• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Чачота да Багушэвіча  Генадзь Кісялёў

    Ад Чачота да Багушэвіча

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 397с.
    Мінск 1993
    128.75 МБ
    Дата смерці Ф. Багушэвіча дакументавана метрычным выпісам 86, так званай «клепсідрай» (спецыяльнай жалобнай друкаванай абвесткай) 87 і некралогамі (Пачынальнікі, 414, 422). Праўда, трэба агаварыцца, што часам у некралогі трапляюць і не зусім дакладныя даты. Некралог Н. Роўбы ў «Тыгодніку ілюстрованым» ад 9 чэрвеня (27 мая) 1900 г. пачынаўся словамі: «18 красавіка гэтага года памёр вядомы віленскі адвакат і народны пісьменнік
    82 БелСЭ. Мн., 1974. Т. 10. С. 230; Беларуская ССР: Кароткая Энцыклапедыя. Т. 5. С. 594. Апошнім часам гэтыя ж састарэлыя звесткі прыведзены ў другім выданні хрэстаматыі беларускай літаратуры XIX ст. (Мн., 1988, с. 472) і ў зборніку тэкстаў: Вытокі. Мн., 1988. С. 225.
    83 Лойка A. А. Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд. Мн., 1977. Ч. 1. С. 217.
    84 Каханоўскі.Г. Адчыніся, таямніца часу. Мн., 1984. С. 93.
    яв ^л’: Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». С. 118—121.
    Тэкст гл. у кн.: Кісялёў Г. 3 думай пра Беларусь. Мн., 1966. С. 316.
    87 ЦБАН ЛітССР, ф. 151—1862, л. 4—5. Тэкст на французскай мове. Падказана У. Казберуком.
    Францішак Багушэвіч» (Пачынальнікі, 420). У сапраўднасці пісьменнік памёр 15 (28) красавіка, a 18 красавіка адбылося пахаванне.
    Дзень, калі памёр Альгерд Абуховіч, засведчаны надпісам на помніку на слуцкіх могілках. Пра дзень смерці Аляксандра Ельскага — 27 жніўня 1916 г.— вядома з нешматлікіх некралогаў88. Трэба адзначыць, што Ельскі памёр у цяжкую пару першай сусветнай вайны, калі Ігуменшчына знаходзілася па сутнасці ў прыфрантавой паласе, што ўскладніла атрыманне дакладных звестак пра яго смерць. Напрыклад, Эдвард Малішэўскі інфармаваў у 1919 г. у даведніку па Мінскай губерні :
    «Вёска Замосце, за 56 вёрст ад Іг[умена], даўняя спадчына Ельскіх, з іх Аляксандр, які памёр тут у 1917 г., аўтар многіх каштоўных прац пра Міншчыну, сабраў цудоўныя зборы і вялікую бібліятэку разам з архівам» 8 . Аналагічная недакладная дата трапіла таксама ў гісторыка-краязнаўчую кнігу Л. Жыцкай і М. Лэнскай пра Міншчыну, дзе, дарэчы сказаць, прыводзіўся каштоўны ў цэлым матэрыял пра Ельскага 90.
    Дата смерці Янкі Лучыны ў некралогах не змяшчалася. У энцыклапедычных выданнях да апошняга часу з-за адсутнасці (а лепш сказаць — з прычыны недастатковай даступнасці) дакладных звестак называўся толькі год — 1897-ы91. Гэта ж датычыць акадэмічнага двухтомніка гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры, «Гісторыі...» А. Лойкі92. Публікуючы ў сваёй хрэстаматыі крытычных матэрыялаў прадмову да пасмяротнага зборніка польскай паэзіі Лучыны, укладальнікі С. Александровіч і В. Александровіч зрабілі да адной мясціны заўвагу: «Пасля гэтага абзаца зроблена прыпіска ад рукі: «Памёр 16 ліпеня 1897 г.» Гэта адзінае сведчанне пра дакладны
    88 Гоман. 1916. 29 верас.; Беларускі каляндар на 1917 год. Вільня, 1916. С. 36.
    89 Maliszewski Е. Przewodnik ро gubernji Miriskiej: Zarys statystyczno-opisowy. Warszawa, 1919. S. 21.
    90 Zycka L., Lgska M. Dzialalnosc popowstaniowa polakow na ziemi Miriskiej. Warszawa, 1939. S. 21. Дакладны год указаны ў гэтай жа кнізе на с. 247—248.
    91 БелСЭ. Мн., 1972. Т. 6. С. 446; Беларуская ССР: Кароткая Энцыклапедыя. Т. 5. С. 375.
    92 Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Т. 2. С. 151; Лойка A. А. Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд. Мн„ 1977. Ч. 1. С. 268.
