• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Чачота да Багушэвіча  Генадзь Кісялёў

    Ад Чачота да Багушэвіча

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 397с.
    Мінск 1993
    128.75 МБ
    4)	«Сялянскія песенькі з-над Нёмана і Дзвіны, з дадаткам арыгінальных на славяна-крывіцкай мове» (1844).
    5)	«Сялянскія песенькі з-над Нёмана, Дняпра і Днястра» (1845).
    35 Перкін Н. Абсягі думкі. С. 178—179.
    6)	«Сялянскія песенькі з-над Нёмана і Дзвіны, некаторыя прыказкі на славяна-крывіцкай мове і яе самабытныя словы, з назіраннямі над гэтай мовай» (1846).
    7)	«Маральныя аповесці для дзяўчат, з французкай мовы і ўласныя» (1845).
    8)	«Песні дзедзіча» (1846). Гэта вершы асветніцкапавучальнага характару на польскай мове, звернутыя да шляхты («Навука», «Чалавецтва», «Вада і пара», «Буракі», «Чай», «Сярмяга» і інш.).
    9)	Даследаванне аб паэме Ю. Крашэўскага «Баі Вітаўта» (1846; папярэдне друкавалася ў часопісе «Тыгоднік пэтэрсбурскі»).
    Найбольшае значэнне для беларускай літаратуры і культуры маюць «Сялянскія песенькі». У гэтых зборніках надрукавана каля 1000 беларускіх песень у перакладзе на польскую мову, а часткова (у зборніку 1846 г.) у арыгінале. У зборніках 1844 і 1846 гг. Чачот апублікаваў таксама 29 сваіх арыгінальных вершаў на беларускай мове. Сем з іх увайшлі ў хрэстаматыю беларускай літаратуры XIX ст. (1971, 1988): вершы «Пакуль сонца ўзыдзе...», «Нашто нам дым выядае вочкі?..», «Як то добра, калі мужык...», «Быў я колісь кавалём...», «Плакала бяроза ды гаварыла», «Калі ў зямлю зерне кінеш...» са зборніка 1844 г. і верш «Да мілых мужычкоў» са зборніка 1846 г.
    У прадмовах і каментарыях да зборнікаў раскрываюцца асветніцкія мэты Чачота, яго захапленне народнай творчасцю, падаюцца яго назіранні над беларускай мовай. У 1968 г. урыўкі з каментарыяў Чачота да зборнікаў 1844 і 1845 гг. апублікаваны на рускай мове ў перакладзе А. Мальдзіса ў аўтарытэтным выданні AH СССР «Гісторыя эстэтыкі. Помнікі сусветнай эстэтычнай думкі» 36. Найбольш каштоўная прадмова — да зборніка 1846 г.— у нашым перакладзе надрукавана на беларускай мове ў кнізе «Пачынальнікі» (1977).
    Назавём некаторыя іншыя першапублікацыі.
    У 1898 г. у выдадзенай у Варшаве «Памятнай кнізе на ўшанаванне сотай гадавіны з дня нараджэння Адама Міцкевіча» друкуецца ўрывак з празаічнага твора Чачота — няскончанага сатырычнага рамана «Жмудзь
    36 Чечот Я. Нз комментарнев к «Крестьянскнм песенкам». Вступнтельный текст A. Н. Мальдяса // Йсторяя эстетнкн: Памятнякн мнровой эстетнческой мыслн. М., 1968. Т. 4, полутом 2. С. 84—85.
    і Літва ў карыкатуры», які быў распачаты пісьменнікам у ссылцы.
    Звыш 20 твораў Чачота філамацкага часу было апублікавана ў 1922 г. Я. Чубакам у зборніку «Паэзія філаматаў» з серыі «Архівум філаматаў». Тады ўбачыў свет шэраг польскамоўных паэтычных твораў Чачота (напрыклад, лібрэта аперэты «Малгажата з Зэмбоціна») і тры творы на беларускай мове. Гэта даволі вялікі вершаваны твор, напісаны ў 1819 г. з нагоды імянін філамата Ю. Яжоўскага, верш «Да пакіньце горла драць» да імянін Д. Хлявінскага і верш на прыезд А. Міцкевіча. Апошні паводле публікацыі Чубака са скарачэннямі пададзены ў хрэстаматыі беларускай літаратуры 1971 г. На падставе гэтай жа крыніцы (зб. «Паэзія філаматаў» Чубака) У. Казбярук апублікаваў згаданы твор Чачота да імянін Яжоўскага 37, прычым назваў гэты твор «драматычнай паэмай», хоць паэт, хутчэй за ўсё, ставіў перад сабой больш сціплыя мэты. Тым не менш гэтае жанравае вызначэнне ўвайшло ва ўжытак. У другім выданні хрэстаматыі (1988) твор атрымаў назву: «У дзень імянін. Драматычная паэма». К. Цвірка назву твора акрэсліў наступным чынам: «Яжовыя. Драматычная паэма-віншаванне, прысвечаная імянінам старшыні Таварыства філаматаў Юзафа Яжоўскага, якія адзначаліся 7 сакавіка 1819 г.» Як бачым, нават выбар назвы — сур’ёзная тэксталагічная праблема.
