• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Чачота да Багушэвіча  Генадзь Кісялёў

    Ад Чачота да Багушэвіча

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 397с.
    Мінск 1993
    128.75 МБ
    Міхаіл Іванавіч вядомы як мемуарыст. Яго цікавыя
    12,1 Беларускія пісьменнікі другой паловы XIX ст.: 36. тэкстаў. Мн., 1956. С. 263. У далейшым спасылкі на гэта выданне падаюцца ў тэксце (у дужках старонка).
    125 Гл.: Декабрнсты: Бнографнческнй справочннк. М.,	1988.
    126 Там жа. С. 149—150, 306.
    ўспаміны, дзе між іншым расказваецца і аб жыцці ў Парычах, надрукаваны ў 1908 г. у часопісе «Русскнй архнв» (№ 11 — 12).
    У 1857 г. Міхаіл Іванавіч сустрэўся на швейцарскім курорце з Л. Талстым, і той падахвоціў яго напісаць успаміны пра сустрэчы на Каўказе з А. Пушкіным. Перасылаючы нататкі Пушчына П. Аненкаву, Талстой пісаў: «Запяска забавная, но рассказ его — нзустная прелесть... Путнн этот — прелестный н добродушный человек. Онн с женой здесь трогательно мнлы, н я ужасно рад нх соседству» |27.
    Дык вось менавіта з гэтым Міхаілам Іванавічам Пушчыным і быў, аказваецца, знаёмы наш Альгерд Абуховіч. Веданне гістарычных рэалій надзвычай узбагачае тэкст літаратурнага помніка, яго ўспрыманне. У мемуарах Абуховіча ўспамінаецца нават каўказская рана Пушчына, толькі недакладна называецца чын: у 1825 г. Пушчын быў не палкоўнікам, а гвардыі капітанам. Цікава, што Абуховіч малюе Пушчына ардынарным прадстаўніком памешчыцкага асяроддзя, які мог з усмешкай расказваць пра цялесныя пакаранні пакаёвак у сваёй сядзібе. У гэтым заключаліся супярэчнасці эпохі. Дарэчы, Л. Талстой падмеціў у сваім новым знаёмым не толькі дабрадушнасць, але і залішнюю самаўпэўненасць і схільнасць да перабольшанняў (гл. дзённік пісьменніка 1857 г.). 14снежня 1825 г. М. Пушчын абяцаў вывесці на Сенацкую плошчу свой эскадрон, але абяцання не выканаў. Таму і пакараны ён быў усё-такі значна мягчэй за свайго брата, які вельмі актыўна дзейнічаў 14 снежня на Сенацкай плошчы і толькі пасля амністыі 1856 г. змог вярнуцца з Сібіры. У сваіх мемуарах, якія пісаліся, калі М. Пушчын быў генералам і камендантам Бабруйскай крэпасці, Міхаіл Іванавіч увогуле імкнуўся паказаць выпадковасць свайго ўдзелу ў дзекабрысцкім руху |28.
    Матэрыялы пра сувязі з Беларуссю дзекабрыста Міхаіла Іванавіча Пушчына, чалавека, які сябраваў з А. Пушкіным і Л. Талстым, цікавыя самі па сабе.
    127	Толстой Л. Н. Полн. собр. соч. М., 1949. Т. 60. С. 182. Запіска М. Пушчына «Сустрэча з Пушкіным за Каўказам» надрукавана, у прыватнасці, у выданні: Пушнн Н. Н. Запяскя о Пушкнне; Пнсьма. М„ 1989.
    128	Падрабязней пра М. Пушчына і яго сувязі з Беларуссю гл.: Кісялёў Г. Дзекабрыст у мемуарах Абуховіча // Кісялёў Г. Героі і музы. Мн„ 1982. С. 233—236.
    А ў даным выпадку яны асабліва заслугоўваюць нашай увагі, бо дазваляюць паправіць памылку ў публікацыях успамінаў Абуховіча.
