Ад Чачота да Багушэвіча
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 397с.
Мінск 1993
Асновы навуковай тэксталогіі паэмы «Энеіда навыварат» яшчэ на пачатку нашага стагоддзя заклаў акадэмік Я. Карскі. Ен уважліва апісаў і прааналізаваў усе вядомыя на той час рукапісныя і друкаваныя тэксты паэмы, падзяліў іх на дзве рэдакцыі (віцебскую і смаленскую), пераканальна давёў, што абедзве яны ўзыходзяць да аднаго і таго ж тэксту. Параўнальны тэкст быў надрукаваны ў якасці дадатку да артыкула пра беларускую «Энеіду» ў «Сборннке Харьковского нсторнко-фнлологнческого обіцества». Ва ўступнай нататцы Карскі тлумачыў: «У аснове выдання тэксту ляжыць запіс Барыса Залескага 1851 г., як самы акуратны і поўны; варыянты падводзяцца па ўсіх астатніх спісах і двух друкаваных урыўках, прычым адзначаюцца толькі лексічныя адрозненнІ і часткова ў формах, але не ў гуках, не гаворачы ўжо пра арфаграфію. Апошняя ва ўсіх спісах ды й у надрукаваных урыўках вызначаецца крайняй нявытрыманасцю і непаслядоўнасцю» 2. Праробленая Карскім тэксталагічная праца, удалы выбар асноўнага спіса («Ененда с малоросснйского на смоленскнй крестьянскнй язык переложенная Внкентнем Ровмнскнм (помеіцнком Духовіцннского уезда)») дапамаглі вучонаму падысці да паспяховага вырашэння вельмі няпростага пытання пра аўтарства паэмы.
Праз дзесяць гадоў тэкст «Энеіды» быў пададзены В. Ластоўскім у часопісе «Крывічанін». За аснову Ластоўскі ўзяў тэкст Карскага, але ўнёс у яго некаторыя змены «паводле маючыхся ў рэдакцыі рукапісных тэкстаў з Дзісенскага і Вяліжскага [Веліжскага] паветаў» 3. На жаль, новыя прыцягнутыя спісы не былі апісаны, як таго патрабуе тэксталагічная навука. Тэкст страціў некаторыя архаічныя дэталі, важныя для ўстанаўлення акалічнасцей узнікнення паэмы. Так, радок «I ў Сташкаў Ніле пакланісь» быў папраўлены такім чынам: «I ў Сташкаў Нёбе пакланісь». Замест рэальнай Нілавай пустэльні, якая знаходзілася ў горадзе Асташкаў па суседству са Смаленшчынай, у тэксце з’явілася чамусьці гераіня старажытнагрэчаскай міфалогіі Нёба (Ніябея). Рэальная карціна была дэфармавана.
2 Карскнй Е. Белорусская Эненда нанзнанку//Сборннк Харьковского нсторнко-фнлологнческого обшества. Харьков, 1909. Т. 18. С. 158.
3 Крывічанін. 1918. № 1. С. 24.
У публікацыі Карскага ёсць радок: «I плыць япрэйтару казаў». Гэта сапраўды камічна (наш вельмі празаічны «япрэйтар» — яфрэйтар — раптам трапляе ў часы Энея) і да таго ж можа навесці на думку пра прыналежнасць аўтара паэмы да саслоўя вайскоўцаў, прынамсі, пра яго працяглы вайсковы вопыт. У «Крывічаніне» радок выглядае інакш: «I плыць надкорніку казаў». Здаецца, «надкорнік» (рулявы) больш, чым сухапутны «япрэйтар», падыходзіць да сітуацыі, бо размова ідзе пра марское судна, але ў паэтыцы камічных твораў важную ролю адыгрываюць якраз алагізмы. Механічная логіка можа ў даным выпадку падвесці тэкстолага. У тэксталогіі падобныя небяспечныя для навукі змены-кан’ектуры называюцца папраўкамі асэнсавання.
Выдаўцы нашых ананімных паэм пераважна ішлі па лініі стварэння «зводных рэдакцый». Гэта творчы акт хутчэй папулярызатарскага, чым навуковага характару. Тут усё залежала ад густу публікатара. «Па зводнай рэдакцыі» паэма «Энеіда навыварат» друкавалася, напрыклад, у зборніку тэкстаў «Беларуская літаратура XIX стагоддзя» (1940) і ў некаторых іншых выданнях.
