• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Чачота да Багушэвіча  Генадзь Кісялёў

    Ад Чачота да Багушэвіча

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 397с.
    Мінск 1993
    128.75 МБ
    Каб ажыла эпоха
    Пасляслоўе
    Ужо цытаваны намі французскі гісторык Марк Блок, спасылаючыся на аўтарытэт многіх выдатных папярэднікаў (Ж. Рэнан, Ш. Сент-Бёў), пісаў, што ва ўсіх чалавечых справах найбольш цікавыя вытокі Гэтае агульнае назіранне з поўным правам можна дапасаваць і да гісторыі нашага пісьменства. Сапраўды, якія б поспехі ні рабіла сёння беларуская літаратура, якіх бы вяршынь яна ні дасягала, нас заўсёды будуць вабіць яе першыя, можа быць, знешне сціплыя крокі — XIX стагоддзе, эпоха «Энеіды навыварат» і «Тараса на Парнасе», Чачота і Баршчэўскага, Савіча і Каліноўскага, ДунінаМарцінкевіча і Багушэвіча, Лучыны і Абуховіча. ЗусГм зразумелае наша імкненне раскрыць гэты перыяд ва ўсёй яго адметнасці і непаўторнасці.
    Узнавіць мінулае, у тым ліку і літаратурнае, можна толькі праз крыніцы. У гэтым даследаванні ўпершыню прароблена сістэматызацыя крыніц, звязаных з беларускімі пісьменнікамі, усёй нашай літаратурай XIX ст. Разгледжаны лёс асабістых архіваў, рукапіснай спадчыны пісьменнікаў, даследаваны першакрыніцы мастацкіх тэкстаў (друкаваныя, рукапісныя і вусныя), эпісталярная спадчына, прыжыццёвыя крытычныя водгукі на іх творчасць, біяграфічныя матэрыялы, іканаграфія, памятныя мясціны, асабістыя рэчы. Адбылася як бы генеральная «інвентарызацыя ведаў». Думаецца, што ў працэсе гэтай працы больш выразна акрэсліліся паняцці «гісторыкалітаратурная крыніца» і «літаратуразнаўчае крыніцазнаўства», выявіліся характэрныя рысы і навуковае значэнне крыніц розных катэгорый. Значнае месца ў нашым даследаванні занялі тэксталагічныя праблемы, разгляд прын-
    1 Блок М. Апологня нсторнн. 2-е нзд. М., 1986. С. 19.
    цыпаў дакументальнага асвятлення пісьменніцкіх біяграфій. Як надзвычай важная і адказная комплексная праблема крыніцазнаўства і тэксталогіі разгледжаны пытанні атрыбуцыі асобных твораў, у першую чаргу паэм «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе».
    Мы мелі справу са своеасаблівым і нялёгкім матэрыялам. Тут будзе дарэчы такое параўнанне. Выказвалася думка аб «адноснай маўклівасці» рускага XVIII стагоддзя: «...мемуараў, пісьмаў яшчэ мала, архівы захоўваюцца рэдка» 2. Такім жа «маўклівым» або «адносна маўклівым» выглядае пакуль што XIX стагоддзе на літаратурнай карце Беларусі. Гісторыка-літаратурных матэрыялаў гэтага перыяду па розных прычынах захавалася недастаткова. Тым не менш намаганнямі даследчыкаў многіх пакаленняў (А. Рыпінскі, А. Ельскі, Б. Эпімах-Шыпіла, Р. Зямкевіч, Б. Тарашкевіч, Я. Карскі, В. Ластоўскі, I. Замоцін, М. Піятуховіч, а ў наш час С. Александровіч, А. Мальдзіс, У. Казбярук, Г. Каханоўскі, Я. Саламевіч, У. Мархель, В. Рагойша, У. Содаль, В. Скалабан, Я. Янушкевіч і многія-многія іншыя следапыты-шукальнікі) знойдзена і вывучана нямала розных крыніц.
    Як мы пераканаліся, матэрыялы па гісторыі беларускай літаратуры XIX ст. выяўлены ў многіх архівах, музеях і бібліятэках нашай краіны і за яе межамі.
    У Мінску гэта Цэнтральны архіў-музей літаратуры і мастацтва БССР (тут зберагаюцца, напрыклад, матэрыялы асабістага архіва А. Гурыновіча, славутая Хрэстаматыя Б. Эпімах-Шыпілы, адбітак неапублікаванага артыкула I. Замоціна «Аб новых рукапісах В. ДунінаМарцінкевіча», машынапіс артыкула М. Піятуховіча пра рукапісы А. Рыпінскага з каштоўнымі тэксталагічнымі дадаткамі), Цэнтральны гістарычны архіў БССР (метрычныя дакументы, радаводныя справы В. Дуніна-Марцінкевіча, А. Абуховіча, Я. Чачота, Я. Лучыны, перапіска царскіх улад пра А. Рыпінскага, В. Дуніна-Марцінкевіча, К. Вераніцына, Ф. Тапчэўскага), Аддзел рукапісаў Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У. I. Леніна (спісы паэмы «Тарас на Парнасе», рукапіс артыкула Е. Раманава «Спроба пяра»), Аддзел рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа АН БССР (рукапіс верша А. Вярыгі-Дарэўскага «Літвінам, запісаўшымся ў мой альбом, на пажагнанне», копія пісьма ККаліноўскага
    2 Эйдельман Н. «Парадокс» Растреллн // Лнт. газ. 1982. 22 дек.
