• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Чачота да Багушэвіча  Генадзь Кісялёў

    Ад Чачота да Багушэвіча

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 397с.
    Мінск 1993
    128.75 МБ
    Некаторыя спробы Зат [мілава], нягледзячы на прэтэнцыёзнасць, звычайную ў пачынаючых літаратараў, вызначаліся досціпам і гумарам і ахвотна чыталіся калегамі. У сваім гуртку забаўляў ён усіх фантастычнымі апавяданнямі, заўсёды знаходзіў нейкі новы дасціпны выраз, які выклікаў агульны смех. Гэта не быў, аднак, паважны правадыр, а толькі любімы калега. Небарака, ужо будучы на трэцім курсе, памёр ад тыфу, шкадаваны ўсімі» 4|.
    Прывядзём таксама жывую замалёўку студэнцкага літаратурнага вечара пачатку 60-х гадоў з успамінаў Ф. Сурына. Невялікі пакойчык на студэнцкім «Алімпе». «Атмасфера тытунёвага дыму напаўняла яго ад падлогі да столі; на некалькіх крывых крэслах, на адзінай канапе, на падаконніках, сталах, нават на падлозе размяшчалася, як магло, таварыства. Слуга Бартак, не спец у сваёй справе, мучыўся над непаслухмяным самаварам, а мы, сярод гоману, смеху і найвесялейшай у свеце размовы, чакалі пачатку чытання. Прадметам жа яго бывалі перш за ўсё мясцовыя рукапісныя газеткі, якія рэдагаваліся безыменна і рассылаліся ў запячатаных канвертах. Найбольш у іх прыцягвалі ўвагу бягучыя мясцовыя горацкія справы або палеміка аб больш важных рэчах, аб грамадскіх пытаннях, часам канспект і ацэнка якой больш сур’ёзнай гістарычнай працы, а часта вершык або арыгінальнае апавяданне. He былі гэта шэдэўры стылю і думкі, але часта, сярод шматлікіх грымзолаў, трапляўся верш, поўны глыбокага пачуцця, або пырскаючая досціпам гумарэска. Кушалеўскі спрабаваў свае сілы ў лірычных вершах, і быў гэта сапраўдны талент. Пазнейшыя вершы яго, поўныя чуллівай меланхоліі і пранізлівага болю, паўсюдна цаніліся на Беларусі, і вельмі шкада, што ён не стаў вядомым
    41 ЦДГА ЛітССР, ф. 1135, воп. 21, спр. 132, л. 125.
    больш шырокаму колу, друкуючы свае творы» 42. Удалося высветліць, што размова тут ідзе пра выхадца з Валыні Аўгуста Кушалеўскага, які пазней прыняў актыўны ўдзел у падзеях 1863 г. у Горках і быў сасланы на катаргу ў Сібір.
    Высветлілася таксама, што ў 40-х гадах у Горках вучыўся здольны паэт з рускіх семінарыстаў Д. Градусаў (потым выкладчык Яраслаўскай семінарыі). Ен напісаў надзвычай папулярную ў свой час сярод бурсакоў паэму «Семінарыяда», якая разыходзілася ў шматлікіх спісах. Пры ўсёй тэматычнай розніцы паэма семінарыста мае нямала агульнага з «Тарасам на Парнасе» і ў гучанні верша, і ў гарманічным, пушкінскім успрыняцці свету 43.
    Зразумела, ні пензенец Затмілаў, ні валынец Кушалеўскі, ні яраславец Градусаў не маглі напісаць выдатнай беларускай паэмы «Тарас на Парнасе», і ўсё-такі прыведзеныя факты надзвычай важныя для разумення той атмасферы, таго асяроддзя, у якіх узнік, дакладней, мог узнікнуць, гэты твор.
    Пра тое, што сярод горацкіх студэнтаў былі і беларускія паэты, мы даведваемся з выяўленага нядаўна пісьма Т. Чудоўскага (удзельніка вызваленчага руху на Магілёўшчыне, прыяцеля В. Дуніна-Марцінкевіча) А. Кіркору, напісанага ў лютым 1857 г. Чудоўскі павінен быў падабраць у Горках карэспандэнта для кіркораўскіх перыядычных выданняў і не сумняваўся ў поспеху, паколькі, як гаварылася ў пісьме, «з цяперашніх вучняў ёсць двое зусім здольных, а пра трэцяга таксама чуў, што з незвычайным паэтычным талентам [z niepospolitym talentem poetycznyrn] піша па-беларуску» 44. На жаль, імя гэтага студэнта-паэта ў пісьме не названа. Якраз гэта і мог быць аўтар «Тараса на Парнасе». Чудоўскі быў чалавекам досыць адукаваным і не стаў бы марна кідацца словамі пра «незвычайны талент». Дарэчы, спачатку ён напісаў: «з незвычайным талентам піша вершы па-беларуску» — і толькі потым надаў фразе больш агульную форму,
    42 Suryn F. Wspomnienia horeckie // Tygodnik ilustrowany. 1879. T. 8. N 189.
    43 Петров H. K нсторнн внутренней жнзнн духовных семннарнй: Значенне поэзнн A. С. Пушкнна в сей жнзня//Чтеняя в Обіцестве ясторнн н древностей росснйскнх. 1899. Кн. 3. Отд. «Смесь». С. 28; Кнселев Г. Разыскнвается класснк... С. 311.
