Ад Чачота да Багушэвіча
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 397с.
Мінск 1993
108 Літ. і мастацтва. 1984. 16 лістап.
водная фаміліі Чачотаў», «Пасямейны спіс дваран Даніелевічаў-Чачотаў 1842 года» і інш. У кнізе рэпрадуктуецца ўрадавы патэнт 1838 г. аб наданні Чачоту «за ревность н прнлежность к службе» чына губернскага сакратара.
Са справы канцылярыі віленскага генерал-губернатара «...Пра дазвол... Чачоту... вярнуцца...» (зберагаецца ў Цэнтральным гістарычным архіве ЛітССР) у кнізе «Пачынальнікі» пададзена пісьмо Міністэрства ўнутраных спраў генерал-губернатару ад 31 жніўня 1839 г. пра тое, што Чачоту, які знаходзіўся тады ў Лепелі, дазволена нарэшце вярнуцца на радзіму ў Наваградскі павет без устанаўлення над ім паліцэйскага нагляду.
Крыніцы для біяграфіі Чачота друкаваліся і ў іншых дакументальных выданнях. Прыгадаем трохтомнае выданне «Матэрыялы да гісторыі Таварыства філаматаў» (1920—1934) з серыі «Архівум філаматаў». Без апублікаваных там дакументаў філамацкіх арганізацый нельга ўявіць сабе дзейнасць Чачота-філамата.
Публікаваліся ў розных выданнях матэрыялы следства па справе філаматаў, у тым ліку Чачота, якія захоўваюцца ў Цэнтральным гістарычным архіве ЛітССР (фонд № 567 — папячыцеля Віленскай навучальнай акругі), а таксама ў рукапісным аддзеле бібліятэкі Вільнюскага універсітэта. Ў паказанні ад 10 кастрычніка 1824 г. Чачот, напрыклад, прывёў наступныя аўтабіяграфічныя звесткі, якія добра перадаюць яго нялёгкія жыццёвыя абставіны:
«Завуць мяне Ян Чачот, узрост мой — 27-мы год. Паходжання шляхецкага, доказы на гэта ёсць у фаміліі (у сваякоў.— Г. К.у, ведаю, што ёсць радавод, у якім я змешчаны. Родам з Гродзенскай губерні Наваградскага павета. Маёнтка не маю, служу ў Радзівілаўскай камісіі 109 пры кантролі і з гэтай пасады ўтрымліваюся. Вучыўся ў школе айцоў дамініканцаў у Наваградку. Пасля прыбыцця ў Вільню наведваў у 1816 г. універсітэт, таксама і пазней у 1817 г., наколькі мне дазваляла мая служба пры адвакаце Турскім; у 1818 г., паступіўшы ў камісію, спыніў свае навукі і не маю ніводнай навуковай ступені і зван-
109 Радзівілаўская камісія (інакш «маса», «пракураторыя») была створана ўладамі для разбору заблытаных спадчынна-маёмасных спраў князёў Радзівілаў.
110 ЦДГА ЛітССР, ф. 567, воп. 2, спр. 1317 (паводле кн.: Swirko S. Z Mickiewiczem pod rfkf... S. 34—35).
Дакументы пра знаходжанне Чачота ў ссылцы зберагаюцца ў Цэнтральным дзяржаўным архіве Башкірскай АССР (фонд канцылярыі арэнбургскага цывільнага губернатара)
У Цэнтральным гістарычным архіве горада Масквы (колішнім абласным) выяўлена «Справа пра былога студэнта Віленскага універсітэта Чачота» 1831 г., якая расказвае пра спробы пісьменніка пасля уфімскай ссылкі адшукаць сабе службу ў Маскве і Цверы. У Цверы Чачот пад час халерных беспарадкаў страціў каштоўны зборнік з тэкстамі беларускіх песень, запісанымі ў Бортніках на Наваградчыне, а таксама рукапісы некаторых сваіх твораў 112.
Даследчыкамі выкарыстоўваюцца таксама ўспаміны пра Чачота (напрыклад, каларытныя мемуары філамата Ігната Дамейкі, «Успаміны» Міхала Кусцінскага 113 або прыведзенае намі ў папярэднім раздзеле мемуарнае сведчанне Стэфана Каверскага).
Каштоўныя крыніцы, у тым ліку і біяграфічныя, надрукаваны К. Цвіркам у першым на беларускай мове зборніку твораў Чачота ||4. Назавём толькі месцы, адкуль Чачот пасылаў свае надзвычай цікавыя пісьмы сябрам, апублікаваныя ў зборніку: Мінск, Вільня, Наваградак, Варшава, Кізіл, Уфа, Лепель, Бортнікі. Усё гэта значныя этапы, вехі Чачотавага жыццяпісу.
