• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Чачота да Багушэвіча  Генадзь Кісялёў

    Ад Чачота да Багушэвіча

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 397с.
    Мінск 1993
    128.75 МБ
    4 Карскяй Е. Белорусская Эненда навзнанку//Сборннк Харьковского всторяко-фялологнческого обвдества. Харьков, 1909. Т. 18. С. 143—172 (У далейшым спасылкі на гэта выданне падаюцца ў тэксце (у дужках старонкі)); Ен жа. Белорусы. Пг., 1992. Т. 3, вып. 3. С. 9—22.
    5 Соколов Е. 14. Бнблвотека вмпер. Обіцества нсторвн в древностей россяйскях. М., 1905. Вып. 2. С. 627.
    6 Мольнар М. Перші чехословацькі відгукі про творчісць 1. Котляревського//Дружно вперед (Пряшів, ЧССР). 1979. № 3. С. 20—21; Кабашнікаў К.. Кісялёў Г. Гіражскі манускрыпт//Літ. і мастацтва. 1984. 20 студз.
    59—60). ГІрыводзіцца двухрадкоўе з паэмы, аўтарам называецца Манькоўскі, «спачатку саветнік у Магілёве, а потым у Віцебску віцэ-губернатар». Аўтограф паэмы, паводле артыкула, нібыта знаходзіўся ў памешчыцы Дышлеўскай.
    4.	Публікацыя ў пецярбургскім часопісе «Маяк» 1845 г. Публікатар — «А. Кавелін». Тэкст ён атрымаў ад ураджэнца Беларусі «КФ. [«фіта»] Мыслоўскага». Аўтарам, услед за Падбярэскім, названы Манькоўскі.
    5.	Спіс з архіва Бадзянскага пад загалоўкам: «Ененда, с Малоросснйского на Смоленскнй крестьянскнй язык переложенная Внкентмем Ровннсквм (помеіцнком Духовш.янского уезда)». На адвароце загаловачнага ліста надпіс: «От кандвдата Борнса Залеского. 1851 г., августа 11 дня. Москва».
    Дзе гэты спіс цяпер—таксама невядома. У апісанні бібліятэкі Таварыства гісторыі і старажытнасцей расійскіх 1905 г. пададзена крыху іншая дата — 11 жніўня 1854 г.7, што не мае, зрэшты, прынцыповага значэння.
    6.	Згадка ў артыкуле П. Шастакова «Духовшянское подречве», надрукаваным у канцы 1853 г. у газеце «Смоленскне губернскне ведомостн». У артыкуле прыведзены два невялікія ўрыўкі з паэмы і названы рукапіс, якім карыстаўся Шастакоў: «Энеііда, на смоленское крестьянское наречне переложенная В. П. Р-сквм».
    7.	Гіублікацыя ў газеце «Смоленскнй вестннк» 1890 г. Публікатар К. Равінскі ва ўступным артыкуле «Забыты твор» сцвярджаў, што паэму напісаў яго дзед Вікенцій Паўлавіч Равінскі. Прыводзіліся кароткія звесткі пра яго: нарадзіўся ў Смаленскай губерні ў 1782 г.; атрымаў хатняе выхаванне; з 18 гадоў на вайсковай службе, удзельнік Айчыннай вайны 1812 года і замежных паходаў 1813—1814 гг.; у 1816 г. выйшаў у адстаўку палкоўнікам; у 1826—1833 гг. на цывільнай службе ў Арэнбургскай, Пензенскай і Кастрамской губернях; потым зноў жыў на радзіме, у маёнтку, «дзе, маючы шмат вольнага часу, прысвячаў яго заняткам па гісторыі, якой ён лічыўся знаўцам, і ўважліва сачыў за пачаткам росквіту рускай літаратуры. На вёсцы ж ім былі напісаны ўсе творы і ў тым ліку «Энеіда» на смаленскай гаворцы» (Пачынальнікі, 15). 3 іншых твораў КРавінскі згадвае вершы пра
    7 Соколов Е. Н. Бнблнотека нмпер. Обшества нсторнн н древностей росснйскнх. Вып. 2. С. 629.
    дзівацтвы старога панства і камічныя эпізоды з памешчыцкага жыцця і камедыю «Шлюб паняволі», сюжэтам для якой паслужыў сапраўдны выпадак, што здарыўся ў Смаленскай губерні.
    Вось такі матэрыял меў у сваім распараджэнні Карскі, калі пісаў працу пра «Энеіду навыварат». За гонар прызнання аўтарам паэмы «змагаліся» тры прэтэндэнты: Мыслоўскі, Манькоўскі і Равінскі.
