Ад Чачота да Багушэвіча
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 397с.
Мінск 1993
Адносна даты і месца нараджэння Яна Чачота ў гісторыка-літаратурных даследаваннях таксама Оылі разыходжанні. Прапаноўваліся розныя даты пачынаючы з 1794 і канчаючы 1797 г. У якасці месца нараджэння называліся то Рэпіхава ў сённяшнім Ляхавіцкім раёне, то Малюшыцы (Малюшычы) паміж Карэлічамі і Варончай. Мы ўжо не гаворым пра варыянты: Макушыцы52, Малкошыцы53.
Увядзенне ў навуковы ўжытак матэрыялаў радаводнай справы Чачотаў 54 дазволіла нашым навукоўцам спыніцца на даце 17 ліпеня 1796 г. і вырашыць спрэчку пра месца нараджэння на карысць Малюшыцаў (Малюшычаў) 55.
50 Каханоўскі Г. Пуцявінамі Баршчэўскага // Літ. і мастацтва. 1981. 25 верас.
51 Каханоўскі Г. А., Малаш Л. А., Цвірка К. А. Беларуская фалькларыстыка: Эпоха феадалізму. Мн., 1989. С. 127, 128.
52 Wybor pism filomatow: Konspiracje studenckie w Wilnie. 1817— 1823. Wyd. 2 Wroclaw; Krakow, 1959. S. 413.
53 Малаш Л. A. Ян Чечот н его рукопнсные сборннкя // Мат-лы науч. конф.: К сорокалетню б-кн. [АН БССР] Мн., 1965. С. 102.
54 Бравер Я. Звесткі з біяграфіі Яна' Чачота // Літ. і мастацтва. 1966. 28 студз.
55 Мальдзіс А. Піянер беларускай фалькларыстыкі: 120 год з дня смерці Яна Чачота // Літ. і мастацтва. 1967. 11 жн.; Ен жа. Падарожжа ў XIX стагоддзе. С. 12.
Але з цягам часу высветлілася, што ў радаводнай справе ёсць толькі чарнавая паметка пра метрыку (сапраўды з датай 17 ліпеня 1796 г.) 56. Між тым выявілася, што яшчэ ў 1937 г. польскі паэт і даследчык Л. ПадгорскіАколаў апублікаваў аўтэнтычную касцёльную метрыку аб дапаўненні абраду хрышчэння над Чачотам ад 19 ліпеня 1796 г., з якой вынікала, што паэт перад гэтым быў ахрышчаны скарочаным спосабам 6 ліпеня 1796 г. Першы паводле храналогіі абрад выканаў сэрвацкі уніяцкі святар, другі — каталіцкі ксёндз у Варончы. Даты нараджэння ў надрукаванай метрыцы няма. Л. Падгорскі-Аколаў выказаў меркаванне, што паэт нарадзіўся каля 1 ліпеня, магчыма, 24 ці 26 чэрвеня, на святога Яна — таму і атрымаў імя Ян 57.
Нагадаўшы гэтыя факты, Кастусь Цвірка, яйі шмат зрабіў для вывучэння і папулярызацыі творчасці Чачота, цалкам пагадзіўся з думкай Падгорскага-Аколава і дапоўніў яе новымі меркаваннямі. «Даследчыка,— разважае Цвірка,— прывяла да гэтага вываду — і прывяла правільна — сама логіка фактаў. Але і яму — у сваю чаргу — не трэба б было ламаць галавы, калі б ён разгар-. нуў другі том «Паэзіі філаматаў», які падрыхтаваў і выдаў у 1922 годзе ў Кракаве Ян Чубак: там на некалькіх старонках даецца апісанне імянін Яна Чачота, якія спраўляліся 24 чэрвеня 1819 года і дзе Адам Міцкевіч прачытаў у яго гонар свае «Ямбы». 24 чэрвеня, або па новаму стылю 7 ліпеня, відаць, і трэба лічыць днём нараджэння паэта» 58. Дата 7 ліпеня як бясспрэчная дата нараджэння Чачота ўвайшла ў ЭЛіМБел (артыкул пра Чачота К. Цвіркі). «Чачот сапраўды нарадзіўся ў дзень св. Яна — 24 чэрвеня, або «выбраў сабе імя сам», гэтак сама ж зрэшты, як Міцкевіч, які прыйшоў на свет 24 снежня на Адама і Еву»59,— сцвярджае і сучасны польскі даследчык С. Свірка. А між тым дзень нараджэння і імяніны не заўсёды цалкам супадаюць. 24 чэрвеня адзначалі імяніны ўсе Яны, а нараджаліся яны не абавязкова ў адзін дзень. Напрыклад, Янка Лучына сапраўды прыйшоў на свет 24 чэрвеня (хрышчоны 25 ліпеня). А вось Янка Купала
56 Гл.: Пачынальнікі. С. 108.
