• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Чачота да Багушэвіча  Генадзь Кісялёў

    Ад Чачота да Багушэвіча

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 397с.
    Мінск 1993
    128.75 МБ
    I,	безумоўна, дзеля вырашэння пастаўленых задач неабходна працягваць даследаванні па расшыфроўцы псеўданімаў, удакладненню аўтарства твораў.
    Таму наступны раздзел мы і прысвячаем адной з важнейшых атрыбуцыйных праблем.
    147 Казбярук У. 3 клопатам пра спадчыну // Літ. і мастацтва. 1988. 24 чэрв.
    148 Спадчына: Прапановы для распрацоўкі рэспубліканскай комплекснай праграмы даследавання, захавання і прапаганды культурнай спадчыны беларускага народа // Літ. і мастацтва. 1990. 15 чэрв.
    Даўняя загадка літаратуразнаўства
    Праблема атрыбуцыі паэм «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе»
    Ананімнасць была пэўнай заканамернасцю, прынамсі, характэрнай рысай беларускай літаратуры XIX ст. Выклікана яна многімі прычынамі. Найперш гэта рукапіснае і вуснае бытаванне літаратурных твораў, негатыўнае стаўленне да маладой беларускай літаратуры з боку царскіх улад і рэакцыі. Спрыяйі ананімнасці ўзровень мастацкай і нацыянальнай свядомасці аўтараў, несур’ёзныя адносіны некаторых літаратараў, што пісалі галоўным чынам па-польску або па-руску, да сваёй беларускай творчасці. Думаецца, што гэта агульныя цяжкасці для ўсіх новых літаратур, якія робяць свае першыя крокі і яшчэ не заваявалі прызнання ў грамадстве.
    Разгорнутых прац аб прыродзе ананімнасці ў беларускай літаратуры XIX ст. няма. Цікавыя думкі па гэтаму пытанню выказаў В. Каваленка. У адной з прац пачатку 70-х гадоў ён адзначаў: «Рамантычнаму пафасу спадарожнічала ананімнасць твораў. Яна не была звязана з бояззю праследавання з боку ўлад і г. д. У той час, калі пісалася ананімная паэма «Энеіда навыварат», беларускае слова яшчэ не было пад забаронай. Тым не менш з усіх вядомых у сусветнай літаратуры травесційных пераробак паэмы Вергілія, здаецца, толькі беларуская — ананімная» Гэтае меркаванне знайшло свой працяг і ў яго манаграфіі «Вытокі. Уплывы. Паскоранасць». «Пафас рамантычнага ўслаўлення чалавечай індывідуальнасці,— разважае вядомы літаратуразнавец,—ужываецца з ананімнасцю твораў.
    1	Коваленко В. А, Лнтературные вляяння я проблема ускоренного развятяя: К вопросу о становленяя белорусской лятературы нового временя // Сравнятельное язученяе славянскнх лятератур: Мат-лы конф. 18—20 мая 1971 г. М., 1973. С. 358.
    Аднак ананімнасць гэта асаблівая. Яна не «чыста» фальклорная, хоць гнасеалагічная сувязь з адчуваннем аўтара сябе як калектыўнага творцы ў нейкай ступені захоўваецца. Гэта сведчыла і пра пэўны агульны ўзровень мастацкай свядомасці. Катлярэўскі не схаваў свайго аўтарства ўкраінскай «Энеіды». Беларуская «Энеіда», а таксама паэма «Тарас на Парнасе» — ананімныя.
    Можна зрабіць дапушчэнне, што прычына ананімнасці «Энеіды» чыста суб’ектыўная. Проста аўтар схаваў сваё імя з-за сціпласці. Адсутнасць літаратурнай вядомасці ў беларускага аўтара магла паслужыць прычынай сціплага ўчынку — не абвяшчаць імя. Але гэта малаверагодна, бо ананімнасць у беларускай літаратуры XIX ст. прадстаўлена не адзінкавымі фактамі. Меркаваць, што ва ўсіх выпадках ананімнасць выяўляе рысу сціпласці ў характары аўтара, было б нелагічна. Прычыны таго, чаму аўтары засталіся невядомымі, мабыць, куды глыбейшыя. У апошні час гісторыкі нашай літаратуры настойліва ўзяліся за ўстанаўленне аўтарства ананімных паэм. У выніку павінна высветліцца пытанне, чаму магчымай стала ў XIX ст. ананімнасць відавочна літаратурных, а не фальклорных твораў, прычым твораў буйных» 2.
