Ад Чачота да Багушэвіча
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 397с.
Мінск 1993
Вельмі старанна «ўтойваў» сваю біяграфію Павел Шпілеўскі, нідзе ў шматлікіх публікацыях не прагаварыўшыся, што быў сынам вясковага святара з Мінскай губерні (відаць, гэта лічылася не асабліва рэспектабельным). I толькі кароткая згадка М. Дабралюбава пра службу Шпілеўскага ў Галоўным педагагічным інстытуце ў Пецяр-
12 Піятуховіч М. М. Нарысы гісторыі беларускай літаратуры. С. 86.
13 Гл.: Кісялёў Г. Пошукі імя. Мн., 1978. С. 205—246; Кнселев Г. Разыскнвается класснк... Мн., 1989. С. 356—401.
бургу і наступныя архіўныя пошукі дазволілі раскрыць таямніцу яго жыцця .
Галоўны прынцып біяграфічнай працы — строгі дакументалізм, пастаянная апора на першакрыніцы, руплівая праверка ўсіх фактаў, звязаных з тым або іншым пісьменнікам. Дакладнасць, выверанасць матэрыялу — элементарнае патрабаванне як для навуковай, так і для папулярнай біяграфіі, якдля вялікай працы біяграфічнага жанру, так і для самай лапідарнай даведкі аб жыцці літаратара. «Максімум дакладных фактаў «знешняга» жыцця неабходны пры любым падыходзе да біяграфіі, апрача антынавуковага» |5,— з поўнай падставай сцвярджаюць крыніцазнаўцы.
Адна з небяспек, якая падпільноўвае даследчыка,— неабгрунтаванае перанясенне звестак з біяграфіі адной асобы ў жыццяпіс асобы другой, штучнае аб’яднанне дзвюх біяграфій, своеасаблівая біяграфічная кантамінацыя. А. Мальдзіс указаў у свой час на характэрную памылку выдаўцоў надзвычай аўтарытэтнага польскага бібліяграфічнага даведніка «Новы Корбут», якія неабачліва «аб’ядналі» полацкага паэта ЯАношку (памёр не пазней 1828 г.) з яго аднафамільцам і цёзкам — рэктарам Варшаўскай духоўнай семінарыі, які быў жывы яшчэ ў 1831 г. «Значыць, былі два Аношкі, злучаныя ў «Новым Корбуце» ў адну асобу» І6,— робіць слушны вывад даследчык. I гэта далёка не адзіны прыклад. Творы Арцёма ВярыгіДарэўскага нярэдка прыпісваліся яго сучасніку Аляксандру Вярыгу-Дароўскаму, які жыў на Украіне. Паэта-мінчаніна Івана Іванавіча Гольца-Мілера (1842—1871) часам блыталі з яго бацькам, таксама Іванам Іванавічам, правінцыяльным літаратарам. Дарэчы, гэтым «грашаць» не толькі літаратуразнаўцы. Нават вельмі дасведчаны гісторык В. Грыцкевіч, аўтар многіх цікавых публікацый, неабачліва прыпісаў вядомаму рэвалюцыйнаму дзеячу, удзельніку паўстання 1863 г. I. Анцыпу, расстралянаму тады ж у Магілёве, некаторыя рысы, факты з біяграфіі
14 Маляўка М. A. М. А. Дабралюбаў і П. М. Шпілеўскі // Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мн., 1973. Вып. 1; Кісялёў Г. Пошукі імя. С. 247—287.
15 Петровская Н. Ф. Еіце раз об нсточннках бнографнческнх сведеннй о русскнх пнсателях н нх окруженнн // Русская лнтература. 1984. № 2. С. 192.
16 Мальдзіс А. Таямніцы старажытных сховішчаў. Мн., 1974. С. 84.
магілёўскага фармацэўта Анцыпы, сасланага за ўдзел у паўстанні ў Сібір 17.
У артыкуле В. Ластоўскага «Людвік Кандратовіч (Сыракомля)» ёсць наступны пасаж, вельмі важны для нашых уяўленняў як пра Сыракомлю, так і пра другога беларускага пісьменніка той эпохі — А. Абуховіча. Цытуем: «3 папераў, астаўшыхся па Абуховічу (гэтаксама ніколі не друкаваўшым сваіх твораў беларускім паэце з-пад Слуцка), мы ведаем, што Кандратовіч многа пісаў па-беларуску і пісаў хораша. Абуховіч пасылаў свае беларускія вершы Кандратовічу і сам праглядаў беларускія вершы Кандратовіча; у пісьме да Кандратовіча ён пісаў:
У гаворцы ёсць ружніца Між маею і тваей:
Маей — пушчы, Птыч граніца; Ты — Панарскі салавей». 18
Адсюль сцвярджэнні некаторых даследчыкаў пра цесныя сувязі Абуховіча з Сыракомлем |9. Але ж з апублікаваных праз чатыры гады пасля гэтага артыкула мемуараў («Папераў») Абуховіча відаць, што прыведзенае чатырохрадкоўе адрасавана не Кандратовічу-Сыракомлю, а Ф. Багушэвічу, менавіта з ім, а не з Сыракомлем, паводле ўласных слоў, абмяркоўваў Абуховіч творчыя пытанні20, хаця не выключана і знаёмства зусім маладога яшчэ Абуховіча са славутым вясковым лірнікам незадоўга да смерці апошняга 2|. Зразумела ж, нават улічваючы пэўную паэтычную ўмоўнасць, цяжка дапусціць, каб учарашні гімназіст Абуховіч назваў на «ты» знакамітага на ўвесь край і нават далёка за яго межамі паэта, куміра тагачасных аматараў літаратуры. Іншая справа Абуховічаў равеснік Багушэвіч. Дарэчы, да Багушэвіча больш стасуецца і ўжыты ў чатырохрадкоўі тытул «Панарскі салавей»
17 Грнцкевнч В. П. С факелом Гнппократа: Нз нсторнн белорусской меднцнны. Мн., 1987. С. 203.