    да Б. Длускага, матэрыялы Л. Вітана-Дубейкаўскага), Дзяржаўны музей БССР (сямейны фотаальбом, асабістыя рэчы Ф. Багушэвіча, каштоўны здымак В. Дуніна-Марцінкевіча), Літаратурны музей Я. Купалы (рукапіс купалаўскага перакладу «Сялянкі» Дуніна-Марцінкевіча). У Цэнтральным гістарычным архіве БССР у Гродна ёсць перапіска пра П. Багрыма, В. Дуніна-Марцінкевіча, «Мужыцкую праўду»; у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі аўтэнтычныя пісьмы Я. Баршчэўскага.
    Яшчэ больш (так ужо сталася) беларускіх матэрыялаў за межамі рэспублікі.
    У Маскве дакументы, што з’яўляюцца цяпер прадметам нашага даследавання, ёсць у Цэнтральным архіве Кастрычніцкай рэвалюцыі СССР (жандарская перапіска пра К. Каліноўскага і «Мужыцкую праўду», пра В. ДунінаМарцінкевіча, А. Вярыгу-Дарэўскага, А. Гурыновіча), у Цэнтральным гістарычным архіве горада Масквы (перапіска царскіх улад пра Я. Чачота, студэнцкая справа Г. Марцінкевіча, цэнзурныя матэрыялы пра пераклад паэмы «Тарас на Парнасе» 1891 г.), а таксама ў Дзяржаўным музеі Л. Талстога (некаторыя аўтографы М. Косіч), Дзяржаўнай бібліятэцы СССР імя У. I. Леніна (успаміны ўнука В. Равінскага).
    У Ленінградзе беларускія гісторыка-літаратурныя матэрыялы XIX ст. захоўваюцца ў Рукапісным аддзеле Інстытута рускай літаратуры (Пушкінскі дом) AH СССР (аўтографы В. Дуніна-Марцінкевіча, А. Ельскага, В. Савіча-Заблоцкага), у Цэнтральным гістарычным архіве СССР (радаводныя справы В. Равінскага, К. Каліноўскага, Ф. Багушэвіча, цэнзурныя матэрыялы А. Рыпінскага, В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Блуса, справа аб звальненні Ф. Багушэвіча з пасады следчага ў 1884 г.), Ленінградскім гістарычным архіве (студэнцкія справы К. Каліноўскага, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Гурыновіча), Архіве AH СССР (спісы паэм «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе», аўтограф пісьма Я. Лучыны да П. Шэйна).
    Значная колькасць матэрыялаў, звязаных з беларускімі пісьменнікамі мінулага стагоддзя, захоўваецца ў Вільнюсе, які быў даўней важным цэнтрам беларускай культуры. У Цэнтральным гістарычным архіве Літоўскай ССР зберагаюцца пісьмы і метрычны запіс аб нараджэнні Ф. Багушэвіча, іншыя матэрыялы аб ім, следчыя і судовыя справы П. Багрыма, Я. Чачота, Р. Падбярэскага, К. Каліноўскага, В. Дуніна-Марцінкевіча, А. Вярыгі-Дарэўска-
    га, Я. Вуля, Ф. Тапчэўскага, матэрыялы асабістага архіва А. Вярыгі-Дарэўскага, у тым ліку яго унікальны Альбом, пісьмы Я. Чачота, В. Дуніна-Марцінкевіча, А. Ельскага, асабістыя справы КВераніцына. Вялікі комплекс цікавых дакументаў — у Аддзеле рукапісаў Цэнтральнай бібліятэкі АН ЛітССР, куды трапіла значная частка матэрыялаў былога Беларускага музея ў Вільні: цэнзурныя рукапісы «Пана Тадэвуша» ў перакладзе В. Дуніна-Марцінкевіча і паэмы А, Вярыгі-Дарэўскага «Гавэндка аб сваяку», пісьмы Дуніна-Марцінкевіча, частка асабістага архіва А. Гурыновіча, аўтографы А. Вярыгі-Дарэўскага, Ф. Багушэвіча, А. Абуховіча, А. Ельскага, рукапісныя зборнікі з беларускімі творамі, матэрыялы У. Сыракомлі. Вершаваныя пасланні В. Дуніна-Марцінкевіча, пісьмы А. ВярыгіДарэўскага і В. Каратынскага да У. Сыракомлі захоўваюцца ў Цэнтральным архіве літаратуры і мастацтва ЛітССР, рукапісныя зборнікі Я. Чачота з беларускімі фальклорнымі запісамі — у Інстытуце літаратуры і мовы АН ЛітССР і бібліятэцы Вільнюскага універсітэта.