    На старонках сваёй манаграфіі В. Каваленка вяртаецца да гэтай праблемы неаднаразова, выказваючы меркаванне, што ананімнасць магла быць «знакам» (праявай, вынікам) таго, што аўтар свядома сцвярджае і ўвасабляе ў творы народны погляд на свет, прычым робіць гэта нават падкрэслена. Сама ананімнасць, паводле В. Каваленкі, якраз і была падкрэсліваннем народнага ладу твора ў адрозненне ад ананімнасці фальклорнай, якая не з’яўляецца ўсвядомленай, наперад зададзенай эстэтычнай задачай. У народнай творчасці ананімнасць узнікае сама сабой, з’яўляецца сутнаснай рысай самога твора. Знакам больш высокай формы ўсведамлення народнасці ў беларускай літараруры сталі пазней псеўданімы з выразным сялянскім каларытам. Па тым, развівае гэтую цікавую думку В. Каваленка, як дарэвалюцыйныя беларускія пісьменнікі звярталіся да чытача, якім імем прадстаўляліся яму, можна прасачыць важныя ўнутранаэстэтычныя змены ў развіцці літаратуры. Ананімнасць — гэта жаданне аўтара растварыцца ў масе народа, поў-
    2 Каваленка В. А. Вытокі. Уплывы. Паскоранасць: Развіццё беларускай літаратуры XIX—XX стагоддзяў. Мн., 1975. С. 106—107.
    насцю адмаўляючыся ад індывідуальнасці, ад асабовасці. Псеўданімы тыпу «Яська Гаспадар з-пад Вільні», «Сымон Рэўка з-пад Барысава» — гэта ўжо самапрызнанне асобы аўтара, але яшчэ асобы масавай, такой, як і ўсе. Назва мясцовасці, адкуль паходзіць аўтар,— самае індывідуальнае ў яго асобе, самае характэрнае. Аўтар абвяшчае сябе звычайным селянінам, чалавекам масы, але абавязкова ўспамінае, адкуль ён. Апошняе і з’яўляецца атэстацыяй індывідуальнасці. Наступны этап — усвядомленае права гаварыць ад імя ўсяго народа. Цётка, Бядуля — гэта ўжо адзнака прыналежнасці да ўсяго народа, але з падкрэсліваннем індывідуальнасці аўтара. Лучына, Купала, Колас — сцверджанне аўтарскай індывідуальнасці, але такой індывідуальнасці, якая намякае на ўсебеларускі сэнс.
    Думкі В. Каваленкі для разумення прыроды ананімнасці вельмі глыбокія і каштоўныя, але галоўным чынам у агульным плане. Пераходзячы да канкрэтнага матэрыялу, мы павінны ўнесці ў гэтыя палажэнні пэўныя карэктывы.
    Па-першае, неабходны, відаць, дыферэнцыраваны падыход да ананімных твораў у сувязі з рознай ступенню іх, так сказаць, літаратурнасці. Большасць ананімных твораў XIX ст.— гэта напаўлітаратурныя гутаркі, для якіх якраз і будзе характэрны невысокі ўзровень аўтарскай свядомасці іх творцаў. Твораў высокай літаратурнай культуры параўнальна няшмат: «Энеіда навыварат», «Тарас на Ларнасе», «Вясна гола перапала» ды, можа, яшчэ некалькі іншых.
    Ананімнасць, бадай што, адна з прыкмет гутарак як жанру. «Беларускія гутаркі,— піша, напрыклад, А. Лойка,— спецыфічны жанр новай беларускай літаратуры: ананімны, спакойна-эпічны, апісальна-падрабязны, з выяўленнем «калектыўнай» псіхалогіі масы, масаванароднага пункту погляду на свет, з’явы, падзеі, людзей» 3.
    Калі ў адносінах да гутарак высвятляць аўтарства — справа, як правіла, безнадзейная (хоць ёсць выпадкі і аўтарскіх гутарак), то спробы атрыбуцыі ананімных паэм павінны мець у рэшце рэшт свае вынікі.
    Што датычыцца высокамастацкіх твораў з ярка выражанай аўтарскай індывідуальнасцю, то, відаць, не трэба
    3 Лойка A. А. Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд. Мн., 1977. Ч. 1. С. 20.
