Ад Чачота да Багушэвіча
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 397с.
Мінск 1993
Неадольная прага да пазнання народнага побыту, жывога беларускага слова прыводзіла Рыпінскага і ў іншыя мясціны Віцебшчыны. У запісцы на беларускай мове Арцёму Вярыгу, які жыў пад Віцебскам у Стайках, ён пісаў (захоўваем асаблівасці мовы): «Іду, брат, па-твойму на мужыцкую свадзьбу аж у Бутрымова, так грошы табе после сам прывязу, а цяпер ня маю часу. Гутаркі адсылаю, але после мне дасі. Сусед Рыпінскі» (Пачынальнікі, 274).
Тут якраз дарэчы перайсці да размовы пра памятныя мясціны Арцёма Вярыгі, творчасць якога таксама непарыўна знітавана з роднай зямлёй, з родным кутком Беларусі, з «Дзвіной серабрыстай». Паводле звестак яго біёграфа Д. Васілеўскага, у Стайках, набытых Вярыгам каля 1843 г., было 106 дзесяцін зямлі219. Знойдзенае ў архіве апісанне Стаек за 1857 г. дае іншую карціну: 402 дзесяціны і 54 душы сялян мужчынскага полу. Праўда, апісанне гэтае зроблена для атрымання пазыкі з Пецярбургскага апякунскага савета, і не выключана, што лічбы ў ім, нягледзячы на самыя аўтарытэтныя подпісы, завышаны.
217 Маладосць. 1984. № 10. С. 154.
2,8 Каханоўскі Г. А„ Малаш Л. А„ Цвірка К. А. Беларуская фалькларыстыка: Эпоха феадалізму. Мн., 1989. С. 172.
219 Васілеўскі Д. Арцём Ігнатавіч Вярыга і яго літаратурна-грамадская чыннасць // Полымя. 1929. № 6. С. 189.
У апісанні прыгадваецца драўляны панскі дом, крыты гонтай і абмураваны знадворку цэглай, на 9 пакояў, кузня, вятрак, сад 220. У ведамасці канфіскаваных маёнткаў удзельнікаў паўстання 1863 г. на Віцебшчыне пра Вярыгавы Стайкі зноў жа пазначана: 106 дзесяцін зямлі, з іх 782 сажні пад садам 221. Так што звесткі, як бачым, супярэчлівыя, і гісторык, як і ў многіх іншых выпадках, аказваецца перад праблемай выбару больш верагодных версій.
У нашы часы Стайкі абследаваў Г. Каханоўскі, які адзначыў у сваіх дарожных нататках: «Сфатаграфаваў я прыкметы старых падмуркаў Вярыгавай хаты, адзічэлыя плянты, што аточвалі ўязную дарогу, якой штодня хадзіў беларускі пісьменнік і паўстанец. Як населены пункт Стайкі даўно перасталі існаваць, і толькі гэтыя асколкі колішняга жыцця наводзяць нас на роздум, што тут пульсаваў нейкі асяродак культурнага жыцця» 222. Сапраўды, Стайкі ў Вярыгавы часы былі досыць важным для нашай гісторыі літаратурна-культурным асяродкам, які прыцягваў аматараў беларушчыны.
Многае звязвала А. Вярыгу і з Віцебскам. Тут ён падоўгу жыў, напярэдадні 1863 г. знаходзіўся ў цэнтры грамадска-культурнага жыцця старадаўняга горада. Многія свае віцебскія адрасы пісьменнік назваў на допытах пасля арышту пад час паўстання Кастуся Каліноўскага. «Постоянное жнтельство нмею в нменнн Стайках,— зазначыў Вярыга ў паказанні ад 1 чэрвеня 1863 г.— В городе Внтебске, по блнзостн расстояння от него моего местожнтельства, по разным делам, как собственным, так опекунскнм, бываю часто, останавлнваюся по заездным домам на разных улнцах, а чаіце на Замковой в домах Меера Баренблята, Чертка н Кушнера. В прошлом н запрошлом году по подряду на нсправленне семн православных церквей некоторое время прожнвал я в Внтебске постоянно, в доме Яковнцкой на Замковой улнце прежде, а после прн шоссе протнву Казенной палаты в доме Шапнры» (Пачынальнікі, 283).
Краязнавец А. Падліпскі дадае да гэтых адрасоў яшчэ тры: дом Бабіча на Афіцэрскай вуліцы, дзе жыў сябра
220 Кісялёў Г. Арцём Вярыга-Дарэўскі // Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971. С. 159.
221 Вятебскяе губернскне ведомостн. 1868. 16 февр.
222 Маладосць. 1984. № 10. С. 152.
пісьменніка Л. Сулістроўскі; бўдынак тэлеграфнай станцыі, начальнікам якой быў добры знаёмы пісьменніка Абрампальскі; будынак Дваранскай зборні, дзе Вярыга ў свой час працаваў.
