Ад Чачота да Багушэвіча
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 397с.
Мінск 1993
Першаступенную цікавасць для ўзнаўлення вонкавага выгляду нашага песняра маюць фатаграфіі. Іх, на шчасце, захавалася нямала.
Першыя фатаграфічныя партрэты Багушэвіча былі змешчаны яшчэ разам з некралогамі, апублікаванымі сябрамі пісьменніка Н. Роўбам і Л. Уземблам у варшаўскіх часопісах «Тыгоднік ілюстрованы» і «Бесяда літэрацка» |55. Звяртае на сябе ўвагу, што гэта адна і тая ж фа-
150 Содаль У. Маляваў Тамаш Багушэвіч//Содаль У. Людзьмі звацца. Мн., 1977. С. 39—41.
151 На радзіме Ф. К. Багушэвіча // Літ. і мастацтва. 1940. 23 крас.
152 Содаль У. Людзьмі звацца. С. 39.
153 Ліс А. Вечны вандроўнік: Нарыс пра мастака Язэпа Драздовіча. Мн„ 1984. С. 168.
154 Там жа. С. 166—167.
155 Tygodnik ilustrowany. 1900. N 23. S. 445; Biesiada literacka. 1900. N 24. S. 474.
таграфія, трэба думаць, падораная пісьменнікам сваім сябрам. Арыгінал здымка (без надпісу, памерам 10,7Х Х15>3 см) ёсць сярод папер Уземблы ў віленскай акадэмічнай бібліятэцы (ф. 151 —1589). Гэта строгая, калі не сказаць парадная, то досыць рэпрэзентацыйная выява даволі позняга часу. Багушэвіч зняты ў шэрым сурдуце, зашпіленым на верхні гузік, і белай кашулі са стаячым каўняром. Клятчасты гальштук, доўгія вусы, кароткая падстрыжаная бародка. Адно з ранніх узнаўленняў здымка — у кнізе В. Ластоўскага «Кароткая гісторыя Беларусі» (1910). Гэта ж фатаграфія змешчана на паштоўцы, выпушчанай у 1906 г. выдавецтвам «Загляне сонца і ў наша аконца». На паштоўцы тэкст лацінкай: «Пранцішак Багушэвіч. Пясняр Беларусі. Напісаў «Дудку Беларускую» пад прозвішчам Мацея Бурачка і «Смык Беларускі» пад прозвішчам Шымона Рэўкі с-пад Барысава». Рэпрадукцыю паштоўкі (паводле экземпляра, што захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы АН БССР) гл. у зборніку «Пачынальнікі» (с. 385).
Варыянт гэтага ж здымка захоўваецца ў Інстытуце літаратурных даследаванняў Польскай Акадэміі навук у Варшаве, сярод папер Э. Ажэшка 156. Зроблены ён фатографам А. Страусам у Вільні. На адвароце аўтограф: «Францішак Багушэвіч» і, апрача таго, надпіс рукой 22
Я. Карловіча: «18^91 Францішак Багушэвіч з Вільні». XII
Такім чынам, здымак быў перададзены Э. Ажэшка праз Карловіча. Побач з вершам «Яснавяльможнай пані Арэшчысе» гэта быў падарунак пісьменніцы ў сувязі з 25-годдзем яе літаратурнай дзейнасці.
Гэты ж здымак пакладзены ў аснову партрэта пісьменніка на мемарыяльнай пліце ў Жупранскім касцёле. Партрэт мае авальную форму. На мармуровай пліце, якая мае выгляд чатырохвугольніка, скругленага ўверсе, зроблены надпіс па-польску: «С. п. Францішку Багушэвічу. 1840—1900. Сябры». У правым ніжнім рагу прозвішча майстра, які рабіў дошку: «Арасімовіч. Вільня» 157. Як паведаміла А. Мальдзісу ўнучка Багушэвіча С. Тамашэў-
156 Янкоўскі Э. Эліза Ажэшка і Францішак Багушэвіч//Ніва (Беласток). 1961. 1 студз.; Содаль У. «Францішак Багушэвіч з Вільні» // Голас Радзімы. 1989. 31 жн.
157 Апісанне дошкі і яе рэпрадукцыю гл. у кн.; Александровіч С. Незабыўнымі сцежкамі. С. 69.
ская, дошка «ўстаноўлена па жаданню сяброўкі Багушэвіча Элізы Ажэшка. Партрэт выканаў мастак Бусловіч» |58. Прынамсі, адносна мастака звесткі недакладныя. Пра асобу віленскага мастака-скульптара Івана (Яна) Арасімовіча з усёй важнай у такіх выпадках канкрэтнасцю, прадметнасцю расказаў нядаўна У. Содаль (Звязда, 1990, 21 сак.).
