць, што гэта не толькі простая гаворка, але што на ёй можна і выказвацца і пісаць гэтак жа добра, як і на іншых мовах. Дзякаваць за гэтую каштоўнасць належыць «Янку Лучыну» (напэўна, псеўданім). Такіх рэчаў беларускаму народу патрэбна чым пабольш» |23. Як бачым, апрача непасрэднай высокай ацэнкі твора Лучыны А. Ельскі скарыстаў нагоду, каб сказаць некалькі прыхільных слоў у абарону любай яму беларускай мовы.
    Высока ацэньвалася літаратурная праца Лучыны ў некралогах, змешчаных у польскай прэсе, у прадмове да зборніка польскіх твораў Лучыны, які выйшаў у 1898 г., пасля смерці паэта, і ў рэцэнзіях на гэты зборнік 124.
    122 Мархель У. Крыніцы памяці. С. 95.
    123 Там жа. С. 141.
    124 Гл.: Мальдзіс А. Першыя галасы прызнання // Беларусь. 1965. № 1. С. 25; Пачынальнікі. С. 474—476; Александровіч С. X., Александровіч В. С. Беларуская літаратура XIX — пачатку XX ст. С. 115—122; Казбярук У. Літаратурныя клопаты Янкі Лучыны // Полымя. 1981. № 8. С. 235.
    He даследаваны нашым літаратуразнаўствам у колькінебудзь поўным выглядзе прыжыццёвыя крытычныя матэрыялы пра творчасць Аляксандра Ельскага. Агульная ацэнка яго творчасці і дзейнасці дадзена ў 1903 г. у «Вялікай агульнай ілюстраванай энцыклапедыі» (т. 31—32). У артыкуле Леанарда Лепшага (крыптанім «zy») асобна вылучана двухтомная праца Ельскага «Нарыс гісторыі краёвай гаспадаркі ў супастаўленні з нацыянальнымі звычаямі...» (назва і выхадныя даныя прыведзены недакладна), з артыкулаў названы: «Экскурсія ў Шчорсы», «Экскурсія ў Нясвіж, Клецк, Пінск і Кобрын», «Экскурсія ў польскія Інфлянты», «Нататкі з экскурсіі ў Слуцк», «Карцёжніцтва і ўвогуле азартныя гульні і забавы ў нас у святле традыцый і айчыннай літаратуры», «Аб грамадзянскай самаахвярнасці, алігархіі і кульце чужыны», біяграфіі Д. Манюшкі, К. Буйніцкага, графа Э. ГутэнЧапскага, згадваліся артыкулы па беларусазнаўству ў энцыклапедыі, «Краі» і «Хвілі». Пра беларускамоўную творчасць сказана коратка: «Апрача таго, выдаў на беларускай мове пераклад 1-й кнігі «Пана Тадэвуша» А. Міцкевіча, а таксама тры брашуры супраць дэмаралізацыі народа, эміграцыі і п’янства».
    Як бачым, агульны вобраз беларускай аператыўнай крытыкі XIX ст. складваецца з асобных мазаічных кавалачкаў і фрагментаў. Поўная яе гісторыя яшчэ не напісана.
    Надзвычай важнай групай гісторыка-літаратурных крыніц з’яўляюцца крыніцы да біяграфій пісьменнікаў.
    Найперш тут вылучаюцца аўтабіяграфічныя матэрыялы: аўтабіяграфіі, дзённікі, успаміны саміх пісьменнікаў.
    Трэба адразу ж адзначыць, што такога роду матэрыялаў мінулага стагоддзя дайшло да нас мала.
    Вядома аўтабіяграфічная нататка В. Савіча-Заблоцкага, упісаная ім у 1891 г. у альбом знанага рускага гісторыка і выдаўца М. Сямеўскага «Знакомые. Кннга автографов», які захоўваецца ў Пушкінскім доме ў Ленінградзе. Невялікая па памерах нататка змяшчае вельмі шмат інфармацыі, дае даследчыку ключ да ўсёй даволі складанай біяграфіі пісьменніка. Нататка напісана на рус-
    кай мове, у трэцяй асобе, надзвычай сцісла і ёміста і выглядае як артыкул для біяграфічнага слоўніка. Вось яе пачатак: «Войслав-Казнмнр Константнновнч Сулнма-Савяч-Заблоцкнй (comte Soulima во Францян) роднлся 1850 [г.] дня 3-го марта в нменя свонх роднтелей, Константнна-Станнслава Внкентьевнча Сулнмы-Савнч-Заблоцкого н Станнславы Нвановны княжны СвятополкМнрской, называемом Пончаны, в Днсненском уезде Внленской губерннн» (Пачынальнікі, 452). Далей ідуць звесткі пра навучанне ў Віленскай гімназіі і замежных універсітэтах, пра літаратурную дзейнасць, шырокія грамадскія сувязі (сярод сяброў і блізкіх знаёмых называюцца Ю. Крашэўскі і Дж. Гарыбальдзі), пра акалічнасці вяртання ў Расію. Цікава, што Савіч-Заблоцкі называе сябе «пісьменнікам польскім, рускім, французскім і нямецкім» і нідзе ў даным выпадку не гаворыць пра сваю творчасць на беларускай мове, хоць нататка завяршаецца ўказаннем на беларускія карані пісьменніка: «В 1891 [г.], в ноябре, прнехал в С.-Петербург с намереннем прнсоеднннться к православной церкве, веронсповеданню его белорусскнх предков» (Пачынальнікі, 453). Гэта звязана з няпэўным становішчам самога беларускага пісьменства ў той перыяд. He адразу новая нацыянальная літаратура адваёўвала сабе месца пад сонцам, дабівалася прызнання ў тагачасным грамадстве. Так што пэўная «мімікрыя» з боку некаторых літаратараў цалкам зразумелая.
