Ад Чачота да Багушэвіча
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 397с.
Мінск 1993
181 Бэндэ Л. Верш аб Ф. Багушэвічу // Літ. і мастацтва. 1945. 2 жн.
182 Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. Мн., 1971. С. 358—
183 Рагойша В. Кантакты. Мн., 1982. С. 50—51.
184 ЦДГА ЛітССР, ф. 445, воп. 1, спр. 3697; ф. 446, воп. 1, спр. 853, 1290.
і «Кур’ер віленьскі». Аўтар краязнаўчых прац 185. У 90-я гады падтрымліваў прыяцельскія адносіны з Багушэвічам, разам з пісьменнікам удзельнічаў у экскурсіі 1897 г. па Віліі і Нёману, выступіў з прамовай на пахаванні Багушэвіча. Шмат зрабіў для ўшанавання памяці Багушэвіча, надрукаваў некралог у варшаўскім часопісе «Тыгоднік ілюстрованы», у 1906 і 1928 гг. апублікаваў у віленскай перыёдыцы вялікія артыкулы пра Багушэвіча: «Паэт Белай Русі» і «Беларускі пясняр». Усе тры згаданыя матэрыялы (некралог і пазнейшыя артыкулы) пададзены ў зборніку «Пачынальнікі». Іх параўнанне сведчыць пра залежнасць мемуарыста ад многіх акалічнасцей, у першую чаргу ад агульнай грамадска-палітычнай атмасферы ў краіне. Кожны з гэтых матэрыялаў з’явіўся ў сваіх, зусім адметных, умовах. Некралог напісаны ў 1900 г., калі царызм адчуваў сябе яшчэ надзвычай упэўнена і кожная згадка пра ўдзел таго або іншага дзеяча ў антыўрадавых акцыях магла пашкодзіць гэтаму дзеячу і яго блізкім. Таму ў некралогу найбольш яскравыя ў палітычных адносінах старонкі жыцця Багушэвіча выкладзены вельмі прыблізна, зрушаны нават даты (хутчэй за ўсё наўмысна);
«Пасля заканчэння гімназіі адправіўся ў Пецярбург ва універсітэт, каб заняцца вывучэннем матэматычных і прыродазнаўчых навук.
У 1860 г. (у сапраўднасці ў самым канцы 1861 г.— Г. К.) вярнуўся дамоў, дзе неўзабаве быў запрошаны настаўнікам у школу, заснаваную спецыяльна для сялян у Доцішках (Лідскі павет) багатым і асвечаным памешчыкам Звяровічам.
У 1863 г. (у 1865-м. — Г. К..) адправіўся ў Нежьш і паступіў у юрыдычны ліцэй, які з гонарам скончыў.
3 таго часу стаў Ф. Б [агушэвіч] юрыстам па прафесіі і застаўся такім да канца жыцця, хоць з некалькімі зменамі» (Пачынальнікі, 421).
Такім чынам, самы небяспечны для рэпутацыі ва ўмовах царызму перыяд жыцця Багушэвіча выглядае тут цалкам рэспектабельна, хоць згадка Звяровіча, рэпрэсіраванага ў свой час царскімі ўладамі, і была крыху рызыкоўнай, але Роўба ўмела яе абставіў: Багушэвіч служыў усяго толькі ў «багатага і асвечанага памешчыка» і было гэта каля 1860 г., яшчэ да розных смутаў. 3 некра-
185 Гл. яго аўтабіяграфію 1911 г.: ЦДГА ЛітССР, ф. 1135, воп. 8, спр. 27, л. 97.
лога выходзіла, што ў 1863 г., калі многія ў краі пайшлі ў паўстанцы, Багушэвіч думаў толькі пра навуку і з гэтай марай адправіўся ў Нежын.
Цікава, што прыблізна так асвятляецца гэты перыяд і ў артыкуле Люцыяна Уземблы «Паэт-юрыст»: «...скончыў гімназію. Распачаў потым вучобу на матэматычным факультэце Пецярбугскага універсітэта, але неўзабаве мусіў яе спыніць. Каля 1863 г. з поспехам заняўся прыватным настаўніцтвам у Доцішках у Лідскім пав. Праз год давялося юнаку перабрацца ў Нежын, дзе скончыў юрыдычны ліцэй» (Пачынальнікі, 417—418).
Даводзіцца здзіўляцца, што ў многіх некралогах 1900 г., у тым ліку і ў напісаным Роўбам, раскрыты псеўданімы Багушэвіча — Мацей Бурачок і Сымон Рэўка, гаворыцца пра прыналежнасць яму сацыяльна і палітычна вострых кніг, якія выйшлі за мяжою (праўда, апошняя акалічнасць утойвалася). Але без гэтага, відаць, было проста немагчыма гаварыць пра Багушэвіча-пісьменніка.