    44 ЦДГА ЛітССР, ф. 1135, воп. 11, спр. 2, л. 89 адв.—90.
    магчыма, успомніўшы, што той студэнт піша не проста вершы, а цэлыя паэмы. Яшчэ раней намі выказана думка, што Дунін-Марцінкевіч мог атрымаць тэкст «Тараса на Парнасе» ад Чудоўскага, які быў сваім чалавекам у Горках 45. Цяпер гэта здагадка знаходзіць новае пацвярджэнне.
    У кнігах «Пошукі імя» (с. 203) і «Разыскнвается класснк...» (с. 354—355) намі зроблена наступная спроба ўявіць сабе ў найбольш агульнай форме жыццяпіс і воблік паэта, якога мы шукаем:
    Ананім (нарадзіўся не пазней 30-х гадоў — памёр не раней 50-х гадоў XIX ст.) — беларускі паэт, у 50-я гады напісаў паэму «Тарас на Парнасе». Быў цесна звязаны з усходняй Беларуссю (Віцебшчына, Магілёўшчына), цудоўна валодаў паўночна-ўсходняй беларускай гаворкай. Глыбока ведаў сялянскі побыт. Хутчэй за ўсё разначынец, выхадзец з народа, якому ўдалося атрымаць даволі высокую па тым часе адукацыю, прынамсі, у памеры гімназіі (Віцебская? Магілёўская?). або духоўнай семінарыі (Полацкая? Магілёўская?) Па некаторых звестках, вучыўся ў Горы-Горацкім земляробчым інстытуце. Быў цесна звязаны з рускай дэмакратычнай культурай, успрыняў ідэі перадавой тагачаснай крытыкі (Бялінскі і яго школа), добра адчуваў расстаноўку сіл у рускай літаратуры. Магчыма, некаторы час жыў у Пецярбургу, бо здолеў намаляваць жывы воблік Булгарына. Меў выдатныя літаратурныя здольнасці і немалы літаратурны вопыт (іншыя творы яго пакуль не ўстаноўлены; не выключана, што ім напісаны таксама верш «Вясна гола перапала»), Магчыма, гэта беларус, які выступаў у рускай літаратуры.
    Разгледзім цяпер некаторыя персанальныя версіі наконт аўтарства паэмы, якія прапаноўваліся ў розныя часы.
    Ужо ў 90-х гадах мінулага стагоддзя А. Ельскі, а потым М. Доўнар-Запольскі сцвярджалі, што паэму напісаў В. Дунін-Марцінкевіч. Ельскі меў перапісаны рукой Дуніна-Марцінкевіча тэкст «Тараса на Парнасе», які перадаў для апублікавання Доўнар-Запольскаму. Пазней версію пра аўтарства Дуніна-Марцінкевіча падтрымаў Р. Зямкевіч, у свой час быў схільны да яе М. Гарэцкі.
    Апрача наяўнасці рукапісу Дуніна-Марцінкевіча на прыхільнікаў гэтай версіі ўплывала, несумненна,
    45 Кісялёў Г. Пошукі імя. С. 184—185.
    шырокая вядомасць Беларускага дудара. Падмечана такая агульная заканамернасць атрыбуцыі непадпІсаных твораў: з магчымых аўтараў твор стыхійна прыпісваецца найбольш папулярнаму. У прыватнасці, з гісторыі рускай літаратуры вядома, што многія свабодалюбівыя рукапісныя творы прыпісваліся Пушкіну, што ўскладняла потым іх навуковую атрыбуцыю. А становішча Дуніна-Марцінкевіча ў беларускай літаратуры сярэдзіны XIX ст. увогуле цяжка з чым-небудзь параўнаць. Можна сказаць, што гэта адзіны пісьменнік 50-х гадоў, які друкаваўся, які выступаў у літаратуры прафесійна.
    Супраць гэтай версіі адразу пасля яе з’яўлення рашуча выступіў Е. Раманаў, потым Я. Карскі, перад Вялікай Айчыннай вайной яе абгрунтавана крытыкаваў Б. Іофе. Сапраўды, В. Дунін-Марцінкевіч не мог быць аўтарам нашай паэмы, гэтаму супярэчыць і яго мова, звязаная найперш з мінскімі гаворкамі, і тэхніка верша, і, нарэшце, культурная арыентацыя пісьменніка (яму бліжэй была польская літаратура).