У трэцім томе «Беларусаў» Карскага, што выйшаў у 1922 г., змешчана (на ўклейках) усяго 4 фотапартрэты — Дуніна-Марцінкевіча, Багушэвіча, Купалы і Коласа. Багушэвіч прадстаўлены ўсё той жа папулярнай фатаграфіяй. Рэпрадукцыя ў Карскага — добрай якасці. Двума гадамі раней перамалёўка з гэтай фатаграфіі была змешчана ў першым выданні «Гісторыі беларускай літаратуры» М. Гарэцкага. Подпіс: «Ф. Багушэвіч (сярэдняга веку)»159. На наступнай старонцы ў гэтай жа кнізе пададзена фатаграфія «Ф. Багушэвіч (пад старасць)». Гэта вядомы партрэт — пісьменнік тут з вялікай барадой, у простай вясковай вопратцы, якую ўмоўна можна назваць сярмягай (магчыма, гэты ж здымак Р. Зямкевіч называў «фатаграфіяй Бурачка ў сялянскай світцы»), Абодва здымкі змешчаны ў кнізе А. Станкевіча пра Багушэвіча (Вільня, 1930), прычым фота «Багушэвіч пад старасць» (у сярмязе-світцы) даволі кепскай якасці; аўтар са шкадаваннем адзначаў, што «фатаграфія ў сярмязе ці хоць добрая з яе кліша — гэта ўжо вялікая сяння рэдкасць» |6°.
Есць надзвычай цікавыя звесткі, што датаванне, а дакладней храналагічнае суаднясенне здымкаў, аспрэчвалася дачкой пісьменніка Канстанцыяй (па мужу Мніховіч). У 1933 г. аўтару нататкі ў газеце «Беларуская крыніца» паказвалі ў сям’і Мніховічаў у Ашмянах фатаграфіі Багушэвіча. «Пры гэтым пераглядзе фатаграфіяў,— гаварылася ў нататцы,— гр [амадзян] ка М [ніхоіч] звярнула мне ўвагу на тое, што беларускія літараты, услед за Гарэцкім, памяшчаючы ў сваіх працах аб Багушэвічу дзве ягоныя падабізны і кіруючыся вонкавым выглядам паэта, мыльна іх падпісваюць: падаюць раней-
158 Мальдзіс А. Таямніца шклянога слоіка // Літ. і мастацтва. 1972. 27 кастр.
159 Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. Вільня, 1920. С. 106.
160 Станкевіч А. Франціш Багушэвіч, яго жыццё і творчасць: У трыццатыя ўгодкі смерці. Вільня, 1930. С. 10.
шую за пазнейшую і наадварот» '6|. Гэта яшчэ адзін прыклад таго, што датаванне здымкаў — справа вельмі няпростая і вымагае вялікай асцярожнасці, а часам і спецыяльных даследаванняў.
Па звестках некралога, змешчанага ў 1900 г. у часопісе «Край», трэці паэтычны зборнік Багушэвіча «Скрыпачка» выйшаў «з партрэтам аўтара» (Пачынальнікі, 414). Выдання гэтага ніхто з нашых даследчыкаў не бачыў. У артыкуле «Бібліяграфічная загадка» С. Александровіч разважаў у сувязі з гэтым: «...хацелася праверыць усе выданні кніг беларускага паэта ўключна па 1900 год, каб высветліць, ці няма сярод іх зборніка «Дудкі беларускай» ці «Смыка беларускага» з партрэтам аўтара, які памылкова названы «Скрыпачкай»? I вось цяпер я магу сказаць, што ні ў адной вядомай кнізе Ф. Багушэвіча, выдадзенай пры жыцці паэта, няма яго партрэта. Гэта наводзіць на думку, што, магчыма, сапраўды ў 1900 г. пасля смерці паэта «Скрыпачка беларуская» пабачыла свет і была выдадзена з партрэтам Ф. Багушэвіча» |62. Аднак, мяркуючы па ўсім, «Край» усё-такі пісаў пра выданне, якое так і не ўдалося здзейсніць.
Унікальнай іканаграфічнай крыніцай з’яўляецца вядомы гямейны альбом Багушэвіча, першае паведамленне пра які з’явілася ў друку на пачатку 50-х гадоў ‘63. Альбом быў адшуканы ў сваячкі пісьменніка С. Чайкоўскай у Ашмянскім раёне і паступіў спачатку ў Інстытут літаратуры імя Я. Купалы АН БССР. Потым ён зберагаўся ў Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Багушэвіча, цяпер — у Дзяржаўным музеі БССР у Мінску, дзе выстаўлены ў экспазіцыі, што ўскладняе, дарэчы, яго навуковае даследаванне і выкарыстанне.