    змешваць два віды ананімнасці: ананімнасць, так сказаць, прынцыповую, калі аўтар сам хаваў сваё імя (прычым ён мог рабіць гэта па-рознаму: скажам, наогул ва ўсіх выпадках адмаўляць сваё аўтарства або даверыцца ўсё-такі больш-менш шырокаму колу сяброў), і ананімнасць выпадковую, калі аўтар жадаў, каб яго імя ведалі, але потым яно згубілася ў выніку рукапіснага і вуснага бытавання твора.
    Гаворачы пра ананімнасць як заканамернасць беларускай літаратуры XIX ст., В. Каваленка адзначае, што з усіх нацыянальных «Энеід» толькі беларуская — ананімная. Такім чынам, даследчык лічыць ананімнасць беларускай «Энеіды» невыпадковай, заканамернай, хоць, здавалася б, зробленая ім слушная згадка аб неананімнасці ўсіх астатніх нацыянальных «Энеід» прымушае задумацца, ці няма тут таксама агульнай заканамернасці, характэрнай рысы, і чаму беларуская паэма — выключэнне з гэтай другой заканамернасці.
    Разгляд канкрэтнага матэрыялу паказвае, што, відаць, гэтая апора на папярэднікаў — стваральнікаў ранейшых нацыянальных «Энеід», добра прынятых перадавым грамадствам,— садзейнічала таму, што аўтар беларускай «Энеіды» не хаваў свайго імя. Калі з’явілася беларуская «Энеіда», грамадства было ўжо прывучана да травесцій. Дарэчы, характар твора такі, што аўтар мог пісаць па-беларуску, адначасова як бы знаходзячыся над беларускім грамадствам. I ў украінскай, і ў беларускай «Энеідах» ёсць элемент гумарыстычнага стаўлення да мовы: што там руская травесція Осіпава, паслухайце, як смешна выходзіць, калі старажытныя героі гавораць неапрацаванай гаворкай украінскай або беларускай вёскі. Прынамсі, такі погляд мог мець месца. Іншая справа, што пад пяром вельмі таленавітых аўтараў украінская і беларуская мовы самі абаранілі сябе, паказаўшы сваю велізарную выяўленчую моц. Беларуская травесція была настолькі дасціпная, традыцыі травесціравання «Энеіды» такія папулярныя, што з’явіліся нават людзі, якія не супраць былі прыпісаць твор сабе. «Энеіда навыварат» — гэта якраз той выпадак ананімнасці, калі аўтарскі спачатку твор толькі пазней згубіў імя аўтара і стаў ананімным.
    Больш складаная і няясная прырода ананімнасці паэмы «Тарас на Парнасе». Таму падыход да атрыбуцыі гэтых дзвюх паэм — розны.
    Разам з тым выразна відаць, што аўтар «Тараса на Парнасе», ствараючы свой арыгінальны твор, абапіраўся на традыцыі травесційных «Энеід». Несумненна, так лягчэй яму было выступіць пад уласным імем.
    * *
    *
    Пытанне аўтарства паэмы «Энеіда навыварат» вырашана ў агульных рысах яшчэ на пачатку нашага стагоддзя акадэмікам Я. Карскім 4.
    Карскі карыстаўся наступнымі тэкстамі паэмы і звесткамі пра яе (пададзім іх у храналагічнай паслядоўнасці):
    1.	Спіс лацінкай з архіва славіста О. Бадзянскага з надпісам рускімі літарамі: «Отрнвок нз 1-ой песнн Ененды, вывороченной нанзнанку на Белорусскнй язык, по образцу Малороссяйской Котляревского, г. Мысловскнм (в г. Внтебске)».
    Спіс не датаваны. Дзе ён цяпер — невядома. Згадваецца ў апісанні рукапісаў бібліятэкі Маскоўскага таварыства гісторыі і старажытнасцей расійскіх 1905 г. 5
    2.	Спіс паэмы з архіва чэшскага славіста П. Шафарыка з надпісам: «П. М. Шафарнку — 14. Бодянскяй. Декабря 9/21 дня 1837. Прага».
    Карскім устаноўлена, што гэта копія папярэдняга, толькі што згаданага намі спіса, зробленая Бадзянскім рускімі літарамі. Матэрыял каштоўны тым, што дае магчымасць датаваць папярэдні спіс не пазней снежня 1837 г. Падораны Шафарыку спіс-копія і цяпер знаходзіцца сярод папер яго архіва ў Празе 6.
    3.	Згадка ў вядомым артыкуле Р. Падбярэскага 1844 г. «Беларусь і Ян Баршчэўскі» (Пачынальнікі,