• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Чачота да Багушэвіча  Генадзь Кісялёў

    Ад Чачота да Багушэвіча

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 397с.
    Мінск 1993
    128.75 МБ
    66 Календарь Северо-Западного края на 1889 год. М., 1889. С. 99.
    67 Пачынальнікі. С. 23.
    ўспаміны старога селяніна, што пісьменнік памёр «за тыдзень, калі не больш», да Каляд. Але Каляды, як сцвярджаюць спецыялісты, гэта «час з 24 снежня па 6 студзеня (с. ст.)» 68. Калі адняць тыдзень ад 24 снежня, то якраз і будзе 17 снежня — дата, засведчаная многімі крыніцамі. Відаць, надпіс на крыжы рабіўся значна пазней, калі дакладная дата смерці пісьменніка ўжо не помнілася. У сувязі з гэтым губляе грунт і наступнае разважаннеВ. Грынкевіча: «Калі дату смерці прыняць за 1 студзеня 1885 года, то, адмінусаваўшы гады жыцця — 78 гадоў, атрымаецца 1807 год. Значыць, Беларускі Дудар нарадзіўся ў 1807 годзе».
    Выходзіць, дакументальна пацверджанымі на сённяшні дзень усё-такі з’яўляюцца наступныя даты жыцця Дуніна-Марцінкевіча: 23 студзеня (4 лютага) 1808 г.— 17(29) снежня 1884 г. Пісьменнік нейкі месяц не дажыў да 77 гадоў.
    Абследуем цяпер «пашпартныя» звесткі пісьменнікаў другой паловы XIX ст. За апошнія дзесяцігоддзі інтэнсіўных навуковых пошукаў выяўлены і апублікаваны запісы аб нараджэнні (хрышчэнні) Ф. Багушэвіча, А. Абуховіча, Я. Лучыны (Пачынальнікі, 382, 444—445, 466—467), А. Гурыновіча 69.
    Зноў пераконваемся, што ўвядзенне ў навуковы ўжытак метрычнага запісу здымае многія спрэчныя пытанні, звязаныя з часам і месцам нараджэння пісьменніка.
    Напрыклад, доўгі час у беларускім літаратуразнаўстве лічылася, што наш класік Ф. Багушэвіч нарадзіўся ў Кушлянах. Вывучаныя С. Александровічам некралагічныя матэрыялы, у прыватнасці артыкулы-некралогі Н. Роўбы і Л. Уземблы, дазволілі паставіць пытанне аб недакладнасці ранейшых звестак. У артыкуле «Новае пра Ф. Багушэвіча» С. Александровіч пісаў: «Л. Узембла і Н. Роўба ўсваіх артыкулах адносна месца нараджэння беларускага паэта прыводзяць новыя звесткі: радзімай Ф. Багушэвіча яны лічаць не Кушляны, а вёску Свіраны, якая знаходзіцца непадалёку ад Вільні. Можна было б браць пад сумненне верагоднасць гэтага сцвярджэння, але справа ў тым, што
    68 Гурскі A. I. Каляды // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя. Мн., 1989. С. 237.
    69 Гульман Р. I. Новыя архіўныя матэрыялы пра Адама Гурыновіча // Беларуская літаратура: Даследаванні і публікацыі. Мн., 1958. Вып. 1. С. 234.
    адначасова розныя аўтары ў розных выданнях... пісалі пра Свіраны як радзіму Ф. Багушэвіча. Трэба ўлічваць і той немалаважны факт, што адным з аўтараў артыкулаў пра беларускага паэта быў польскі літаратар і краязнаўца Напалеон Роўба, які не толькі быў асабіста знаёмы з Ф. Багушэвічам, але і сябраваў з ім: у прыватнасці, Н. Роўба разам з беларускім песняром прымаў удзел у падарожжы на лодках па Віліі да Коўна і Нёманам да Юрбурга (ліпень 1897 г.). Такія блізкія сяброўскія адносіны Н. Роўбы з Ф. Багушэвічам даюць падставу меркаваць, што ён ад самога паэта атрымаў дакладныя звесткі пра месца нараджэння беларускага пісьменніка»70. Неўзабаве слушнасць меркаванняў С. Александровіча, лагічнасць яго крыніцазнаўчага аналізу знайшлі дакументальнае пацвярджэнне. У матэрыялах Цэнтральнага гістарычнага архіва Літоўскай ССР сярод «Выпісаў хросных метрык Рукойнскага парафіяльнага касцёла за 1840 год» (пасля публікацыі С. Александровіча мы ўжо ведалі, дзе шукаць) знайшоўся аўтэнтычны запіс аб нараджэнні Ф. Багушэвіча. Такім чынам, было канчаткова ўстаноўлена, што выдатны беларускі паэт прыйшоў на свет у Свіранах 7|.