57 Podhorski-Akolow L. Czeczot nieznany // Lech. 1937. N 3—4. S. 69.
58 Цвірка K. Той курган векавечны...: Сцяжыны вандровак. Мн., 1985. С. 7.
59 Swirko S. Z Mickiewiczem pod rgkg... Warszawa, 1989. S. 14.
нарадзіўся 25 чэрвеня (хрышчоны 12 ліпеня) 60. Новае пацвярджэнне таму, што Чачот нарадзіўся менавіта 24 чэрвеня 1796 г., знаходзім у публікацыях Л. Малаш, якая спасылаецца на выяўленае ў архіве сведчанне Чачотавага брата61. Тым не менш у перспектыве варта было б пашукаць першы запіс аб хрышчэнні Чачота, зроблены уніяцкім святаром (у метрычнай кнізе адпаведнай уніяцкай царквы). Магчыма, там усё-такі прыведзена дакладная дата 62.
Былі ў даследчыкаў свае складанасці з датай нараджэння класіка нашай літаратуры В. Дуніна-Марцінкевіча. Першыя яго біёграфы (А. Ельскі, А. Слупскі, Р. Зямкевіч) дружна падаюць адзін і той жа год — 1807, без указання месяца і дня. Гэты год і быў прыняты ў нашым літаратуразнаўстве.
Але параўнальна нядаўна намі быў знойдзены метрычны запіс на лацінскай мове, у якім сцвярджалася, што 23 студзеня 1808 г. «Ігнат-Якуб Даліва-Садкоўскі, прэлат, кантар мінскі, канонік Жытомірскай кафедры, доктар філасофіі, краснасельскі настаяцель, ахрысціў адной вадой дзеля небяспекі для жыцця дзіця, названае двума імёнамі Вінцэнт-Якуб, якое нарадзілася ў вышэйуказаны дзень. Сына яго міласці Івана Марцінкевіча, падчашага наваградскага, і Марцыяны з Нядзведскіх» (Пачынальнікі, 118). Размова, несумненна, ідзе пра з’яўленне на свет нашага выдатнага пісьменніка. Паводле гэтага тэксту, Дунін-Марцінкевіч нарадзіўся ў дзень хрышчэння 23 студзеня (4 лютага па новаму стылю) 1808 г.
Гэты запіс знаходзіцца ў рукапіснай кнізе пад назвай «Копія метрык Бабруйскага касцёла», якая захоўваецца ў Цэнтральным гістарычным архіве БССР, у фондзе Мінскай каталіцкай кансісторыі . У кнізе не зусім поўныя тэксты метрычных запісаў. У многіх з іх указваюцца толькі даты хрышчэння, а даты і месцы нараджэння не называюцца. Таму, друкуючы гэты дакумент у зборніку «Пачыналь-
60 Пачынальнікі. С. 467; Пуцявінамі Янкі Купалы: Дакументы і матэрыялы. Мн., 1981. С. 45.
61 Малаш Л. Пачынальнік беларускай фалькларыстыкі: Да 190-годдзя з дня нараджэння Яна Чачота // Мастацтва Беларусі. 1986. № 7. С. 57; Каханоўскі Г. А., Малаш Л. А., Цвірка К. А. Беларуская фалькларыстыка: Эпоха феадалізму. С. 108
62 Часам, па інерцыі, усё яшчэ ўжываецца і дата «17 ліпеняж Гл.: Мархель У. Крыніцы памяці. С. 113.
63 ЦДГА БССР у Мінску, ф. 937, воп. 4, спр. 13, л. 27 адв.
нікі», мы выказалі думку, што ў сувязі са своеасаблівым характарам крыніцы, побач з засведчанай дакументам датай нараджэння не варта пакуль што цалкам адмаўляцца і ад традыцыйнай даты — 1807 г., якую называлі людзі, блізкія да пісьменніка.
Аднак больш уважлівы аналіз пераканаў, што матэрыялы Ельскага, Слупскага і Зямкевіча, пры ўсёй іх аўтарытэтнасці, не ва ўсім дакладныя. Таму можна было паставіць пад сумненне і прыведзеную імі дату нараджэння.
Адкуль жа ўсё-такі ўзяўся гэты 1807 г.?
Бывае, сам чалавек не ведае дакладна года свайго нараджэння, не маючы адпаведных дакументаў 64. Сказаць гэта адносна Дуніна-Марцінкевіча мы не можам, таму што нам вядома, што ў 1832 г. ён падаў у Мінскую дваранскую дэпутацкую зборню копію сваёй метрыкі (Пачынальнікі, 123). Але жонка і дзеці пісьменніка маглі дакладнай даты і не ведаць, вызначаць год яго нараджэння прыблізна 65. Хутчэй за ўсё ў даным выпадку так яно і было: пра прыблізнасць даты ў нейкай меры можа гаварыць яе непаўната — адсутнасць дня і месяца.
