Ад Чачота да Багушэвіча
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 397с.
Мінск 1993
Але шырокае выкарыстанне ў нашым літаратуразнаўстве даволі вялікай некралогіі пісьменніка пачалося з артыкула С. Александровіча «Новае пра Францішка Багушэвіча», надрукаванага ў 6-м нумары часопіса «Полымя» за 1960 г.173 С. Александровіч тлумачыў прычыну даволі позняга засваення беларускім літаратуразнаўствам гэтых матэрыялаў недастатковай на той час увагай нашых літаратуразнаўцаў да праблем беларускапольскіх літаратурных сувязей. «Нягледзячы на тое, што крытычная літаратура пра творчасць беларускага паэта даволі шматлікая, пытанне сувязей Ф. Багушэвіча з польскай літаратурай не атрымала пакуль што дастатковага асвятлення і ўздымалася толькі ў агульным плане,— пісаў С. Александровіч у згаданым артыкуле.—Можа, па гэтай прычыне па-за ўвагай нашага літаратуразнаўства асталіся матэрыялы польскага друку, у якіх ёсць надзвычай цікавыя звесткі, што значна дапаўняюць і ўдакладняюць нашы ўяўленні пра жыццё і літаратурнаграмадскую дзейнасць Ф. Багушэвіча» |74. Прычына заключалася таксама ў агульнай запаволенасці развіцця беларускага літаратуразнаўства, у тых стратах, якія яно панесла ў перыяд засілля вульгарнага сацыялагізму і сталінскіх беззаконняў.
Таму артыкул С. Александровіча быў па-сапраўднаму адкрывальніцкім. Даследчык пераканаўча паказаў, што пасля смерці выдатнага пісьменніка некралогі і артыкулы, прысвечаныя яго памяці, з’явіліся не толькі ў рускіх газетах «Северо-Западное слово» і «Сын Отечества», але і ў польскіх часопісах і газетах «Тыгоднік ілюст-
171 Ларчанка М. На радзіме Ф. К. Багушэвіча//Звязда. 1940. 26 верас.
172 Барысенка В. В. Францішак Багушэвіч і праблема рэалізма ў беларускай літаратуры XIX ст. Мн., 1957. С. 179, 181 —183; Майхровіч С. Нарысы беларускай літаратуры XIX ст. Мн., 1957. С. 249; Ларчанка М. Па шляху рэалізма. Мн., 1959. С. 117—118.
173 Гл. таксама: Александровіч С. Старонкі братняй дружбы. Мн., 1960.
174 Александровіч С. Старонкі братняй дружбы. С. 185—186.
рованы», «Край», «Бесяда літэрацка», «Век», «Кур’ер варшавскі». «Цікавы і паказальны,— адзначаў С. Александровіч,— не толькі сам факт увагі вядомых літаратурных часопісаў да памяці Ф. Багушэвіча, але і тое, што яны змясцілі не проста некралогі, а змястоўныя артыкулы польскіх літаратараў...» 75
Па свайму характару некралогі вельмі блізкія да мемуарных крыніц. У гэтай жа публікацыі С. Александровіч прывёў звесткі пра мемуарны артыкул Н. Роўбы «Паэт Белай Русі», апублікаваны праз шэсць гадоў пасля смерці пісьменніка ў газеце «Кур’ер літэвскі».
Уведзеныя С. Александровічам у навуковы ўжытак матэрыялы моцна пашырылі крыніцазнаўчую базу даследчыкаў жыцця і творчасці Багушэвіча. Ііа-першае, як ужо адзначалася, было пастаўлена пытанне пра ўдакладненне месца нараджэння пісьменніка (Свіраны, а не Кушляны, як традыцыйна лічылася ў нашым літаратуразнаўстве). Вялікая блытаніна і рознагалосіца існавала адносна таго, дзе настаўнічаў Багушэвіч перад паўстаннем 1863 г. Артыкулы Н. Роўбы дапамаглі ўстанавіць, што гэта было ў Доцішках былога Лідскага павета (цяпер Воранаўскі раён). Як ўжо гаварылася, праясніўся з большага і паўстанцкі шлях Багушэвіча, прынамсі, гісторыкі літаратуры атрымалі ключ для раскрыцця гэтай загадкі. З’явіліся таксама новыя цікавыя сведчанні пра адвакацкую дзейнасць пісьменніка, яго высокі маральны воблік, пастаяннае жаданне дапамагчы ўсім пакрыўджаным і прыйіжаным. Падрабязна апісвалася ў крыніцах пахаванне Багушэвіча, развітанне з ім роднага народа. Каштоўныя факты дазволілі канкрэтызаваць уяўленне аб творчасці пісьменніка, яго псеўданімах, аб падрыхтоўцы да выдання трэцяга паэтычнага зборніка «Скрыпачка». Атрымаўшы з гэтых крыніц звесткі пра выданне Багушэвічам празаічнай кніжкі — апавядання «Тралялёначка», С. Александровіч расшукаў у Польшчы і само гэтае выданне, чым, па-першае, істотна пашырыў кола вядомых твораў пісьменніка, а па-другое, давёў верагоднасць саміх крыніц.
Кожнае значнае адкрыццё, кожны буйны «прарыў» да новых пластоў гісторыка-літаратурных крыніц надзвычай стымулюе далейшыя крыніцазнаўчыя пошукі і даследаванні, дае імпульсы для плённых роздумаў і спрэ-
3 Александровіч С, Старонкі братняй дружбы. С. 186.
чак, навуковых гіпотэз і іх далейшай праверкі. Так было і ў гэтым выпадку.
Скажам, Л. Узембла ггрывёў у сваім некралагічным артыкуле ў часопісе «Век» надзвычай высокую ацэнку літаратурна-грамадскай дзейнасці Багушэвіча, дадзеную польскай пісьменніцай Элізай Ажэшка: «Памяць памершага Францішка Багушэвіча ўшаноўваю глыбока і вестку пра яго смерць прыняла з сардэчнай слязою. Быў ён адным з высокароднейшых людзей, якія служылі нашай зямлі, а для мяне асабіста адным з вельмі нешматлікіх сяброў. Успаміны пра яго для мяне дарагія і самотныя» (Хрэст. Ал., 96). Перад намі вельмі важнае гістарычнае сведчанне, якое заслугоўвае самай пільнай увагі крыніцазнаўцаў. Паўстае пытанне — адкуль і наколькі дакладна Узембла працытаваў гэтыя словы? У якой форме (вуснай, пісьмовай) зрабіла Ажэшка сваё выказванне? Адным словам, размова, як заўсёды, ідзе пра першакрыніцу.
У артыкуле «Новае пра Ф. Багушэвіча» С. Александровіч разважаў у сувязі з гэтым: «Гэтае выказванне дапаўняе нашыя звесткі пра дружбу і сяброўскія адносіны Ф. Багушэвіча і Э. Ажэшка, вядомыя з лістоў польскай пісьменніцы да Я. Карловіча. Шкада толькі, што аўтар артыкула нічога не гаворыць адносна таго, адкуль ён цытуе поўныя шчырага смутку і павагі прачулыя радкі Э. Ажэшка пра беларускага паэта. Магчыма, гэта была спачувальная тэлеграма (па свайму зместу і форме гэта выказванне нагадвае тэлеграмў) славутай польскай пісьменніцы сям’і Багушэвіча. Калі гэта так і тэлеграма трапіла ў рукі аўтара артыкула, напрошваецца вывад, што ён быў у сяброўскіх адносінах не толькі з сям’ёю паэта, але і з самім Багушэвічам, а гэта значыць і іншыя звесткі ў матэрыялах Л. Уземблы даставерныя. Калі ж дапусціць меркаванне іншага характару, што выказванне пра смерць Ф. Багушэвіча ўзята з невядомага пакуль што нам артыкула Э. Ажэшка пра беларускага паэта, дык патрэбны далейшыя пошукі матэрыялаў у польскім друку, якія дадуць дадатковыя звесткі пра сувязі аўтара «Дудкі беларускай» з польскай літаратурай» |76. Публікуючы артыкул Уземблы ў хрэстаматыі крытычных матэрыялаў, яе ўкладальнікі С. Александровіч і В. Александровіч зрабілі да цытаты з Ажэшка
10 Александровіч С. Старонкі братняй дружбы. С. 188—189.
наступную заўвагу: «Відаць, Л. Узембла выкарыстаў у сваім артыкуле спачувальны ліст ці тэлеграму, якую прыслала Эліза Ажэшка сям’і Ф. Багушэвіча ў сувязі са смерцю беларускага паэта» (Хрэст. Ал., 97). Думка лагічная, таму што непасрэднае спачуванне Ажэшка сям’і Багушэвіча ў той або іншай форме сапраўды магло быць, але з няменшай падставай можна было меркаваць, што Узембла прывёў у сваім артыкуле радкі з нейкага пісьма Ажэшка да яго самога. Артыкул у «Веку» надрукаваны 4(17) чэрвеня 1900 г., а якраз напярэдадні, у красавіку — маі, Узембла вёў перапіску з Ажэшка пра смерць Багушэвіча і ўшанаванне яго памяці. У архіве Ажэшка захаваліся два адпаведныя пісьмы Уземблы |77. Былі ж, трэба думаць, і адказы Ажэшка. Так яно аказалася і на самой справе. У. Казбярук падказаў нам, што адпаведнае пісьмо Ажэшка да Уземблы сапраўды існуе, захоўваецца ў вільнюскай акадэмічнай бібліятэцы сярод іншых папер архіва Уземблы 178. Датавана яно 6 мая 1900 г. Параўнаўшы тэксты, прыходзім да высновы, што Узембла ў цэлым дакладна працытаваў радкі пра Багушэвіча. Варта ўдакладніць толькі апошнюю фразу. Вось як гучыць яна ў блізкім да арыгінала перакладзе У. Казберука: «Успамін аб ім для мяне дарагі і жалосны» 178
Магчыма, не ўсе некралогі, прысвечаныя Багушэвічу, мы яшчэ ведаем. Па-за ўвагай нашага літаратуразнаўства застаецца, напрыклад, невялікі, але цікавы некралог, апублікаваны А. Ельскім у польскім календары каталіцкага таварыства дабрачыннасці ў Пецярбургу на 1902 г. 180
Да некралагічных крыніц можна аднесці таксама ананімны верш на беларускай мове «На памяць зычліваму ў сям’і», які захавала для нас вядомая Хрэстаматыя Б. Эпімах-Шыпілы. Пад тэкстам пазначана: Вільня, 14.VII.1900. Верш перадае не толькі смутак у сувязі са смерцю Багушэвіча, але і даносіць многія дэталі апошніх гадоў жыцця і хваробы Багушэвіча. Твор уведзены
177 Александровіч С. Лісты Ф. Багушэвіча да Э. Ажэшкі//Літ. і мастацтва. 1961. 21 лют.
178 ЦБАН ЛітССР, ф. 151—222, л. 3—4.
179 Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Мн., 1969. Т. 2. С. 133; Казбярук Ў. М. Ступені росту. Мн., 1974. С. 77.
180 Выразку гл.: ЦНБ АН БССР, ф. 4, воп. 1, спр. 84.
ў навуковы ўжытак у 1945 г. 18’, са скарачэннямі друкаваўся ў хрэстаматыі беларускай літаратуры XIX ст. С. Александровіча, А. Лойкі і В. Рагойшы І82, цалкам (54 радкі) у кнізе В. Рагойшы «Кантакты» 183. Пра аўтарства верша мы будзем мець нагоду яшчэ сказаць.
Значны матэрыял некралагічнага і мемуарнага характару прыведзены ў наш час' у зборніку «Пачынальнікі». Тут (с. 415—417) надрукаваны цалкам на мове арыгінала артыкул М. Радзіна «Памятн Ф. КБогушевнча», у якім з вялікай цеплынёй намаляваны вобраз пісьменніка, паказана дзейнасць Багушэвіча як юрыстадэмакрата. Прыведзеная ў зборніку даведка, а таксама дадатковыя росшукі ў архівах паказваюць, што МікалайКалмен Ісакавіч Радзін пасля заканчэння Пецярбургскага універсітэта працаваў у Вільні памочнікам прысяжнага паверанага, а потым заняўся журналістыкай, быў сакратаром рэдакцыі газеты «Северо-Западное слово», пазней выдаваў газеты «Внленскнй курьер — Наша копейка», «Северо-Западный голос» |84. Цікава, што ў газеце «Северо-Западное слово» апрача артыкула М. Радзіна змешчаны яшчэ кароткі некралог Багушэвічу за подпісам Г. Ш. (Пачынальнікі, 414). He выключана, што ў іншых выданнях Радзіна таксама знойдуцца з цягам часу матэрыялы, звязаныя з Багушэвічам. У кожным разе асоба Радзіна павінна быць на відавоку ў крыніцазнаўцаў нашай літаратуры гэтага перыяду.
У зборніку «Пачычальнікі» надрукаваны таксама ў перакладзе-на беларускую мову некралог у «Краі» (с. 414—415), некралагічны артыкул Л. Уземблы «Паэтюрыст» (с. 415—417) і цэлая падборка пад назвай «Артыкулы Н. Роўбы пра Ф. Багушэвіча» (с. 420—433). Напалеон-Казімір Роўба (1860 — пасля 1928) —віленскі журналіст, публіцыст, белетрыст. Сын удзельнікаў паўстання 1863 г., супрацоўнічаў у варшаўскіх перыядычных выданнях, а з 1905 г. у віленскіх газетах «Кур’ер літэвскі»