• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Чачота да Багушэвіча  Генадзь Кісялёў

    Ад Чачота да Багушэвіча

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 397с.
    Мінск 1993
    128.75 МБ
    У VI раздзеле Абуховіч тлумачыць, чаму падпісвае свае беларускія творы прозвішчам «Граф Бандзінелі». Аказваецца, гэта не псеўданім у поўным сэнсе слова, а тытул яго продкаў, звязаных з італьянскім родам Бандзінелі, з якога выйшлі, як сцвярджае Абуховіч, вядомы ў гісторыі папа Аляксандр III Бандзінелі (XII ст.) і творца «Лаакаона», гэта значыць фларэнтыйскі скульптар Бачо Бандзінелі (1488—1560), які зрабіў копію з антычнай скульптурнай групы Лаакаона (Фларэнтыйскі музей). У канцы раздзела смешнаватыя для нас прэтэнзіі Абуховіча, што яго род больш славуты, чым род Пушкіна. Завяршаецца раздзел вершаванымі радкамі:
    He Сібір, астрог, не кнут I не цела цяжкі мукі, Але дух народа струт... (268)
    Калі ў IV раздзеле ўспамінаюцца сустрэчы з Адамам Чартарыйскім, го VI раздзел Абуховіч вырашыў прысвяціць другому стаўпу польскай эміграцыі Людвіку Мераслаўскаму (у публікацыях напісанне прозвішча недакладнае — Міраслаўскі), з якім сустракаўся прыблізна ў той жа час («Пазнаў я яго каля 1860 году ў Парыжы»).
    Як вядома, Мераслаўскі злучаў «чырвоныя», здавалася б, дэмакратычныя погляды са шляхецкім нацыяналізмам і шавінізмам. Яго пазёрства («камедыянства») трапна адзначана Абуховічам, хоць мемуарыст заўважае і дадатныя якасці Мераслаўскага, напрыклад асабістую бескарыслівасць. Агульная ж ацэнка Мераслаўскага як асобы і палітычнага дзеяча была не на яго карысць. «Не гэткага крою павінны быць стаўпы народаў, уваскрасіцелі Бацькаўшчыны!» (269) — рашуча заключае Абуховіч.
    VIII раздзел зноў мае дзённікавы характар: «Зваліліся дзве навіны, як гром з яснага неба, аб дзвюх смерцях: пп. Адам Перасвет Солтан і Марка Узлоўскі ўчора развіталіся са светам» (269—270). Далей расказваецца аб абодвух нябожчыках, якія былі жыхарамі слуцкіх ваколіц, паведамляецца, што Солтан пісаў беларускія вершы (трзба сказаць, гэта наогул цікавая постаць — як высвятляецца, ён карэспандаваў нават з герцэнаўскім «Колоколом» ’"’J. Дата запісу ўказана ў загалоўку: «Дзве смерці (3 мая 1894 г.)» (269).
    IX раздзел у першапублікацыі мае назву «П. П. Дашкевічы», у публікацыі 1956 г. «П. П. Дашкевічу» (270), у некаторых іншых публікацыях «Дашкевічы». Відаць, трэба: «П. п. [паны або панства] Дашкевічы», бо ў раздзеле ідзе гаворка пра блізкіх знаёмых Абуховіча — Ігната Дашкевіча і яго жонку з роду Мерэсаў. Хутчэй за ўсё Абуховіч успомніў Дашкевічаў па асацыяцыі, расказаўшы ў VIII раздзеле пра сваіх прыяцеляў Солтана і Узлоўскага.
    У X раздзеле — як і папярэднім, недатаваным — Абуховіч выказвае свае погляды на перспектывы развіцця беларускай літаратурнай мовы, спрачаецца з Ф. Багушэвічам, які, прагледзеўшы вершы Абуховіча, указаў на недастатковую чысціню яго мовы. Абуховіч адказаў сваім вядомым чатырохрадкоўем, дзе адзначыў розную дыялектную арыентацыю іх «гаворак»;
    ...Маей — пушчы, Птыч граніца, Ты — Панарскі салавей!.. (272)
    Гэта значыць, Багушэвіч карыстаецца мовай Віленшчыны, а Абуховіч — мовай цэнтральнай Беларусі. «У канцы невядома яшчэ, каторы дыялект беларускі пера-
    131 Герцен А. й. Собр. соч. Т, 14. С. 439—440.
    можа,— сцвярджаў Абуховіч.— У Францыі — спярша дыялект правінцыі Langeu [Langue] d’Oc меў перавагу ў французскай літаратуры, а пазней Langeu d’Oni [Langue d’Oui] — цяперашняя францушчына. Гэта трэба памятаць і нашым літаратарам і пурытанізмам не забаўляцца!» (273; у дужках удакладненні У. Казберука).