    Цікава, што асобныя хоры з гэтага твора сталі папулярнымі філамацкімі песнямі. Адну з іх (песню «Ах, што ж мы вашэці скажам...» — у Чачота ёй адпавядае «хор дзяўчат» «Што ж мы вашэці скажам...») задоўга да публікацыі Чубака ўзнавіў па памяці ў сваіх успамінах «Філарэты і філаматы» (1870) I. Дамейка 3 . Гэта таксама своеасаблівая крыніца тэксту, звесткі пра якую варта прывесці ў каментарыях да твора. А з пункту погляду тэорыі мы маем справу з вуснай традыцыяй, якая пасля фіксацыі ў мемуарах стала пісьмовай.
    Творчасць Чачота настолькі цесна пераплецена з творчасцю яго вялікага сябра Адама Міцкевіча, што ў даследчыкаў былі цяжкасці атрыбуцыйнага характару. Так, калі на пачатку XX ст. быў адкрыты рукапіс Чачотавай
    37 Казбярук У. М. Драматычная паэма Яна Чачота // Беларуская літаратура. Мн., 1977. Вып. 5. С. 144—149.
    38 Гл.: Перкін Н. Абсягі думкі. С. 262.
    балады «Калдычэўскі шчупак», узнікла цэлая палеміка наконт аўтарства твора, у якой удзельнічалі Я. Квятнеўскі, Л. Мэе і інш. Галасы падзяліліся: адны лічылі аўтарам балады Міцкевіча, другія — Чачота. У канцы канцоў было даведзена неаспрэчнае аўтарства Чачота 39.
    У наш час поўную навуковую публікацыю польскамоўных балад Чачота (паводле яго так званага «Раптуляра») зрабіў польскі даследчык С. Свірка ў кнізе «3 кола філамацкага прэрамантызму» (1972).
    Сапраўднай культурнай падзеяй, надзвычай важнай вяхой у засваенні творчай спадчыны Яна Чачота стала выданне першай кнігі яго выбраных твораў на беларускай мове. Гэта зборнік «Наваградскі замак: Творы» (1989), падрыхтаваны Кастусём Цвіркам. Ен жа дасканалы перакладчык усіх змешчаных у кнізе польскамоўных мастацкіх тэкстаў і пераважнай большасці тэкстаў навукова-публіцыстычных і эпісталярных. У зборніку ёсць раздзелы: «Песні, вершы, віншаванні» (у сваю чаргу гэты раздзел складаецца з падраздзелаў: «Творы, напісаныя па-беларуску» і «Творы, напісаныя па-польску»); «Балады»; «Публіцыстыка, навуковыя працы»; «Пісьмы». Кніжка ўпершыню пазнаёміла беларускага чытача з сабранай пад адной вокладкай багатай творчай спадчынай Чачота. Беларуская творчасць прадстаўлена амаль вычарпальна. Змешчаны «Яжовыя», верш «На прыезд Адама Міцкевіча», усе 28 вершаў са зборніка 1844 г., верш «Да мілых мужычкоў» са зборніка 1846 г. Але чамусьці не прыведзена песня «Да пакіньце горла драць», хоць укладальнік даволі падрабязна гаворыць аб ёй у прадмове40. У будучым збор твораў Чачота можна будзе папоўніць за кошт дадатковага перакладу польскамоўных твораў і далёка не вычарпанага эпісталярыя.
    Аляксандр Рыпінскі выдаў у эміграцыі некалькі кніг:
    1)	«Беларусь. Колькі слоў аб паэзіі простага люду гэтай нашай польскай правінцыі: аб яго музыцы, спевах, танцах і г. д.» (Парыж, 1840). Экземпляр гэтага надзвычай рэдкага выдання ёсць у Публічнай бібліятэцы імя Салтыкова-Шчадрына ў Ленінградзе (шыфр:
    39 Гл.: Чачот Я. Наваградскі замак: Творы. Мн., 1989. С. 294; Swirko S. Z krggu filomackiego preromantyzmu. Warszawa, 1972. S. 21—23.
    40 Цвірка K. Песня з Наваградчыны // Чачот Я. Наваградскі замак. С. 14.
    13.8.6.12). Урыўкі з кнігі неаднаразова перадрукоўваліся ў наш час на мове арыгінала і ў перакладзе на рускую мову 4І.
    2)	«Прарок» (Лондан, 1851).
    3)	«Poezije», ч. 1—2. (Лондан, 1853). Два вершы з гэтага зборніка («Лісток да...» і «Да Польшчы. На апошняй мяжы княства Пазнанскага») перадрукаваны ў 1961 г. у анталогіі польскай паэзіі XIX ст. 42 Апрача польскіх вершаў у зборнік уключана беларуская балада Рыпінскага «Нячысцік».
