• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Чачота да Багушэвіча  Генадзь Кісялёў

    Ад Чачота да Багушэвіча

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 397с.
    Мінск 1993
    128.75 МБ
    Невядомыя сёння аўтографы верша на польскай мове «Дагарае рэшта вецця...», у 1899 г. дасланага паэтам 3. Нагродскаму і надрукаванага ўпершыню ў 1900 г. Л. Уземблам у артыкуле-некралогу «Паэт-юрыст» (Пачынальнікі, 418), перакладу байкі А. Бартэльса «Свінні і бараны», апублікаванага ў газеце «Гоман» (1916), верша «Яснавяльможнай пані Арэшчысе» (часопіс «Варта», 1918).
    Аўтограф верша «Каб я мог напісаць...», упісанага паэтам у 1897 г. у альбом С. Пятровіч, не захаваўся, але яго да пэўнай ступені замяняе факсіміле, прыкладзенае да першапублікацыі85.
    Значная колькасць вершаў Багушэвіча ўбачыла свет у 1938 г. у «Запісах Беларускага навуковага таварыства»: беларускія вершы «Хто над жалезнай струной запануе...», «Каму дудка паслушна...», «Сабраўшыся на тры чоўна...», упісаныя паэтам у 1897 г. у альбом сясцёр Пятровіч, «Ота ж, браце, давядзецца...», «Вецер дзьме і вые...», «Эпіграма на Т. Урублеўскага»; польскія — «Жыццё — вандроўка на
    84 Мальдзіс А. 3 літаратуразнаўчых вандраванняў. Мн., 1987. С. 123.
    85 Душ-Душэўскі К. Аўтограф Франціша Багушэвіча // Крывіч. 1923. № 5. С. 51.
    чоўне па моры» (з альбома М. Пятровіч), «Песня», «Праўдзівая гісторыя аб замучаным дукаце». Аўтографы ўсіх пералічаных вершаў да нас не дайшлі, таму «Запісы Беларускага навуковага таварыства» застаюцца важнай тэксталагічнай крыніцай.
    Нарэшце, некалькі аўтографаў вершаў Багушэвіча на польскай мове захавалася ў Цэнтральнай бібліятэцы АН ЛітССР (сярод матэрыялаў Т. Урублеўскага — «Запавет», «Верабей і каша»), Цэнтральным гістарычным архіве ЛітССР (сярод матэрыялаў Карловіча — «Штодзень слабнуць сілы...», «Лютня» айчыны!..»), Інстытуце літаратурных даследаванняў Польскай АН (сярод матэрыялаў Э. Ажэшка — «Шумяць сосны»), Львоўскай навуковай бібліятэцы імя В. Стафаніка (у пісьмах Карловічу).
    Ф. Багушэвічу прыпісваецца таксама тэкст беларускай пракламацыі, выпушчанай у 1893—1894 гг. у сувязі з антынароднымі дзеяннямі царскіх улад у м. Крожы (Кражай) у Літве. Пракламацыя выдадзена ананімна, без загалоўка. У навуковай літаратуры называецца па першых словах: «Гаспадары, для вас пішу гэта апавяданне...» Адзін экземпляр яе захоўваецца ў Цэнтральнай бібліятэцы АН ЛітССР 86. Тэкст надрукаваны нядаўна Я. Янушкевічам у часопісе «Маладосць» (1990, № 3) і зборы твораў Багушэвіча (1991; раздзел твораў, якія прыпісваюцца пісьменніку). Усебакова гэта канспіратыўнае выданне ў нашым літаратуразнаўстве яшчэ не даследавалася, не вырашана канчаткова і пытанне аб аўтарстве.
