Ад Чачота да Багушэвіча
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 397с.
Мінск 1993
У твораў Фелікса Тапчэўскага досыць даўняя эдыцыйная гісторыя. Калі прызнаць яго аўтарам «Панскага ігрышча», то гэты верш, як мы згадвалі, быў надрукаваны ў 1889 г. яшчэ пры жыцці аўтара, які памёр у 1892 г. 136 У «Беларускім календары на 1915 год» (варыянт лацінкай) друкуецца верш «Вечарынка» з паметкай: «Хвэлька з Рукшэніц. Лепельшчына, 188* г.» У 1954 г. часопіс «Полымя» апублікаваў вершы «Саўсім не тое, што было»,
135 Дужкі Эпімах-Шыпілы.
136 У 1894 г. верш друкаваўся ў зборніку Ф. Багушэвіча «Смык беларускі», у 1896 г. у брашуры Е. Раманава «Міласцівы Восіп». Гл. таксама публікацыю Раманава ў кн.: Тарас на Парнасе н другне белорусскяе стнхотвореняя. Нзд. новое, доп. Могнлев, 1902. С. 16—18.
«Грошы й праца», «Ен і яна» (публікацыя Л. Бэндэ, паводле Хрэстаматыі Эпімах-Шыпілы). Найбольш поўна творчасць Тапчэўскага прадстаўлена ў зборніку тэкстаў «Беларускія пісьменнікі другой паловы XIX стагоддзя» (1956). Тут надрукаваны ўсе пяць ягоных вершаў, уключаючы «Панскае ігрышча».
Аляксандр Ельскі выдаў пры жыцці наступныя беларускія кніжкі:
1) Пераклад 1-й часткі «Пана Тадэвуша»: Адам Міцкевіч. Пан Тадэвуш: Паэма / Пералажыў з польскага на беларускі язык A. Е. [A. J.J Кніга 1. Львоў, 1892 137.
2) «Сынок. Расказ з праўдзівага здарэння. Усім бацькам і дзецям для перастрогі» (Пецярбург, 1895).
3) «Выбіраймася ў прочкі! Скарэй у Томск!» (Пецярбург, 1896).
4) «Нашы перасяленцы (Скарэй у Томск)» (Віцебск, 1896, варыянт папярэдняй кнігі).
5) «Слова аб праклятай гарэлцы і аб жыцці і смерці п’яніцы. Добраму беларускаму народу на пакрапленне яго душы і розуму» (Пецярбург, 1900).
6) «100 прыказак, загадак, прыдумак і гавэндаў, для пажытку беларускага (крывіцкага) народу» (Вільня, 1908).
Асобныя беларускія рукапісы Ельскага захоўваюцца ў Цэнтральным гістарычным архіве УССР у Кіеве, сярод папераў М. Доўнар-Запольскага (ф. 262). Найперш гэта рукапіс «Аб жыцці і смерці п’яніцы» за подпісам «Аляксандр з Замосця» (спр. 153). Трэба думаць, што мы маем справу з рукапісам брашуры «Слова аб праклятай гарэлцы...» або з яе варыянтам. Справа № 151 мае загаловак: «Беларускія казкі, запісаныя ў Ігуменскім павеце Ельскім A. К., на 97 лістах». Прагляд паказаў, што тут не толькі казкі, але і іншыя фальклорныя і этнаграфічныя матэрыялы, што прызначаліся, магчыма, для апублікавання ў «Календаре Северо-Западного края» ДоўнарЗапольскага.
У 1979 г. В. Рагойша адшукаў у гэтым жа фондзе рукапіс лацінкай: «Бура «а моры, санет Адама Міцкевіча, пералажыў з польскага на беларускі язык А. Ельскі».
137 Пачатак перакладу (22 радкі) змешчаны А. Ельскім у 1885 г. у часопісе «Край» у тэксце артыкула «Пра беларускую гаворку» (Пачынальнікі, 337).
Гэта пераклад вядомага санета Міцкевіча «Бура» з цыкла «Крымскія санеты» |38.
Па звестках У. Абрамавічуса І39, у свой час у Цэнтральным дзяржаўным архіве ЛітССР сярод матэрыялаў Віленскага таварыства сяброў навукі захоўваўся аўтограф зробленага Ельскім перакладу паэмы А. Мальчэўскага «Марыя». Цяпер такога рукапісу мы, на жаль, не ведаем. Два ўрыўкі з перакладу надрукаваны самім Ельскім у літаратурным дадатку да «Краю» «Пшэглёнд літэрацкі» (1889, № 7). Гэта публікацыя і з’яўляецца для нас пакуль адзінай тэксталагічнай крыніцай.
