• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Чачота да Багушэвіча  Генадзь Кісялёў

    Ад Чачота да Багушэвіча

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 397с.
    Мінск 1993
    128.75 МБ
    108 Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1969. № 1. С. 96—97.
    109 Багушэвіч Ф. Творы. Мн., 1967'. С. 74.
    110 Семашкевіч Р. М. Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбурзе. Мн., 1971. С. 53.
    Але ёсць сур’ёзныя аргументы і на карысць аўтарства Гурыновіча. У 1921 г. Б. Тарашкевіч знайшоў у паперах Гурыновіча вершаваны накід «Ох-ох-ох, умру ад смеху...», які ён палічыў пачаткам «Панскага ігрышча». У артыкуле «Адам Гурыновіч» ён пісаў:
    «Аўтарства «Панскага ігрышча» даказуецца: 1) сямейнай традыцыяй Гурыновічаў; 2) псеўданімам А. Гурыновіча, які ў сваёй перапісцы падпісваўся Jerzy або Jurka; 3) вершам «Ох-ох-ох, умру ад смеху...»
    Гэты верш дзеля свайго зместу, размеру і мовы не можа быць палічаны нічым іншым, як пачатка'м «Панскага ігрышча». Дзеля вялікай пластычнасці самога ігрышча аўтар адкідае папярэднія моманты і пачынае адразу ад музыкі і скокаў» (Пачынальнікі, 482).
    Пасля азнаямлення з архівам А. Гурыновіча, у прыватнасці з адрасаванымі яму пісьмамі, А. Мальдзіс пераканаўся, што ў Гурыновіча сапраўды быў псеўданім «Ежы», «Юрка»,— так называлі яго знаёмыя. Даследчык прывёў у сваёй кнізе «Таямніцы старажытных сховішчаў» згаданы вершаваны фрагмент «Ох! ох! ох! Умру ад смеху!..» (транскрыпцыя А. Мальдзіса). Сапраўды, па змесце і форме гэтыя радкі вельмі блізкія да «Панскага ігрышча». Разам з тым А. Мальдзіс падыходзіць да праблемы аўтарства выдатнага твора досыць цвяроза. «Вядома, з усёй катэгарычнасцю сказаць, што «Панскае ігрышча» належыць Гурыновічу, пакуль што нельга,— піша даследчык.— Гурыновіч мусіў бы напісаць гэты верш у раннім узросце, яшчэ да дваццаці год, бо ўжо ў 1889 годзе нехта Іван Сіротка з-пад Крэва апублікаваў пашыраны варыянт гэтага верша ў газеце «Внленскнй вестннк». А можа, паэт напісаў толькі пачатак стылізаванага «Панскага ігрышча»? Можа, ён узяў сабе псеўданім, дзесьці пабачыўшы копію «Панскага ігрышча», напісанага Тапчэўскім» '"?
    Як мяркуе М. Маляўка, фрагмент «Ох-ох-ох, умру ад смеху...» напісаны Гурыновічам у 1887 г., калі паэт заканчваў Віленскае рэальнае вучылішча 112. Тады ж ён мог напісаць і «Панскае ігрышча». Але хутчэй за ўсё «Ох-ох-ох, умру ад смеху...» — спроба напісаць верш па
    Мальдзіс А. Таямніцы старажытных сховішчаў. Мн., 1974. С. 69.
    112 Маляўка М. А. Аб некаторых пытаннях вывучэння творчасці Адама Гурыновіча//Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1969. № 1. С. 92.
    ўзору «Панскага ігрышча». Даследчыкі чамусьці не звярнулі ўвагі на тое, што «Панскае ігрышча» напісана ў форме размовы з «братам-кумішчам», а фрагмент Гурыновіча — дыялог паміж бацькам і сынам.
    Для паўнаты карціны нагадваем таксама, што з’яўляліся ў друку звесткі пра дачыненне да «Панскага ігрышча» даволі загадкавага і дагэтуль пісьменніка Яна ШэметаПалачанскага (1826—1905) 113, а акадэмік Я. Карскі дапускаў нават аўтарства самога Ф. Багушэвіча: «...впервые появнлось в его сочнненнн н, очень может быть, что н составлено нм же» (Карскнй, 3/3, 210).
    Аднак найбольш пашырана на сённяшні дзень думка, што «Панскае ігрышча» напісаў Тапчэўскі. Сярод твораў апошняга гэты помнік беларускай гумарыстыкі пададзены ў зборніку тэкстаў «Беларускія пісьменнікі другой паловы XIX стагоддзя» (1956). «Сцверджанне пра аўтарства Гурыновіча малаверагоднае...» 1 ,— пераканана заяўляе А. Лойка. Да яго далучаецца Я. Саламевіч, які зусім пэўна адносіць псеўданім «Юрка» да Тапчэўскага 11 .