    XI раздзел называецца «Спас 20/VII-1904». Першая частка запісу — дзённікавая: «Сягонняшні дзень умацаваўся ў маёй памяці: першы раз пачуў я, як да мяне сказана: «Дзеду, дзедку!» (273). Гэта было на дажынках у маёнтку Зарэчча на Глушчыне, які некалі належаў Абуховічам.
    Наведанне Зарэчча выклікала ў Абуховіча шмат успамінаў, якія прыводзяцца ў раздзеле.
    Год, указаны ў публікацыі, можа насцярожыць уважлівага чытача: у ліпені 1904 г. Абуховічу споўнілася б 64 гады, а звычайна ўпершыню людзей называюць дзедам раней, тым больш што жыццё Абуховіча не песціла і ён не павінен быў выглядаць занадта маладжавым.
    XII, апошні раздзел, таксама дзённікавы, хоць ён і не датаваны. Відаць толькі, што запіс зроблены ўвосень (у канцы кастрычніка па старому стылю), калі адзначаецца свята Дзядоў. «Я, дзеля пашанавання сягонняшняга вечару дзядоў, вышаў на мост (трэба думаць, у Слуцку.— Г. К.), каб падумаць аб памёршай радзіне і прыяцелях» (278). Па асацыяцыі Абуховіч успомніў, як аднойчы, у маладыя гады, святкаваў гэта беларускае свята з таварышамі ў далёкай Францыі.
    Адным словам, нягледзячы на фрагментарнасць і разнароднасць запісаў, твор робіць уражанне пэўнага адзінства. Цісаўся ён, відаць, без вялікай разбежкі ў часе. Прасочым храналогію напісання раздзелаў:
    I — без даты. Па зместу відаць, што запіс зроблены ў сярэдзіне 90-х гадоў.
    II — без даты. З’яўляецца непасрэдным працягам I раздзела, гэта значыць напісаны ў сярэдзіне 90-х гадоў.
    III — без даты. Па зместу — таксама ўзнік у сярэдзіне 90-х гадоў.
    IV — без даты.
    V — 4/IV-1904.
    VI і VII — без даты.
    VIII — 3 мая 1894 г.
    IX і X — без даты.
    XI — 20/VII-1904, але па зместу можна меркаваць,
    што год указаны недакладна, запіс узнік значна раней. XII — кастрычнік, без года.
    Такім чынам, большасць запісаў, што маюць тыя або іншыя храналагічныя прывязкі, адносяцца да сярэдзіны 90-х гадоў (адзін з іх проста ўказвае на 1894 г.), толькі два запісы пазначаны 1904 г., прычым змест другога запісу 1904 г. дае падставу меркаваць, што тут мы маем справу з памылкай публікатараў, а ў сапраўднасці запіс зроблены значна раней.
    Звернем увагу таксама на тое (гэта заўважыў Р. Родчанка), што месяцы ў датаваных запісах ідуць паслядоўна: красавік, май, ліпень, кастрычнік. Улічваючы графічную блізкасць напісання гадоў 1904 і 1894 132, пэўнае кампазіцыйнае адзінства і невялікі памер літаратурнага помніка, прыходзім да меркавання, што ўвесь гэты дакумент пісаўся ў 1894 г. (1904 — памылка публікатараў), прычым раздзелы I—IV напісаны да пачатку красавіка, а астатнія з пачатку красавіка да канца кастрычніка. Большасць запісаў рабілася хутчэй за ўсё ў Слуцку; адзін — у Зарэччы каля Глуска.
    Далучаемся да думкі Р. Родчанкі і А. Мальдзіса, што 1904 г. у новых публікацыях помніка трэба паправіць на 1894-ы, як паправіць і некаторыя іншыя кур’ёзныя памылкі папярэдніх публікатараў. На прыкрыя тэксталагічныя пагрэшнасці, няўважлівасць публікатараў да тэксту выдатнага твора звяртае ўвагу і У. Казбярук у артыкуле «Заняпад і адраджэнне» (Полымя, 1990, № 6, с. 224—225).
    Мемуары Абуховіча, як і іншыя яго творы, вымагаюць новага, навукова выверанага выдання з кваліфікаваным каментарыем. Як крок у гэтым напрамку трэба разглядаць выхад у свет першай аўтарскай кніжкі Абуховіча — «Творы» (1991; укладальнік Р. Родчанка).
    Аўтографы сучасніка А. Абуховіча Фелікса Тапчэўскага не захаваліся. Вядомая Хрэстаматыя Б. ЭпімахШыпілы, якая зберагаецца цяпер у Цэнтральным архівемузеі літаратуры і мастацтва БССР '33, данесла да нас наступныя тэксты, звязаныя з імем Тапчэўскага:
    1)	Старонкі 34—43 (лісты 18 адварот — 23) Хрэстаматыі — верш «Саўсім ня тоя, што было». Твор пазна-
    132 Магчыма, у рукапісе Абуховіч пазначаў год скарочана дзвюма апошнімі лічбамі ці нават адной.