У 1983 г. Цвірка зрабіў паездку па беларускіх мясцінах Чачота і расказаў шмат цікавага ў літаратурнакраязнаўчым нарысе «Там возера Свіцязь, як шыбіна лёду...» А ў цэлым трэба пагадзіцца з Цвіркам, які выказаў у гэтым нарысе меркаванне, што «Ян Чачот яшчэ пасур’ёзнаму ў нас не вывучаўся. Па сутнасці, мы не толькі не паднялі архіўныя матэрыялы, якія расказваюць пра аднаго з пачынальнікаў новай бедарускай літаратуры, але не прачыталі нават таго, што аб ім напісана ў літаратурных крыніцах...» 115 Бадай што, больш у гэтых адносінах
111 Каханоўскі Г. Ян Чачот на Урале // Беларусь. 1979. № 1. С. 14.
112 Малаш Л. А. Ян Чечот я его рукопясные сборннкн // Мат-лы науч. конф.: К сорокалетяю б-кя. [АН БССР] С. 107—108; Swirko S. Z Mickiewiczem pod rgkg... S. 233, 310.
113 Мальдзіс A. Падарожжа ў XIX стагоддзе.С. 17; Мархель У. Крыніцы памяці. С. 112—113.
114 Чачот Я. Наваградскі замак: Творы. Мн., 1989.
115 Цвірка К. Той курган векавечны...: Сцяжыны вандровак. Мн., 1985. С. 7.
зрабілі польскія вучоныя, у прыватнасці С. Свірка, які апублікаваў апошнім часам надзвычай сур’ёзную працу, прысвечаную жыццю і творчасці Чачота, на якую мы ўжо спасылаліся '|6. Але на многіх беларускіх аспектах феномена Чачота Свірка спецыяльна не спыняўся.
Пяройдзем да іншых пісьменнікаў першай паловы мінулага стагоддзя. Есць нявысветленыя пытанні і ў жыццяпісе Аляксандра Рыпінскага: мы не ведаем дакладна датаў і месцаў яго нараджэння і смерці. Лічыцца, што ён нарадзіўся каля 1811 г. на Віцебшчыне, але адпаведнага запісу ў метрычных кнігах (Цэнтральны гістарычны архіў БССР у Мінску) адшукаць пакульшто не ўдалося (яны захаваліся няпоўнасцю).
Да нядаўняга часу не была вядома дакладна дата яго вяртання на радзіму з эміграцыі. «Каля 1860 г. прыняў амністыю, абвешчаную царскім урадам пасля смерці Мікалая I, і вярнуўся ў край» ,— пісалася звычайна ў біяграфіях. 3 выяўленай намі ў Цэнтральным гістарычным архіве ў Мінску справы канцылярыі віцебскага губернатара «...Аб устанаўленні строгага сакрэтнага нагляду за ... Рыпінскім» (ф. 1430, воп. 1, спр. 30114) відаць, што Рыпінскі прыбыў з-за мяжы на Віцебшчыну ў жніўні 1859 г. (Пачынальнікі, 183—184).
3 іншых біяграфічных і аўтабіяграфічных матэрыялаў Рыпінскага трэба прыгадаць яго кнігу«Беларусь» (1840), дзе ўспамінаецца пра сустрэчы яго з дзекабрыстам В. КюхельбекераМ; альбом Ю. Страшэвіча «Les Polonais et Polonaises de la revolution du 29 novembre 1830» (Палякі i полькі ў рэвалюцыі 29 лістапада 1830 г. Парыж, 1832— 1836), у якім падаюцца звесткі пра ўдзел Рыпінскага і яго таварышаў па Дзінабургскай школе прапаршчыкаў у паўстанні 1830—1831 гг. (артыкул «Прапаршчыкі Дзінабурга» і адпаведныя іканаграфічныя матэрыялы).
Шэраг цікавых звестак змяшчаецца ў пісьме Рыпінскага А. Плугу за 1883 г., у дакументах царскай цэнзуры пра забарону ў Расіі надрукаванай за мяжою беларускай балады Рыпінскага «Нячысцік» (Пачынальнікі, 174—183).
Біяграфічныя крыніцы, якія адносяцца да Паўлюка Багрыма, падзяляюцца на некалькі груп.
