Ад Чачота да Багушэвіча
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 397с.
Мінск 1993
Судова-следчая справа Вуля і яго таварышаў змяшчае шмат звестак з біяграфіі паэта, пра акалічнасці следства і суда над ім, яго братам і іншымі супольнікамі. Некаторыя дакументы справы апублікаваны ў зборніку «Пачынальнікі»: атэстат аб службе ў Віцебскай палаце дзяржаўных маёмасцей, пратакол допыту, напісаныя ў турме тлумачальныя запіскі.
Важнымі для жыццяпісу Вуля з’яўляюцца таксама знойдзеныя ў гістарычным архіве ў Мінску матэрыялы аб так званых «літаратурных гутарках» у Віцебскай гімназіі першай паловы 50-х гадоў 142. На іх абмяркоўваліся спецыяльна напісаныя сачыненні гімназістаў старэйшых
і49 Гл ' Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». С. 167.
2 Гл.: Кісялёў Г. Пошукі імя. С. 138—139.
класаў. Самі сачыненні да нас не дайшлі, але з данясенняў пра гутаркі, якія захоўваюцца ў фондах дырэкцыі народных вучылішчаў Віцебскай губерні і папячыцеля Беларускай навучальнай акругі (ЦДГА БССР у Мінску, ф. 2507, воп. 1, спр. 462; ф. 3157, воп. 1, спр. 594), відаць, што Вуль прымаў у іх самы актыўны ўдзел. У яго рана з’явіліся літаратурныя інтарэсы.
Сістэма крыніц, звязаных з жыццяпісам В. ДунінаМарцінкевіча, раскрыта намі ў манаграфіі «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча» (раздзел «Крыніцы да біяграфіі») '43.
Супастаўляючы раннія біяграфічныя сведчанні аб Дуніне-Марцінкевічу А. Ельскага (некралог 1885 г. і інш.), А. Слупскага (артыкул «Стары Мінск» 1895 г.), Р. Зямкевіча (артыкулы «Вінцук Дунін-Марцінкевіч, яго жыццё і літаратурнае значэнне» 1910 г., «Стары Мінск у беларускіх успамінах» 1919 г.), даныя разнастайных архіўных дакументаў, мы паспрабавалі даць крытычную ацэнку розных крыніц, паказаць іх узаемасувязь, устанавіць ступень дакладнасці, вычленіць з іх верагодныя факты. Да ліку біяграфічных крыніц адносіцца і манаграфія польскага славіста Ю. Галомбака пра Дуніна-Марцінкевіча (1932), паколькі ў ёй выкарыстоўваюцца некаторыя сведчанні, што не дайшлі да нас (у прыватнасці, напісаны Ельскім «Успамінак аб Вінцэнтым Дуніне-Марцінкевічу, беларускім пісацелю і аўтару» 1909 г.).
Цікавыя ў святле крыніцазнаўства даўнія спрэчкі біёграфаў пра тое, дзе, у Вільні або ў Пецярбургу, спрабаваў атрымаць медыцынскую адукацыю будучы аўтар «Гапона» і «Пінскай шляхты». Прамых архіўных сведчанняў на гэты конт, як вядома, пакуль што няма. Яго сувязі здзядзькам мітрапалітам С. Богушам-Сестранцэвічам, які жыў стала ў Пецярбургу, прымушаюць аддаць у гэтай спрэчцы перавагу Пецярбургу, а паколькі медыцынскага факультэта ў Пецярбургскім універсітэце не было, то вучыўся пісьменнік, трэба думаць, у сталічнай Медыка-хірургічнай акадэміі, ганаровым членам якой з 1814 г. быў якраз Богуш-Сестранцэвіч.
Параўнальна нядаўна ў віленскім гістарычным архіве выяўлена адметная крыніца — так званая «Ksi§ga wpiso-
143 Кісялёў Г. В. Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча. Мн., 1988. С. 77—125.
wa studentow ezyli Albom akademickie» за 1822— 1832 гг. 144. Гэта абавязковыя штогоднія подпісы ўсіх без выключэння студэнтаў Віленскага універсітэта пад правіламі паводзін, своеасаблівая студэнцкая прысяга. Прозвішча Дуніна-Марцінкевіча сярод іх няма. Гэта дазваляе яшчэ больш катэгарычна сцвярджаць, што пісьменнік у Віленскім універсітэце не вучыўся. Таму можна прагназіраваць, што больш перспектыўным будзе зварот даследчыкаў да матэрыялаў Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі. Мы маем тут справу з метадам, які ў крыніцазнаўстве называецца argumentum ex silentio («аргумент ад умаўчання», вывад з маўчання крыніц) 145.