    Вядомыя таксама аўтабіяграфічныя пісьмы А. Ельскага. Адно з іх выкарыстоўваецца ў артыкуле пра пісьменніка ў «Вялікай агульнай ілюстраванай энцыклапедыі», пра які толькі што ўспаміналася. «Натата біяграфічна» 1900 г. на 8 лістах захоўваецца ў акадэмічнай бібліятэцы ў Вільнюсе сярод матэрыялаў гісторыка і калекцыянера Л. Уземблы (ф. 151 —1021).
    3 пісьменніцкіх успамінаў XIX ст. адзначым мемуары Ф. Савіча і А. Абуховіча. Есць мемуарныя мясціны і ў «Беларусі» А. Рыпінскага (пра сустрэчы з дзекабрыстам В. Кюхельбекерам у Дзінабургскай крэпасці), трапляюцца аўтабіяграфічныя згадкі і сведчанні ў творах і перапісцы В. Дуніна-Марцінкевіча, У. Сыракомлі, Ф. Багушэвіча і іншых пісьменнікаў. Але найперш нас цікавяць мемуары-ўспаміны ў поўным сэнсе слова.
    Мемуары паэта-рэвалюцыянера Францішка Савіча, сасланага царызмам на Каўказ у салдаты па гучнай справе Ш. Канарскага, напісаны на пачатку 1840-х гадоў
    на Украіне, дзе ён пад імем доктара Гельгега хаваўся ад царскіх улад пасля ўцёкаў з салдатчыны. Надрукаваны яны ў 1876 г. у Кракаве на польскай мове ў кнізе Э. Гяленіюша (Іваноўскага) «Успаміны мінулых гадоў».
    Адным з першых у нашым літаратуразнаўстве ўспаміны Савіча вывучаў С. Александровіч, які пісаў: «На якой мове яны былі напісаны — невядома. Е. [Э.] Гяленіюш, называючы Ф. Савіча ў сваіх заўвагах да запісак русінам, г. зн. беларусам, нічога не гаворыць пра гэта» . Усё ж думаецца, што ўспаміны Савіча на польскай мове і пісаліся, таму што ў першай палове XIX ст. сфера ўжытку беларускай мовы была яшчэ досыць абмежаванай. Час беларускай прозы, у тым ліку мемуарнай і эпісталярнай, яшчэ не надышоў.
    Успаміны Савіча — надзвычай важная дакументальная крыніца як для ягонай біяграфіі, так і для ўсёй гісторыі грамадскага руху на Беларусі. Разам з тым гэта і мастацкі твор, які выйшаў з-пад пяра таленавітага літаратара. С. Александровіч у кароткай характарыстыцы гэтага гісторыка-літаратурнага дакумента адзначае «мясціны, напісаныя з вялікім майстэрствам і пераканальнасцю (сустрэча з Канарскім у Лісаве, катаванні вязняў Трубяцкім, пакуты ў карцэры, сцэна ў турме пасля зачытання прысуду і інш.)» . У якасці прыкладу прыводзіцца апісанне ўцёкаў Савіча з Кізляра, дзе ён служыў у салдатах. Вось гэта месца, дзе, дарэчы, выразна адчуваецца ўплыў «Крымскіх санетаў» А. Міцкевіча: «Спачатку было цёмна, толькі мігацелі зоркі, а калі а гадзіне першай выйшаў за Кізляр, узышоў месяц, асвяціў раўніну стэпу, поўную прывідаў, далёкую і ціхую; аглянуўся на горад і горы Каўказа, горкія слёзы жалю засланілі мне вочы, не мог глядзець. Навокал у стэпе быў такі спакой і цішыня, што, здавалася, нібы голас з радзімай Літвы (Беларусі і Літвы.— Г. К.) даходзіць да мяне, але гэта быў толькі голас надзеі, голас манго сэрца!»