Ад Чачота да Багушэвіча
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 397с.
Мінск 1993
Неаднаразова рабіліся спробы пашырыць кола тв'ораў Багрыма за кошт ананімных. Прыпісвалася, напрыклад, паэту вядомая ананімная «Гутарка Данілы са Сцяпанам» 4б. Мы ўжо ўспаміналі вышэй пра выказаную некаторымі даследчыкамі думку, што Багрыму магла належаць сацыяльна вострая ўстаўка «Дзецюкі! Худа нам жыць...» да беларускай паэмы Баршчэўскага. С. Александровіч гаварыў у свой час пра блізкасць Багрыму беларускіх вершаў «Зямелька мая...» і «Пад дуду», апублікаваных
45 Мархель У. I. Рысінскі // ЭЛіМБел. Мн., 1987. Т. 4. С. 552.
46 Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. Вільня, 1920. С. 61; Карскнй Е. Ф. Белорусы. Т. 3, вып. 3. С. 74; Майхровіч С. Нарысы беларускай літаратуры XIX ст. Мн., 1957. С. 19—20.
у 1882 г. Ю. Карабічам у газеце «Новіны» 47. Сёння лічыцца ўстаноўленым, што Ю. Карабіч — псеўданім Ю. Ляскоўскага, якому хутчэй за ўсё і належаць згаданыя вершы. Як творы Ляскоўскага яны пададзены ў другім выданні хрэстаматыі беларускай літаратуры мінулага стагоддзя (1988).
Як ўжо гаварылася ў папярэдніх раздзелах, беларускія творы А. Вярыгі-Дарэўскага амаль не захаваліся.
У копіі Р. Зямкевіча 1913 г. да нас дайшоў верш Вярыгі «Літвінам, запісаўшымся ў мой Альбом, на пажагнанне», напісаны паэтам у кастрычніку 1858 г. пры ад’ездзе з Вільні і «ахвяраваны» ім М. Рэніеру. Праўда, у тым жа 1913 г. у нашаніўскім артыкуле «Памажыця!» пісалася, што ў рэдакцыі знаходзіцца «арыгінал» паэмы Вярыгі «Братом літвіном», але ёсць усе падставы думаць, што мелася на ўвазе ўсё тая ж копія верша «Літвінам, запісаўшымся...» У міжваенны перыяд гэта копія захоўвалася ў Беларускім музеі ў Вільні, пасля Вялікай Айчыннай вайны яе адшукаў у сваім архіве Я. Шутовіч, ад якога яна трапіла ў Цэнтральную навуковую бібліятэку АН БССР, дзе цяпер і знаходзіцца. У 1971 г. у хрэстаматыі беларускай літаратуры XIX ст. зроблена публікацыя гэтага арыгінальнага гісторыка-літаратурнага дакумента (надрукаваны верш з купюрамі, назва адвольна мадэрнізавана: «Літвінам, што запісаліся ў мой «Альбом», на развітанне»).
Два беларускія творы Вярыгі-Дарэўскага выяўлены параўнальна нядаўна на старонках варшаўскага часопіса «Рух музычны», у карэспандэнцыі Вярыгі з Віцебска ад 4 лістапада 1859 г., надрукаванай у № 49 часопіса за гэты год. Падпісана карэспандэнцыя вядомым псеўданімам Вярыгі-Дарэўскага «Беларуская Дуда». Пазнаёміўшы чытачоў з навінамі музычнага жыцця ў родным горадзе, Вярыга пытаецца: «А, можа, вам, браты надвіслянцы, цікавай будзе паэзія вашых наддзвінскіх братоў, сялян Белай Русі? Змяшчаем тут узоры са шчырым пажаданнем, каб вы з імі пазнаёміліся,— і не сумняваюся, што зразумееце іх» (Пачынальнікі, 220). Далей ідуць тэксты двух твораў — «Гімн да абраза цудоўнай маткі боскай бялыніцкай» і ўрывак з камічнай оперы «Грэх 4-ты гнеў» пад назвай «Думка. Салдатка». Хоць пра аўтарства гэтых
47 Александровіч С. Па слядах цаэтычнай легенды. Мн., 1965 С. 172—174.