Калі вядома, што тая або іншая значная крыніца існавала раней, але потым была згублена, абавязак крыніцазнаўца сабраць аб ёй магчыма поўныя звесткі, паспрабаваць рэканструяваць яе. Так было, напрыклад, у выпадку з тэатральнай афішай першай пастаноўкі «Сялянкі» («Ідыліі») Дуніна-Марцінкевіча ў 1852 г., якая знамянуе надзвычай важную вяху не толькі творчай біяграфіі Дуніна-Марцінкевіча, але і гісторыі нацыянальнага тэатра, усёй беларускай культуры. На пачатку нашага стагоддзя афіша знаходзілася ў вядомага паэта-нашаніўца А. Паўловіча, які ў 20-х гадах перадаў яе на захаванне ў Інбелкульт. Да нашага часу яна не дайшла, хутчэй за ўсё, загінула ў часы вайны. На вялікі жаль,не была ў свой час зроблена поўная копія з яе. Але асобныя фрагменты яе тэксту, разнастайныя іншыя звесткі аб ёй захаваліся ў артыкулах і перапісцы людзей, што яе бачылі, знаёміліся з ёй. Сабраны і прааналізаваны намі ўвесь даступны матэрыял, з аднаго боку, дае, у пэўных межах, магчыма поўнае ўяўленне аб гэтым надзвычай цікавым дакуменце, а з другога, дазваляе праверыць верагоднасць прыведзеных у афішы звестак, зрабіць вывад аб яе аўтэнтычнасці, аб тым, што яна сапраўды рэальна існавала '46.
Асобна трэба спыніцца на ролі мемуараў у высвятленні біяграфіі і грамадскага вобліку Дуніна-Марцінкевіча.
144 ЦДГА ЛітССР, ф. 720, воп. 1, спр. 998.
145 Гл.: Topolski J. Metodologia historii. Wyd. 3. Warszawa, 1984. S. 399—400; Плнгузов A. й. Умолчанне ясточннка как нсторяографнческяй аргумент // Тез. докл. н сообш. научн. совешання «Комплексные методы в нсторнческнх нсследованнях». М., 1987.
146 Падрабязней гл.: Кісялёў Г. Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча. С. 103—106.
Найперш гэта хлапечыя ўспаміны Ядвігіна Ш., што дайшлі да нас у складзе ягоных «Лістоў з дарогі» 1910 г. і напісанага тады ж артыкула «В. Марцінкевіч у практычным жыцці» 147. Далей — успаміны Я. Васільева пра тэатральны гурток Дуніна-Марцінкевіча і першую пастаноўку «Сялянкі». Сам Я. Васільеў Дуніна-Марцінкевіча, мабыць, не ведаў, а пераказаў уражанні свайго бацькі Авяр’яна Васільева, прыяцеля Дуніна-Марцінкевіча, удзельніка яго тэатральнага гуртка. Расказ ЯВасільева дайшоў да нас у сваю чаргу не непасрэдна, а ў перадачы А. Паўловіча. Такім чынам, прыведзеныя ў гэтай крыніцы факты мы ведаем нават не з другіх, а з трэціх рук. Між іншым гэта не рэдкі выпадак у крыніцазнаўстве. П. Беркаў называе ў ліку важнейшых літаратуразнаўчых крыніц успаміны не толькі сучаснікаў пісьменніка, але і «асоб, што ведалі сучаснікаў пісьменніка» 148. Успаміны Васільева ў запісе Паўловіча — гэта унікальны матэрыял, без якога не могуць абысціся ні літаратуразнаўцы, ні гісторыкі тэатра.
Часткова мемуарны характар маюць біяграфічныя матэрыялы Ельскага, які асабіста ведаў Дуніна-Марцінкевіча. Гэта ж у нейкай меры датычыць і матэрыялаў Слупскага: ён атрымаў звесткі для свайго артыкула «Стары Мінск» ад дачок пісьменніка. Так што мы маем тут справу як бы з сямейнымі ўспамінамі.
Цікавы мемуарны фрагмент надрукаваў у 1896 г. Адам Плуг у артыкуле «Манюшка ў Мінску» (Тыгоднік ілюстрованы, № 19). Размова ў ім ідзе пра прыезд Манюшкі і Концкага ў Мінск у кастрычніку 1856 г. і наладжаны ў іх гонар прыём у доме Дуніна-Марцінкевіча. У кнізе «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча» мы паказалі, што адной з крыніц для мемуараў 1896 г. паслужыў артыкул Плуга «Некалькі ўражанняў з падарожжа па Літве» («Ліст Феліксу Пяткевічу»), надрукаваны ў 1858 г. Есць прамыя тэкстуальныя супадзенні. Праўда, у мемуарах за даўнасцю гадоў Плуг дапускае асобныя прыватныя недакладнасці.
Тым не менш яго каштоўныя ўспаміны ў цэлым заслу-
147 Ядвігін Ш. Выбр. тв. Мн., 1976. С. 238—241, 297—298; Пачынальнікі. С. 170—172.
