• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Чачота да Багушэвіча  Генадзь Кісялёў

    Ад Чачота да Багушэвіча

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 397с.
    Мінск 1993
    128.75 МБ
    64 Багушэвіч Ф. Творы. Мн., 1967. С. 209.
    65 Там жа. С. 210.
    66 Саламевіч I. А. Д.— псеўданім Багушэвіча//Літ. і мастацтва. 1967. 3 кастр.
    67 Мальдзіс А. Творчае пабрацімства. С. 146.
    68 Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX стагоддзе. С. 171.
    далейшае развіццё ў нашай публікацыі «Прыгоды «Смыка» 69. Аднак У. Содаль выказаў нядаўна плённую думку, што «Смык» выйшаў у тым жа выдавецтве, што і «Дудка». «За тое, што «Смык Беларускі» выдаваўся ў Кракаве, сведчыць і параўнанне шрыфтоў,— разважае даследчык.— У «Смыку Беларускім» яны тыя ж, што і ў «Дудцы Беларускай». Аднолькава аздоблены ў абедзвюх кніжках і першыя загалоўныя літары прадмоў. Усё гэта гаворыць, што «Дудка Беларуская» і «Смык Беларускі» выходзілі ў адным горадзе, у адной друкарні, а менавіта — у Кракаве» 70.
    3 вершаў, што ўвайшлі ў «Смык беларускі», намі ў свой час выяўлены аўтографы двух — «Калыханка» і «Ахвяра». Яны былі дасланы Багушэвічам Карловічу ў 1891 г. і захаваліся сярод папер Карловіча разам з пісьмамі Багушэвіча (віленскі гістарычны архіў). У 1967 г. Я. Саламевіч знайшоў у тых жа матэрыялах Карловіча аўтограф верша «Сватанне», які захоўваўся асобна ад пісьмаў. Даследчык прыйшоў да высновы, што гэты тэкст быў прысланы Багушэвічам Карловічу з ужо вядомым пісьмом ад 17 (29) лістапада 1891 г. Пазней паэт змясціў гэты верш у «Смыку беларускім» пад назвай «Сватаны», дадаўшы адну страфу71.
    Тады ж, у 1967 г., Я. Саламевічам быў выяўлены тэкст славутага верша Багушэвіча «Хмаркі», перапісаны, як адзначыў даследчык, «не рукою Багушэвіча (магчыма, некім з дзяцей паэта)»72. Гэтае меркаванне пацвердзіў У. Содаль, які ўстанавіў, што верш перапісала паэтава дачка Туня73. Перасланы Карловічу тэкст, вядома ж, зацверджаны паэтам і мае, такім чынам, статус аўтарскага тэксту.
    Пры жыцці Багушэвіча выйшла таксама асобным выданнем апавяданне «Тралялёначка» (Кракаў, выдавецтва Анчыца, 1892). Кніга выпушчана ананімна і налічвае ўсяго 11 старонак. Ужо даўно даследчыкі беларускай літаратуры, хоць часам вельмі няпэўна, згадвалі «Тралялёначку» ў сувязі з творчасцю Багушэвіч.і. аднак заслуга
    69 Гл.: Кісялёў Г. Героі і музы. С. 230—232.
    70 Содаль У. Імпульсы // Полымя. 1989. № 6. С. 197—198.
    71 Саламевіч I. А. Д.— псеўданім Багушэвіча // Літ. ,і мастацтва. 1967. 3 кастр.
    72 Там жа.
    73 Содаль У. Імпульсы // Полымя. 1989. № 6. С. 202.
    ўвядзення гэтага выдання ў наш навуковы ўжытак належыць цалкам Сцяпану Александровічу, які адшукаў яго ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве, у 1960 г. пазнаёміў з тэкстам апавядання нашу грамадскасць 74, прывёў разнастайныя доказы, што твор належыць Багушэвічу .
    С. Александровіч адкрыў таксама шматлікія карэспандэнцыі Багушэвіча ў польскім пецярбургскім часопісе «Край», якія друкаваліся там у 1885—1891 гг. пад псеўданімамі «Б. Гушыч», «Гушыч», «Дэмас», «Тэн», «А. Д.» і інш. Гэта дазволіла ўвесці ў выданне «Твораў» Багушэвіча 1967 г. новы раздзел — «Публіцыстыка». На думку даследчыка, гэта толькі пачатак работы па выяўленні публіцыстыкі пісьменніка. «Напрошваецца вывад аб тым,— пісаў ён,— што, магчыма, Ф. Багушэвіч побач з выступленнямі ў гэтым часопісе друкаваўся ў віленскіх і варшаўскіх выданнях, а таксама змяшчаў публіцыстычныя матэрыялы на Украіне ў часе працы ў Канатопе. Тым больш што нам удалося пакуль што прасачыць яго публіцыстычную дзейнасць за вельмі кароткі прамежак часу...» 76 Невялікую навуковую публікацыю Ф. Багушэвіча С. Александровіч выявіў у польскім этнаграфічным часопісе «Вісла» (1889, т. 3). У нататцы, падпісанай поўным прозвішчам пісьменніка, паведамляецца, як клічуць і паганяюць дамашнюю жывёлу на Беларусі і Украіне.