    Беларускія гісторыка-літаратурныя матэрыялы XIX ст. ёсць і ў Інстытуце літаратуры імя Т. Шаўчэнкі АН УССР (рукапіс М. Косіч), Цэнтральным гістарычным архіве УССР у Кіеве (пісьмо Я. Лучыны да М. Доўнар-Запольскага, матэрыялы А. Ельскага), Цэнтральным гістарычным архіве УССР у Львове (беларуская рэвалюцыйнаагітацыйная брашура «Старая прыказка» і звязаная з ёй перапіска, рукапіс А. Ельскага «Паведамленне пра беларускія казанні», пісьмы В. Савіча-Заблоцкага), Львоўскай навуковай бібліятэцы імя В. Стафаніка (пісьмы В. Дуніна-Марцінкевіча і Ф. Багушэвіча, спіс «Тараса на Парнасе»), у абласных дзяржаўных архівах Жытоміра (метрычны запіс аб смерці Я. Баршчэўскага), Архангельска (перапіска пра Р. Падбярэскага), Смаленска (дакументы пра В. Равінскага) і Іркуцка (перапіска пра А. Вярыгу-Дарэўскага), у Чарнігаўскім абласным архіве і яго філіяле ў Нежыне (дакументы пра Ф. Багушэвіча). У Смаленскім абласным краязнаўчым музеі захоўваюцца асабістыя дакументы В. Равінскага, дакументы яго роду.
    Еіямала матэрыялаў выяўлена ў Польшчы: аўтограф перадсмяротнага пісьма К. Каліноўскага, рукапіс паэмы В. Дуніна-Марцінкевіча «3-над Іслачы», пісьмы Я. Лучыны, беларускія вершы 3. Тшашчкоўскай (Нацыянальная бібліятэка ў Варшаве), пісьмы Ф. Багушэвіча да Э. Ажэш-
    ка (Інстытут літаратурных даследаванняў ПАН у Варшаве), паперы А. Ельскага, вершы М. Марозіка (Галоўны архіў старажытных актаў у Варшаве), гутарка В. Пратасевіча «Суседчык гавейскі» (Рукапісны аддзел Бібліятэкі Варшаўскага універсітэта), спіс «Добрых весцяў» У. Сыракомлі (Публічная бібліятэка г. Варшавы), фрагменты некаторых сумесных твораў В. Дуніна-Марцінкевіча і С. Манюшкі, іх пісьмо да Ю. Сікорскага (Варшаўскае музычнае таварыства), рукапісы паэмы «Мачыха» Адэлі з Устроні, рэцэнзіі М. Акялайціса на зроблены В. ДунінымМарцінкевічам пераклад «Пана Тадэвуша», ранні спіс «Тараса на Парнасе», пісьмы ЯБаршчэўскага да Ю. Крашэўскага (Ягелонская бібліятэка ў Кракаве), пасланні А. Вярыгі-Дарэўскага і Я. Вуля да Э. Жалігоўскага (Бібліятэка Чартарыскіх у Кракаве), «Раптуляр» Я. Чачота, пісьмы 3. Тшашчкоўскай (Асалінэум у Вроцлаве) і інш.
    Асобныя матэрыялы, звязаныя з беларускай літаратурай XIX ст., захоўваюцца і ў іншых замежных сховішчах дакументаў і рукапісаў (падораны П. Шафарыку ў 1837 г. спіс паэмы «Энеіда навыварат» у архіве Шафарыка ў Празе, некаторыя рукапісы Я. Чачота ў музеі А. Міцкевіча ў Парыжы, малюнкі А. Рыпінскага ў Тотнэмскім музеі, старадаўні спіс «Сялянкі» Дуніна-Марцінкевіча ў Беларускай бібліятэцы імя Ф. Скарыны ў Лондане).
    Словам, «геаграфія» захоўвання унікальных матэрыялаў па гісторыі нашай літаратуры досыць прадстаўнічая. He забудземся яшчэ і пра знакамітую жырандоль П. Багрыма ў Крошыне, пабудаваны пад наглядам Ф. Багушэвіча дом у Кушлянах і г. д., і г. д. Ды і, калі паглядзець шырэй, самі шматлікія памятныя мясціны пісьменнікаў на Беларусі і далёка за яе межамі, як мы пераканаліся,— выдатная крыніца для ўзнаўлення біяграфій і разумення творчасці пачынальнікаў нашай літаратуры.