    У 1896 г. Е. Раманаў у артыкуле «Спроба пяра» зафіксаваў версію, якая мела пашырэнне сярод віцебскіх старажылаў, што паэму напісаў А. Вярыга-Дарэўскі. У 20-х гадах гэта версія ўсплыла зноў у сувязі са знаходкай Р. Зямкевічам успамінаў віцябчаніна М. Маркса (сёння гэтыя ўспаміны невядомыя). Тады ж гэту версію падтрымаў і развіў краязнавец і літаратуразнавец Д. Васілеўскі, які на падставе архіўных матэрыялаў стварыў першую біяграфію Вярыгі-Дарэўскага, цікавага беларускага пісьменніка і дзеяча вызваленчага руху 50—60-х гадоў, творы якога да нас амаль не дайшлі. Апошнім часам узняты новыя матэрыялы пра Вярыгу-Дарэўскага 46, выяўлены асобныя беларускія творы, якія паказалі, што ён не дасягаў, відавочна, таго ўзроўню паэтычнага майстэрства, якое характэрна для «Тараса на Парнасе». Да таго ж, як і Дунін-Марцінкевіч, гэта быў чалавек польскай культурнай арыентацыі, што супярэчыць нашым уяўленням пра аўтара загадкавай паэмы.
    У прынцыпе, мог напісаць «Тараса на Парнасе» аўтар «Энеіды навыварат» В, Равінскі. Нягледзячы на многія адрозненні, у абедзвюх паэмах усё-такі нямала агульнага.
    46 Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». С. 144—212; Борковскнй С. А., Мальдяс A. Н. Поэтнческое наследне Артемня ВернгнДаревского//Сов. славяноведеняе. 1971. №2.
    У такім выпадку гэта было б для Равінскага нешта накшталт лебядзінай песні: ён памёр у 1855 г., а паэма, як мы высветлілі вышэй, напісана пасля 1852 г. Аднак у цэлым гэта версія не здаецца нам перспектыўнай: паэму не згадаў у ліку твораў свайго дзеда К. Равінскі, хаця меў для гэтага ўсе магчымасці; вышэй мы з пэўнымі падставамі выказалі сумненні, каб «Тарас на Парнасе» мог узнікнуць на Смаленшчыне.
    Пачынаючы з 1958 г. атрымлівае вядомасць яшчэ адна цікавая версія: спачатку ў пісьмах у выдавецкія і навуковыя ўстановы, а потым у друку браты А. і П. Шаўцовы расказалі пра паданне, якое захавалася ў іх сям’і, што абедзве выдатныя паэмы «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе» напісаны іх прадзедам, удзельнікам дзекабрысцкага руху, які пад імем селяніна (або мешчаніна) Яўхіма Крупенькі жыў у Клімавіцкім павеце на Магілёўшчыне. Тады ж нібыта паэмы былі надрукаваны ў падпольнай друкарні. У сям’і, у вуснай перадачы, захаваўся тэкст «Тараса на Парнасе», які моцна адрозніваецца ад звычайнага 47.
    Легенда Шаўцовых выклікала ў навуковых колах вялікія сумненні. У прыватнасці, вышэй мы паказалі, што паэма «Энеіда навыварат» нарадзілася на Смаленшчыне і ніяк не магла быць напісана жыхаром Клімаўшчыны, продкам Шаўцовых.
    Што да паэмы «Тарас на Парнасе», то ўвогуле дзекабрыст, які зрадніўся з Беларуссю, мог быць яе аўтарам. Тады б знайшлі сваё тлумачэнне некаторыя асаблівасці твора: і кроўная зацікаўленасць аўтара ў справах рускай літаратуры, і намаляваны ў паэме жывы партрэт Булгарына (дзекабрыст мог жыць некаторы час у Пецярбургу), і асобныя рускія дэталі ў паказе побыту. Да таго ж збегламу дзекабрысту не было патрэбы афішыраваць сваё імя, таму паэма і магла застацца ананімнай.
    Калі ж перайсці менавіта да Яўхіма Крупенькі, то тут справа менш ясная. П. Шаўцоў наогул не піша, калі ён памёр. Куды старэйшы і, значыць, больш інфармаваны ў сямейных справах А. Шаўцоў у пісьмах у Вучэбнапедагагічнае выдавецтва БССР і Інстытут літаратуры імя Я. Купалы паведамляў, што Крупенька скончыў жыццё каля 1841 —1842 гг., у кожным разе не пазней 1850 г. Калі