Глыбокае разуменне праблемы «зводных рэдакцый» выказаў У. Казбярук. «На чарзе стаіць задача правядзення сур’ёзнай, складанай і адказнай тэксталагічнай работы,— слушна ставіць пытанне даследчык. — Паасобныя ананімныя творы, перш чым трапіць у друк, прайшлі праз рукі многіх людзей, часта недастаткова кампетэнтных і ўважлівых да тэксту, да мастацкага слова наогул. Кожны правіў так, як яму хацелася — часта з найлепшымі намерамі, каб зрабіць твор па-мастацку больш дасканалым, каб садзейнічаць яго папулярнасці... Аднак сёння важна ведаць не тое, якім твор мог быць пасля адпаведнай дапрацоўкі, а тое, якім ён быў на самай справе ў час свайго нараджэння: як у ім адлюстравалася эпоха, светапогляд і светаўспрыманне аўтара, якія былі рэальныя мастацкавобразныя асаблівасці твора. Вызначаць гэтыя асаблівасці з так званых «зводных рэдакцый», апрацаваных у наш час,— справа вельмі ненадзейная і неперспектыўная. Гэта прыблізна тое ж самае, што разглядаць мастацкія каштоўнасці нейкага твора паводле перакладу» 4.
Іншая справа — навуковыя параўнальныя спісы, прыклад якіх даў Я. Карскі.
4 Казбярук У. Заняпад і адраджэнне // Полымя. 1990. № 6. С. 224.
У наш час новы параўнальны спіс «Энеіды навыварат» надрукаваў I. Бас 5. За аснову ён узяў спіс Б. Залескага (паводле публікацыі Карскага) і прывёў варыянты паводле хрэстаматыі М. Гарэцкага 1922 г. і зборніка тэкстаў 1940 г. Праца I. Баса ў даным выпадку мае абмежаванае значэнне, паколькі ён не прыводзіць варыянтаў надзвычай важных старадаўніх спісаў, пададзеных у свой час у публікацыі Карскага. Да таго ж кола вядомых спісаў паэмы з цягам часу пашыраецца, напрыклад, фалькларыст I. Цішчанка нядаўна пазнаёміў нас са старадаўнім якасным спісам паэмы, выяўленым ім у ленінградскім акадэмічным архіве. Спіс называецца: «Эненда, с малорусского на Смоленскнй крестьянскнй язык переложенная В. П. Ров...»6 Варта чакаць новых тэксталагічных прац, звязаных з «Энеідай навыварат».
Надзвычай складаная тэксталогія паэмы «Тарас на Парнасе». Надрукаваная ўпершыню ў 1889 г. паэма доўгі час перад гэтым распаўсюджвалася вусна і ў рукапісах. Спісаў, а пасля 1889 г. і выданняў паэмы было вельмі шмат. У працэсе бытавання паэмы яе тэкст у той або іншай ступені дэфармаваўся, рэдагаваўся перапісчыкамі і рэдактарамі.
У адным з характэрных варыянтаў, напрыклад, пералік выдатных пісьменнікаў, якія па праву ўзыходзілі на Парнас («Сам Пушкін, Лермантаў, Жукоўскі і Гогаль»), атрымаў зусім іншую рэдакцыю: «Міцкевіч, Пушкін, Каханоўскі і Гогаль» (вынік бытавання паэмы ў асяроддзі польскай культурнай арыентацыі). Першы варыянт, несумненна, больш адпавядаў аўтарскай задуме, паколькі ў паэме паказвалася барацьба лагераў у рускай літаратуры сярэдзіны XIX ст. Ды і ўсёй сваёй формай і зместам паэма звязана з традыцыямі рускай, а не польскай літаратуры 7. Тым не менш другі варыянт да самага апошняга часу таксама даволі шырока ўжываўся ў навуковапапулярных выданнях.
Важным этапам літаратурнай гісторыі «Тараса на Парнасе» была «зводная рэдакцыя», прапанаваная ў 1896 г. Е. Раманавым. Ен надрукаваў даволі спраўны тэкст паэмы, прывёўшы варыянты паводле многіх спісаў, якія
6 «Энеіда навыварат»: Параўнальны спіс // Бас I. Літаратурныя пошукі, знаходкі, даследаванні. Мн., 1969. С. 124—133.
6 Гл.: Кнселев Г. Разыскнвается класснк... Мн., 1989. С. 222.
7 Гл.: Казбярук У. М. Ступені росту. Мн., 1974. С. 34.
былі ў яго распараджэнні. На жаль, гэтыя спісы ім ніякім чынам не пашпартызаваліся і не характарызаваліся. Тым не менш сваю працу ён выканаў са значным мастацкім густам, з глыбокім разуменнем паэтыкі твора, аўтарскай задумы. Яго даволі дасканалая з мастацкага боку «зводная рэдакцыя» была пакладзена ў аснову ўсіх пазнейшых выданняў паэмы.