    133 ЦДАМЛіМ БССР, ф. 66, воп. 1, спр. 1256.
    чаны парадкавым № 5. Як і іншыя матэрыялы Хрэстаматыі, перапісаны лацінкай. Тэкст завяршаецца паметкай па-беларуску: «Ухвішчы. 12-га январа 1890. Хвэлька з Рукшэніц». Далей надпіс Эпімах-Шыпілы па-польску: «Перапісаў з аўтографа аўтара п. Фелікса Тапчэўскага (?), упраўляючага ва Ухвішчах, маёнтку пані Селявіны, аўтографа, пісанага рускімі літарамі. Меў той рукапіс ад Аскеркаў у Лявонаўшчыне. Перапісваў у Востраве 25-га ліпеня 1890-га года». Пастаўлены Эпімах-Шыпілам пытальнік пасля прозвішча можа азначаць сумненні ў правільнасці напісання прозвішча, як лічыў Р. Семашкевіч 134, або паказваць, што ўкладальнік Хрэстаматыі нічога пра аўтара не ведае ці нават не ўпэўнены ў такой атрыбуцыі.
    2)	Старонкі 44—46 (лісты 23 адварот — 24 адварот), парадкавы № 6 — верш «Грошы і праца». Пасля тэксту, па-беларуску: «Хвэлька з Рукшэніц. Ухвішчэ. 27-ага апрэля 1890». Па-польску: «Перапісана таксама з рукапісу аўтара, польскімі літарамі пісанага і атрыманага ад п. Аскеркаў у Лявонаўшчыне,— у Востраве 25 ліпеня 1890-га года».
    3)	Старонкі 47—51 (лісты 25—27), № 7 — верш «Йон і Йіна». Подпіс: «Хвэлька з Рукшэніц». Надпіс па-польску: «Перапісаў з рукапісу аўтара, па-польску пісанага, у Востраве 27-га ліпеня 1890».
    4)	Старонкі 61—63 (лісты 32—33), № 11 — верш «Вічарынка». Подпіс: «Хвэлька з Рукшэніц». Паметка па-польску: «Апісанне балю, адбытага ва Ухвішчы. Панічбарон Эрдман; пан у акулярах=Шырын».
    5)	Старонкі 64—68 (лісты 33 адварот — 35 адварот), № 12 — верш «Панскае ігрышча». Подпісу няма. Нататка Эпімах-Шыпілы па-польску:
    «Таксама быццам бы твор Фелікса Тапчэўскага. Спісаў у Лявонаўшчыне ад п. Міхаліны Стасёвай Аскерка25
    вай, народжанай Давідсон 18^у 89 г.; перапісаў у Пе25	V1
    цярбургу 18^90 г.» X
    Далей Эпімах-Шыпіла працягваў:
    «Верш гэты надрукаваны ў «Внленском Вестннке» 1889-га года № 70-тым і падпісаны: «йв. Снротко».
    134 Семашкевіч Р. М. Браніслаў Эпімах-Шыпіла. С. 19; Ен жа. Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбурзе. С. 51.
    Толькі рэдакцыя тут крыху іншая і горшая. Важнейшыя адрозненні наступныя: замест чацвёртай страфы там дзве, за якімі ідзе яшчэ трэцяя, а менавіта:
    Як заграюць усе разам Музыканты казачка, Ажно цёмна станець глазам, I ня помніш языка.
    Сэрца б’ецца як цэпамі, Ногі дражаць пад табой I у танец ідуць самі Ажно (станеш) 135 сам не свой. Тут яшч? адна скрыпіца, У абхват яна якраз, Вот на ей так бас-басішчэ, Як аборына у нас.
    Затое перадапошняй страфы: «У другі па просту валюць etc» там няма».
    Такім чынам, Эпімах-Шыпіла праявіў сябе не толькі ардынарным перапісчыкам цікавых твораў, але і ўдумлівым тэкстолагам, што павялічвае значэнне зробленых ім копій.
    Трэба думаць, што ў Хрэстаматыю Эпімах-Шыпілы трапілі не ўсе творы Тапчэўскага. У прыватнасці, перад першай сусветнай вайной у нашаніўскім асяроддзі ведалі яго верш «Гаспадыня». У артыкуле В. Ластоўскага «Памажыця!» гэты верш называўся ў ліку лепшых твораў Тапчэўскага: «Пісаў многа па-беларуску вершаў. Некаторыя надта добрыя, як «Вечарынка», «Саўсім не тое, што было», «Гаспадыня» (Наша ніва, 1913, 12 верас.). Але ўжо Карскі заўважыў пра «Гаспадыню»: «...якога зместу гэты твор, мне невядома» (Карскяй, 3/3, 76).