    дзень смерці пісьменніка» (Хрэст. Ал., 117). У сапраўднасці дата смерці Лучыны (як і нараджэння) прыводзілася ў мінскім польскім календары на 1907 год, дзе апублікаваны тры яго польскія вершы 93. Упершыню ў нашым літаратуразнаўстве яна пададзена А. Мальдзісам у «Нсторнн белорусской дооктябрьской лнтературы» 94.
    Адносна даты смерці Адама Гурыновіча ў крыніцах і літаратуразнаўчых працах існуюць разыходжанні.
    Б. Тарашкевіч у артыкуле 1921 г. у газеце «Беларускі звон» на падставе звестак, атрыманых ад сваякоў Гурыновіча, паведаміў: «...памёр 14 студзеня 1894 г.» (Пачынальнікі, 481).
    Р. Гульман: «Справа аб праследаванні А. Гурыновіча была спынена ў 1894 г. у сувязі са смерцю паэта. Гэта відаць з запісу, які зроблены на 179-м лісце справы «О водвореннн в пределы Росснн преступных воззваннй нз заграннцы» (ЦГНАМ, ДП, 7-е делопронзводство, д. 229 за 1893 г.) — «Гурнновнч Адам Калнкстовнч, дворяннн, бывшнй студент С.-Петербургского технологнческого ннстнтута, 24 года, 23 января 1894 г. умер. Прекратнть за смертью» 95.
    У зборніку тэкстаў 1956 г.: «Паэт памёр раптоўна, па адных звестках, 19 студзеня (адкуль гэтая дата? 14 студзеня? — Г. К.), а па другіх — 23 студзеня» 96.
    ЯШутовіч: «Браніслаў Тарашкевіч у сваім артыкуле пра Адама Гурыновіча піша, што паэт памёр 14 студзеня 1894 года. йаліцэйскія дакументы падаюць дату 29.1.1894 года (23.1? — Г. К.). На гэтую дату смерці ўказвае і прафесар Яніна Гурыновіч у пісьме да мяне ў жніўні 1963 года. Я звярнуў на гэту недакладнасць увагу праф. Гурыновіч. Яна адпісала мне, што ў яе ёсць фотакартка паэта, на якой рукой маткі яго ці сястры Канстанцыі выпісана такая дата: «Св. п. 17 студзеня 1894 г.» Такім чынам, мы атрымліваем новую дату смерці паэта — 17 студзеня 1894 года. Можна лічыць, што яна найбольш верагодная, бо аснавана на аўтэнтычнай крыніцы і выводзіцца ад людзей, найбліжэйшых да паэта» .
    93 Kalendarz minski na rok zwyczajny 1907. Minsk, 1907. S. 184—187.
    94 Нсторяя белорусской дооктябрьской лнтературы. Мн., 1977. С. 366.
    95 Гульман Р. 1. Новыя архіўныя матэрыялы пра Адама Гурыновіча... С. 233.
    96 Беларускія пісьменнікі другой паловы XIX ст.: 36. тэкстаў. Мн., 1956. С. 342.
    97 Полымя. 1966. № 11. С. 156.
    Заўважым, што супярэчнасць паміж датамі 29 і 17 студзеня можна зняць, калі прыняць першую з іх за дату новага стылю, а другую — старога стылю. У такім духу вырашана пытанне ў энцыклапедыі: «14 (26). 1. 1894, па інш. крыніцах 17 (29). 1. 1894»98. Але тут не ўлічана паліцэйская дата — 23.1. (4. 2). 1894. Так або інакш, але вельмі пажадана ў будучым адшукаць пахавальны метрычны запіс паэта. Гэта дазволіць канчаткова вырашыць спрэчнае пытанне.
    I апошні прыклад — з біяграфіі Вітана-Дубейкаўскага. Прынятая дата яго нараджэння — 7 ліпеня 1869 г. Але маюць хаджэнне і іншыя даты. Нават у пашпарце, як высвятляецца, стаяла дата, далёкая ад сапраўднай, яна падмалоджвала яго на цэлых 8 гадоў. Ягоная жонка К. Вітан тлумачыла гэта наступным чынам (пакідаем своеасаблівую стылістыку аўтаркі): «Калі ў 1918 г. Л. Вітан-Дубейкаўскі выязджаўіз Імсціслаўля да Менску, яму ў дакуменце абмыльна напісалі 1876 г. нараджэння, і гэтая дата засталася ў ягоных лістох (дакументах). Новай метрыкі (старая была згублена) ён із Імсціслаўля адзержыць ня мог, дарма што туды пісаў. Гэтак, папраўка ня была зробленая, і пасьлей у польскім пашпарце застаўся 1876 г. нараджэння» Перад намі новае сведчанне таго, што нават да афіцыйных дакументаў (здавалася б, што можа быць дакладней за пашпарт) крыніцазнавец павінен ставіцца досыць асцярожна.