За час сваіх блуканняў з установы ва ўстанову альбом меў страты. С. Александровіч, які знаёміўся з альбомам у Ашмянскім музеі, адзначаў «на адным здымку паэта, які зроблены ў віленскіх фатографаў братоў Чыжоў, прысвячэнне Ф. Багушэвіча дачцэ Канстанцыі, напісанае 29 сакавіка 1889 года» |64. Цяпер гэтага здымка ў альбоме няма.
161 Міцька Л. Есць яшчэ недрукаваныя творы Фр. Багушэвіча // Беларуская крыніца, 1933. 17 снеж.
162 Александровіч С. Бібліяграфічная загадка // Літ. і мастацтва. 1961. 7 лют.
163 Гарэцкі 1. Цікавая знаходка // Беларусь. 1953. № 1. С. 25.
164 Александровіч С. Незабыўнымі сцежкамі. С. 68.
Альбом складаецца з 12 лістоў тоўстай паперы ці нават кардону з прымацаванымі да іх фатаграфіямі. Належаў, відаць, спачатку самому пісьменніку, а потым яго дачцэ Канстанцыі. У альбоме 70 фатаграфій 1860—1920-х гадоў, на якіх зняты пісьменнік, яго жонка, іхнія бацькі, дзеці, сваякі і іншыя блізкія людзі. У музейным пашпарце альбома ёсць спіс фатаграфій. Апазнанне знятых асоб рабіла на пачатку 70-х гадоў унучка пісьменніка С. Тамашэўская па ініцыятыве і пры ўдзеле А. Мальдзіса |65. Некаторыя фота засталіся нерасшыфраванымі, асобныя апазнаны памылкова.
Цяпер у альбоме 5 здымкаў пісьменніка:
№ 5 — партрэт.
№6 — групавое фота 1864 г. Знята 7 чалавек, Францішак — другі злева. Мяркуецца (У. Содаль і інш.), што гэта сям’я пісьменніка (дзед, бацькі, браты, сястра). Але, на нашу думку, некаторыя асобы на здымку вымагаюць удакладнення: дзед у дакументах перыяду паўстання 1863 г. нідзе не згадваецца, брат Валяр’ян выглядае тут значна старэйшым, чым быў у жыцці.
№ 10 — здымак 1863 г. (седзячы).
№ 14 — добры, настраёвы партрэт 1898 г. Упершыню рэпрадуктаваны ў альбоме «Францішак Бенядзікт Багушэвіч: Жыццё і творчасць» (1986, с. 68).
№ 17 — Багушэвіч і М. Насенка, Чарнігаў 1867— 1868 гг. Спачатку меркавалася, што Насенка—студэнт Нежынскага ліцэя (Пачынальнікі, 524). Службовая біяграфія Насенкі (дробнага службоўца-чыноўніка, у той час судовага прыстава) устаноўлена У. Содалем '66. Дакументы не адзначаюць пакуль што яго сувязяў з Нежынскім ліцэем.
Здымкі блізкіх людзей, змешчаныя ў альбоме, адкрываюць перад даследчыкамі багатыя магчымасці для высвятлення сямейных і сяброўскіх сувязяў пісьменніка. У прыватнасці, намі ўстаноўлена, што здымкі № 49 і 50 уяўляюць сабой партрэты Юліі і Габрыеля Радзевічаў, блізкіх сяброў і сваякоў пісьменніка, якія належалі да першых марксісцкіх гурткоў у Пецярбургу 167. Яны ж, як
165 Мальдзіс А. Таямніца шклянога слоіка // Літ. і мастацтва. 1972. 27 кастр.
166 Содаль У. Сябра з Украіны // Літ. і мастацтва. 1984. 16 сак.
167 Кісялёў Г. 3 сузор’я Багушэвіча // Літ. і мастацтва. 1982. 6 жн.; Ен жа. За вокладкай сямейнага альбома//Там жа. 1983. 25 сак.
высветлілася, зняты на здымку № 2 альбома (раней лічылася, што гэта — пляменнікі Багушэвіча Я. Мніховіч і М. Тарчэўская, дзеці Багушэвічавай сястры Ганны) І68.
Цікавы сямейны здымак Багушэвіча апублікаваны таксама С. Майхровічам у 1957 г. 169 Здымак адносіцца да 90-х гадоў. Зняты, апрача пісьменніка, жонка, дачка, сын і сяброўка сям’і Г. Галяеўская (?), удзельніца паўстання 1863 г. Паходжанне здымка няяснае.
Да гэтага ж прыблізна часу адносіцца публікацыя здымка Багушэвіча гімназічнай пары. Здымак надрукаваны ў газеце «Літаратура і мастацтва» разам з артыкулам С. Майхровіча 170 і пазначаны так: «Неапублікаванае фота, якое захоўвалася да гэтага часу ў пляменніка паэта Альхімовіча Станіслава Канстанцінавіча».