Да таго ж звяртае на сябе ўвагу адна акалічнасць у метрычным запісе: як і ў выпадку з Чачотам, ДунінМарцінкевіч быў ахрышчаны скарочаным спосабам — «адной вадой» (звычайна хрысцілі яшчэ «святымі алеямі») «дзеля небяспекі для жыцця». Відаць, ён прыйшоў на свет слабым і яго спяшаліся ахрысціць адразу пасля нараджэння, у той жа дзень, каб, крый божа, не памёр няхрышчаным. (Мабыць, па гэтай жа прычыне бацькі Чачота звярнуліся да бліжэйшага уніяцкага святара, бо мясцовы каталіцкі ксёндз у той момант, пэўна, адсутнічаў.)
Адным словам, трэба прыняць усё ж дату нараджэння Дуніна-Марцінкевіча, засведчаную метрычным запісам.
Есць разыходжанні ў крыніцах адносна даты смерці пісьменніка. Прынятая цяпер дата — 17 снежня 1884 г.—
64 Гл., напрыклад, цікавае сведчанне нашага сучасніка паэта Р. Няхая пра тое, як ён вылічаў дату свайго нараджэння, у кн.: Пяцьдзесят чатыры дарогі: Аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў. Мн., 1963. С. 402.
65 Напрыклад, дачка Ядвігіна Ш. Ванда Лявіцкая (Лёсік), чалавек у грамадскіх адносінах вельмі актыўны і блізкі да беларускай культуры, пісала ў сваіх успамінах: «Год нараджэння свайго бацькі я не ведаю — прыблізна 1868 (1869). Дакументаў ніякіх у мяне няма» (Ядвігін Ш. Выбр. тв. Мн., 1979. С. 397).
упершыню была пададзена Ельскім у артыкуле пра Панюшкевічы (Панюшкавічы) для польскага «Слоўніка геаграфічнага» (1886). Аднак у 1889 г. у артыкуле «Гапон», аповесць у вершах на беларускай мове...» 66 М. Доўнар-Запольскі напісаў, што Дунін-Марцінкевіч памёр у сакавіку 1885 г. He інакш, ён датаваў смерць пісьменніка часам апублікавання некралога. Дата 17 снежня 1884 г. зноў была названа ў 1910 г. у прадмове да другога выдання «Шчароўскіх дажынак» і «Купалы». Добра ведаў гэты артыкул Зямкевіч, меў да таго ж у гэты час пад рукой іншыя матэрыялы, дзе, трэба думаць, прыводзілася тая ж дата 17 снежня, і ўсё-такі ў сваім вядомым артыкуле пра пісьменніка, надрукаваным у «Нашай Ніве» ў лістападзе 1910 г., паўтарыў памылку Доўнар-Запольскага: «Марцінкевіч апошнія свае гады дажыў у Люцынцы, аддаўшы богу душу ў месяцы сакавіку (марцы) 1885 года». Можа, ён паддаўся на нейкі час аўтарытэтнаму ўплыву Доўнар-Запольскага, але хутчэй за ўсё перад намі памылка наўмысная або міжвольная, вымушаная акалічнасцямі. Нашаніўцам карцела правесці першы літаратурны юбілей, але спахапіліся яны позна, калі сапраўдная 25-я гадавіна з дня смерці Дуніна-Марцінкевіча прайшла (яна прыпадала на снежань 1909 г.). Таму была выкарыстана дата Доўнар-Запольскага. Пазней у артыкуле «Стары Мінск у беларускіх успамінах» (1919) Зямкевіч прыняў усё-такі дату Ельскага, перавёўшы яе на новы стыль («...памёр 29—17 снежня 1884 года») 67. Гэту дату падае і Галомбак. Метрычныя дакументы па Мінскаму павету 80-х гадоў не захаваліся. Яны загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны разам з іншымі матэрыяламі Мінскага архіва ЗАГС. Так што дакументальна праверыць паказанні крыніц цяпер нельга. 1 ўсё ж перавагу мы аддаём сведчанню Ельскага, які пабываў у Люцынцы адразу пасля пахавання пісьменніка, а можа нават і сам удзельнічаў у пахаванні.
Апошнім часам зямляк пісьменніка, былы вучань Пяршайскай сярэдняй школы В. Грынкевіч у літаратурнакраязнаўчым артыкуле «Сцежкамі Дудара» (Літ. і мастацтва, 1990, 13 крас.) прывёў змест надпісу на старым крыжы на магіле Дуніна-Марцінкевіча, памятны яму са школьных гадоў: «Жыў 78 гадоў. Памёр 1 студзеня 1885 года». У пацвярджэнне даты «1 студзеня» прыводзяцца