Аднак задачы навуковай тэксталогіі паэмы заставаліся нявырашанымі. Тэкстолаг абавязаны перадаць не толькі дух, але, скажам так, і «літару» твора. Надзвычай карыснай у гэтым плане была тэксталагічная праца I. Баса, які падрыхтаваў і апублікаваў у 1960 г. «Параўнальны спіс» паэмы. У прадмове даследчык пісаў: «Для «Параўнальнага спіса» паэмы «Тарас на Парнасе» намі выкарыстана 16 найболыц цікавых і характэрных, на наш погляд, друкаваных тэкстаў гэтага твора, а таксама два неапублікаваныя рукапісныя варыянты. Як правіла, даюцца розначытанні (лексічныя і часткова фанетычныя і арфаграфічныя), захавана арфаграфія і пунктуацыя друкаваных і рукапісных тэкстаў паэмы»8. У якасці асноўнага даследчык выбраў тэкст паэмы, выдадзены ў Мінску ў 1945 г. Руплівае супастаўленне варыянтаў дазволіла вучонаму зрабіць даволі важную тэксталагічную прапанову. «У пераважнай большасці дарэвалюцыйных друкаваных варыянтаў паэмы,—■ адзначаў I. Бас у сваёй працы,— ёсць чатырохрадкоўе, якое, як правіла, адсутнічае ў тэкстах паэмы, што апублікаваны за апошнія 30—35 год. У віцебскіх выданнях гэтыя радкі чытаюцца так:
Нна страпухой ўзята ў небо, Каб есть варнць н платьтя мыть, Небось, на тяжкнм жнветь хлебн, 7н шутка-ж столькнх накармнть.
Радкі гэтыя ёсць,— працягваў вучоны,— і ў дайшоўшых да нас рукапісных спісах паэмы, толькі ў спісе Шэйна замест слова страпуха іншае — наймітка.
У плане сацыяльнай характарыстыкі персанажаў, паказу ў паэме беларускага сялянскага побыту часоў прыгонніцтва прыведзеныя вышэй радкі маюць важнае значэнне і павінны быць, на нашу думку, уключаны ў тэкст
Бас I, Друкаваныя і рукапісныя варыянты паэмы «Тарас на Парнасе» // Беларуская літаратура: Даследаванні і публікацыі. Мн 1960 Вып. 3. С. 217.
усіх наступных выданняў. Думаецца, што яны былі і ў арыгінале твора»9. Нельга не пагадзіцца з гэтай трапнай прапановай.
Зусім новую рэдакцыю паэмы апублікаваў у 1971 г. журналіст П. Шаўцоў, які пазнаёміў грамадскасць з сямейным паданнем пра тое, што аўтарам як «Энеіды навыварат», так і «Тараса на Парнасе» з’яўляецца продак Шаўцовых, які ўдзельнічаў у дзекабрысцкім руху і пад імем Яўхіма Крупенькі хаваўся ад царскіх улад у Клімавіцкім павеце былой Магілёўскай губерні. У пацвярджэнне прыводзіўся тэкст паэмы, нібыта запісаны П. Шаўцовым ад сваякоў у 1945 г. Там мноства новых радкоў і нават дыялогаў. Іх аналіз 10 паказвае, што перад намі хутчэй за ўсё своеасаблівая літаратурная містыфікацыя, пазнейшы (не раней 1930-х гадоў) тэкст, які не ўяўляе вялікай каштоўнасці для тэкстолага, а цікавы найбольш з пункту погляду гісторыі бытавання паэмы ў часе, яе папулярнасці, «функцыяніравання»
Шмат новага ўносіць у тэксталогію твора спіс паэмы з матэрыялаў А. Рыпінскага, апублікаваны нядаўна В. Скалабанам ў гісторыка-літаратурным зборніку «Шляхам гадоў» |2. Тэкст мае ў публікацыі назву «Узлезшы на Парнас, што відзіў там Тарас?», але, мяркуючы па надрукаванаму ў гэтым жа зборніку артыкулу М. Піятуховіча 1929—1930 гг., перад невялікай прадмовай Рыпінскага да паэмы была яшчэ больш звыклая для нас назва: «Тарас» з падзагалоўкам па-польску: «Прытча [opowiastka] Канстанціна Вераніцына» 13. Гэты спіс цікавы не толькі тым, што мае ўказанне на аўтара і надзвычай каштоўную храналагічна-тапаграфічную паметку (15 красавіка 1855 г., Гарадок), але і самім сваім характарам і зместам.