А. Падліпскі ўстанавіў месцы, дзе знаходзіліся ў часы Вярыгі Кушнераўская гасцініца (потым «Брыстоль»), дом Якавіцкай, апякуном якой быў пісьменнік, а таксама Дваранская зборня. «Ва ўсякім разе,— піша дасведчаны краязнавец,— адзін «вярыгаўскі» будынак у Віцебску захаваўся да нашых дзён». Гэта былая тэлеграфная станцыя. Яе будынак знаходзіўся на рагу вуліц Смаленскай і Дварцовай (цяпер Леніна і Савецкая). Праўда, пасля вайны ён перабудоўваўся, быў узведзены трэці паверх. Але адна з старых паштовак данесла да нас від гэтага будынка, якім яго бачыў пісьменнік 223.
Цікавяцца даследчыкі таксама акалічнасцямі ссылкі Вярыгі, яго сібірскімі мясцінамі (Усолле, Іркуцк і інш.) 224.
Даволі рупліва на сённяшні дзень, хоць у рознай ступені, вывучаны і дагледжаны памятныя мясціны вялікага нацыянальнага пісьменніка, найбольш яркага прадстаўніка літаратуры XIX ст. Францішка Багушэвіча.
На самым пачатку 1960-х гадоў нашым літаратуразнаўствам (найперш тут прычыніўся С. Александровіч) было ўсвядомлена, што Багушэвіч нарадзіўся не ў Кушлянах, як доўгі час лічылася, а ў Свіранах 2 5, непадалёк ад Вільні (цяпер гэта ў Рукайнскай апілінцы Вільнюскага раёна Літвы). Першае апісанне Свіран у сувязі з багушэвічазнаўствам зроблена ў нашым артыкуле пра юнацтва і маладосць Багушэвіча: «На 25-ым кіламетры ад Вільнюса па Мінскай шашы, управа ад дарогі, збягае ўніз да невялікай рэчкі, атуленай хмызнякамі, палявая дарога. Абапал яе ляжаць валуны. Перад рэчкай пад старымі высокімі ліпамі стаяць тры хаты... Гэта і ёсць радзіма Багушэвіча...» 226 У наступным пра Свіраны пісалі С. Александровіч, У. Содаль, іншыя даследчыкі і папулярызатары роднай
223 Падліпскі А. Вярыгаўскія мясціны Віцебска // Літ. і мастацтва. 1980. 31 кастр.
224 Тагаров 3. Каторжаннн // Нёман. 1969. № 9.
225 У заходнебеларускім 1 польскім друку пра гэта пісалася яшчэ да вайны.
226 Кісялёў Г. Гімназічныя і студэнцкія гады Францішка Багушэвіча // Полымя. 1960. № 10. С. 161.
літаратуры 22\ У маі 1990 г. з удзелам гасцей з Беларусі тут урачыста адзначана 150-годдзе з дня нараджэння нашага класіка.
Метрычныя кнігі бліжэйшага ад Свіран Рукойнскага (Рукайнскага) касцёла (захоўваюцца ў ЦДГА, Вільнюс) дапамаглі ўстанавіць, што бацькі паэта жылі тут даволі доўга. У 1836 г. у Свіранах у іх нарадзіліся блізняты Анастас і Нарцыс, якія, відаць, хутка памерлі. Праз два гады прыйшла на свет Ганна, у 1840 г. нарадзіўся Францішак, у наступным годзе — Валяр’ян. Малодшы брат Апалінар нарадзіўся ў 1846 г. ужо ў Кушлянах. Вось у гэтае пяцігодзе паміж нараджэннем Валяр’яна і Апалінара (1841 — 1846) сям’я перабралася з Свіран у Кушляны, якія бацька атрымаў у спадчыну яшчэ ў 1837 г. Тут прайшло дзяцінства будучага паэта, адбылося станаўленне яго як асобы.
У 1863 г. Кушляны, як і Люцынка В. Дуніна-Марцінкевіча, сталі своеасаблівым апорным пунктам паўстанцаў Каліноўскага. Улады арыштавалі блізкіх пісьменніка. Маёнтак на нейкі час быў секвестраваны 228. Існуе легенда, што ў памяць аб гэтых падзеях Францішак са сваімі блізкімі пабудаваў тут капліцу.
