• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Чачота да Багушэвіча  Генадзь Кісялёў

    Ад Чачота да Багушэвіча

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 397с.
    Мінск 1993
    128.75 МБ
    96 Відаць, памылка Лучыны пры пераводзе са старога стылю на новы. Павінна быць— 1 (13) лютага.
    97 Садружнасць літаратур. С. 163.
    98 Мальдзіс А. «Закардоннае» выданне Лучыны // Літ. і мастацтва. 1965. 24 верас.
    А. Мальдзіс праводзіць думку, што літаратурныя вартасці брашуры не супярэчаць аўтарству Лучыны. «Многія старонкі кнігі (апісанне веснавой ночы, нягод у Зялёным Лузе) уражваюць вобразнасцю і эмацыянальнасцю,— піша даследчык.— Адчуваецца, што створаны яны вопытнай рукой»Звяртае на сябе ўвагу, што «абразок» выйшаў у свет не ў выдавецтве Анчыца, як можна было меркаваць з цытаванага вышэй пісьма, а ў выдавецтве Карнецкага. Тым не менш з атрыбуцыяй А. Мальдзіса варта, відаць, на даным узроўні нашых ведаў пагадзіцца. Трэба думаць, што Лучына запісаў і апрацаваў расказ удзельніка тых падзей. Сам ён у часы паўстання быў дванаццацігадовым хлапчуком, і яго асабістага вопыту і памяці для напісання такога нарыса было недастаткова.
    А вось другі характэрны прыклад атрыбуцыйнай практыкі, ужо іншага роду.
    У 1956 г. у зборніку тэкстаў «Беларускія пісьменнікі другой паловы XIX стагоддзя» сярод твораў Янкі Лучыны была змешчана аповесць «Верачка» на рускай мове. Тэкст падаваўся па выданні: Верочка: Повесть для детей старшего возраста / Сочнненне Лучнны (псевдонмм). Москва, тнпографня Н. й. Родзевнча, 1900. Доўгі час ніякіх пярэчанняў супраць аднясення гэтай аповесці да спадчыны Лучыны не было. Сярод яго твораў выданне зафіксавана ў слоўніку псеўданімаў Я. Саламевіча '00. Апошнім часам У. Казбярук больш уважліва перачытаў гэту аповесць і зрабіў вывад, што яна не магла быць напісана беларускім паэтам Янкам Лучынай. Па-першае, наш паэт ніколі не падпісваўся скарочанай формай псеўданіма «Лучына» — без імя. Па-другое, дзеянне ў аповесці адбываецца ў Маскве і Падмаскоўі. Там Янка Лучына не быў. Ды і ідэйныя пазіцыі Я. Лучыны і аўтара аповесці «Верачка» розныя. Беларускі паэт быў куды бліжэй да народа *01. 3 меркаваннямі У. Казберука нельга не пагадзіцца. Тым не менш даследаванне гэтага пытання трэба працягваць. Цікава даведацца, хто быў той рускі друга-
    99	Мальдзіс А. 3 кагорты пачынальнікаў // Літ. і мастацтва. 1981. 3 ліп.
    100	Саламевіч Я. Слоўнік беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў: XVI—XX стст. Мн., 1983. С. 83.
    101	Казбярук У. Пошукі працягваюцца: Штрыхі да біяграфіі Янкі Лучыны//За передовую науку. 1983. 29 ліп.; Ен жа. Пра каго казаў М. Горкі: Штрыхі да біяграфіі Янкі Лучыны //Літ. і мастацтва. 1983. 26 жн.
    радны пісьменнік, які карыстаўся псеўданімам «Лучына» («Лучнна»).
    Яшчэ прыклад атэтэзы, «пераадрасоўкі» аўтарства, звязаны з Я. Лучынай. С. Кузняева, вывучаючы перыёдыку Беларусі канца мінулага стагоддзя («Мннскнй лнсток», выпускі «Северо-Западного календаря» — «Календаря Северо-Западного края»), звярнула ўвагу на верш «Родной Белорусснн» («Ты глаз не радуешь волшебною красою...»), які да апошняга часу звыкла прыпісваўся Лучыне. Але на якой падставе? «Таму, напэўна,— разважае даследчыца,— што ён быў надрукаваны без подпісу ў календары на 1893 год, дзе шмат было змешчана вершаў паэта» |02. Сумненні ўзніклі ў сувязі з цікавай бібліяграфічнай знаходкай: аказалася, верш гэты публікаваўся раней у календары на 1888 год, і пад ім стаяў подпіс: «М. З-ч». Што гэта — псеўданім Лучыны? Чаму ён так падпісаўся? Што ў такім выпадку азначаюць гэтыя літары? Канчатковую разгадку даследчыца знайшла на старонках «Мннского лнстка», дзе ў 1886 г. упершыню надрукаваў свой верш (у газеце ён меў назву «Родному краю») мясцовы паэт Міхаіл Зяльдовіч.
    Такім чынам, кола творчага набытку Янкі Лучыны пастаянна ўдакладняецца як шляхам адкрыцця яго новых твораў, так і за кошт «пераадрасоўкі» твораў, якія paHeft яму няправільна прыпісваліся.