    Мы ўвесь час гаворым пра дакументаванне фактаў. Слушнае, неаспрэчнае патрабаванне. Разам з тым ні ў якім разе не трэба фетышызаваць дакумент. У навуцы ўсё патрабуе праверкі, у тым ліку і дакументы. «Есць дакументы парадныя, і яны хлусяць, як людзі» І0°,— казаў Ю. Тынянаў. Ен жа настойліва звяртаў увагу на непаўнату, аднабаковасць дакументальных сведчанняў: «Уяўленне пра тое, што ўсё жыццё дакументавана, ні на чым не заснавана: бываюць гады без дакументаў... I потым сам чалавек — колькі ён утойвае, як часам падобныя яго пісьмы на паспешлівыя адпіскі! Чалавек не гаворыць галоўнага...» 101 Суадносіны дакумента і факта, дакумента і паў-
    98 БелСЭ. Мн„ 1971. Т. 4. С. 90.
    99 Kvetka Vitan. Lavon Vitan-Dubiejkauski: Da 85 uhodkati naradzerinia. New York, 1954. S. 3.
    100 Юрнй Тынянов: Пнсатель н ученый. С. 196.
    101 Там жа. С. 197.
    наты жыцця — надзвычай важныя пытанні крыніцазнаўства, якія ў аднолькавай меры цікавяць гісторыкаў і літаратараў. «Дакумент неабходны. Але яго не заўсёды можна тут жа атаясамліваць з фактам. Абсалютызаваць дакумент нельга. Дакументы сутыкаюцца між сабой, супярэчаць адзін другому, памыляюцца» ‘°2,— слушна гаварылася на адной з сустрэч гісторыкаў і пісьменнікаў апошняга часу. Так што, здараецца, трэба папраўляць, дапаўняць, карэкціраваць і дакумент. У сувязі з гэтым нам падаліся метадалагічна цікавымі спрэчкі Г. Ахматавай са сваімі біёграфамі, пра якія згадвае яе .сябра і сакратар А. Найман. Паводле яго слоў, Ахматава апошнія гады рэвізавала працы сваіх біёграфаў, «папраўляла біяграфію»; біёграфы лічылі, «што наступнае ўмяшальніцтва ў дакумент так або інакш скажае сканструяваную імі карціну, пасягае на ісціну...» 103 Але Ахматава, абараняе яе А. Найман, ведала цану дакументам, «ведала, да якой дэзінфармацыі, міжвольнай або наўмыснай, прыводзіць іх непаўната, памылковае, «сучаснымі вачыма», прачытанне і тэндэнцыйны падбор. Яна не верыла, што ахматазнавец разумнейшы за Ахматаву...» 104 Цяжка вырашыць, хто тут больш мае рацыю — Ахматава або яе біёграфы,— каб адказаць на гэтае пытанне, трэба грунтоўна вывучаць адпаведныя канкрэтныя матэрыялы, але прыгаданая сітуацыя красамоўна сведчыць пра няпростыя задачы літаратурнага крыніцазнаўства і біяграфічнай працы.
    * * *
    Паспрабуем цяпер намаляваць зборны вобраз-партрэт беларускага літаратара часоў Чачота — Дуніна-Марцінкевіча — Багушэвіча, даць спробу своеасаблівай калектыўнай біяграфіі. Дарэчы, першы накід такога партрэта знаходзім у акадэміка I. Навуменкі ў артыкуле «3 народных крыніц» ‘°5.
    102 Велнкая Отечественная война: Факт н документ в нсторнческнх нсследованнях н художественной лнтературе: Беседа ясторнков я пнсателей за «круглым столом» // Нсторня СССР. 1988. № 4. С. 32.
    103 Найман А. Рассказы о Анне Ахматовой // Новый мяр. 1989 № 2. С. 101.
    104 Там жа.
    105 Навуменка I. Я. Пісьменнікі-дэмакраты. Мн., 1967. С. 10—15.
    Пачнём з графы «Сацыяльнае паходжанне», паводле якой беларускія пісьменнікі XIX ст. маюць нямала агульнага. Па паходжанню гэта, як правіла, яшчэ шляхціцы. Зрэдку сустракаліся таксама дзеці святароў (Ф. Савіч, П. Шпілеўскі). Толькі асобныя прадстаўнікі працоўных нізоў (П. Багрым, В. Каратынскі, КВераніцын) прабіваліся ў літаратуру. Масавы «прызыў» у літаратуру ад плуга і варштата пачнецца на пачатку XX ст., у нашаніўскі перыяд. Найбольш сярод пісьменнікаў XIX ст. прадстаўнікоў дробнай, небагатай шляхты, без маёнткаў або з невялікімі маёнткамі-фальваркамі, але былі асобныя выхадцы з радавітага дваранства — А. Абуховіч, В. СавічЗаблоцкі (ды і тыя з цягам часу, як вядома, страцілі свае маёнткі). He грэбавалі беларускай лірай прадстаўнікі буйных шляхецкіх родаў Э. Плятар, А. Перасвет-Солтан.