Вымушаны ратавацца ад царскіх шпікоў, Багушэвіч знайшоў прытулак на Украіне. Толькі праз дваццаць гадоў, ужо сталым чалавекам, вярнуўся Францішак Казіміравіч на радзіму. Уладкаваўся адвакатам у Вільні і зноў пачаў наведвацца ў родныя Кушляны. К моманту смерці бацькі (1884) у маёнтку заставалася 170 дзесяцін зямлі. Акрамя таго, каля 69 дзесяцін было ў агульным валоданні з суседнімі дробнымі памешчыкамі — Маркоўскімі, Ясевічамі і Кулешамі. У адпаведнасці з законам Віленскі акруговы суд размеркаваў спадчыну: 1/14частка — Ганне і па 13/28 — Францішку і Апалінару. Для Францішка Казіміравіча Кушляны былі любімым месцам адпачынку пасля ўсіх нялёгкіх віленскіх клопатаў.
У 1896 г. пісьменнік атрымаў пасля нейкага сваяка пэўную суму грошай, што дазволіла яму разлічыцца
7 Александровіч С. Незабыўнымі сцежкамі. С. 44—46; Содаль У. Сцежкамі песняра // Голас Радзімы. 1979. 5 крас.; Цвірка Н. «Аб сабе хачу пакінуць памяць...» // Літ. і мастацтва. 1990. 12 студз.; Яна ж. Доля паэта // Беларусь. 1990. № 3; Цвірка К. Тут грала дудка Бурачка// Полымя. 1990. № 5. С. 153—156.
228 Тагачасную справу «О прянятня в казну нмення Кушляны пометяка Богушевяча» гл. ЦДГА ЛітССР, ф. 525, воп. 15, спр. 794.
з братам і сястрой і стаць у Кушлянах поўным гаспадаром. Тут будуецца новы дом. У маі 1898 г. Багушэвіч, будучы ўжо цяжка хворым, перабраўся туды на сталае жыццё. Вясной 1900 г. тут ён памёр, пахаваны ў недалёкіх Жупранах.
Кушлянскі дом, якому ўжо каля сотні гадоў, на шчасце, захаваўся да нашых дзён. Калі не лічыць дома У. Сыракомлі ў Барэйкаўшчыне (Літва), гэта адзіная ўцалелая вясковая сядзіба беларускага пісьменніка XIX ст. Дом адлюстроўвае як традыцыі беларускай народнай архітэктуры, так і погляды Багушэвіча на тое, якім павінна быць жытло вясковага інтэлігента. Паводле ацэнкі спецыялістаў, «незамыславаты па архітэктуры аднапавярховы будынак» адрозніваецца ад сялянскіх хат хіба што «боль• • ••« 229
шымі памерамі і вышынен даху» .
Дом адлюстраваны на фотаздымках канца XIX ст., якія мы ўжо згадвалі. У 1929 г. у сувязі з надыходзячым юбілеем Багушэвіча цікавыя замалёўкі на радзіме песняра зрабіў мастак Язэп Драздовіч. Усяго было зроблена 2Q малюнкаў (у двух сшытках). У наступным годзе некаторыя малюнкі былі апублікаваны ў прысвечанай Багушэвічу кнізе А. Станкевіча 230. На іх прадстаўлены: дом у Кушлянах з пасаджаным самім пісьменнікам вязам; камень-помнік Багушэвічу паблізу Кушлян; капліца ў Кушлянах, звязаная з імёнамі пісьменніка і яго бацькі; сямейная магіла Багушэвічаў у Жупранах.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны нашчадкі Багушэвіча выехалі ў Польшчу, дом прыйшоў у запусценне. Пастановай Савета Міністраў БССР ад 12 снежня 1950 г. сядзіба Багушэвіча была прынята пад дзяржаўную ахову. У 1951 г. пасля адпаведнага рамонту ў доме была адкрыта вясковая бібліятэка імя Ф. Багушэвіча. Шмат намаганняў для захавання Багушэвічавай сядзібы прыклаў стары мясцовы селянін М. Ляпёха. У 1987 г. часопіс «Беларусь» прысвяціў Ляпёху цэлую старонку з выдатным здымкампартрэтам А. Кляшчука. «Без малога тры дзесяткі гадоў Міхал Сымонавіч Ляпёха — захавальнік сядзібы паэтадэмакрата Францішка Багушэвіча,— пісаў А. Кляшчук.—
229 Кулагін А. На радзіме Багушэвіча // Беларуская мова ілітаратура ў школе. 1989. № 10. С. 64.
230 Станкевіч А. Франціш Багушэвіч, яго жыццё і творчасць: У трыццатыя ўгодкі смерці. Вільня, 1930.
Намаганнямі гэтага бескарыслівага чалавека зроблена нямала, каб існаваў гэты куток як памяць пра вялікага сына беларускага народа: адноўлены і захаваны парк з алеямі, па якіх хадзіў калісьці паэт, альтанкі, у якіх любіў адпачываць, думаць. Агароджаны і дагледжаны камень-валун у гонар паэта. Але галоўнае — дом. Прысутнасць чалавека ў ім сцеражэ старыя сцены, падоўжвае іх жыццё» 231.