• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Чачота да Багушэвіча  Генадзь Кісялёў

    Ад Чачота да Багушэвіча

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 397с.
    Мінск 1993
    128.75 МБ
    Беларускае літаратуразнаўства назапасіла шмат разнастайных крыніц пра Гурыновіча, трэба чакаць абагуль-
    242 Беларуская літаратура. Даследаванні і публікацыі. Вып. 1. С. 230.
    243 Там жа. С. 243.
    244 Семашкевіч Р. Інтэрнацыянальныя сувязі Адама Гурыновіча // Полымя. 1971. № 9. С. 249—252; Ен жа. Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбурзе. Мн., 1971. С. 27—39.
    245 Кісялёў Г. 3 сузор’я Багушэвіча // Літ. і мастацтва. 1982. 6 жн.
    няльных прац пра яго (на жаль, распачатая Р. Семашкевічам манаграфія пра паэта-рэвалюцыянера не была завершана), у працэсе якіх будуць удакладнены і некаторыя спрэчныя моманты біяграфіі Гурыновіча (напрыклад, сядзеў або не сядзеў ён у Петрапаўлаўскай крэпасці, рэальны гэта факт або зноў жа легенда, якіх нямала ў гісторыі нашай літаратуры?).
    Назавём таксама некаторыя крыніцы аб жыцці і дзейнасці Аляксандра Ельскага. Адна з самых важных — артыкул аб Ельскім Леанарда Лепшага ў «Вялікай агульнай ілюстраванай энцыклапедыі» 246, які заснаваны на аўтабіяграфіі Ельскага 1902 г. Гэта ж крыніца выкарыстоўваецца ў змястоўным артыкуле пра Ельскага ў «Польскім біяграфічным слоўніку» 247. Больш раннія ўласнаручныя аўтабіяграфічныя нататкі Ельскага (1900), як ужо гаварылася, захоўваюцца ў аддзеле рукапісаў Цэнтральнай бібліятэкі АН ЛітССР. Цікавы матэрыял змяшчаецца ў некралогах 248, у кнізе (часткова мемуарнай) Л. Жыцкай і М. Лэнскай пра дзейнасць палякаў на Міншчыне пасля паўстання 1863 г. 249 У згаданай кнізе прыведзена, у прыватнасці, апісанне збораў Ельскага, зробленае яго ўнукам. Рукапісны матэрыял, на якім грунтуецца кніга Жыцкай і Лэнскай, захоўваецца ў Цэнтральным гістарычным архіве ЛітССР у Вільнюсе . Апошнім часам намі паводле гэтага матэрыялу зроблена публікацыя «Замосце: скарбы Аляксандра Ельскага» 251.
    3 крыніц больш прыватнага характару можна ўказаць на архіўную справу канцылярыі віленскага генерал-губернатара 1860 г. пра выдачу Ельскаму замежнага пашпарта 25 . Сувязі Ельскага, яго аўтарытэт у навуковым свеце характарызуе «Кніга для запісу асоб, якія аглядаюць зборы ў Замосці, пачатая ў 1882 годзе», выяўленыя А. Маль-
    246 zy. [Lepszy L.] Jelski Aleksander // Wielka encyklopedya powszechna ilustrowana. Warszawa, 1903. T. 31—32. S. 845.
    247 Bieiikowski W. Jelski Aleksander // Polski Slownik Biograficzny. Wroclaw etc., 1964. T. 11. Z. 48. S. 148—150.
    248 Гоман. 1916. 29 верас.; Беларускі каляндар на 1917 год. С. 36—37.
    249 Zycka L., L^ska М. Dzialalnosc popowstaniowa polakow na ziemi minskiej. S. 21, 123—126, 247—248.
    250 ЦДГА ЛітССР, ф. 1135, воп. 21, спр. 63, 64.
    251 Шляхам гадоў. Мн., 1990. [Вып. 1]
    252 ЦДГА ЛітССР, ф. 378, Агульн. аддз., 1860 г., спр. 1084.