твораў у карэспандэнцыі не гаворыцца, а Вярыга ў вельмі агульнай форме намякае нават на іх фальклорнае паходжанне, не даводзіцца сумнявацца, што гэта творы самога Вярыгі-Дарэўскага. Пра гэта гаворыць не толькі змест і агульны каларыт твораў, прасякнутых спачуваннем да сялян, да ўсіх абяздоленых. Назва оперы «Грэх 4-ты гнеў» выразна кладзецца ў адзін рад з вядомымі нам назвамі драматургічных твораў Вярыгі — драмы «Гордасць» і камедыі «Хцівасць». Відаць, Вярыгам быў задуманы цэлы драматургічны цыкл па матывах сямі смяротных грахоў хрысціянскай этыкі. Маючы вялікія цяжкасці з друкаваннем сваіх беларускіх твораў, Вярыга-Дарэўскі знайшоў на гэты раз своеасаблівую форму публікацыі, без указання аўтара.
Упершыню на гэтыя творы Вярыгі указаў М. Канапацкі, які ў 1962 г. надрукаваў урывак з оперы «Грэх 4-ты гнеў» пад назвай «Думка салдаткі» ў беластоцкай беларускай газеце «Ніва» 48. Пазней гэты ўрывак друкаваўся ў нашым артыкуле пра Вярыгу ў «Полымі» 49 і — паводле нашай публікацыі — у хрэстаматыі беларускай літаратуры 1971 і 1988 гг. (у хрэстаматыі назва ўрыўка няпоўная — «Думка»). Абодва беларускія творы ВярыгіДарэўскага разам з карэспандэнцыяй з «Руху музычнага» апублікаваны цалкам у кнізе «Пачынальнікі».
Як і ў іншых выпадках, для тэксталогіі Вярыгі мае значэнне вусная традыцыя. У памяці сваякоў захавалася яго чатырохрадкоўе:
Бо шчасце, бо долю Калі ж мы забачым, Няўжо ж то мы з гора Ўсё плачам і плачам.
Яно прыведзена ў зборніку дакументаў і матэрыялаў па гісторыі роду Вярыгаў, выдадзеным у 1934 г. у Каўнасе 50. Вось і ўсё беларускае з творчасці Вярыгі-Дарэўскага (калі не лічыць прыведзенага Карскім радка з «Думкі хлопка...»), што дайшло да нас.
48 Канапацкі М. Арцём Дарэўскі-Вярыга // Ніва. 1962. 5 жн.
49 Кісялёў Г. Арцём Вярыга-Дарэўскі: 3 гісторыі літаратурнага Віцебска // Полымя. 1966. № 5. С. 167. Параўн.: Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971. С. 191.
50 Veryha A. 1. Acta et chronika. Kaunas, 1934. S. 58—59.
Паэтычная творчасць Вярыгі на польскай мове прадстаўлена «Гавэндкай аб сваяку», баладай пра Ружыцкага і некалькімі вершамі.
«Гавэндка аб сваяку» — адзіная кніжка ВярыгіДарэўскага, якая ўбачыла свет. Выдадзена яна ў 1858 г. магілёўскім кнігагандляром Сыркіным, друкавалася ў Завадскага ў Вільні. Падпісана псеўданімам «Беларуская Дуда». Як адзначаў яшчэ Р. Зямкевіч у пісьме 1913 г., польскія бібліёграфы зусім забыліся пра існаванне Арцёма Вярыгі-Дарэўскага і прыпісалі яго твор і разам з тым псеўданім «Беларуская Дуда» яго сучасніку Аляксандру Вярыгу-Дароўскаму (1815—1874), які жыў на Украіне. На жаль, гэтая блытаніна мае месца і ў наш час. Як твор Аляксандра Вярыгі-Дароўскага фрагмент з «Гавэндкі» надрукаваны, напрыклад, у 1961 г. у анталогіі польскай паэзіі XIX ст. 51
Пры публікацыі «Гавэндкі» тэкстолаг павінен улічыць таксама наяўнасць яе цэнзурнага рукапісу з цэнзарскімі выкрэсліваннямі (гл. пра гэта ў папярэдніх раздзелах).