    Да нядаўняга часу Адам Гурыновіч лічыўся і аўтарам ананімнай рэвалюцыйнай брашуры «Дзядзька Антон», выдадзенай у 1892 г. Такой думкі прытрымліваліся вядомыя беларускія вучоныя М. Ларчанка, I. Лушчыцкі, С. Майхровіч. У 1961 г. у артыкуле «Гісторыя з «Дзядзькам Антонам» С. Александровіч давёў, што беларуская брашура — гэта пераклад польскага агітацыйнага выдання «Бацька Шыман». Надрукаваў яе ў Тыльзіце, a магчыма, і пераклаў М. Абрамовіч 1 . Праз дзесяць гадоў Г. Каханоўскі адкрыў, што першы варыянт «Дзядзькі Антона» пад назвай «Старая прысказка» быў надрукаваны ў 1887 г. у Львове |17. Нарэшце, апошнім часам В. Скалабан прывёў цікавыя звесткі аб тым, што яшчэ больш ранні варыянт «Дзядзькі Антона» быў выдадзены прыблізна ў 1885 г. у Слуцку на гектографе і што да
    113 Власт. [Ластоўскі В.] Памажыця!//Наша ніва. 1913. 19 верас.; Карскнй Е. Ф. Белорусы. Т. 3, вып. 3. С. 77.
    114 Лойка А. Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд. Мн„ 1977. Ч. 1. С. 217.
    115 Саламевіч Я. Слоўнік беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў. С. 132.
    116 Александровіч С. Гісторыя з «Дзядзькам Антонам»//Літ. і мастацтва. 1961. 4 жн.
    117 Каханоўскі Г. Львоўскае рэха // Полымя. 1971. № 11. С. 222— 225.
    11. Зак. 2194
    321
    гэтага выдання, як і да тыльзіцкага выдання 1892 г., меў непасрэдныя адносіны ураджэнец Ляхаўскага раёна Н. Чарноцкі (1866—1937), будучы перакладчык на беларускую мову п’ес Крапіўніцкага і Чэхава "8. Незалежна ад В. Скалабана надзвычай грунтоўнае даследаванне па гэтых пытаннях напісаў Ю. 'Туронак у Польшчы ||9. Такім чынам, па ўсім відаць, што А. Гурыновіч не меў непасрэдных адносін да напісання і выдання «Дзядзькі Антона». Атрыманыя вынікі — досыць пераканальны прыклад дасягненняў нашых вучоных на канкрэтнай дзялянцы крыніцазнаўства і тэксталогіі.
    *
    * *
    Цікавыя крыніцазнаўчыя і тэксталагічныя праблемы паўстаюць пры вывучэнні творчай спадчыны Альгерда Абуховіча, перш за ўсё яго вядомых мемуараў.
    Перад намі калі не адзіныя (ёсць яшчэ ўспаміны Ф. Савіча), то вельмі рэдкія і характэрныя беларускія пісьменніцкія мемуары XIX ст. Гэта параўнальна невялікі, але надзвычай ёмісты твор. Мемуары Абуховіча прывабліваюць не толькі цікавым зместам, але і каларытнасцю замалёвак, свабоднай, раскаванай формай, жывой, сакавітай мовай, шчырасцю, спавядальнасцю. Кавалкі ўспамінаў вельмі лёгка і натуральна спалучаюцца тут з дзённікавымі запісамі, з роздумам па розных пытаннях, з вершаванымі радкамі.
    Твор гэты, як і само жыццё Альгерда Абуховіча, мае свае загадкі. У мемуарах ёсць запісы 1904 г., і на гэтай падставе лічылася, што пісьменнік памёр каля 1905 г. Але не так даўно краязнавец Рыгор Родчанка адшукаў на старых могілках у Слуцку магілу Альгерда Абуховіча. На помніку пазначана дата смерці — 10 жніўня 1898 г. 120 У Слуцку пабываў таксама Адам Мальдзіс, які пацвер-
    118 Скалабан В. Працяг гісторыі з «Дзядзькам Антонам» // Голас Радзімы. 1983. 18 жн. Разгорнуты варыянт: Полымя. 1988. № 2. С. 183—194.
    119 Turonek J. Wokol genezy «Dziadzki Antona» // Slavia orientalis. R. 32, Nr 3. Warszawa, 1983. [Скончана друкам y 1985 r.] S. 267—274.
    120 Родчанка P. Магіла Альгерда Абуховіча // Літ. і мастацтва. 1966. 11 лістап. Ен жа. Усталяванне адной даты // Беларуская літаратура. Мн., 1979. Вып. 7. С. 154—157.