    4)	«Нячысцік» (Познань, 1853). У гэтым жа годзе балада двойчы выходзіла ў Лондане асобным выданнем як «Wyj^tek z jego Poezij»43.
    5)	«Сяржант-філосаф» (Лондан, 1856). 3 прысвячэннем А. Міцкевічу.
    6)	«Перамагаюць нашы!» (Лондан, 1857).
    7)	«Два адкрыцці. Гістарычная паэма» (Лондан, 1857). Гэта рэдкая кніжка ёсць у бібліятэцы Вільнюскага універсітэта.
    У 1860 г., вярнуўшыся на радзіму, Рыпінскі ўпісаў у Альбом Вярыгі-Дарэўскага свой польскамоўны верш «Для Арцёма Вярыгі ў альбоме», які завяршаецца беларускім шасцірадкоўем «Ты ж сам, суседзька, хацеў...»
    У хрэстаматыі беларускай літаратуры 1971 г. змешчаны як творы Рыпінскага макаранічныя вершы «Плач пакінутага каханай» і «За пенкнай паненкай аж душа сумуе...», узятыя з яго кнігі «Беларусь». Але ніякіх доказаў, што гэта творы Рыпінскага, у нас няма. У свой час М. Гарэцкі адносіў іх да XVIII ст. Іншай думкі прытрымліваўся Р. Зямкевіч — «першы верш віцебскага польска-беларускага вершапісца Аношкі, каторы пісаў у пачатку XIX сталецця, а другі невядомага аўтара з Дзісеншчыны, не пазнейшы за 1820 год» 44. Есць таксама
    41 Krzyzanowski J. «Tyrteusz» polski і dekabrysci // Kwartalnik Instytutu Polsko-Radzieckiego. 1954. N 2(7). S. 74—81; Воспомянання A. Рыпннского o встречах c Кюхельбекером в Дннабургской крепостк // Публнкацня Д. Б. Кацнельсон // Лятературное наследство. 1954. Т. 59. С. 513—516; Rypinski A. Wspomnienie о Kiichelbeckerze // Pamigtniki dekabrystow. Warszawa, 1960. T. 3. S. 270—272; Рыпннскнй A. Нз воспомннаннй // Пнсателн-декабрясты в воспомннаняях современняков. М., 1980. Т. 2. С. 304—305.
    42 Zbior poetow polskich XIX w. Warszawa, 1961. Ks. 2. S. 549—550.
    43 Кніга Беларусі: 1517—1917: Зводны каталог. Мн., 1986. С. 253.
    44 Зямкевіч Р. Гутаркі аб беларускай літаратуры // Новае жыццё. 1923. 3 сак. (Карэктура артыкула ёсць у ЦБАН ЛітССР, ф. 21—754).
    прапанова лічыць іх творамі віцябчаніна Францішка Рысінскага 45.
    3 твораў Рыпінскага ў хрэстаматыі 1971 г. змешчаны пачатак «Нячысціка» (16 радкоў, «толькі як узор верша») і — разам з Альбомам Вярыгі-Дарэўскага — шасцірадкоўе «Ты ж сам, суседзька, хацеў...», а таксама запіска да Вярыгі «Іду, брат, па-твойму на мужыцкую свадзьбу...» Шасцірадкоўе і запіска пададзены і ў зборніку «Пачынальнікі».
    Тэксталагічны матэрыял, звязаны з творчасцю Рыпінскага, няспынна папаўняецца. У 1985 г. поўны тэкст «Нячысціка» з’явіўся ў зборніку «Беларуская літаратура» (вып. 13; публікацыя I. Штэйнера). Больш поўна прадстаўлены таксама «Нячысцік» у другім выданні хрэстаматыі беларускай літаратуры XIX ст. (1988).
    Перад беларускімі літаратуразнаўцамі і выдаўцамі стаяць немалыя задачы ў засваенні творчасці Рыпінскага. Неабходна перавыдаць у беларускім перакладзе яго «Беларусь» і ўсё лепшае з польскамоўных твораў, якія з’яўляюцца мастацкімі дакументамі той далёкай эпохі.
    Як вядома, са спадчыны таленавітага сялянскага паэта Паўлюка Багрыма да нас дайшоў усяго адзін толькі верш «Заграй, заграй, хлопча малы...» Яго захавала для нашчадкаў кніга наваградчаніна I. Ядкоўскага (дарэчы, паплечніка А. Рыпінскага па эміграцыі), выдадзеная ананімна ў Лондане ў 1854 і ў Познані ў 1858 г., адкуль верш «выпырхнуў» у шырокі свет (апошнія публікацыі ў хрэстаматыі беларускай літаратуры 1971 і 1988 гг. і ў кнізе «Пачынальнікі»).