    Перш за ўсё вучоны адхіліў кандыдатуру Мыслоўскага. Дарэчы, перад Карскім непазбежна павінна было паўстаць пытанне, ці адзін і той жа Мыслоўскі фігуруе ў спісах Бадзянскага і ў публікацыі «Маяка». Вучоны выказаў меркаванне, што гэта адна і тая ж асоба. Ен знайшоў некаторыя лексічныя адрозненні ў звязаных з Мыслоўскім тэкстах Бадзянскага і «Маяка» і прыйшоў да высновы: «Думаю, што Мыслоўскі, не аўтар «Энеіды» (насуперак прыпісцы ў Бадзянскага), зрабіў абодва запісы па памяці, а не па рукапісу яе аўтара...» (145).
    Цяпер пра Мыслоўскага вядома значна больш. Намі ўстаноўлена, што паэму апублікаваў у «Маяке» Леў Аляксандравіч Кавелін (прыведзены ў «Маяке» ініцыял «А» — памылка друку), будучы слынны палеограф архімандрыт Леанід (1822—1891), а тэкст ён атрымаў ад Каетана Осіпавіча Мыслоўскага (у «Маяке» таксама памылка друку: «фіта» графічна падобная на «о»). Іх знаёмства адбылося ў Араніенбаўме, дзе Кавелін нёс службу гвардзейскага афіцэра, а Мыслоўскі служыў павятовым страпчым.
    Каетан Мыслоўскі нарадзіўся ў 1817 г. на Віцебшчыне, вучыўся ў Віцебскай гімназіі, якую не скончыў. 3 1836 г. на службе ў Пецярбургу і яго ваколіцах. 3 1843 г. страпчы ў Араніенбаўме, пасля ў Пецяргофе. У 60-х гадах, як сведчаць адрас-календары, быў чыноўнікам асобых даручэнняў пры дзяржаўным кантралёры. Памёр у 1886 г. Адзіная яго заслуга, адзначаная на надмагільным помніку ў Пецяргофе,— «учреднтель дома прнзрення в память нмператора Ннколая I» 8. Крыніцы не выяўляюць якіхнебудзь яго сувязей са светам літаратуры і мастацтва. Апошнім часам ў Дзяржаўнай бібліятэцы імя У. I. Леніна ў Маскве выяўлены яго пісьмы 1848—1854 гг. да ваеннага гісторыка і драматурга А. Віскаватава 9, але яны носяць
    8 [Сантов В.] Петербургскнй некрополь. Спб., 1912. Т. 3. С. 191.
    9 ДБЛ, ф. 53, М. 6339, л. 228—235.
    прыватны характар і не закранаюць навукова-літаратурных пытанняў.
    Такім чынам, новыя матэрыялы пацвярджаюць вывад акадэміка Карскага, што Мыслоўскі не быў аўтарам «Энеіды». Гэта толькі аматар беларушчыны, які перапісваў і распаўсюджваў «Энеіду», добра ведаў беларускую мову. Тэкст паэмы ў «Маяке» пададзены даволі акуратна, аўтарам жа яе ва ўступным артыкуле Кавеліна называецца Манькоўскі, гэта значыць, што сам Мыслоўскі на аўтарства не прэтэндаваў.
    Што да звязаных з Мыслоўскім тэкстаў Бадзянскага, то тут вывад Карскага вымагае ўдакладнення. Мяркуючы па ўсім, спіс для Бадзянскага зрабіў не Каетан Мыслоўскі, а яго брат Іван. Звесткі пра вучобу Івана Мыслоўскага ў Віцебскай гімназіі намі былі прыведзены ў свой час у кнізе «Загадка беларускай «Энеіды». Тады мы выказалі думку, што перапісаны Мыслоўскім тэкст паэмы трапіў да Бадзянскага праз віцябчан Т. Заблоцкага, К. Касовіча і іншых, што вучыліся ў Віцебскай гімназіі разам з Мыслоўскім і пасля ў Маскоўскім універсітэце разам з Бадзянскім. Цяпер жа ў Цэнтральным гістарычным архіве Масквы знойдзена студэнцкая справа Івана Мыслоўскага І0, якая сведчыць, што ён пасля заканчэння Віцебскай гімназіі ў 1834 г. вучыўся ў Маскоўскім універсітэце. Праўда, вучоба была даволі кароткай, бо ў лістападзе таго ж 1834 г. ён «волею божню помре» ва універсітэцкай бальніцы.
    3 дакументаў справы відаць, што Іван Мыслоўскі нарадзіўся ў 1815 г. у Веліжы Віцебскай губерні. Вучыўся ў Веліжскім павятовым вучылішчы, а ў 1828—1834 гг. у губернскай гімназіі. Вучыўся добра, апошні год быў «старшяною гнмназяя» (відаць, нешта накшталт нашага старасты). У прашэнні ад 9 жніўня 1834 г. выказаў жаданне паступіць на славеснае аддзяленне універсітэта, аднак вучыўся на аддзяленні маральна-палітычных навук. Пра бацьку вядома, што ён нарадзіўся каля 1771 г., дробны дваранін, які набыў у Веліжскім павеце невялікі маёнтак з некалькімі сялянскімі «душамі». 3 1802 г. служыў у павятовых судах Веліжскага і Суражскага паветаў. Нам цікава ўсё гэта, бо захапленне Івана і Каетана Мыслоўскіх «Энеідай» магло ісці яшчэ ад бацькі.