Тэкст балады Вярыгі пра Ружыцкага дайшоў да нас дзякуючы публікацыі ў кнізе М. Дубецкага «Эдмунд Ружыцкі» (Кракаў, 1895), крыніцамі тэкстаў астатніх польскамоўных вершаў Вярыгі («Марку Сакалоўскаму і Аляксандру Хадэцкаму...», «Прыгожаму капялюшыку...», верш да Жалігоўскага і інш.) з’яўляюцца Вярыгавы аўтографы (у адным выпадку копія А. Хадэцкага), што захоўваюцца ў Цэнтральным гістарычным архіве ЛітССР, бібліятэцы АН ЛітССР і бібліятэцы Чартарыскіх у Кракаве.
Вярыга-Дарэўскі быў яшчэ публіцыстам і журналістам, актыўна супрацоўнічаў у 50—60-х гадах у польскім перыядычным друку — варшаўскім часопісе «Рух музычны», пецярбургскай газеце «Слово», газеце «Кур’ер віленьскі», а таксама, трэба думаць, у іншых газетах і часопісах. Гэта неад’емная частка яго літаратурнай спадчыны, выяўленне якой яшчэ толькі пачалося. Пяць карэспандэнцый Вярыгі, выяўленых у «Руху музычным» за 1859—1861 гг., апублікавана ў перакладзе на беларускую мову ў кнізе «Пачынальнікі». Гэтыя матэрыялы паказваюць, што пісьменнік-дэмакрат імкнуўся выйсці за рамкі праграмы часопіса, не абмяжоўваўся толькі музычнай тэ-
51 Zbior poetow polskich XIX w. Ks. 2. S. 748, 751—753.
матыкай. Напрыклад, паведамляючы ў допісе за снежань 1860 г. аб адкрыцці ў Віцебску нядзельнай школы, Вярыга пісаў: «Хто-небудзь скажа, што гэта не мае адносін да «Ruchu Muzycznego»? На нашу думку, за асветай ідзе прага музыкі, а надзея на такую прагу і ўвогуле яшчэ адзін довад руплівасці пра занядбаных дагэтуль меншых братоў хіба не павінны таксама хваляваць чытачоў «Ruchu»?» (Пачынальнікі, 224). Як ужо гаварылася, пісьменнік спрабаваў уключыць у карэспандэнцыі свае беларускія творы.
У «Кур’еры віленьскім» за 1860 г. выяўлены два матэрыялы Вярыгі: карэспандэнцыя ў № 8 за 26 студзеня, заснаваная на яго пісьме Кіркору ад 23 снежня 1859 г., якое захавалася (Пачынальнікі, 238—241), і карэспандэнцыя ў № 86 за 1 лістапада, у якой Вярыга, між іншым, успамінаў грамадскую чытальню ў Віцебску, арганізаваную ў свой час яго братам Сямёнам.
Нарэшце, у № 7 газеты «Слово» за 24 студзеня (9 лютага) 1859 г. надрукавана без подпісу карэспандэнцыя з Віцебска. У ёй, у прыватнасці, гаварылася пра творчасць пісьменніка-віцябчаніна Гераніма Марцінкевіча. Несумненна, гэта допіс Вярыгі-Дарэўскага, які быў звязаны са «Словам» 52. Да таго ж гэту карэспандэнцыю Вярыга ўспамінаў пазней у пісьме Кіркору (Пачынальнікі, 239).