    'Даўно займае нашых даследчыкаў пытанне аб паэтычным зборніку Ф. Багушэвіча «Скрыпачка беларуская». У некаторых некралогах гаварылася, што гэта кніга паспела выйсці ў свет. Некралог, апублікаваны ў часопісе «Край», паведамляў нават, што «Скрыпачка» выйшла з партрэтам аўтара (Пачынальнікі, 414). У 1961 г. у артыкуле «Бібліяграфічная загадка» С. Александровіч усебакова разгледзеў гэта пытанне і параўнаў лёс «Скрыпачкі» з лёсам «Тралялёначкі». «...Ці не здарылася са «Скрыпачкай беларускай» яшчэ болып сумная гісторыя, чым з апавяданнем «Тралялёначка», якое было выдадзена ў Кракаве ў 1892 г. і толькі праз семдзесят год стала здабыткам беларускай літаратуры? — задаваў пытанне вучоны.— Праўда, сляды «Тралялёначкі» не згубіліся таму,
    й Багушэвіч Ф. Тралялёначка //Полымя. 1960. № 6. С. 173—175.
    7 Александровіч С. Новае пра Ф. Багушэвіча // Александровіч С. Старонкі братняй дружбы. Мн., 1960. С. 194—197; Багушэвіч Ф. Творы. Мн„ 1967. С. 215.
    76 Александровіч С. Старонкі братняй дружбы. С. 204—205.
    што кніга была палічана за польскі твор (апавяданне было выдадзена лацінкай і ананімна) і трапіла ў польскія бібліяграфічныя даведнікі (напрыклад, у бібліяграфію польскай літаратуры КЭстрайхера).
    Трэба адзначыць і той факт,— працягваў С. Александровіч,— што «Тралялёначкі» няма ні ў адной бібліятэцы Савецкага Саюза. Відаць, сапраўды з перавозам кніг Ф. Багушэвіча, выдадзеных за мяжой, было нялёгка. Магчыма, «Скрыпачка» таксама выйшла за мяжой, але па розных прычынах не трапіла на Беларусь» 77.
    С. Александровіч звярнуў таксама ўвагу на яшчэ адзін цікавы факт. Выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца» 2 снежня 1906 г. паведамляла на старонках «Нашай Нівы», што ў падпісной серыі «Беларускія песняры» побач з «Дудкай» і «Смыком» надрукуе і «Скрыпачку беларускую», але «Скрыпачка» ў гэтай серыі не выйшла. Вучоны схільны тлумачыць гэта тым, што выдаўцы серыі не мелі тэкстаў гэтага зборніка ні ў друкаваным (калі дапусціць, што зборнік ужо выходзіў раней), ні ў рукапісным выглядзе. «Ці не застаўся рукапіс «Скрыпачкі» разам з іншымі матэрыяламі (у прыватнасці, з картатэкай да слоўніка беларускай мовы) у архівах сям’і паэта, якая непрыхільна ставілася да творчай дзейнасці Ф. Багушэвіча на беларускай мове?» 78 — меркаваў С. Александровіч. Але думаецца, што рукапіс зборніка ў выдаўцоў серыі, а менавіта ў Б. Эпімах-Шыпілы, усё ж быў. Пра гэта ёсць нямала сведчанняў. М. Піятуховіч пісаў, у прыватнасці, у 1925 г.: «Некаторыя творы Багушэвіча да гэтай пары яшчэ захоўваюцца ў рукапісах, напр. «Беларуская скрыпачка» (знаходзіцца ў Б. I. Эпімах-Шыпілы, у Ленінградзе)...»79 Гэта ж фраза паўторана вучоным у «Нарысах...» 1928 г. 80 (толькі выпала ўдакладненне «у Ленін« градзе», бо Эпімах-Шыпіла жыў і працаваў ужо ў Мінску). Безумоўна, М. Піятуховіч асабіста ведаў Эпімах-
    77 Александровіч С. Бібліяграфічная загадка//Літ. і мастацтва. 1961. 7 лют.
    78 Александровіч С. X. Пуцявіны роднага слова: Праблемы развіцця беларускай літаратуры і друку другой паловы XIX — пачатку XX ст. Мн„ 1971. С. 100—101.