    Багушэвіч шырока знаёміў са сваёй творчасцю суседзяў-сялян. Гэля Касперавічанка-Горыт, у прыватнасці, успамінала: «Меў ён грубы сшытак з рознымі беларускімі вершамі — апрача друкаваных у «Дудцы» і «Смыку», памятаю, што між імі былі вершы «Шаршуны улетку, шаршуны ўзімку», «Вясковая баба» і шмат іншых» (Сын Беларуса. 1924. 27 ліп.). Як заўважыў ЯСаламевіч, назвы вершаў Касперавічанка хутчэй за ўсё пераблытала з тэматыкай першых беларускіх паштовак, выпушчаных выдавецтвам «Загляне сонца і ў наша аконца» ў 1906 г.: «Шчарсуны [жыхары вядомай в. Шчорсы на Наваградчыне] улетку», «Шчарсуны ўзімку», «Вясковая баба з Трыбужкоў». Гэта надзвычай цікавая дэталь для ацэнкі
    86 Гл.: Алексанлровіч С. X. Пуцявіны роднага слова. С. 103—104; Лапінскене A. II., Мальдзіс A. I. Перазовы сяброўскіх галасоў. Мн., 1988. С. 59—61.
    ўспамінаў як гісторыка-літаратурнай крыніцы. Тым не менш несумненна, што многія знаёміліся з творамі Багушэвіча яшчэ ў рукапісах ці ў вуснай перадачы і ведалі іх напамяць. Таму корпус твораў паэта можа быць сёння пашыраны за кошт вершаў, якія захаваліся ў народнай памяці і прыпісваюцца Багушэвічу або могуць быць аднесены да яго творчасці па тыпалогіі, па мастацкіх асаблівасцях. Так, параўнальна нядаўна У. Содаль запісаў ад землякоў Багушэвіча байку «Пан і блыха»87. Польскі славіст Ф. Сяліцкі прыпісвае Багушэвічу цікавы вершаваны твор «Доля жабрака», запісаны ў 1976 г. пад Даўгінавым . Даследчык упэўнены нават, што гэты твор быў у адной з першых кніжак паэта — «Дудцы» або «Смыку». Л. Тарасюк ставіць пытанне аб блізкасці Багушэвічу некалькіх твораў, якія бытуюць у наш час у вуснай форме на Смаргоншчыне 89.
    Найбольш поўным выданнем творчай спадчыны Багушэвіча на сёння з’яўляюцца «Творы» 1991 г. Укладальніку Я. Янушкевічу (пры ўдзеле У. Содаля) удалося значна пашырыць кола публікуемых твораў, надрукаваць шэраг твораў, якія па розных прычынах не ўваходзілі ў папярэдняе выданне (напрыклад, верш «Немец»), вычарпальна прадставіць выяўленую эпісталярную спадчыну, забяспечыць выданне грунтоўнымі каментарыямі.
    * * *
    Аўтографаў мастацкіх твораў сучасніка Багушэвіча, другога выдатнага пісьменніка той эпохі Янкі Лучыны амаль не захавалася. Выключэнне складаюць толькі асобныя аўтографы на польскай мове, што знаходзяцца ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве. Як паведамляе А. Мальдзіс 90, там у папцы пад назвай «Розныя паперы са збораў А. Валіцкага» (адз. зах. 2981) захоўваецца некалькі арыгінальных і перакладных польскамоўных твораў
    87 Содаль У. 3 памяці народнай//Дзень паэзіі-77. Мн., 1977. С. 172—174.
    88 Sielicki F. Legendy, przypowiesci і opowiadania о zjawach па Wilejszczyznie w okresie migdzywojennym // Lud. 1963. T. 67. S. 251—252.
    89 Тарасюк Л. У памяці народнай // Літ. і мастацтва. 1990. 23 сак.
    111 Мальдзіс А. Пісьмы Я. Лучыны да 3. 1 Ішасмыцкага // Садружнасць літаратур. Мн., 1968. С. 153—166.