116 Swirko S. Z Mickiewiczem pod r$kf czyli Zycie i tworczosc Jana Czeczota. Warszawa, 1989.
117 Zbior poetow polskich XIX w. Warszawa, 1961. Ks. 2. S. 548.
Па-першае, гэта ўспаміны Ігната Яцкоўскага, змешчаныя ў яго кнізе «Аповесць з майго часу, або Літоўскія прыгоды» (Лондан, 1854; Познань, 1858). Кніга выйшла ананімна, прыпісвалася рэзным аўтарам (Станіславу Рэйтану, мемуарысту і празаіку Леану Патоцкаму). У наш час аўтарства Яцкоўскага не выклікае сумненняў ІІ8. Гэта пісьменнік, юрыст, грамадска-палітычны дзеяч. Родам з Наваградчыны, дзе займаўся адвакацкай дзейнасцю. Удзельнік паўстання 1831 г. У 1831 —1857 гг. знаходзіўся ў эміграцыі ў Лондане, удзельнічаў у польскіх эмігранцкіх арганізацыях. Быў кампаньёнам А. Рыпінскага па польскай друкарні і кнігарні. Выступаў у друку з публіцыстычнымі творамі, успамінамі і вершамі на польскай мове. Вярнуўшыся па амністыі ў Расію, памёр у Наваградку. Тэкст кнігі гаворыць пра даволі блізкае асабістае знаёмства аўтара з сямейнымі абставінамі Радзівілаў, якім належаў Крошын, з крошынскімі падзеямі 1828 г. У зборніку «Пачынальнікі» надрукаваны ў перакладзе цалкам 29-ы раздзел кнігі па познаньскаму выданню, якое захоўваецца ў Цэнтральнай бібліятэцы АН ЛітССР. Раздзел мае назву «Працяг, кс. Магнушэўскі, Юрага, Пётрак-паэт». Мемуарыст гаворыць аб сваёй бесстароннасці: «Паколькі мы ведалі ўсіх асоб, што дзейнічалі ў гэтай драме, з найлепшага боку і ў наўмыснай жорсткасці ніводную з іх не абвінавачваем, а жорсткасць усё-такі адбылася, то, не адважваючыся самі выносіць прысуд, падаём справу, як была па сутнасці» (Пачынальнікі, 186). Цікава, што Паўлюка Багрыма Яцкоўскі называе Пётракам. Мабыць, за даўнасцю часу ён забыў сапраўднае імя сялянскага паэта, але магчыма, што аўтар наўмысна змяніў імя свайго героя, каб не наклікаць на яго новую бяду.
Другую групу багрымаўскіх крыніц складаюць архіўныя матэрыялы.
У сувязі з падзеямі 1828 г. у Крошыне праводзіліся два следствы. Спачатку агульнае следства пра хваляванне крошынскіх сялян вялі чыноўнікі ведамства унутраных спраў на чале з гродзенскім губернатарам. Адпаведная следчая справа пад назвай «Аб непадпарадкаванні сялян мястэчка Крошынасвайму памешчыку Юрагу» захоўваец-
118 Гл. артыкулы пра Яцкоўскага: Polski Slownik Biograficzny. Wroclaw etc., 1963. T. 10. S. 273; Nowy Korbut. Warszawa, 1968. T. 7. S. 478, a таксама артыкул A. Мальдзіса ў «Полымі» (1970. № 9. С. 229).
ца ў Цэнтральным гістарычным архіве БССР у Гродна (ф. 1, воп. 2, спр. 1334), асобныя дакументы з яе надрукаваны ў кнізе I. Баса «Літаратурныя пошукі, знаходкі, даследаванні» (1969).
У ходзе агульнага следства выявілася, што ў Крошыне распаўсюджваўся верш «Размова хлопаў» (варыянт паэмы ЯБаршчэўскага «Рабункі мужыкоў», або «Бунт хлопаў»), што да гэтых падзей мела дачыненне крошынская школа, і паралельна пачалося новае следства — па лініі Міністэрства народнай асветы. Дакументы другога следства захоўваюцца ў Цэнтральным гістарычным архіве ЛітССР (ф. 567, воп. 2, спр. 2341). Справа з гэтымі матэрыяламі пад назвай «Аб прыходскім вучылішчы, што знаходзіцца ў Наваградскім павеце ў мястэчку Крошыне, і аб непадпарадкаванні крошынскіх сялян уладальніку іх, памешчыку Юрагу» зберагаецца ў фондзе папячыцеля Віленскай навучальнай акругі, але склад дакументаў сведчыць, што яна паходзіць з канцылярыі рэктара універсітэта. Першасныя матэрыялы следства прадстаўлены ў справе ў выглядзе копій, аўтэнтычныя ж былі перасланы рэктарам папячыцелю Віленскай навучальнай акругі М. Навасільцаву ў Варшаву (Пачынальнікі, 209) і, відаць, не захаваліся. Асноўныя дакументы справы апублікаваны ў кнізе «Пачынальнікі».
Дакументы пра крошынскія падзеі 1828 г. ёсць таксама ў Цэнтральным архіве Кастрычніцкай рэвалюцыі, вышэйшых органаў дзяржаўнай улады і органаў дзяржаўнага кіраўніцтва СССР (раней знаходзіліся ў Цэнтральным гістарычным архіве СССР у Маскве). Гэта справа «Па данясенню гродзенскага цывільнага губернатара аб непадпарадкаванні сялян у мястэчку Крошыне Наваградскага павета» (ф. 1286, 1828 г., воп. 4, спр. 455) і «Асобы журнал Камітэта Міністраў 27 кастрычніка 1828 года аб прыгаворы камісіі ваеннага суда па справе аб сялянах Гродзенскай губерні памешчыкаў Юрагаў, асуджаных за непаслушэнства» (ф. 1263, 1828 г., воп. 45, спр. 560) 1|9.