148 Берков П. Н. Введенне в техннку лнтературоведческого нсследовання. Л., 1955. С. 53.
гоўваюць даверу. Яны багата выкарыстоўваліся А. Мальдзісам у нарысе пра Манюшку |49.
Акалічнасці знаёмства Дуніна-Марцінкевіча з Сыракомлем раскрываюцца ў мемуарах Ю. Гарайна «3 жыцця паэта», надрукаваных у 1886 г. у Львове. Некаторыя даследчыкі лічаць вартым увагі сцвярджэнне мемуарыста, што марцінкевічаўскі «Гапон» быў інсцэніраваны ў Мінску 15°. У якасці пацвярджэння называюцца «Успаміны» Э. Вайніловіча (Вільня, 1931), але Вайніловіч (1847— 1928) у Мінску ў часы Марцінкевіча не жыў і яго вельмі кароткая згадка магла засноўвацца на няпэўных чутках або нават на тых жа мемуарах Гарайна. Цікава, што Р. Зямкевіч у артыкуле «Стары Мінск у беларускіх успамінах» паведамляе, што ў Мінску ставілася пераробка «Гапона» пад загалоўкам «Рэкруцкі набор» (Пачынальнікі, 25), але вядома, што ў сапраўднасці «Рэкруцкі набор» не звязаны сюжэтна з «Гапонам».
У шэрагу мемуараў успамінаецца дачка пісьменніка Каміла Вінцэнтаўна, якая адыгрывала прыкметную ролю сярод перадавой моладзі Мінска напярэдадні 1863г. Побач з яе імем, як правіла, ставілася і імя бацькі-пісьменніка.
Ва ўспамінах паўстанца Апалінара Свентаржэцкага, запісаных 3. Кавалеўскай, з удзячнасцю адзначаецца, што Люцынка Марцінкевічаў была адным з апорных пунктаў паўстання 1863 г. у Ракаўскай акрузе '51. Гэта яскравая дэталь, якая істотна дапаўняе паказанні архіўных дакументаў, уплывае на іх прачытанне і ацэнку.
* * *
Беларускімі літаратуразнаўцамі выяўлены і вывучаны досыць багаты і разнастайны матэрыял аб жыцці і дзейнасці Ф. Багушэвіча.
Дакументы Цэнтральнага гістарычнага архіва Літоўскай ССР аб заканчэнні пісьменнікам у 1861 г. Віленскай губернскай гімназіі, апублікаваныя ў зборніку «Пачынальнікі» (с. 382—389), дапаўняюцца, падсвечваюцца звестка-
149 Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX стагоддзе. С. 119—120.
150 Мальдзіс А. Творчае пабрацімства. Мн„ 1966. С. 113.
151 Гл.: Кісялёў Г. Сейбіты вечнага. С. 182.
мі аб бурных грамадска-палітычных падзеях таго часу ў Літве і на Беларусі, аб актыўным удзеле ў іх многіх гімназічных таварышаў Багушэвіча І52. Важнай для разумення працэсу фарміравання светапогляду юнага Багушэвіча з’яўляецца знаходка Г. Каханоўскага, які адшукаў прозвішча будучага пісьменніка ў «Спісе добраахвотных прынашэнняў Віленскаму музею з 1 студзеня па 1 чэрвеня 1856 года» (Запнскн Внленской археологнческой комнсснн, Вільня, 1856, ч. 1). Такім чынам, высветлілася, што Багушэвіч-гімназіст цікавіўся краязнаўствам, супрацоўнічаў з Віленскай археалагічнай камісіяй і музеем старажытнасцей, збіраў для музея экспанаты 153.
Значную цікавасць для біёграфа Багушэвіча мае студэнцкая справа пісьменніка, выяўленая перад вайной у фондзе Пецярбургскага універсітэта (Дзяржаўны гістарычны архіў Ленінградскай вобласці, цяпер — Ленінградскі дзяржаўны гістарычны архіў) 154. Асноўныя дакументы гэтай справы апублікаваны ў зборніку «Пачынальнікі» (с. 389—395). Уважлівае крыніцазнаўчае прачытанне гэтых дакументаў дае падставу гаварыць пра дачыненне Багушэвіча да славутых восеньскіх хваляванняў студэнтаў Пецярбургскага універсітэта ў 1861 г. Як вядома, штуршком для студэнцкіх хваляванняў з’явілася ўвядзенне ў 1861 г. новых правіл для універсітэтаў. Студэнты адмовіліся прыняць матрыкулы (заліковыя кніжкі), у якіх гэтыя правілы былі надрукаваны. He прыняў матрыкулы і Багушэвіч (яна так і засталася ў яго студэнцкай справе), але яму ўдалося прыкрыць свой удзел у хваляваннях пасведчаннем аб хваробе. Тым не менш з універсітэтам яму давялося развітацца.