    Лучыны: «На ласёў на прынаду», «Восень», «Май», «I шумяць, і з ветрам хвалююцца», «На цецерукоў у час такавання», «3 маламестачковых плётак», пераклады «Забытай вёскі» М. Някрасава, «Псалма» А. Хамякова і вершаў В. Чумінай. Рукапісы датаваны 1882 г. і падпісаны всеўданімам «Тутэйшы». У іншай папцы (адз. зах. 2975) ёсць вершаванае пісьмо-пасланне да таго ж А. Валіцкага 1884 г. Некалькі твораў ёсць у пісьмах Лучыны да польскага паэта, рэдактара варшаўскага тыднёвіка «Жыце» 3. Пшасмыцкага (адз. зах. 2856): вершаванае пасланне 1887 г., пераклад верша У. Салаўёва «Ех oriente — lux», санет «Winiary», верш «Вісла», карэктурны адбітак верша «Сённяшні вясковы лірнік», які ў змененым выглядзе трапіў пазней у зборнік польскіх вершаў Лучыны 1898 г. Апрача таго,у паперах Пшасмыцкага захоўваюцца арыгіналы некалькіх «Замалёвак з паляўнічага жыцця на Палессі» на польскай мове, якія пасылаліся Лучынай у рэдакцыю часопіса «Жыце» і там часткова друкаваліся.
    Пераважна ж крыніцамі мастацкіх тэкстаў Лучыны для нас служаць прыжыццёвыя і пасмяротныя першапублікацыі яго твораў у газетах, часопісах, альманахах. Частка яго беларускіх паэтычных твораў увайшла ў зборнік «Вязанка», выдадзены ў Пецярбургу ў 1903 г., польскамоўныя творы былі часткова сабраны ў зборніку «Poezye», які выйшаў у свет у Варшаве ў 1898 г.
    Сярод многіх легенд, якімі поўніцца гісторыя нашай літаратуры XIX ст., ёсць таксама легенда аб існаванні выдання Лучынавай «Вязанкі» 1891 г. Пра гэта выданне згадвалі ў 20-х гадах У. Ігнатоўскі, Ю. Бібіла, звесткі аб ім трапілі ў «Гісторыю СССР», выдадзеную ў 1949 г. пад рэдакцыяй акадэміка М. Нечкінай. У 50-х гадах С. Майхровіч нават наракаў на бібліёграфаў і вучоных, якія нібыта забыліся пра «Вязанку» 1891 г. «А між тым,— сцвярджаў ён,— такое выданне існуе... Другое выданне «Вязанкі» было паўторана добраахвотным гуртком пецярбургскіх студэнтаў-беларусаў у 1903 годзе і нічым, відаць, не адрозніваецца ад першага» 9|. Даследчык спрабаваў нават рабіць з гэтага досыць важныя канцэптуальныя вывады: «Сам факт выдання «Вязанкі» ў 1891 годзе
    91 Майхровіч С. Нарысы беларускай літаратуры XIX ст. Мн., 1957.
    набывае істотнае значэнне для літаратуразнаўства, бо прымушае перагледзець няправільную ацэнку літаратурнай дзейнасці Янкі Лучыны як «малодшага брата» і паслядоўніка Багушэвіча» 92.
    Перад намі лагічная, на першы погляд, пабудова без належнай дакументальнай асновы. Сёння аб існаванні выдання 1891 г. ужо ніхто не ўспамінае— легенда не пацвердзілася.
    Адзначым яшчэ адну цікавую дэталь адносна «Вязанкі». У хрэстаматыі беларускай літаратуры М. Гарэцкага (1922) да публікацыі твораў Лучыны зроблена наступнае ўказанне на крыніцу, якой карыстаўся Гарэцкі: «Вязанка» з дапіскамі па архіву Ант. Луцкевіча...» Паколькі браты Луцкевічы прымалі ўдзел у выданні «Вязанкі» 1903 г. 93, у іх маглі застацца нейкія рукапісы або, прынамсі, падрыхтоўчыя матэрыялы, блізкія да аўтарскага тэксту. Так што хрэстаматыя Гарэцкага можа быць, такім чынам, дадатковай тэксталагічнай крыніцай.