18 Наша Ніва. 1912. 6 (19) верас.
19 Wilczynski W. Wladyslaw Syrokomla a literatury wschodniosiowianskie // Studia polono-slavica-orientalia: Acta literaria III. Wroclaw etc., 1976. S. 95.
20 Пра ўзаемаадносіны A. Абуховіча з Ф. Багушэвічам гл.: Содаль У. Пясняр шукае песняра // Літ. і мастацтва. 1980. 1 жн.
21 Есць звесткі, што Абуховіч прыязджаў у Вільню ў верасні 1862 г., калі хавалі Сыракомлю. Гл.: Мархель У. Крыніцы памяці. Мн., 1990. С. 97.
(Панары ёсць у аколіцах Вільні і паблізу Кушлян), а Сыракомлю называлі «барэйкаўскім Авідзіем». Памылка Ластоўскага (пэўная кантамінацыя звестак) несумненная.
Быў свой «двайнік» у Яна Чачота. У вядомай дарэвалюцыйнай манаграфіі па гісторыі Віленскага універсітэта, у раздзеле пра знакамітых студэнтаў, што навучаліся ў яго сценах, чытаем: «Чачот Ян. Нарадзіўся ў вёсцы Рэпіхава ў Наваградскім павеце. Першую адукацыю атрымаў у Наваградку разам з Міцкевічам, потым разам з ім быў у Віленскім універсітэце, дзе карыстаўся высокай пашанай і любоўю калегаў. У 1823 выехаў у Арэнбург, дзе знаходзіўся больш як дзесяць гадоў. Так сцвярджаюць усе біёграфы. Тым часам паводле «Календажыка політычнага» на 1825 год настаўнікам гісторыі і геаграфіі ў Свіслацкай гімназіі лічыцца Ян Чачот, кандыдат філасофіі. Пэўна, у гэтым апошнім выпадку памылка; цяжка ўявіць існаванне двух Янаў Чачотаў, кандыдатаў філасофіі, адначасова» 22. У сапраўднасці цёзка і аднафамілец нашага паэта настаўнік Ян (Іван) Чачот сапраўды існаваў 23, да таго ж паэт не быў кандыдатам, бо універсітэта не скончыў (у прыведзенай даведцы ёсць іншыя недакладнасці, якія мы тут пакуль абмінаем).
Тут мы падыходзім да такой значнай праблемы біяграфічнай працы, як ідэнтыфікацыя асобы. Давесці, што А=В, у біяграфіцы, здараецца, вельмі няпроста. Часам для гэтага даводзіцца рабіць сапраўднае дэтэктыўнае расследаванне. Напрыклад, у працэсе росшукаў біяграфічных матэрыялаў пра КВераніцына ўдалося ўстанавіць, што спачатку яго прозвішча было Васільеў. Прыгонны селянін з-пад Віцебска, падлеткам ён быў адпушчаны на волю і пад прозвішчам Вераніцын запісаўся пасля ў мяшчане г. Гарадка. У даным выпадку, як бачым, змянілася не толькі прозвішча, але і сацыяльнае становішча ВасільеваВераніцына, што яшчэ больш ускладніла ідэнтыфікацыю.
У кнізе «Пачынальнікі» ў свой час мы выказалі меркаванне, што Юльян Ляскоўскі, аўтар паэтычнага зборніка «Беларускі бандурыста» (Вільня, 1861), і Ю. Карабіч, які праз дваццаць гадоў выступіў у варшаўскай прэсе з артыкулам пра беларускую мову і фальклор, апублікаваўшы там два, відаць, уласныя вершы,— адна і тая ж асоба:
22 Bielinski J. Uniwersitet wileiiski (1579—1831). Krakow, 1899— 1900. T. 3. S. 387.
23 Гл.: ЦДГА ЛігССР, ф. 567, воп. 2, спр. 1857.
Карабіч — псеўданім Ю. Ляскоўскага (Пачынальнікі, 180, 340). Гэтае меркаванне прынята цяпер беларускай навукай 24, хаця ў жыццяпісе Ляскоўскага-Карабіча яшчэ шмат нявысветленага.