    Яшчэ адзін прыклад скажэння прозвішча ў Абуховічавых мемуарах, дакладней, у публікацыях гэтага твора. У раздзеле III, дзе Абуховіч успамінае сваё знаходжанне ў Жэневе і пералічвае людзей, што знаходзіліся там у той час, гаворыцца: «Быў нават і [звер] Бобікаў, б. начальнік кіеўскага округу, і, як звычайны старэнькі чалавечык, аціраўся аб іншых смяротнікаў» (266). Тут, безумоўна, маецца на ўвазе вядомы царскі саноўнік Дзмітрый Гаўрылавіч Бібікаў (1792—1870), які быў у 1837—1852 гг. кіеўскім генерал-губернатарам (і адначасова папячыцелем Кіеўскай навучальнай акругі), а ў 1852—1855 гг. міністрам унутраных спраў. «Круты і ўладарны адміністратар,— гаворыцца пра яго ў «Савецкай гістарычнай энцыклапедыі»,— Бібікаў актыўна праводзіў палітыку вялікадзяржаўнага шавінізму. 3 мэтай аслаблення польскага ўплыву і русіфікацыі Украіны Бібікаў замяніў мясцовых чыноўнікаў рускімі, правёў праверку правоў польскай шляхты на дваранства, у выніку якой частка шляхты была пераведзена ў падатковае саслоўе» |29. «Капралам Гаўрылавічам Бязрукім» называў Бібікава Т. Шаўчэнка (Бібікаў страціў у час вайны 1812 года руку). Паэт гнеўна заклеймаваў у накідзе да паэмы «Юродзівы» (1857) гэтага «старога сатрапа», «п’янага капрала» і ўсю эпоху «фельдфебеля-цара». Увасабленнем горшых рысаў змрочнага мікалаеўскага царавання лічыў Бібікава А. Герцэн, які адносіў яго да «мікалаеўскіх катаў і інквізітараў», называў «заплечным генерал-губернатарам», «тэрарыстам унутраных спраў»130. Як генерал-губернатар і міністр унутраных спраў Бібікаў скампраметаваў сябе перад грамадставм настолькі, што Аляксандр II вымушаны быў у 1855 г. звольніць яго ў адстаўку, і апошнія 15 гадоў да самай смерці былы мікалаеўскі сатрап быў выключаны з грамадскага жыцця. Менавіта ў гэты перыяд і малюе яго Абуховіч у далёкай Жэневе, дзе Бібікаў, «як звычайны старэнькі чалавечык, аціраўся аб іншых смяротнікаў». Так звяртанне да гістарычных рэалій і паралеляў узбагачае тэкст, адкрывае ў ім новыя пласты. •
    129 Советская нсторнческая энцнклопедня. М., 1962. Т. 2. С. 397.
    130 Герцен A. Н. Собр. соч.: В 30 т. М., 1958. Т. 14. С. 80—81; Т. 16. С. 93.
    Такім чынам, мы заўважылі дзве кур’ёзныя памылкі публікатараў у напісанні прозвішчаў: у публікацыях мемуараў Абуховіча — «Пушчык», «Бобікаў», трэба — «Пушчын», «Бібікаў».
    Такой жа памылкай публікатараў, як слушна лічаць Р. Родчанка і А. Мальдзіс, з’яўляецца ў тэксце ўспамінаў 1904 год.
    Прааналізуем твор Абуховіча з пункту погляду гісторыі яго ўзнікнення. Трапныя назіранні ў гэтых адносінах ёсць у Р. Родчанкі (артыкул «Усталяванне адной даты»), Дык вось, у нейкі момант жыцця Абуховіч вырашыў занатаваць на паперы свае ўспаміны, думкі і назіранні ў сувязі з рознымі акалічнасцямі.
    Запісы вяліся фрагментарна.
    I фрагмент, або раздзел, мае назву «Успаміны Кіева». Абуховіч пачынае са свайго нараджэння і адразу пераходзіць да аднаго з самых яркіх уражанняў дзяцінства — паездкі ў 1852 г. у Кіеў да хірурга Караваева. Стары Кіеў параўноўваецца з «сённяшнім» Слуцкам, з чаго відаць, што ўспаміны рабіліся ў Слуцку. Есць і каштоўнае для нас указанне на час запісу, заўважанае Р. Родчанкам. Успамінаючы аднаго са спадарожнікаў паездкі — маладога фурмана, Абуховіч гаворыць, што добра запомніў яго: «...сягоння бы паказаў яго, каб ён быў гэткі малады і гожы, як перад 40 з гарой гадамі (было гэта ў 1852 г.)» (261). Выходзіць, запіс зроблены недзе ў сярэдзіне 90-х гадоў.
    Закрануўшы ў I раздзеле пытанне аб бяспраўным становішчы сялян у эпоху мікалаеўскага царавання, расказаўшы пра «пастаянны на ўсе бакі свіст розаг», Абуховіч палічыў патрэбным прадоўжыць гэту размову: «Гэткія парадкі трывалі ў нас яшчэ цэлы год пасля нашай падарожжы ў Кіеў, а перамена на лепшае, якая пасля сталася, варта таго, каб яе апісаць у асобным раздзеле» (264). II раздзел носіць якраз назву «Палажэнне сялян». У фрагменце расказваецца аб становішчы сялян у маёнтках Абуховічаў: Калатычы (Калацічы) Бабруйскага павета і Грабова на Мазыршчыне, гаворыцца аб пераменах у сувязі са смерцю Мікалая I і надыходам эпохі рэформ. 3 піетэтам характарызуецца тагачасная атмасфера грамадскага ўздыму: «Растучы, я развіваўся, а >перада мною штораз харашэй рассцілаўся свет: на царскім троне сеў, слаўнай памяці, Аляксандр II, насталі часы, аб каторых можна сказаць, што
    людзей нікчэмных яны не бачылі... Няхай цяперашняе пакаленне зайздросціць, што я на гэта глядзеў сваімі вачамі» (265). 3 тэксту мемуараў відаць, што II раздзел пісаўся адразу ўслед за I раздзелам, гэта значыць у сярэдзіне 90-х гадоў.