    Газетна-часопісныя публікацыі Лучыны станавіліся здабыткам нашага літаратуразнаўства паступова. Напрыклад, у перадваенным артыкуле «Новыя матэрыялы аб беларускай літаратуры XIX ст.» маладыя тады даследчыкі М. Ларчанка і Л. Фіглоўская пісалі пасля навуковай камандзіроўкі ў архівы і бібліятэкі Ленінграда: «Да гэтага часу не былі вядомы такія творы Янкі Лучыны, як «Па поваду стогадовай гадавіны з дня нараджэння лорда Байрана», «Не радн славы нль расчёта», «Вясна», «У памяць бенефіса» і «Роднай старонцы», якія не ўвайшлі ў яго зборнік «Вязанка» 94. Пра характар знойдзеных матэрыялаў у папулярным артыкуле не паведамлялася. У. Абрамавічус у машынапіснай бібліяграфіі 1949 г. меркаваў, што меліся на ўвазе аўтографы, выяўленыя ў справах цэнзурнага камітэта 95, але, трэба думаць, размова ішла ўсё ж пра першапублікацыі ў «Мннском лнстке» і «СевероЗападном календаре».
    3 творчай спадчынай Янкі Лучыны звязаны цікавыя
    9 Майхровіч С. Нарысы беларускай літаратуры XIX ст. С. 333.
    93 Гл.: Навіна А. [Луцкевіч А.] Роля моладзі ў пачатках адраджэнскага руху // Родныя гоні. 1927. Кн. 5. С. 21; Зямкевіч Р. Ян Неслухоўскі (Янка Лучына) і яго невядомЬія вершы // Нёман. 1932. № 2. С. 59.
    94 Ларчанка М., Фіглоўская Л. Новыя матэрыялы аб беларускай літаратуры XIX ст. // Літ. і мастацтва. 1939. 9 сак.
    95 Абрамавнчюс В. Бнблнографня по белорусской лнтературе XIX века. Внльнюс. 1949. [Машннопнсь.] С. 82.
    атрыбуцыйныя распрацоўкі беларускіх літаратуразнаўцаў.
    Зыходным пунктам для аднаго з пошукаў з’явіліся згаданыя пісьмы Лучыны да 3. Пшасмыцкага, выяўленыя ў пасляваенны час у Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве. У пісьме ад 1 (12) лютага 96 (год не пазначаны, па зместу і аналогіі з іншымі пісьмамі — каля 1889 г.) Лучына паведамляў: «Напісаў я абразок аб падзеях 1863 г. і так задаў перцу і імбіру, што, напэўна, адбыў бы падарожжа на ўрадавы кошт, калі б мая пісаніна трапіла ў належныя рукі... Аднак я не меў бы нічога супраць, каб гэтых некалькі слоў прыязні да нашых дабрадзеяў пусціць пад вялікім сакрэтам у ход за кардонам» 97. Далей Лучына прасіў садзеяння Пшасмыцкага ў перасылцы рукапісу абразка ў Кракаў, каб уручыць «Ал. Валіцкаму ў друкарні Анчыца». Пасля вывучэння гэтага пытання А. Мальдзіс прыйшоў да высновы, што гэтым «абразком» можа быць толькі брашура на польскай мове: «3 крывавых дзён: Эпізод з паўстання 1863 г. на Міншчыне, расказаны праз *. S.» (Кракаў, друк і кошт В. Карнецкага, 1889). Экземпляр гэтага рэдкага выдання знайшоўся ў бібліятэцы Ягелонскага універсітэта (ксеракопія ёсць цяпер у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы АН БССР). Гэта расказ відавочцы і, бадай што, удзельніка тых рэвалюцыйных падзей аб эпізодах паўстання на Міншчыне. Цікава, што пасля прадмовы, падпісанай зноў крыптанімам *.S., пазначана: «Пісана ў Кракаве дня 8 жніўня 1889 г.» Аб знаходжанні Лучыны ў гэты час у Кракаве звестак няма. Тым не менш, на думку А. Мальдзіса, «можна сёння з упэўненасцю сказаць, што ён («абразок».— Г. К.) належыць пяру Янкі Лучыны. Аб гэтым у першую чаргу сведчыць тое, што па часе выданне прыкладна супадае з цытаваным вышэй пісьмом да Пшасмыцкага, дзе даволі трапна ўказана ідэйная накіраванасць «абразка». I сапраўды, калі б гэты твор трапіў у рукі царскіх улад, калі б аўтар не схаваўся за крыптанімам і не дадаў яшчэ для надзейнасці, што пісаў ён кнігу ў Кракаве,— не пазбегнуць бы Лучыне «падарожжа за кошт урада» 98. У іншым месцы