    Дата нараджэння Альгерда Абуховіча была вядомая з яго мемуараў. Але пра месца нараджэння можна было толькі меркаваць, бо маёнткі ў Абуховічаў былі ў розных паветах. 3 мемуараў пісьменніка відаць, што яго дзяцінства было звязана з Калатычамі, адкуль потым Альгерд з маці пераехаў у Слуцк. «Альгерд Абуховіч быў сынам заможнага землеўласніка на Случчыне»,— сцвярджалася ва ўспамінах Я. Дылы (Пачынальнікі, 448). Відаць, на падставе гэтых звестак, у першым выданні Беларускай Савецкай Энцыклапедыі гаварылася, што Абуховіч «нарадзіўся ў памешчыцкай сям’і на Случчыне» '2. Але неўзабаве з’явіліся сумненні ў правільнасці гэтага сцвярджэння. У артыкуле «Па слядах Альгерда Абуховіча» слуцкі краязнавец і літаратуразнавец Рыгор Родчанка пісаў: «Я доўга шукаў на Случчыне гэтую вёску. Але няма ў нашых мясцінах такога населенага пункта, няма і ў суседніх раёнах Міншчыны — Старадарожскім, Ка-
    70 Александровіч С. Старонкі братняй дружбы. Мн., 1960. С. 186— 187.
    71 Кісялёў Г. Гімназічныя і студэнцкія гады Францішка Багушэвіча//Полымя. 1960. № 10. С. 160—161.
    72 БелСЭ. Мн., 1969. Т. 1. С. 44.
    пыльскім і Любанскім, тэрыторыя якіх некалі ўваходзіла ў Слуцкі павет. Нарэшце, Калатычы (цяпер Калацічы) адшукаліся ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці»7 . Гэтыя Калацічы Р. Родчанка і прапанаваў лічыць радзімай Абуховіча, але поўнай упэўненасці не было, пакуль у Цэнтральным гістарычным архіве БССР у Мінску не знайшлася радаводная справа Абуховічаў з метрыкай пісьменніка, з якой відаць, што нарадзіўся ён «у двары Калацічы» і хрышчоны ў Глускім касцёле Бабруйскага павета (Пачынальнікі, 444—445).
    Здараецца, звесткі метрычных дакументаў ўдакладняюцца абследаваннем на месцы і прыцягненнем іншых матэрыялаў. Згодна з метрыкай Адам Гурыновіч нарадзіўся «у фальварку Кавалях Ваўкалацкага прыхода»74. У спецыяльнай публікацыі «Дзе нарадзіўся Адам Гурыновіч?» Генадзь Каханоўскі прывёў матэрыялы аб тым, што фальварак Гурыновічаў называўся не Кавалі, а Кавалькі і знаходзіцца цяпер каля вёскі Кавалі Мядзельскага раёна 75. Папраўка прынята энцыклапедычнымі выданнямі76.
    Вядомая ў прынцыпе дата часам да непазнавальнасці трансфармуецца на ўзроўні папулярызацыі. Напрыклад, дата нараджэння ЯЛучыны — 24 чэрвеня (6 ліпеня н. ст.) 1851 г.,— засведчаная некралогамі, а пазней і публікацыяй метрыкі, у дзіўнай, амаль непазнавальнай форме паўстае ў хранікальнай нататцы 1926 г.: «19 ліпня (так.— Г. К.) бягучага года мінула 75 год з дня нараджэння вядомага беларускага паэта Янкі Лучыны (Івана Неслухоўскага). Паэта памёр у Менску ў 1897 г.» . Гадавіна вызначана правільна: 1851+75=1926. Але адкуль жа ўзялося 19ліпня (ліпеня)? Відаць, у даным выпадку сапраўдная дата 6 ліпеня была прынята за дату старога стылю і яшчэ раз пераведзена на новы стыль, прычым з памылкай (6+13, а не 6+12, як належала б). Словам, крыніцазнаўцы, відаць, павінны не толькі здабываць новыя факты, але яшчэ і несці пілыіую службу кантролю.
    73 Родчанка Р. Па слядах Альгерда Абуховіча //Літ. і мастацтва. 1976. 10 верас.
    74 Гульман Р. I. Новыя архіўныя матэрыялы пра Адама Гурыновіча II Беларуская літаратура. Вып. 1. С. 234.
    Каханоўскі Г. Дзе нарадзіўся Адам Гурыновіч? //Літ. і мастацтва. 1968. 14 чэрв.
    БелСЭ. Мн., '1971. Т. 4. С. 90; Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Мн„ 1981. Т. 5. С. 184; ЭЛіМБел. Мн„ 1985. Т. 2. С. 235.
    Полымя. 1926. № 6. С. 180.