Да нас дайшлі тры беларускія вершы таленавітага паэта і публіцыста сярэдзіны XIX ст. Вінцэся Каратынскага:
1) Верш, выдадзены ў 1858 г. у Вільні асобным адбіткам у якасці дадатку да вядомага «Альбома» А. Кіркора і іншых віленскіх дзеячаў у гонар прыезду цара Аляксандра II. Верш надрукаваны рускім шрыфтам і лацінкай разам з адпаведным вершам літоўца М. Акялайціса. Поўная назва верша (і ўсяго адбітку): «Найяснейшаму яго мвлосьцн гаспадару нмператару Александру Мнкалаявнчу песьня з паклонам ад лнтовско-русннскан мужыцкан грамады. Спнсав Вннцесь Коротыньскн». Экземпляр адбітка ёсць у бібліятэцы АН ЛітССР. Апошнім часам пад загалоўкам «Уставайма, братцы!..» (па першых словах) верш друкаваўся ў хрэстаматыі беларускай літаратуры 1971, 1988 гг. і ў «Творах» В. Каратынскага 1981 г. 3 «Твораў» можна зразумець, што «Уставайма, братцы!..» укла-
52 Гл.: Мальдзіс А. Творчае пабрацімства. Мн., 1966. С. 84.
іальнік лічыць аўтарскім загалоўкам. Першая частка сапраўднага загалоўка ў кнізе не прыводзіцца, у каментарыях паведамляецца толькі, што ў 1858 г. верш друкаваўся з падзагалоўкам «Песня з паклонам ад літоўска-русінскай мужыцкай грамады», што не зусім дакладна, бо гэта хутчэй не падзагаловак, а другая частка загалоўка.
2) Верш без загалоўка, упісаны Каратынскім 23 кастрычніка 1858 г. у Альбом Вярыгі-Дарэўскага. Апошнім часам друкаваўся па арыгіналу ў хрэстаматыі 1971 і 1988 гг. і ў кнізе «Пачынальнікі». У «Творах» Каратынскага верш надрукаваны паводле кнігі «Пачынальнікі» пад загалоўкам «Далібог-то, Арцім...» (па першаму радку).
3) Верш «Туга на чужой старане». Упершыню надрукаваны ў газеце «Наша Ніва», № 49—50 за 1912 г., з паметкай пасля тэксту: 10 студзеня 1864 г.— і заўвагай: «Да гэтага верша В. Каратынскага напісаў музыку селянін з Наваградскага павета Вінцэсь Клімовіч. Музыку В. Клімовіч пасвячае п. Машчынскаму «на памятку». Арыгінал верша і нотаў знаходзіцца ў рэдакцыі «Н. Н.» Указаныя рэдакцыяй рукапісы не захаваліся. Намі ўстаноўлена, што Вінцэнт Клімовіч (нар. каля 1830 г.) — прыяцель Каратынскага, удзельнік рэвалюцыйнага руху на Міншчыне, арыштаваны ў сакавіку 1863 г. і праз некаторы час сасланы ў Сібір. У студзені 1864 г., калі, паводле паметкі «Нашай Нівы», напісаны верш, Клімовіч сядзеў якраз у мінскай турме 53. 3 датай 1864 г. верш змешчаны ў хрэстаматыі 1971 і 1988 гг. У. Мархель у каментарыях да «Твораў» Каратынскага пярэчыць: «Дата ўзнікнення верша (1864), прынятая гісторыкамі літаратуры, відаць, не адпавядае праўдзе: на музыку твор мог быць пакладзены Клімовічам да 1864 г., бо 5 сакавіка 1863 г. кампазітар быў арыштаваны і знаходзіўся пад следствам да 21 чэрвеня 1864 г., пасля чаго яго саслалі на пасяленне ў Сібір» (Каратынскі В. Творы. Мн., 1981. С. 159). Такім чынам, У. Мархель мяркуе, што верш узнік яшчэ да вясны 1863 г., гэта значыць, да пачатку масавага паўстання на Беларусі і Літве. Гэтыя пярэчанні здаюцца нам непераканаўчымі. Усёй сваёй танальнасцю верш надзвычай звязаны з атмасферай мураўёўскіх рэпрэсій 1863—1864 гг. А. Мальдзіс слушна