    Важным этапам у засваенні і папулярызацыі спадчыны Лучыны быў выпуск у 1988 г. аднатомніка яго твораў (укладальнік У. Мархель). Дастаткова сказаць, што аб’ём гэтага выдання ў шэсць разоў перавышае папярэднюю Лучынаву кнігу (Лучына Я. Выбраныя творы. Мн., 1953). У зборнік 1988 г. увайшлі амаль усе творы, напісаныя паэтам на беларускай, рускай і польскай мове (апошнія ў перакладах). Чытач упершыню змог пазнаёміцца з галоўным тварэннем Лучыны — паэмай «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся» (пераклад Г. Тумаша), з яго гістарычным «абразком» пра паўстанне 1863 г. «3 крывавых дзён». Гэта не значыць, што зборнік не мае прабелаў. Некаторыя творы пададзены са скарачэннямі, у тым ліку беларускі верш «Каршун», што чамусьці не агаворана. He трапіла ў кнігу адметная частка творчасці Лучыны — яго пераклады на польскую мову. А між тым паэт займаўся
    102	Кузняева С. «Калі родная вам міла старонка...»//Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1986. № 1. С. 36.'
    перакладамі шмат і з захапленнем. Сам укладальнік кнігі ў адной з публікацый досыць падрабязна акрэслівае кола перакладных твораў Лучыны — гэта змешчаныя ў кнізе «Паэзія» пераклады баек 1. Крылова «Асёл і Салавей» і «Сабачая дружба», твораў В. Чумінай-Міхайлавай «У сеці» і «Маракі», наследаванне А. Хамякову «Псалм», верш «На дварэ завея...», напісаны паводле матываў Г. Гейнэ, апублікаваны ў польскім альманаху «Эхо музычнэ, тэатральнэ і артыстычнэ» (1898) пераклад камедыі Т. Банвіля «Сакрат і яго жонка», а таксама захаваныя ў рукапісах пераклады з М. Някрасава («Забытая вёска»), У. Салаўёва («3 усходу — святло»), В. Чумінай («Цішыня») і з Гамеравай «Іліяды». «У тым,— лічыць У. Мархель,— што гэтая частка спадчыны аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры ўсё-такі не трапіла пад вокладкі кнігі, выявілася жывучасць (нават у асяроддзі літаратараў) інертных адносін да іншамоўнай творчасці аўтараў, якія пісалі не толькі па-беларуску» '03. Нельга з гэтым не пагадзіцца. Але, думаецца, тут паўплываў сам характар навукова-масавага выдання. У будучым, спадзяёмся, будзе падрыхтавана паслядоўна навуковае, акадэмічнае выданне твораў Лучыны, куды ўвойдзе і ўсё багацце яго перакладаў на польскую мову.
    «Творы» Лучыны 1988 г. выявілі яшчэ адну цікавую тэксталагічную праблему. Як мы ужо сказалі, там змешчана цалкам у беларускім перакладзе польскамоўная паэма Лучыны «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся». Але ж вядома, што ў свой час паэт сам перастварыў па-беларуску цэлы раздзел з гэтай паэмы — «Стары ляснік». Як паступіць тэкстолагу ў такім выпадку? Было вырашана надрукаваць гэтае аўтарскае перастварэнне як асобны твор, а паэму даць цалкам у сучасным перакладзе. Відаць, у прынцыпе гэта правільнае рашэнне, хоць не ўсе з ім пагадзіліся 104. «Нельга пахваліць тое, што паэма «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся» перакладзена не тым вершаваным памерам, якім яна была напісана самім паэтам» |05,— заўважае, са свайго боку, У. Казбярук.
    Ен жа адзначае некаторыя адвольныя праўкі аўтарскага тэксту і заклікае да гранічнай ашчаднасці ў гэтых адносінах. «Лучынаўскія граматычныя формы і лексіка,—
    103 Мархель У. Крыніцы памяці. Мн., 1990. С. 173—174.
    104 Тычка Г. Колас па коласу... // Полымя. 1989. № 1. С. 214.
    105 Казбярук У. Заняпад і адраджэнне // Полымя. 1990. № 6. С. 218.
    абгрунтоўвае сваю пазіцыю вучоны,— гэта ўжо з’ява гісторыі нашай літаратуры і мовы, і мы іх сёння павінны не механічна прыстасоўваць да сучасных густаў і ўяўленняў — яны заўсёды мяняюцца,— а даваць па магчымасці такімі, якімі яны былі ў свой час. Бо нам трэба найбольш дакладна ўзнавіць эпоху, яе каларыт, каб асэнсаваць асаблівасці і шляхі выпрацоўкі і станаўлення моўных норм і форм мастацкай вобразнасці» 106. Несумненна, гэта асноватворнае тэксталагічнае патрабаванне датычыць не аднаго Янкі Лучыны, а мае універсальны характар.