    дзісам у Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве 253. Паводле характарыстыкі А. Мальдзіса, у кнізе 255 запісаў. Музей наведалі вядомыя вучоныя Катарбінскія, Здзяхоўскі, Федароўскі, Талька-Грынцэвіч, пісьменнік Вайсангоф. Есць запісы на рускай, французскай, нямецкай, дацкай мовах. Звяртаюць на сябе ўвагу асобныя запісы на беларускай мове, у тым ліку вершаваны запіс ад 12 верасня 1892 г. С. П. Ельскага. Музей Ельскага даволі каларытна апісаны ва ўспамінах калекцыянера Антона Уняхоўскага, запісаных яго дачкой і апублікаваных у кнізе «Уняхоўскі расказвае, або Таямніцы антыкварскай мафіі» (1975). Прывядзём для прыкладу характэрны невялікі фрагмент, выкарыстаны А. Мальдзісам у артыкуле «Гісторыі унікальных рэчаў»; «Гэта быў аднапавярховы дом, у які заходзілі праз вялікую, ашклёную з усіх бакоў веранду. На верандзе стаялі велізарныя карэтныя куфры — чорныя, шасцігранныя, акаваныя жалезам. Куфры гэтыя калісьці прывязвалі пасамі ззаду фурманкі або карэты. Дзверы з правага боку цёмнай пярэдняй вялі ў кабінет старога. Гэта быў вялізны пакой, які займаў амаль палову дома, застаўлены ўсюды лабірынтам паліц з кнігамі. Зверху на гэтых паліцах стаялі і ляжалі розныя прадметы і памятныя рэчы: археалагічныя знаходкі з мясцовых курганаў, бюсты, гаршкі, узоры народнай керамікі» 254. Уняхоўскі характарызуе Ельскага як чалавека, які «ясна прадбачыў канец, які напаткае царскі ўрад і пануючы клас» 255. Гэтая характарыстыка не супярэчыць таму, што нам вядома з яго пісьмаў да Я. Карловіча, апублікаваных у зборніку «Пачынальнікі». У прыватнасці, 16 (28) лютага 1890 г. Ельскі пісаў Карловічу: «Свет знаходзіцца напярэдадні катаклізмаў, пасля якіх павінны прыйсці новыя грамадскія групоўкі. Ад гэтага паваротнага пункту пачнецца свабодны нацыянальны рух, дык і некалькімільённы беларускі народ разаўе свой дух у натуральным кірунку» (Пачынальнікі, 355).
    Несумненна, наспела пара для стварэння манаграфічнай працы пра Аляксандра Ельскага, у працэсе якой будуць занава прачытаны, належным чынам расшыфраваны вядомыя крыніцы пра яго і выяўлены новыя.
    253 Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX стагоддзе. С. 162—163.
    254 Мальдзіс А. Гісторыі унікальных рэчаў//Беларусь. 1979. № 4. С. 17; Uniechowska К. Uniechowski opowiada, czyli tajemnice inafii antykwarskiej. Warszawa, 1975. S. 21.
    255 Uniechowska K. Uniechowski opowiada... S. 25.
    За межамі нашага разгляду засталіся разнастайныя біяграфічныя матэрыялы К. Каліноўскага (гэта спецыяльная тэма 256), крыніцы, звязаныя з біяграфіямі некаторых іншых пісьменнікаў XIX ст., але прыведзеных фактаў і назіранняў дастаткова для вываду, што наша гісторыкалітаратурная навука мае ўжо немалы вопыт працы ў гэтых адносінах. Літаральна на вачах адбываецца дабратворны і плённы працэс пашырэння кола крыніц, выяўлення новых, больш глыбокага вывучэння і асэнсавання ўжо вядомых матэрыялаў. Мы бачым, як паступова, але няўхільна — самымі рознымі шляхамі — запаўняюцца «белыя плямы» ў нашых ведах аб літаратуры мінулага, у жыццяпісах пісьменнікаў надзвычай адказнага і дынамічнага перыяду складвання нацыі. Важна падкрэсліць, што працы нашых вучоных у галіне біяграфічных даследаванняў усё больш становяцца на цвёрдую навуковую аснову. Легенды, малаабгрунтаваныя меркаванні ўсё больш саступаюць месца дакладным, вывераным звесткам, другасныя матэрыялы — першакрыніцам.
    Але зрабіць яшчэ трэба шмат. Беларуская літаратуразнаўчая біяграфіка ўсё яшчэ знаходзіцца як бы на падрыхтоўчым этапе. Нямала прабелаў рознага характару выявілася ў працэсе падрыхтоўкі універсальных энцыклапедычных выданняў, «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі», «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі», біябібліяграфічнага слоўніка беларускіх пісьменнікаў. Значэнне згаданых даведачных выданняў для актывізацыі працы біёграфаў заключаецца ў тым, што яны патрабуюць ад біяграфічных распрацовак пэўнай сістэматычнасці, увагі да многіх дэталяў, якія ў іншых выпадках могуць даследчыкамі абмінацца. Наша XIX стагоддзе ўсё яшчэ нелыа лічыць да канца даследаваным не толькі ў сэнсе пазнання агульных заканамернасцей літаратурнага працэсу, але і ў адносінах вывучэння саміх дзеячаў літаратуры гэтага перыяду як пэўных асоб з індывідуальнымі чалавечымі рысамі і біяграфіямі. Па сутнасці, у нас няма ніводнай падрабязнай навуковай пісьменніцкай біяграфіі гэтага перыяду. Кожны значны пісьменнік
    256 Кісялёў Г. Летапіс жыцця і дзейнасці Кастуся Каліноўскага // Кісялёў Г. 3 думай пра Беларусь. Мн., 1966; Кяселев Г. В. К характерястнке революцяонного мяровоззреняя К. С. Каляновского: «Сведення» В. Ф. Ратча как ясторяческяй ясточннк // Славянское ясточннковеденяе. М., 1965.