    Пры адсутнасці метрыкі дата і месца нараджэння ўстанаўліваецца па іншых матэрыялах. Дакладныя звесткі пра час і месца нараджэння Аляксандра Ельскага, як і іншыя асноўныя факты яго біяграфіі, прыведзены ў прысвечаным яму артыкуле 1903 г. у «Вялікай агульнай ілюстраванай энцыклапедыі», які, паводле сцвярджэння «Польскага біяграфічнага слоўніка», заснаваны на аўтабіяграфіі Ельскага .
    Зусім невядомай доўгі час была біяграфія Фелікса Тапчэўскага. Толькі апошнім часам з’явіліся сякія-такія біяграфічныя звесткі аб ім. У 1972 г. Генадзь Каханоўскі па ўспамінах землякоў меркаваў, што памёр паэт ўвосень 1910 г., маючы 64—65 год, гэта значыць нарадзіўся каля 1845—1846 гг. 79 Потым аказалася, што звесткі гэтыя вымагаюць значнай карэкціроўкі. Нам удалося адшукаць некаторыя архіўныя дакументы, звязаныя з Тапчэўскім (Пачынальнікі, 378—380). Нягледзячы на іх фрагментарнасць, яны дазволілі па-новаму падысці да пытання пра час нараджэння паэта. У спісе валасных пісараў Лепельскага павета ад 27 студзеня 1862 г. пісару Ульскага валаснога праўлення Феліксу Феліксавічу Тапчэўскаму лічылася 27 год (Пачынальнікі, 378). Калі меркаваць па гэтаму дакументу, Тапчэўскі нарадзіўся ў 1835 або хутчэй нават у 1834 г. Але дакументы пра вучобу Тапчэўскага ў Лепельскім вучылішчы дазволілі яшчэ больш удакладніць год нараджэння. Вядома, што ў канцы 1849 г. Тапчэўскі вучыўся ў I класе, яму было 11 год80. У адным з дакументаў пачатку 1852 г. адзначана, што вучню II класа Лепельскага вучылішча Ф. Тапчэўскаму 13 год81. У кнізе «Пачынальнікі» (с. 378) у сувязі з гэтым зроблены вывад: «Такім чынам, Тапчэўскі нарадзіўся хутчэй за ўсё ў 1838 г. На пачатку 1862 г., калі складаўся спіс валасных пісараў Лепельскага павета, яму павінна было быць не 27, a 23 гады». Відаць, з-за беднасці сям’і ён вымушаны быў вельмі рана, яшчэ падлеткам, паступіць на службу і дабавіць сабе 3—4 гады, якіх не хапала да ўзроставага цэнзу. Але гэтыя меркаванні спачатку былі прыняты толькі ча-
    78 Bienkowski W. Jelski Aleksander // Polski Siownik Biograficzny. Wroclaw etc., 1964. T. 11. Z. 48. S. 150.
    79 Каханоўскі Г. Па сцежках Фелікса Тапчэўскага // Беларусь. 1972. № 9. С. 28.
    80 ЦДГА Літ ССР, ф. 567, воп. 2, спр. 6122, л. 292 адв.
    81 ЦДГА БССР у Мінску, ф. 2507, воп. 1, спр. 463, л. 154.
    сткова. У аўтарытэтных энцыклапедычных выданнях яшчэ не так даўно называліся такія даты жыцця Тапчэўскага: «1835 ці 1836—1910» 82. Дату «каля 1838 года» прыняў А. Лойка 83. Нядаўна ў вёсцы Рукшаніцы Ушацкага раёна клопатамі Г. Каханоўскага і настаўніка 1. Законнікава знойдзена надмагільная пліта з надпісам: «Фелікс Тапчэўскі памёр 17 снежня 1892 г., маючы 54 гады» 84. Надпіс на надмагільнай пліце, калі ён не зроблены адвольна ў пазнейшыя часы, з’яўляецца дакументам, у пэўнай ступені раўнацэнным метрычнаму запісу. Такім чынам, даследчыкі атрымалі дакладную дату смерці і новае пацвярджэнне, што Тапчэўскі нарадзіўся ў 1838 г. Абноўленыя зыходныя звесткі аб Тапчэўскім (1838—17. 12. 1892) у «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі» (1987) сведчаць аб інтэнсіўнасці пошукавай працы нашых літаратуразнаўцаў, хуткім назапашванні і асэнсаванні даных. Разам з тым у працэсе аналізу і супастаўлення розных звестак высветліўся цікавы дадатковы факт, што Тапчэўскі, вымушаны па беднасці рана пайсці на казённы хлеб, прыбавіў сабе ў афіцыйных паперах гады. Тое ж самае было з аўтарам нашай «Энеіды навыварат» В. Равінскім (нарадзіўся ў 1786 г., а паводле паслужных спісаў, на 4 гады старэйшы) 85. Здабыванне з крыніц, шляхам іх уважлівага супастаўлення, дадатковых фактаў — важная задача крыніцазнаўца.