Ад Чачота да Багушэвіча
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 397с.
Мінск 1993
Як вядома, некаторы час у 1871 —1872 гг. Багушэвіч працаваў следчым у Валагодскай губерні. Тут, несумненна, хаваецца адна з загадак біяграфіі пісьменніка. Задача адшукаць адпаведныя матэрыялы ў Валагодскім абласным архіве літаратуразнаўцамі ставілася. Але выяўлена пакуль што параўнальна няшмат — некалькі згадак у журнале пасяджэнняў Гразявецкага павятовага суда ды невялікая інфармацыя ў «Вологодскнх губернскнх ведомостях» за 1871 г. «Мы не маем пакуль усіх архіўных матэрыялаў пра валагодскі перыяд жыцця Багушэвіча і можам толькі хіба выказаць меркаванне, што гэты перавод быў ці то выкліканы чыста службовай неабходнасцю — пуставала месца, спатрэбіўся тэрмінова работнік, ці то сам Багушэвіч па нейкіх прычынах меў патрэбу перабіцца сякі-такі час менавіта там, у валагодскай глухамані»,— разважае знаўца крыніц аб жыцці і дзейнасці Багушэвіча У. Содаль 1б2. Магчыма, адказ на гэтыя
162 Содаль У. Ф. Багушэвіч у Волагдзе // Беларусь. 1980. № 7.
пытанні знойдзецца з часам у архівах Міністэрства юстыцыі XIX ст. Праўда, У. Казбярук пасля азнаямлення з матзрыяламі гэтага фонду ў Цэнтральным гістарычным архіве ў Ленінградзе зазначыў: «Наогул жа сярод многіх і многіх тысяч дакументаў гэтага фонду было звыш 15 спраў, заведзеных на Багушэвічаў. Але хоць і ўдалося знайсці іх архіўныя адрасы, саміх дакументаў ужо не аказалася» 1 . Будзем спадзявацца на новыя знаходкі.
Надзвычай важны віленскі перыяд жыцця Багушэвіча, калі пісьменнік працаваў адвакатам пры Віленскім акруговым судзе і адначасова шмат сіл аддаваў літаратуры, дакументуецца матэрыяламі Цэнтральнага гістарычнага архіва ЛітССР у Вільнюсе. Многія з іх былі ўведзены ў навуковы ўжытак у нашым артыкуле «Мужыцкі адвакат», надрукаваным у 1964 г. у часопісе «Полымя» |64.
Справа аб прыняцці калежскага сакратара Франца Казіміравіча Багушэвіча ў лік прысяжных павераных пры Віленскім акруговым судзе, на жаль, да нас не дайшла, хоць і значыцца ў архіўным «Алфавнте дел по обіцему собранню отделеннй Внленского окружного суда н дясцнплннарных пронзводств с 1883 по 1908 г.» 165 Затое ў агульнай перапісцы канцылярыі суда захаваліся асобныя цікавыя дакументы, звязаныя з гэтым паваротам у жыцці Багушэвіча. Найбольш каштоўны з іх — канфідэнцыяльны адказ пракурора Нежынскага акруговага суда М. Кобцава ад 5 студзеня 1884 г. на запытанне старшыні Віленскага суда аб асобе і дзелавых якасцях судовага следчага Багушэвіча ў сувязі з яго намерам уладкавацца прысяжным павераным у Вільні. У згаданым пісьме з архіва Віленскага акруговага суда («Наряд бумагам конфнденцнальным» за 1884 г.) гаворыцца: «...пан Багушэвіч, знаходзячыся на гэтай пасадзе (судовага следчага.— Г. К.) далёка больш за 10 гадоў, сваёю выдатнаю службоваю дзейнасцю пастаянна звяртаў на сябе ўвагу начальства, яшчэ ў 1875 годзе былы старшыня Нежынскага акруговага суда... рэкамендаваў Багушэвіча як дзеяча, што заслугоўвае заняць месца члена акруговага суда. 3 таго часу, на працягу амаль 10 гадоў, некалькі разоў паўтараліся запытанні з Міністэрства юстыцыі пра тое, ці можа
163 Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1966. № 2. С. 67.
164 Гл. таксама: Кісялёў Г. 3 думай пра Беларусь. Мн., 1966. С. 284—317.
165 ЦДГА ЛітССР, ф. 448, воп. 6, спр. 34, л. 6. ,
быць дадзена п. Багушэвічу павышэнне на службе, і заўсёды даваліся адны і тыя ж пахвальныя водзывы пра Багушэвіча, што кожны суд зробіць набытак сабе, калі прыме ў свае члены такога здольнага і выдатнага дзеяча. Затым, страціўшы ўсякія надзеі, Багушэвіч вырашыў пакінуць службу, якая не абяцае яму ніякай будучыні і не дае неабходных для яго, як чалавека беднага, сродкаў для жыцця. Таму ён вырашыў паступіць у лік прысяжных павераных, у складзе якіх, я ўпэўнены, Багушэвіч, маючы веды і вялікі такт, пры яго добрых маральных якасцях і напрамку, здабудзе сабе таксама выдатную рэпутацыю» |66. Пісьмо яшчэ раз паказвае, што Багушэвіч меў сярод сваіх калег як непрымірымых ворагаў, так і людзей, якія яму сімпатызавалі. Цікава будзе адшукаць у далейшым згаданую перапіску пра Багушэвіча ў фондах Нежынскага акруговага суда і Міністэрства юстыцыі.
Некаторыя матэрыялы пра дзейнасць Багушэвічаадваката захаваліся ў справаводстве камісіі прысяжных павераных пры Віленскім акруговым судзе (фонд № 451, частка матэрыялаў у фондзе суда — № 448). Найперш гэта асабістая справа пісьменніка, якая носіць назву: «Комнссня прнсяжных поверенных прн Внленском окружном суде. Дело о прнсяжном поверенном Франце Казнмнровяче Богушевнче» (ф. 448, воп. 9, спр. 236). Яна даволі бедная па колькасці дакументаў. Тым не менш у ёй ёсць тры каштоўныя аўтографы-заявы Багушэвіча: 1) пра ад’езд яго з 20 жніўня 1893 г. за мяжу на 16 дзён; 2) заява ад 20 лютага 1897 г. пра паездку ў Варшаву «на няпэўную колькасць дзён» і 3) заява ад 20 мая 1898 г. пра ад’езд з Вільні ў Кушляны «з прычыны цяжкай хваробы». Кожная з гэтых заяў фіксуе немалаважныя падзеі ў жыцці пісьменніка. У прыватнасці, апошні дакумент дазваляе ўдакладніць час, калі цяжка хворы Багушэвіч не змог ужо болей працягваць работу ў Вільні і пераехаў у Кушляны. Праз два няпоўныя гады ён там і памёр.
He пазбаўленыя цікавасці звесткі змяшчаюцца таксама ў пратаколах агульных адвакацкіх сходаў, у пратаколах і справаздачах камісіі прысяжных павераных.
Імя Ф. Багушэвіча неаднаразова сустракаецца ў судовых справах, а таксама ў агульнай перапісцы Віленскага акруговага суда. Надзвычай характэрны дакумент — прашэнне селяніна Крэўскай воласці Міхала Вольскага да
166 Кісялёў Г. 3 думай пра Беларусь. С. 286—287.
старшыні суда ад 10 жніўня 1892 г. аб тым, каб адвакатам яму абавязкова прызначылі Ф. Багушэвіча: «...асмельваюся маліць ваша правасхадзіцельства прыняць велікадушна і паблажліва маю ўсепакорлівейшую просьбу наступнага зместу. Прысяжны павераны п. