Ад Чачота да Багушэвіча
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 397с.
Мінск 1993
225 Дыла Я. Творы. Мн„ 1981. С. 270—274.
226 Там жа. С. 349.
ленай слуцкім краязнаўцам Рыгорам Родчанкам, пошукавая кніга якога «Альгерд Абуховіч-Бандынэлі» (1984) шмат дае для высвятлення жыццёвага шляху Абуховіча.
Тым не менш недакументаванымі яшчэ застаюцца многія важныя моманты жыцця Абуховіча, у прыватнасці яго ўдзел у паўстанні 1863 г., у сувязі з чым яму нібыта давялося зазнаць нейкія кары, пра якія гаворыць у сваіх успамінах Дыла. Прычым Дыла піша пра рэпрэсіі ў даволі агульнай форме: «Разам з Казімірам Аколавым ён прымаў удзел у паўстанні 1863 года. Пасля адбыцця кары і вяртання ў сям’ю...» (Пачынальнікі, 448). Даследчыкі ж чамусьці вельмі канкрэтна гавораць пра ссылку ў Сібір. Нашы спробы знайсці імя Абуховіча ў дакументах царскіх карных органаў таго перыяду былі пакуль што беспаспяховыя. Р. Родчанка разважае:
«Як сведчыць ЯДыла, пасля задушэння паўстання А. Абуховіч-Бандынэлі быў сасланы ў Сібір (недакладна.— Г. К-). Дзе адбываў ён ссылку і колькі гадоў, невядома. Mae пісьмы ў розныя архівы пакуль што станоўчых вынікаў не далі. Ускосныя ж звесткі сведчаць, што ссылка ў Сібір была нядоўгаю — не болей трох гадоў. Маё меркаванне грунтуецца вось на чым. У раздзеле «Мая жонка» 4. 4. 1894 г. (у першапублікацыі: 4. 4. 1904, але з папраўкай Р. Родчанкі мы згодныя.— Г. К.) Альгерд Абуховіч адзначыў: «Сягоння раніцай скончыўся 21 год ад смерці св. памяці маёй жонкі. Сем не споўна гадоў трывала гэта нешчаслівае пажыццё».
«Калі ад 4. 4. 1894 адняць 21 год,— працягвае Р. Родчанка,— то мы даведаемся, што яго жонка памерла 4. 4. 1873 года. Улічыўшы, што пісьменнік пражыў з жонкаю «сем не споўна гадоў», мы прыблізна вызначым дату яго шлюбу: 1866 ці 1867. Вядома, не ў дзень звароту з Сібіры ажаніўся пісьменнік. Значыць, вярнуўся ён з ссылкі ці ў 1865, ці ў 1866 годзе. Але магло, вядома, стацца і так, што ажаніўся ён у ссылцы...» 227.
Сапраўды, толькі апошняя заўвага і можа неяк яшчэ выратаваць легенду пра сібірскую ссылку Абуховіча, бо з Сібіры так хутка не вярталіся.
Кола біяграфічных крыніц пра Фелікса Тапчэўскага да апошняга часу абмяжоўвалася нешматлікімі архіўнымі дакументамі, апублікаванымі ў зборніку «Пачынальнікі»,
227 Родчанка Р. Альгерд Абуховіч-Бандынэлі. С. 90.
успамінамі землякоў, запісанымі Г. Каханоўскім 228, ды надпісам-эпітафіяй на надмагільным помніку, пра які мы гаварылі ўжо на пачатку раздзела. У жыцці Тапчэўскага шмат нявысветленага. Мы не ведалі, напрыклад, прычыны і вынікі яго арышту ў 1864 г. (дакументы зборніка «Пачынальнікі» маўчаць аб гэтым). Нядаўна ў Цэнтральным гістарычным архіве ЛітССР выяўлена справа «О дворянке Лепельского уезда Еве Камнонко н другнх лнцах, оговоренных ею в преступных действнях протнв правнтельства» 229, матэрыялы якой прасвятляюць гэтае пытанне. Аказваецца, Фелікс Тапчэўскі і яго брат Мікола былі арыштаваны ў сувязі з паказаннямі жыхаркі Лепельскага павета Е. Камёнкі, якая сцвярджала, што ў красавіку 1863 г. браты Тапчэўскія далучыліся да паўстанцкага атрада О. Грабніцкага. Але давесці гэта царскім следчым не ўдалося і братоў праз некаторы час выпусцілі з турмы. Справа змяшчае нямала розных дэталяў з жыцця маладога «Фэлькі з Рукшэніц» 2 . Тым не менш выяўленне новых крыніц аб жыцці і дзейнасці Тапчэўскага— надзённая задача нашага літаратуразнаўства, асабліва калі ўлічыць, што некаторыя даследчыкі звязваюць з яго імем такі выдатны помнік беларускай літаратуры, як паэма «Тарас на Парнасе» 231.
Першыя звесткі пра паэта-рэвалюцыянера Адама Гурыновіча прывёў у 1913 г. В. Ластоўскі ў артыкуле «Памажыця!»: «Родам з Вілейскага павета. Пісаў вершы і прозу, памёр у 1894 гаду. У 1893 г. сядзеў паўгода ў Пецярбурзе ў крэпасці, скончыўшы тэхналагічны інстытут. У крэпасці пісаў па-беларуску, былі яго беларускія рукапісы з крэпастнымі штэмплямі. Належаў да рэдакцыі нелегальнай беларускай газеты «Гоман». Патрэбна яго жыццеапісанне, партрэт, рукапісы і газетка «Гоман» (Наша Ніва. 1913. 19 верас.). Указанне на сувязь занадта маладога Гурыновіча з «Гоманам» 1880-х гадоў нельга прызнаць рэальным. М. Гарэцкі дадаў новыя факты, таксама часткова легендарныя: «...збіраў народныя песні
228 Каханоўскі Г. Рукшаніцы і Вухвішча // Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу. С. 86—93.
229 ЦДГА ЛітССР, ф. 378, Паліт. аддз., 1864 г., спр. 1506.
230 Кісялёў Г. Вакол загадкі «Фэлькі з Рукшэніц» // Шляхам гадоў. Мн„ 1990. [Вып. 2]
231 Казбярук У. Міфы і рэальнасць: Яшчэ раз пра аўтарства паэмы «Тарас на Парнасе» // Літ. і мастацтва. 1985. 29 сак.
ў Лідскім (у сапраўднасці — у Свянцянскім.— Г. К-) павеце... Выдаў кніжку: «Дзядзька Антон, або гутарка аб усім чыста, што баліць» 232.
Надзвычай важныя звесткі падаў у 1921 г. у газеце «Бедарускі звон» Браніслаў Тарашкевіч 233. Яны засноўваліся на ўспамінах бліжэйшых сваякоў Гурыновіча, якія пазнаёмілі Тарашкевіча з матэрыяламі асабістага архіва паэта, з яго творчымі рукапісамі. Упершыню публікаваліся вершы паэта.
Старыя і новыя звесткі цікава сышліся ў «Беларусах» Я. Карскага (1922). Па-першае, ён выкарыстаў (не заўсёды крытычна) матэрыялы Гарэцкага і Ластоўскага: «Адам Гурыновіч ( + 1894) належаў да рэдакцыі нелегальнай газеты «Гомон» (але ў ёй нічога беларускага не было [маецца на ўвазе мова выдання.— Г. A.]). Выдаў лацінкай кніжку «Dziacka Anton, albo hutarka ab usim czysta szto balic» (y 90-x гадах). У «Zbior wiadomosci» (XVI, 239—251) надрукаваны народныя песні, сабраныя ім у Лідскім павеце» (Карскнй, 3/3, 77). Тут падаспела згаданая публікацыя Тарашкевіча ў «Беларускім звоне», і Карскі спасылаецца на яе ў канцы кнігі (у слоўніку пісьменнікаў) з залішне асцярожлівай заўвагай: «Можа быць, гэтыя вершы таго ж аўтара, пра якога ў нас гаворыцца на стар. 77, толькі надрукаваны яны са значным спазненнем» (Карскнй, 3/3, 389).
У 30-х гадах да вывучэння жыцця Гурыновіча і папулярызацыі яго творчасці падключыўся ЯШутовіч 234, які прадоўжыў гэту працу ў 60-я гады 235. Публікацыі ЯШутовіча, як і Тарашкевіча, каштоўныя найбольш звесткамі і матэрыяламі, атрыманымі ад сваякоў паэта, у першую чаргу ад яго пляменніцы Яніны Гурыновіч (1894—1967), вядомага дзеяча навукі і захавальніцы сямейнага архіва. У наш час архіў Гурыновіча ў розных яго частках вывучалі А.Мальдзіс236 і некаторыя іншыя даследчыкі.
232 Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. Вільня, 1920. С. 101.
233 Новую публікацыю артыкула Б. Тарашкевіча «Адам Гурыновіч» гл.: Пачынальнікі. С. 480—482.
234 Шутовіч Я. Адам Гурыновіч: У 40-я ўгодкі смерці // Беларуская крыніца. 1934. 18 сак.; Ен жа, Адам Гурыновіч // Калоссе. 1935. Кн. 1. С. 27—33.
235 Шутовіч Я. Адам Гурыновіч: Паводле старых і новых архіўных матэрыялаў//Полымя. 1966. № 11. С. 149—157.
236 Мальдзіс А. Польскія вершы А. Гурыновіча // Беларусь. 1963. № 3. С. 29; Ен жа. Таямніцы старажытных сховішчаў. С. 63— 70.
Вялікі ўклад у вывучэнне жыцця і дзейнасці Гурыновіча зрабіла Р. Гульман, якая ў 1956 г. выявіла ў архівах Масквы, Ленінграда і Вільнюса значную колькасць каштоўных дакументаў пра паэта. Яны публікаваліся ў газеце «Літаратура і мастацтва» 237, зборніку тэкстаў «Беларускія пісьменнікі другой паловы XIX ст.» 238 Найбольш поўная іх публікацыя зроблена ў 1958 г. у зборніку «Беларуская літаратура. Даследаванні і публікацыі» 2 .