Фрагмент свайго перакладу верша А. Міцкевіча «Дудар» (8 радкоў) А. Ельскі змясціў у 1885 г. у часопісе «Край», у тэксце артыкула «Адам Міцкевіч на Беларусі». У 1890 г. артыкул без змен увайшоў у выпушчаны рэдакцыяй «Краю» зборнік «Памяці Адама». Беларускіх літаратуразнаўцаў з гэтай публікацыяй упершыню пазнаёміў А. Мальдзіс. Праўда, даследчык палічыў, што гэта невядомы верш В. Дуніна-Марцінкевіча 14°. Атрыбуціраваны верш у зборніку «Пачынальнікі». Там жа (с. 344—345) зроблена спроба рэканструкцыі тэксту, моцна папсаванага наборшчыкамі.
Важкае месца ў беларускамоўнай творчасці Ельскага займае верш-пасланне «Вінцуку Дунін-Марцінкевічу, беларускаму паэту», напісаны ў 1872 г. Гэты цікавы гісторыка-літаратурны дакумент сведчыць аб пэўнай пераемнасці, якая існавала паміж беларускімі пісьменнікамі розных пакаленняў. Апублікаваў верш у 1920 г. Р. Зямкевіч, у тэксце свайго артыкула «Стары Мінск у беларускіх успамінах» (газета «Беларусь», № 2). Публікацыя здзейснена паводле копіі, атрыманай Зямкевічам ад зяця Ельскага вядомага гісторыка і этнографа Зыгмунта Глогера. Hi згаданая копія, ні тым больш аўтограф верша да нас не дайшлі (прынамсі, цяпер невядомыя). Публікацыя Зямкевіча стала, такім чынам, адзінай першакрыніцай тэксту гэтага твора 141.
Трэба адзначыць, што некаторыя тэксты Ельскага,
138 Гл.: Рагойша В. Невядомы пераклад//Літ. і мастацтва. 1979. 2 лют.
139 Абрамавнчюс В. Бнблнографня по белорусской лнтературе XIX века. С. 79.
140 Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX стагоддзе. С. 181 —182.
141 Апошняя публікацыя ў кн.: Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. Мн., 1988. С. 357—358.
як і іншых пачынальнікаў нашай літаратуры, перайшлі ў народ. У 1903 г. вядомы збіральнік беларускага фальклору Міхал Федароўскі змясціў у сваім славутым выданні «Люд беларускі» твор Ельскага «Аб жыцці і смерці п’яніцы», запісаны ў Ваўкавыскім павеце, з наступнай заўвагай: «Толькі праз некалькі год пасля запісання гэтай сатыры даведаўся я ад заўсёды прыхільнага да навукі сябра майго графа Людвіка дэ Гэлькві [de Gelqui] (яму я абавязаны дапамогай у даследаванні многіх цікавых мясцовасцей Гродзенскага павета), што гэта твор (адзін з многіх дагэтуль неапублікаваных) асвечанага грамадзяніна і літаратара, і прытым вялікага аматара беларушчыны, пана Аляксандра Ельскага з Замосця; я не меў толькі магчымасці параўнаць яго з арыгіналам, каб пераканацца, як ён мог змяніцца ў гэтым такім далёкім падаг.жжы ад берагоў Бярэзіны, выкліканым пэўна нейкай асаблівай нагодай» . М. Федароўскі, відаць, не ведаў аб публікацыі твора ў 1900 г., хаця, з іншага боку, твор сапраўды запісаны ім хутчэй за ўсё яшчэ да выхаду брашуры Ельскага, бо фалькларыстычныя запісы рабіліся Федароўскім у апошніх дзесяцігоддзях XIX ст.
Пісаў А. Ельскі таксама па-руску, у 1879 г. выдаў у Мінску на рускай мове публіцыстычна-маралізатарскую брашуру «Наколькі развіццё пачуцця жалю да жывёл забяспечвае маральнасць чалавецтва, яго разумовыя і сацыяльныя інтарэсы», якая атрымала сярэбраны медаль Расійскага таварыства апекі над жывёламі; часам змяшчаў артыкулы ў «Внленском вестннке» 143. Ім выдадзены ў Мінску ў перакладзе на рускую мову, са сваімі прадмовамі, дзве кнігі польскага філосафа Юльяна Ахаровіча 144.
Але найбольш выступаў на польскай мове. Ім напісана і надрукавана велізарная колькасць прац, артыкулаў, рэцэнзій, нататак па самых розных пытаннях гісторыі і культуры Беларусі. У рукапісах захаваліся толькі нямногія польскамоўныя творы Ельскага. У Цэнтральнай
142 Federowski М. Lud bialoruski na Rusi Litewskiej. Krakow, 1903. T. 3, cz. 2. S. 32.
143 Гл. напр.: Внленскнй вестннк. 1884. № 52.