3 праблемай ідэнтыфікацыі звязана пытанне аб устанаўленні дакладных прозвішчаў і імёнаў і правільным іх напісанні. He трэба думаць, што. гэта простыя пытанні. Вядома цэлая дыскусія (У. Казбярук — А. Жураўскі) пра тое, як называў сябе Скарына — Францыск або Францішак. Скарыну ж без належных падстаў прыпісвалася другое імя — Георгій. Есць свае складанасці і з напісаннем прозвішчаў і імёнаў нашых пісьменнікаў XIX ст. У першых багрымазнаўчых публікацыях, калі даследчыкі абапіраліся толькі на ўспаміны і яшчэ не дабраліся да адпаведных архіўных матэрыялаў, Павел Багрым называўся Петраком з Крошына (у М. Багдановіча: Пятрук з-пад Крошына 25). I. Басу ў свой час давялося даказваць, што аўтэнтычнае напісанне прозвішча паэта-самародка з Крошына не «Бахрым», а «Багрым» 26. Прозвішча Дуніна-Марцінкевіча ў часы засілля вульгарнага сацыялагізму, калі агульны ўзровень нашага літаратуразнаўства вельмі і вельмі знізіўся, недакладна пісалася як «Марцынкевіч». У прозвішчы Лявона Вітана-Дубейкаўскага, паэта і архітэктара, аўтара сацыяльна вострых вершаў канца XIX ст. «Цягне воўк — пацягнуць воўка» (1892) і «Бура» (1893), рабіўся няправільны націск — Дубяйкоўскі (на польскі лад). He ўсталявалася напісанне прозвішча паэтэсы 3. Тшашчкоўскай (псеўд. Адам М-скі), якая параўнальна нядаўна, дзякуючы знаходкам У. Казберука, трапіла ў поле зроку беларускіх даследчыкаў. «Сёння яе прозвішча называецца ў даследаваннях па гісторыі беларускай літаратуры XIX ст.,— зазначае У. Казбярук.— Але кожны аўтар піша яго па-свойму: Тшашчкоўская, Трашчкоўская, Тжаіцковская (на рускай мове). Думаецца, што па аналогіі з такімі прозвішчамі, як Пшэсмыцкі ці Тшэцескі, найбольш правільнай трэба лічыць форму: Тшашчкоўская
24 Мальдзіс A. 1. Ляскоўскі Юльян // ЭЛіМБел. Мн., 1986. Т. 3. С. 328.
25 Власт. [В. Ластоўскі] Пятрок з Крошына//Наша Ніва. 1911. 28 ліп.; Багдановіч М. 36. тв.: У 2 т. Мн., 1968. Т. 2. С. 167, 221. Есць звесткі, што мясцовыя жыхары і дагэтуль называюць Багрыма Петраком. Гл.: Свістуновіч С. Каваў Багрым // Літ. і мастацтва. 1984. 9 ліст.
26 Бас I. Літаратурныя пошукі, знаходкі, даследаванні. Мн., 1969. С. 63.
(а па-руску Тшеіцковская)» 27. Прапанаваная вучоным форма прынята «Энцыклапедыяй літаратуры і мастацтва Беларусі» (т. 5, 1987). Аднак у другім выданні хрэстаматыі беларускай літаратуры XIX ст. (1988) паэтэса называецца дзявочым прозвішчам — Зоф’я Манькоўская.
Р. Родчанка прапануе называць А. Абуховіча Абуховічам-Бандынэлі, далучаючы да «пашпартнага» прозвішча яго псеўданім 28. Гэтую праблематычную і крыху штучную прапанову падтрымаў крытык А. Сідарэвіч . Нам здаецца, што спалучэнне Абуховіч-Бандынэлі падыходзіць для назвы кнігі (тут ёсць пэўная канцэптуальнасць), але не для паўсядзённага ўжытку, як гэта спрабуюць рабіць Родчанка і Сідарэвіч.
Разам з тым для беларускай шляхты XIX ст. сапраўды характэрныя падвойныя прозвішчы (прозвішча плюс так званы «прыдомак»; В. Савіч-Заблоцкі прэтэндаваў нават на трайное прозвішча: Суліма-Савіч-Заблоцкі), прычым у адных выпадках «прыдомак» выкарыстоўваўся болыв актыўна (нават без прозвішча), у другіх — менш ці нават зусім не выкарыстоўваўся. Тое ж датычыць і падвойныхпатройных каталіцкіх імёнаў. Вядома, напрыклад, што Кастусь Каліноўскі шырока карыстаўся ў афіцыйных паперах другім сваім імем Вінцэнт (Вікенцій) 30. У той жа час ні Чачот, ні Багушэвіч, ні Дунін-Марцінкевіч другімі сваімі імёнамі практычна не карысталіся, таму наўрад ці слушна зрабілі ўкладальнікі альбома пра Францішка Багушэвіча, калі вынеслі на тытул гэтага выдання другое імя пісьменніка — Бенядзікт 3|. Заслугоўвае пільнай увагі і форма пісьменніцкага імя. Скажам, Вуль падпісаўся пад сваім вершам «К дудару Арцёму...» па-беларуску: Ялегі Пранціш Вуль (Пачынальнікі, 263). Гэтага мы і павінны