Наступны матэрыял Роўбы — артыкул «Паэт Белай Русі» надрукаваны ў віленскай. польскай газеце «Кур’ер літэвскі» ў красавіку 1906 г. Гэта быў час рэвалюцыі 1905—1907 гг., калі царызм быў вымушаны пайсці на велізарныя ўступкі ў розных галінах грамадска-палітычнага жыцця, у тым ліку і ў галіне друку і цэнзуры. Дарэчы, само ўзнаўленне польскай прэсы ў Вільні — гэта непасрэдны вынік рэвалюцыйных падзей. У гэтых умовах Роўба выкарыстаў першую, якая трапілася, гадавіну Багушэвіча (няхай зусім някруглую — шэсць год з дня смерці), каб выступіць з вялікім артыкулам пра беларускага пісьменніка. Вось тады і былі прыведзены Роўбам кароткія, але надзвычай каштоўныя звесткі пра ўдзел Багушэвіча ў падзеях 1863 г. У асноўным гэта мясціна цытавалася намі вышэй, калі размова ішла пра крыніцы, якія датычаць удзелу Багушэвіча ў паўстанні 1863 г. Таму дадзім толькі заканчэнне гэтага фрагмента: «Неўзабаве і навальніца крыху аслабела: толькі водгаласы, што засмучалі і душылі, толькі крыкі хвілёвыя і кароткія... Фр. Б [агушэвіч] здолеў спакойна, на водшыбе, перачакаць гэты найгоршы час і ў першую хвіліну, калі вярнулася сякоетакое жыццё, выехаў на вучобу ў юрыдычны ліцэй у Нежын...» (Пачынальнікі, 424). Як бачым, Роўба ведаў пра Багушэвіча вельмі шмат. Дзе менавіта «на водшыбе» хаваўся Багушэвіч, застаецца загадкай. 3 пісьма Багушэвіча да маці Яна Карловіча ад 26 жніўня 1865 г. вынікае,
што гэта была Вільня, асяроддзе, блізкае да Яна Карловіча: «...мабыць, і цяпер я абіваў бы без карысці віленскі брук, калі б не яго (Яна Кдрловіча— Г. К.) высокародная дапамога, якую ён мне аказаў, даючы грошы на дарогу ў Нежын...» 186
3 новых акцэнтаў артыкула 1906 г. варта адзначыць прызнанне таго факта, што кніжкі Багушэвіча друкаваліся за мяжою ў Кракаве і Познані (Пачынальнікі, 426), што на пахаванні пісьменніка была сказана прамова на забароненай тады ў Літве і на Беларусі польскай мове. Хоць у выніку рэвалюцыі 1905—1907 гг. польская ійова атрымала правы грамадзянства, асцярожлівы Роўба яшчэ не адважваецца назваць прамоўцу: «А нехта з прысутных кароткімі, але вельмі сардэчнымі словамі ўшанаваў памяць нябожчыка па-польску. Па-польску... Было гэта тады яшчэ злачынствам» (Пачынальнікі, 423).
Як высвятляецца з трэцяга матэрыялу Роўбы — артыкула 1928 г., прамоўцам быў сам аўтар, прычым у артыкуле вельмі падрабязна разгортваўся гэты сюжэт, не без гонару апісваліся ўсе страхі, якія давялося перажыць яму і іншым прысутным у сувязі з прамовай. Паводле артыкула, небяспека заключалася яшчэ ў тым, што прамоўца «хваліў заслугі Францішка Багушэвіча, які ўпотай спрабаваў уздзейнічаць на народ у непрыхільным для ўрада напрамку» (Пачынальнікі, 429). Пра ўсё гэта можна было адкрыта гаварыць у польскім друку ў 1928 г., бо буржуазная Польшча ўзнікла на руінах былой імперыі цароў. Пэўнай пашанай карысталіся ў тагачаснай Польшчы і ўдзельнікі паўстання 1863 г., але Роўба чамусьці не скарыстаў новай магчымасці расказаць падрабязней аб удзеле Багушэвіча ў паўстанні. Ды і ўвогуле ў эсэістычным артыкуле 1928 г. біяграфія пісьменніка не падавалася. Затое ўжо не проста паведамлялася, а падкрэслівалася, што кнігі Багушэвіча «друкаваліся за мяжою, і была вялікая цяжкасць пераправіць іх адтуль. Толькі пасля 1905, так званага вызваленчага года, можна іх было друкаваць у Пецярбургу, але, бадай што, поўнае іх выданне ніколі не выйшла» (Пачынальнікі, 430).
Вось некаторыя крыніцазнаўчыя назіранні над матэрыяламі Роўбы пра Багушэвіча. Трэба адзначыць, што колькасць мемуарных крыніц пра Багушэвіча, бадай што,
186 Багушэвіч Ф. Творы. Мн., 1967. С. 166.
самая большая ў параўнанні з іншымі пісьменнікамі XIX ст.