    III раздзел — «Мая кніжка» — пераносіць нас у Жэневу, але храналагічна ён з’яўляецца, як мы ўбачым, працягам папярэдняга раздзела. Абуховіч закранае тут праблему сваіх духоўных пошукаў, з удзячнасцю ўспамінае англічанку пані Roberts, яна падарыла яму кніжку «Аб наследаванні Хрыста», якая на ўсё жыццё зрабілася любімай настольнай кнігай Абуховіча. У раздзеле таксама ёсць каштоўны матэрыял для храналагічных супастаўленняў. «...Я быў тады яшчэ мала што не рабёнкам» (266),— паведамляе Абуховіч. Несумненна, размова ідзе пра юнацтва, раннюю маладосць аўтара, які нарадзіўся ў 1840 г. Гэта прыблізна 1857—1858 гг. Такому датаванню не супярэчыць і супастаўленне біяграфічных звестак пералічаных у раздзеле асоб: згаданы ўжо Бібікаў малюецца адстаўніком, гэта значыць пасля 1855 г.; у ліку жывых называецца вядомы італьянскі дзяржаўны дзеяч Кавур, які памёр у 1861 г. Да таго ж Абуховіч указвае, што кніга, якая яго так моцна ўразіла, «40 блізка гадоў заўсёды знаходзіцца пры мне» (266). Выходзіць, і гэты запіс рабіўся недзе ў сярэдзіне 90-х гадоў.
    У IV раздзеле — «Мой дзед» — Абуховіч палічыў неабходным расказаць пра слаўнага прадстаўніка свайго роду Юзафа Абуховіча, які быў паслом Рэчы Паспалітай у Францыі, а потым удзельнічаў у паўстанні Касцюшкі. Фрагмент цікава арганізаваны. Спачатку Абуховіч прыводзіць уласнае, несумненна, чатырохрадкоўе:
    Дзед мой бачыў Робесп’ера Адвакатам і акторам, Ды не думаў, што кар’ера Яго зробіць дыктаторам,—
    а потым нібы з гэтымі радкамі спрачаецца: «Дзед мой Юзаф Абуховіч граф Бандзінелі мабыць ніколі не бачыў Робесп’ера, калі быў у Парыжы і Версалі, як шамбеляна польскага двара, то гэта будучая знамянітасць сядзела недзе яшчэ ў Аррас. Калі ж закіпела рэвалюцыя, і Робесп’ер выплыў наверх, то дзед мой быў на іншым становішчы: спярша быў жаўнерам пад Касцюшкам, а пасля, як баніта, выняты з-пад права, пад
    прыдуманым прозвішчам тры гады быў фурманам у ваяводзіхі Хадкевічыхі на Падолі...» (266—267). Далей натуральны пераход да парыжскіх сустрэч 1860 г. са стаўпом польскай арыстакратычнай эміграцыі князем Адамам Чартарыйскім (Чартарыскім), які ведаў Юзафа Абуховіча. Як бачым, у мемуарыста асацыятыўнае мысленне. He выключана, што якраз парыжскія ўспаміны 1860 г. (у папярэднім раздзеле былі жэнеўскія ўспаміны канца 50-х гадоў) і выклікалі ў памяці Абуховіча цень дзеда.
    V раздзел — «Мая жонка» — у адрозненне ад папярэдніх мае дзённікавы характар: «Сягоння раніцай скончыўся 21 год ад смерці св. памяці маей жонкі» (267). Далей аўтар расказвае пра сваё нешчаслівае сямейнае жыццё і спрабуе аналізаваць прычыны гэтага. Запіс датаваны 4 красавіка 1904 г. Думаецца, што дакладная толькі першая частка гэтай даты, а год пераблытаны выдаўцамі дакумента. Для канчатковага ўстанаўлення ісціны важна было б у далейшым высветліць па архіўных дакументах дату смерці жонкі пісьменніка (калі жонка памерла ў х годзе, то ясна, што фрагмент пісаўся ў х-|-21 годзе).