Найперш гэта студэнцкая справа Адама Гурыновіча, знойдзеная ў Дзяржаўным гістарычным архіве Ленінградскай вобласці (цяпер Ленінградскі дзяржаўны гістарычны архіў). Сярод дакументаў, што захоўваюцца ў справе, ёсць копія метрычнага выпісу аб нараджэнні, атэстат аб заканчэнні паэтам 14 чэрвеня 1886 г. поўнага курса Віленскага рэальнага вучылішча, атрыманае праз год пасведчанне аб заканчэнні механіка-тэхнічнага аддзялення дадатковага класа гэтага ж рэальнага вучылішча, прашэнне ад 5 жніўня 1887 г. аб залічэнні ў студэнты Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута, перапіска 1888 г. у сувязі з хваробай Гурыновіча пра паўторнае залічэнне на I курс інстытута.
У гэтым жа фондзе тэхналагічнага інстытута (Ленінградскі гістарычны архіў) захоўваецца яшчэ невялікая перапіска 1893 г. Пецярбургскага жандарскага упраўлення з дырэкцыяй інстытута ў сувязі з арыштам Гурыновіча 24 .
3 матэрыялаў Цэнтральнага гістарычнага архіва ЛітССР у Вільнюсе ў публікацыі Р. Гульман пададзены пастанова жандарскага ротмістра ад 16 чэрвеня 1893 г. аб арышце Гурыновіча і адпраўцы яго ў будынак № 14 Віленскай цытадэлі і рапарт наглядчыка будынка № 14 аб выбыцці арыштанта Гурыновіча ў Пецярбург для далейшага следства 24
Але найбольш важны матэрыял выяўлены ў фондзе Дэпартамента паліцыі (ЦДГА СССР у Маскве, цяпер
237 Гульман Р. 3 архіўных матэрыялаў пра Адама Гурыновіча// Літ. і мастацтва. 1956. 26 мая.
238 Архіўныя дакументы аб А. Гурыновічу // Беларускія пісьменнікі другой паловы XIX ст.: 36. тэкстаў. Мн., 1956. С.324—328.
239 Гульман Р. I. Новыя архіўныя матэрыялы пра Адама Гурыновіча //Беларуская літаратура: Даследаванні і публікацыі. Мн., 1958. Вып. 1. С. 229—260.
240 Там жа. С. 244—245.
241 Там жа. С. 244.
Цэнтральны архіў Кастрычніцкай рэвалюцыі СССР). Гэта шматлікія дакументы са следчых спраў аб рэвалюцыйнай дзейнасці А. Гурыновіча і яго сяброў у пецярбургскім гуртку «Кола польскае» («Гурток моладзі польскалітоўскай, беларускай і маларускай»), цесна звязаным з першымі рускімі і польскімі марксісцкімі арганізацыямі. Сярод іх апублікавана паліцэйская выпіска з надзвычай цікавага пісьма Гурыновіча да С. Пяткевіч у Цюрых ад 12 лістапада 1892 пра набыццё рэвалюцыйнай, у тым ліку марксісцкай, літаратуры на польскай, рускай, украінскай г беларускай мове. 3 гэтага пісьма па сутнасці і пачынаецда ўся аб’ёмістая (на 215 старонках) справа Дэпартамента паліцыі пад назвай «О водворення в пределы Росснн преступных воззваняй нз заграняцы» (ДП, 7-е справаводства, спр. 229 за 1893 г.) 242. Далей публікуюцца дакументы сакрэтнай сочкі за Гурыновічам перад арыштам, тэлеграфны загад Дэпартамента паліцыі ў адрас Віленскага губернскага жандарскага ўпраўлення арыштаваць студэнта-тэхнолага Адама Калікставіча Гурыновіча, які выехаў у Вільню і спыніцца на вуліцы Пірамонт у доме Гурыновічаў 243, перапіска Дэпартамента паліцыі з Мінскім жандарскім упраўленнем пра разгляд васьмі сшыткаў на беларускай гаворцы, адабраных у Гурыновіча пры арышце, пратаколы допытаў А. Гурыновіча, даклады цару ўпраўляючага Міністэрствам юстыцыі П. Бутоўскага за 1895 г. па выніках расследавання справы Гурыновіча і яго таварышаў. Некаторыя новыя матэрыялы аб рэвалюцыйнай дзейнасці Гурыновіча, яго інтэрнацыянальных сувязях адшукаў Р. Семашкевіч, які даў свежае прачытанне і ўжо вядомым фактам 244. У нашых публікацыях пра аднаго з першых расійскіх марксістаў Г. Радзевіча, сваяка і сябра Ф. Багушэвіча, выказваецца думка, што Гурыновіч у часы сваёй рэвалюцыйнай дзейнасці ў Пецярбургу павінен быў мець кантакты з Г. Радзевічам (праз апошняга ён мог пазнаёміцца з Багушэвічам) 245.