Вялікая падборка мемуарных матэрыялаў была апублікавана ў 1938 г. у «Запісах Беларускага навуковага таварыства». Тут з’явіліся ўспаміны ўкраінскага дзеяча Д. Дарашэнкі, які сустракаўся з пісьменнікам у 1898 г. у Вільні, будучы гімндзістам 187. Вялікую цікавасць уяўляюць успаміны пляменніцы Багушэвіча Ю. Радзевіч і яго прыяцеля 3. Нагродскага, апублікаваныя ў гэтай жа кнізе «Запісаў» і ў наш час перадрукаваныя, з асобнымі скарачэннямі, у зборніку «Пачынальнікі» |88. Асабліва шматаспектныя і багатыя фактамі ўспаміны Нагродскага.
Паступова збіраецца гісторыкамі літаратуры і матэрыял для ацэнкі асобы мемуарыстаў. Напрыклад, пры каменціраванні ўспамінаў Ю. Радзевіч у нас былі вялікія цяжкасці з біяграфічнымі звесткамі аб ёй. Цяпер высветлілася, што гэта ўдзельніца рэвалюцыйнага руху, якая са сваім мужам Габрыелем Радзевічам належала да першых марксісцкіх гурткоў у Пецярбургу І89. Адшукана нямала матэрыялаў і аб рознабаковай дзейнасці Зыгмунта Нагродскага '90. В. Рагойша прыйшоў да абгрунтаванага вываду, што менавіта Нагродскі быў аўтарам верша пра Багушэвіча «На памяць зычліваму для сям’і», пра які гаворка была вышэй. Вось аргументацыя даследчыка: «Аўтар гэтага верша добра ведаў абставіны хваробы і смерці Ф. Багушэвіча... Безумоўна, так ведаць падрабязнасці жыцця паэта мог толькі вельмі блізкі чалавек, сябра сям’і... Усе факты, пададзеныя ў вершы,— абсалютна дакладныя, знаходзяць пацверджанне ў лістах Багушэвіча, успамінах пра яго. 3 другога боку, каб апісаць гэтыя падрабязнасці вершам, і ўвогуле неблагім, патрэбна было валодаць яшчэ і пэўным талентам, творчымі здольнасцямі. Такім чалавекам, які паядноўваў у адной асобе паэтычныя здольнасці з глыбокім веданнем бытавых пад-
187 Дарашэнка Д. Старонка з маіх успамінаў: Светлай памяці Францішка Багушэвіча // Запісы Беларускага навуковага таварыства. Вільня, 1938. Сш. 1. С. 30—33.
188 3 успамінаў пляменніцы паэта Ю. Радзевіч і 3. Нагродскага // Пачынальнікі. С. 433—442. Успаміны запісаны А. Луцкевічам.
189 Кісялёў Г. 3 сузор’я Багушэвіча//Літ. і мастацтва. 1982.
6 жн.; Ен жа. За вокладкай сямейнага альбома //Там жа. 1983. 25 сак.
190 Мальдзіс А. Сярод віленскіх рукапісаў // Літ. і мастацтва. 1971.
16 ліп.; Содаль У. Зыгмунт Нагродскі — сябра Багушэвіча // Содаль У. Людзьмі звацца. Мн., 1977. С. 41—45.
рабязнасцей жыцця Багушэвіча, у той час мог быць, на маю думку, толькі Зыгмунт Нагродскі» 19‘. Трэба, бадай што, пагадзіцца з Рагойшам |92.
Пасля уз’яднання Заходняй Беларусі з БССР запісваюцца ўспаміны землякоў Багушэвіча '93. Асабліва інтэнсіўна разгарнулася гэтая праца ў пасляваенны перыяд, у выніку чаго навука ўзбагацілася новымі матэрыяламі аб папулярнасці пісьменніка ў сялянскім асяроддзі, аб яго народалюбстве, побыце і г. д. 194 Пачынаючы з 50—60-х гадоў даследчыкамі беларускай літаратуры запісана нямала ўспамінаў нашчадкаў Багушэвіча — унучак С. Тамашэўскай і К. Пшаднікоўскай і інш. І95.
Эдмундам Янкоўскім у кнізе пра Ажэшка прыведзены цікавыя ўспаміны польскай грамадскай дзяячкі Стэфаніі Сэмпалоўскай (1870—1944) пра ўдзел Ф. Багушэвіча ў юбілейных урачыстасцях у Гродне ў 1892 г., прысвечаных 25-годдзю літаратурнай дзейнасці Ажэшка. Нягледзячы на вялікую розніцу ў гадах, на маладосць мемуарысткі, яна з усіх прысутных вылучыла якраз Багушэвіча, адразу адчула да яго сімпатыю. «Сярод гасцей,— расказвае Сэмпалоўская,— з якімі я пазнаёмілася ўжо ў Гродне, зацікавіў мяне адзін чалавек, які адрозніваўся вопраткай — крыху па-сялянску (у высокіх ботах і старасвецкай світцы) — ад элегантнага акружэння, паколькі толькі я адна была ў дарожнай чорнай сукенцы. Гэта быў Францішак