    дзіў адкрыццё краязнаўца: так, знойдзеная Р. Родчанкам магіла сапраўды, па ўсім відаць, належыць пісьменніку Абуховічу і памёр той, выходзіць, у 1898 г. 121 Адсюль вынікаў важны лагічны вывад: 1904 г. у мемуарах Абуховіча — памылка публікатараў. Але ёсць і апаненты, якія прытрымліваюцца іншай думкі. Калі выйшаў першы том БелСЭ, Уладзімір Юрэвіч пісаў у рэцэнзіі: «Дайсці да першакрыніцы ў высвятленні таго ці іншага факта бывае цяжка. Але ж гэта неабходна, каб не паступацца аўтарытэтам навуковага выдання. Калі, напрыклад, не высветлена дата смерці беларускага пісьменніка Альгерда Абуховіча, дык навошта яе і заносіць на паперу, бо той, хто памятае публікацыі яго апошніх твораў, пазначаных 1904 годам, ніколі не дасць веры, што пісьменнік памёр у 1898 годзе. Спасылка на 1905 год, мабыць, дакладнейшая, і яе трэба было прасвятліць да канца» 122. Усё гэта прымушае нас зноў вярнуцца да гэтага пытання.
    Нагадаем, што ўпершыню мемуары Абуховіча былі надрукаваны ў чэрвені 1916 г. у віленскай беларускай газеце «Гоман» (№ 33—40) пад назвай «3 папераў Алыерда Абуховіча». Ніякіх выдавецкіх заўваг не было зроблена. Пасля апошняга ўрыўка рэдакцыя абяцала працяг: «Далей будзе». Працяг пад такой жа назвай «3 папераў Альгерда Абуховіча» з’явіўся праз месяц у № 49, але гэта былі ўжо не мемуары, а публікацыя верша «Дума а Каралю XII», якой папярэднічала нататка нейкага Язэпа Гулевіча пра адмоўнае нібыта значэнне Палтаўскай бітвы для гістарычнага лёсу ўкраінскага і беларускага народаў. Можна думаць, што гэты Гулевіч прычыніўся і да публікацыі мемуараў.
    Рукапіс мемуараў не захаваўся, прынамсі, цяпер невядомы, і публікацыя ў «Гомане» з’яўляецца для нас адзінай першакрыніцай тэксту.
    У. Абрамавічус у машынапіснай бібліяграфіі беларускай літаратуры XIX ст. чамусьці назваў публікацыю «Гомана» перакладам з польскай мовы на беларускую 123, але ніякіх указанняў на гэта ў самой публікацыі няма. Мова твора самая натуральная, арганічна спалучаецца
    121 Мальдзіс А. Таямніцы старажытных сховішчаў. С. 26—27.
    122 Юрэвіч У. Беларуская Савецкая: Чытаючы першы том энцыклапедыі // Полымя. 1970. № 5. С. 186.
    123 Абрамавнчюс В. Бнбляографяя по белорусской лятературе XIX века. С. 57.
    з беларускай мовай вершаваных радкоў, якія ўжо несумненна належаць Абуховічу. Нашы літаратуразнаўцы, мабыць, слушна лічаць, што мемуары Абуховіча напісаны па-беларуску і стаяць ля вытокаў не толькі нацыянальнай мемуарыстыкі новага часу, але і мастацкай прозы.
    Несумненна, што першая газетная публікацыя няякасная. Няцяжка ўбачыць у ёй яўныя памылкі, якіх не магло быць у аўтографе. Кепска, што гэтыя памылкі пераносяцца з выдання ў выданне, таму даўно наспела неабходнасць пра іх пагаварыць.
    Вось радкі з I раздзела: «...жыў у нашым баку п. Пушчык, абывацель (землеўласнік, памешчык.— Г. К ), расіец, эксдзекабрыст, скінуты з палкоўніка гвардыі ў салдаты (знача мучэнік ідэі, сын свабоды)» І24. Такім чынам, размова ідзе пра былога дзекабрыста. Але ж імёны дзекабрыстаў вядомыя 125 і лёгка праверыць, што дзекабрыста Пушчыка не было, а былі знакамітыя дзеячы дзекабрысцкага руху Пушчыны: Іван Іванавіч — ліцэйскі таварыш, блізкі сябра А. Пушкіна — і яго брат Міхаіл Іванавіч, які і маецца тут на ўвазе.
    Міхаіл Іванавіч Пушчын (1800—1869) — капітанлейбгвардыі Конна-піянернага батальёна, за дачыненне да паўстання 14 снежня быў пазбаўлены дваранства і аддадзены ў салдаты. Служыў нейкі час у Краснаярскім гарнізоне ў Сібіры, потым на Каўказе, дзе за храбрасць і вайсковы талент атрымаў афіцэрскі чын. Быў цяжка паранены. На пачатку 30-х гадоў працаваў чыноўнікам у Пскове, потым выйшаў у адстаўку і пасяліўся ў бацькоўскім маёнтку Парычы Бабруйскага павета (гэта непадалёк ад абуховічаўскіх Калацічаў). Цар Мікалай трымаў яго пад наглядам паліцыі. Толькі пасля смерці Мікалая дзекабрысты былі амнісціраваны. Новы цар Аляксандр II успомніў заслугі М. Пушчына ў Каўказскай вайне, вярнуў яму ранейшы чын гвардыі капітана, потым нават зрабіў яго генералам і прызначыў камендантам Бабруйскай крэпасці. На гэтай пасадзе М. Пушчын знаходзіўся да канца жыцця '26.