    10 ЦДГА г. Масквы, ф. 418, воп. 104, спр. 166.
    Такім чынам, Бадзянскі меў магчымасць атрымаць спіс «Энеіды» ўвосень 1834 г. ад самога Мыслоўскага. Важна, што загаловак рукапісу: «...Эненды, вывороченной... Мысловскмм...» — Бадзянскі разумеў не ў сэнсе аўтарства. Відаць, адпаведная інфармацыя была дадзена ім пры асабістай сустрэчы з Шафарыкам у 1837 г. у Празе, бо чэшскі вучоны ў сваім «Славянскім народапісе» (1842) пісаў пра «невядомага», які спрабаваў травесціраваць на беларускую мову «Энеіду».
    Пяройдзем да далейшага разгляду звязаных з «Энеідай» крыніц, прасочым за ходам даследчыцкай думкі Карскага.
    Спісы Мыслоўскіх ён назваў віцебскай рэдакцыяй паэмы, спісы, дзе аўтарам называўся Равінскі,— смаленскай рэдакцыяй. Вучоны задаў пытанне: «У якіх адносінах адна да адной знаходзяцца абедзве рэдакцыі беларускай «Энеіды»? (146). Прааналізаваўшы адрозненні, ён прыйшоў да заключэння, што «яны ўвогуле нязначныя і ў аснове абедзвюх рэдакцый — калі можна іх так назваць — ляжыць адзін і той жа тэкст» (147—148). Значыць, «асноўная рэдакцыя належыць толькі адной асобе» (148).
    Хто ж — віцябчанін Манькоўскі або смалянін Равінскі — быў аўтарам асноўнай рэдакцыі?
    Карскі праводзіць моўны аналіз тэкстаў і робіць вывад, што ўсе рэдкія словы «Энеіды», як «хупавы», «украсіў», «кавярзенькі», «кацатыг», «хвігурная», «мякотнае», «паршні», «вядомы Смаленшчыне і, відаць, незнаёмы віцебскай мове» (150).
    Потым разглядаюцца «матэрыяльныя ўказанні» (мясцовыя рэаліі): «Бахціха», «Ушэсце», «чыжаўскія харомы», «духоўскія цыгане». Усе яны так або інакш звязаны са Смаленшчынай.
    «Пасля ўсяго сказанага не ведаю, ці можа яшчэ быць размова пра тое, да якой мясцовасці належаў аўтар беларускай «Энеіды»,— рабіў вывад Карскі.— Калі б пералічаных месцаў не было ў віцебскай рэдакцыі, а знаходзіліся б толькі ў смаленскай, то можна б бачыць у іх і пазнейшую перапрацоўку «Энеіды», што прыпісваецца Манькоўскаму; але гэтыя месцы ўласцівыя і спісам віцебскай рэдакцыі; выходзіць, яны належалі і першапачатковаму тэксту. Значыць, аўтарам беларускай «Энеіды» трэба прызнаць смаленскага ўраджэнца, г. зн. Равінскага. У Віцебск яна магла быць занесена Манькоўскім і тут дастасавалася да яго імя. На сваёй першапачатковай
    радзіме і захавалася «Энеіда» ў больш дакладным выглядзе, чым у Віцебскай Беларусі» (150—151).
    Такім чынам, Карскі даволі катэгарычна вырашыў пытанне аб аўтарстве на карысць Равінскага.
    Далейшае даследаванне пытання вялося літаратуразнаўцамі па некалькіх лініях:
    1	. Дадатковае выяўленне і вывучэнне мясцовых рэалій «Энеіды».
    2	. Даследаванне акалічнасцей узнікнення яе спісаў.
    3	. Вывучэнне біяграфіі Манькоўскага.
    4	. Даследаванне жыццяпісу Равінскага.
    Цяпер сабраны значны матэрыял пра мясцовыя рэаліі паэмы. Даволі падрабязна вывучана, напрыклад, характэрнае для Смаленска свята Ушэсця, якое маецца на ўвазе ў паэме. Важна падкрэсліць, што смаленскае Ушэсце як мясцовая «достопрямечательность» спыняла ўвагу амаль усіх краязнаўцаў і мемуарыстаў, якія пісалі пра Смаленск Аўтар, згадваючы Ушэсце ў паэме, якую адрасаваў перш за ўсё землякам, меў усе падставы разлічваць на эфект пазнавання.