    Шмат цікавага прасочваецца ў тэксталогіі твораў Адама Гурыновіча. Як ужо гаварылася, многія яго творы дайшлі да нас у выглядзе чарнавых накідаў. Гэта адкрывае магчымасць пранікнуць у творчую лабараторыю паэта і адначасова стварае немалыя цяжкасці для тэкстолагаў. Прыкладам удумлівага падыходу да тэксталагічных крыніц з’яўляецца артыкул М. Маляўкі «Аб некаторых пытаннях вывучэння творчасці Адама Гурыновіча» 107. Вывучыўшы архіў паэта ў вільнюскай акадэмічнай бібліятэцы, даследчык выказаў каштоўныя меркаванні пра датаванне асобных твораў («Ох, наконец-то, слава богу», «Пора, пора нам встрепенуться», «Ох-ох-ох, умру ад смеху...»), унёс вартыя ўвагі тэксталагічныя прапановы. На яго думку, тэкст, які пачынаецца словамі «Перш душылі паны», з’яўляецца канцом верша «Што ты спіш, мужычок». Даследчык звярнуў таксама ўвагу на ўрывак «Сцямнела на дворы і ціха кругом», які друкуецца ў якасці самастойнага твора. Вывучэнне архіва Гурыновіча дазволіла М. Маляўку зрабіць вывад, што гэта частка незакончанай вершаванай навелы, якая пачынаецца словамі «Паслухайце, дзеўкі, што вам я скажу». М. Маляўка ставіць таксама пытанне аб атрыбуцыі некаторых твораў з рукапісаў Гурыновіча. «Зразумела,— піша ён,— што аўтарства як апублікаваных, так і неапублікаваных вершаў на рускай мове яшчэ патрэбна ўстанавіць, а дакладней кажучы, пацвердзіць, паколькі ў архіве Гурыновіча маглі быць вершы іншых паэтаў. Так, напрыклад, сярод пералічаных вышэй вершаў знаходзіцца твор М. П. Розенгейма «Плач откупіцнка». Але ўжо цяпер можна сцвярджаць, што такія вершы, як «Ох, зачем, почто», «Ох,
    106 Полымя. 1990. Xs 6. С. 218.
    107 Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1969. № 1. С. 91—97.
    наконец-то, слава богу», «Зачем мученья ты вселнла», «Как мало тех, кто нскренней душой», «Пора, пора нам встрепенуться», «Не снне море всколыхалося», напісаны А. Гурыновічам. Аб гэтым сведчаць чарнавікі твораў, папраўкі і перакрэсліванні» 108.
    Яшчэ першы даследчык творчасці паэта Б. Тарашкевіч лічыў Гурыновіча аўтарам надзвычай папулярнага ў народзе гумарыстычнага верша «Панскае ігрышча». Пытанне гэта спрэчнае, бо ёсць усе падставы адносіць гэты верш да творчай спадчыны Фелікса Тапчэўскага.
    Упершыню верш быў надрукаваны ананімна ў газеце «Внленскнй вестннк» ў 1889 г. як твор, які меў пашырэнне ў народзе. Апублікаваў яго нехта I. Сіротка. Неўзабаве — сярод іншых твораў Ф. Тапчэўскага — верш трапіў у рукапісную Хрэстаматыю Б. Эпімах-Шыпілы. Праўда, наконт аўтарства поўнай упэўненасці ў Эпімах-Шыпілы не было. У 1894 г. верш перадрукаваў у сваім «Смыку беларускім» Ф. Багушэвіч, каб даць водпаведзь яго аўтару, які схаваўся пад псеўданімам «Юрка». У прадмове да «Смыка» Багушэвіч пісаў: «...аж злосць узяла, што Юрка спадабаў тое, што толькі блазну можа спадабацца. Я тыкі і чыркнуў яму «Адказ», але так думаю, што гэта ён, смеючыся з нашага цёмнага брата, напісаў...» 109 Відавочна, Багушэвіч не прымае эстэтыкі Юркі, як не прымаў ён некаторых ідэй свайго выдатнага папярэдніка ДунінаМарцінкевіча. Калі паглядзець на праблему атрыбуцыі «Панскага ігрышча» з гэтага пункту погляду, то большыя шансы на аўтарства ў Тапчэўскага, бо Гурыновіч і Багушэвіч мелі больш агульнага, чым Багушэвіч і Тапчэўскі. Менавіта так разумеў сітуацыю Р. Семашкевіч, які не сумняваўся ў аўтарстве Тапчэўскага. «Як бачым, Багушэвіч вельмі крытычна паставіўся да верша Тапчэўскага,— пісаў ён.— Гэта былі розныя натуры і паэты розных творчых індывідуальнасцей. Багушэвіч — палымяны паэт і ўдзельнік паўстання 1863 г., Тапчэўскі — разумны, відаць, таленавіты і адукаваны (аб гэтым гавораць устаўкі на французскай мове ў яго вершах), але з патрыярхальнай абмежаванасцю пана з мужыкоў... Рэаліст Тапчэўскі і рэаліст Багушэвіч мелі пад сабой розную сацыяльную глебу, што не магло не адбіцца на іх творчасці» ГІ°.