144 Охоровнч Ю. Любовь, преступленнне н нравственность: Несколько задач нз областя «уголовной пснхологнн». Мн., 1876; Ен жа Об основных протнворечнях в нашнх знанвях о вселенной: Публнчная лекцяя Юлнана Охоровнча, чнтанная в Варшаве в 1873 г. Мн., 1877.
бібліятэцы AH ЛітССР (ф. 9—2367) ёсць яго вершаваны аўтограф — два чатырохрадкоўі 1898 г. У друку пісалася аб рукапісу Ельскага «Паведамленне пра беларускія казанні», што захоўваецца ў Цэнтральным гістарычным архіве УССР у Львове |45. У асноўным жа мы можам пазнаёміцца з працамі пісьменніка-краязнаўца толькі ў друкаваным выглядзе. Пры гэтым трэба адзначыць, што колькі-небудзь поўнай бібліяграфіі прац Ельскага мы пакуль не маем, хоць яшчэ Р. Зямкевіч гаварыў аб важнасці для беларускай культуры такой бібліяграфіі. «Звернем толькі ўвагу на страшэнную патрэбу сабрання ўсіх бібліяграфічных даных аб працах аўтара,— пісаў ён пра Ельскага ў артыкуле «Стары Мінск у беларускіх успамінах».— Павінна быць выдадзена велізарная кніга з поўнай бібліяграфіяй яго прац. Пішам «велізарная», бо, папраўдзе, спіс прац Ельскага, адных толькі друкаваных, зложыць вялікі том, не кажучы аб яго рукапісах» (Пачынальнікі, 30).
Лепшыя гісторыка-культурныя і краязнаўчыя працы Ельскага, якія захавалі сваё значэнне да сённяшняга дня, павінны быць перавыдадзены ў перакладзе на беларускую мову (пра гэта зноў пісаў нядаўна Г. Каханоўскі |46). Першы крок у гэтых адносінах зроблены ў зборніку «Пачынальнікі», дзе пададзены з адпаведнымі каментарыямі поўныя тэксты трох артыкулаў Ельскага: «Беларускі песняр» (пра В. Дуніна-Марцінкевіча), «Пра беларускую гаворку», «Адам Міцкевіч на Беларусі». Два апошнія артыкулы ўвайшлі таксама ў другое выданне хрэстаматыі беларускай літаратуры XIX ст.
Мы разгледзелі некаторыя аспекты тэксталогіі і эдыцыйнай практыкі беларускай літаратуры мінулага стагоддзя. Праблем тут існуе вельмі шмат. Па сутнасці, у нас няма ніводнага поўнага навуковага выдання спадчыны класікаў XIX ст., не гаворачы ўжо пра спадчыну пісьменнікаў не першай велічыні. Творчасць нашых пачынальнікаў, як правіла, шматмоўная. Пры навуковым выданні неабходна падаваць усе тэксты пісьменніка на мове арыгінала, з наступным перакладам, дзе гэта трэба, на беларускую мову. Сур’ёзных тэксталагічных распрацовак і ўдакладненняў чакаюць многія асобныя творы, як пэў-
145 Мальдзіс А. Таямніцы старажытных сховішчаў. С. 11.
146 Каханоўскі Г. Ці пакажам грамадзянскую спеласць? // Голас Радзімы. 1990. 13 верас.
ных аўтараў («Рабункі мужыкоў» Я. Баршчэўскага, «Там блізка Пінска...» Ф. Савіча), так і ананімныя або з яшчэ няпэўным аўтарскім статусам («Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе», «Вясна гола перапала»).
3 цікавай прапановай выступіў У. Казбярук: «...для нашых бібліятэк і даследчыкаў падрыхтаваць факсімільную энцыклапедыю беларускай літаратуры XIX ст., уключыўшы ў яе ўсе творы беларускіх аўтараў, апублікаваныя ў XIX ст., усе мастацкія рукапісныя тэксты XIX ст. ...» 147 Для пачатку, лічыць даследчык, трэба скласці поўную бібліяграфію ўсіх тэкстаў з указаннем іх бібліятэчных і архіўных адрасоў.
Цэлы шэраг факсімільных выданняў беларускіх пісьменнікаў XIX ст. (Ф. Багушэвіч, В. Дунін-Марцінкевіч, Я. Чачот, А. Гурыновіч, У. Сыракомля) на працягу 1990—2000 гг. мяркуецца здзейсніць у рэспубліканскай комплекснай праграме адраджэння роднай культуры «Спадчына» 148.