    '9 Піятуховіч М. М. Францішак Багушэвіч як ідэёлаг беларускага адраджэння і як мастак // Працы Беларускага дзяржаўнага універсітэта. 1925. №6—7. С. 20.-
    80 Піятуховіч М. М. Нарысы гісторыі беларускай літаратуры. Мн., 1928. Ч. 1. С. 86.
    Шыпілу і не стаў бы рабіць падобнай заявы без належных падстаў. У «Запісах Беларускага навуковага таварыства» 1938 г. паведамлялася пра лёс спадчыны Багушэвіча: «...пасля (на пачатку XX ст.— Г. К.) «Дудку» перадрукавала суполка «Загляне сонца і ў наша ваконца» ў Пецярбургу, закупіўшы ад сям’і Багушэвічавай права на выданне ўсіх твораў паэта, у тым ліку і пакіненае да сягонняшняга дня ў рукапісе «Беларускай скрыпачкі». Апошняя перахоўвалася ў архіве Браніслава ЭпімахШыпілы і разам з усім архівам перайшла да Беларускай Акадэміі навук у Мінску» (Пачынальнікі, 441). Тут рэальнае пераплецена са здагадкамі, a то і проста з фантазіяй. Звесткі аб закупцы ў сям’і Багушэвіча права на выданне яго твораў знаходзяцца, напрыклад, у супярэчнасці з вядомымі нам фактамі пра адмоўнае стаўленне сям’і пісьменніка да яго беларускай творчасці. Трэба думаць, што рукапіс «Скрыпачкі» трапіў да Эпімах-Шыпілы нейкімі іншымі шляхамі (ёсць нават звесткі аб асабістым знаёмстве яго з Багушэвічам 8|). У 1929 г. у друку з’явілася паведамленне, што Эпімах-Шыпіла перадаў у Беларускую Акадэмію навук сваю бібліятэку 82, але рукапісныя зборы, можна думаць, ён пакінуў пры сабе. У кожным выпадку цытаванае паведамленне «Запісаў...», што рукапіс «Скрыпачкі» трапіў у Беларускую Акадэмію навук, не адпавядае сапраўднасці. У зборніку тэкстаў «Беларуская літаратура XIX ст.», выдадзеным Інстытутам мовы і літаратуры АН БССР у 1940 г., гаворыцца: «У значнай колькасці лірычныя творы паэта да гэтага часу яшчэ не надрукаваны і нават не знойдзены. Аднак нам вядома, што зборнік лірычных вершаў Багушэвіча «Беларуская скрыпачка» знаходзіўся ў г. Мінску ў прыватнай бібліятэцы...» 83 Такім чынам, «Скрыпачкі» напярэдадні вайны ў зборах АН БССР не было. Пад «прыватнай бібліятэкай» хутчэй за ўсё меліся на ўвазе ўсё тыя ж зборы Эпімах-Шыпілы, які ў другой палове 20-х гадоў працаваў у Мінску, а потым зноў вярнуўся ў Ленінград (адкрыта назваць прозвішча
    81 Семашкевіч Р. М. Браніслаў Эпімах-Шыпіла. Мн., 1968. С. 23; Ліс А. Вечны вандроўнік. Мн., 1984. С. 168—169; Содаль У. Імпульсы // Полымя. 1989. № 6. С. 205.
    82 Полымя. 1929. № 6. С. 217.
    83 Беларуская літаратура XIX ст.: Зборнік тэкстаў. Мн., 1940. С. 149.
    «нацдэма» Эпімах-Шыпілы ў 1940 г. не было магчымасці).
    Шмат пытанняў выклікае і паведамленне заходняга друку пра «Скрыпачку», прыведзенае ў «Англійскім дзённіку» А. Мальдзіса: «...рукапіс яе перахоўваў праф. Браніслаў Эпімах-Шыпіла, пакуль не аддаў у Беларускую Акадэмію навук. Рукапіс гэты выкарыстоўваў і дэманстраваў студэнтам на сваіх лекцыях праф. М. Піятуховіч у 1929—30 акадэмічным годзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце» 84. Але ж толькі што мы бачылі, што сам Піятуховіч, гаворачы пра «Скрыпачку», спасылаўся на Эпімах-Шыпілу. Калі ён сапраўды і дэманстраваў сваім студэнтам «Скрыпачку», то хутчэй за ўсё пазычыў яе ў Эпімах-Шыпілы. Так або інакш далейшы лёс рукапісу «Скрыпачкі» невядомы.
    Асобныя творы Багушэвіча з’явіліся ў друку пасля яго смерці.
    У 1907 г. у «Нашай Ніве» былі надрукаваны апавяданні Багушэвіча «Сведка», «Палясоўшчык», «Дзядзіна». Паколькі аўтографы не захаваліся, газетныя першапублікацыі з’яўляюцца для нас цяпер адзінымі крыніцамі гэтых тэкстаў.