    XIX ст.— Чачот, Дунін-Марцінкевіч, Багушэвіч, Лучына, Ельскі, Гурыновіч і інш.— заслугоўвае важкай біяграфічнай манаграфіі, дзе б з вычарпальнай паўнатой, грунтоўна, без небяспечнай у такіх выпадках скорагаворкі асвятляліся ўсе этапы не толькі творчасці, але і жыццёвага шляху літаратара.
    Гэтай працы магло б садзейнічаць дадатковае расшуканне гісторыка-літаратурных крыніц, іх далейшае паглыбленае вывучэнне і публікацыя ў зборніках тыпу «Пачынальнікі» або ў персанальных зборніках, прысвечаных буйным пісьменнікам: «Дунін-Марцінкевіч у дакументах і матэрыялах», «Дакументы і матэрыялы аб Багушэвічу» і г. д. Надзвычай карыснымі былі б таксама зборнікі па відах крыніц, напрыклад «Эпісталярная спадчына беларускіх пісьменнікаў XIX ст.», «Пісьменнікі XIX ст. ва ўспамінах». Вялікім укладам у літаратуразнаўчую біяграфіку была б і падрыхтоўка падрабязных, навукова вывераных летапісаў жыцця і творчасці пісьменнікаў мінулага стагоддзя, дзе кожны факт быў бы ўзгоднены з іншымі і забяспечаны дакладнымі спасылкамі на першакрыніцы.
    I дух, i літара
    Яшчэ пра тэксталогію
    Прадоўжым размову пра тэксталагічныя праблемы, распачатую ў раздзеле «Інвентарызацыя ведаў».
    Ад XIX ст. захавалася вельмі мала аўтографаў беларускіх пісьменнікаў. Чарнавікі, якія найлепш раскрываюць сам працэс напісання твора, інакш кажучы, творчую лабараторыю, ёсць хіба ў архіве А. Гурыновіча. Звычайна тэкстолагі карыстаюцца друкаванымі выданнямі або рукапіснымі копіямі твораў — вынікам вуснага і рукапіснага бытавання літаратуры.
    Апошняя акалічнасць збліжае нашу тэксталогію XIX ст. з тэксталогіяй сярэдневяковай літаратуры, калі тэкстолаг мае справу амаль выключна з пазнейшымі спісамі і рэдакцыямі і толькі шляхам іх уважлівага супастаўлення атрымлівае магчымасць у большай або меншай ступені наблізіцца да першапачатковага аўтарскага тэксту Гэта характэрна найперш для тэксталогіі ананімных паэм.
    Справа ўскладняецца ў даным выпадку яшчэ тым, што, у адрозненне ад сярэдневякоўя. калі літаратура была здабыткам толькі абмежаванага кола адукаваных людзей, у XIX ст. папулярныя творы нашай літаратуры ішлі шырока ў народ і іх спісаў, у тым ліку недастаткова пісьменных, было вельмі шмат. Асабліва гэта датычыць паэмы «Тарас на Парнасе». «Н до того, брахннйкн [браточкі], дайшло,— пісаў Е. Раманаў,— што «Тараса» — усё ровно, як «Сон Богороднцы»,— найдеш уво ўсякой хатн. Пнсьменные іцнро пншуть его сабе на паперку, тёмные me тнрей вучутца яго на памяць» (Пачынальнікі, 16). Да гэтага трэба дадаць поўную неўсталяванасць
    Гл.: Рейсер С. А. Основы текстологнн. 2-е нзд. Л., 1978. С. 4—7; Лнхачев Д. С. Текстологня: На матернале русской лнтературы X—XVII веков. 2-е нзд. Л„ 1983. С. 43—47.
    арфаграфічных норм беларускай мовы ў XIX ст., а таксама наяўнасць дзвюх графічных сістэм («гражданка» і лацінка).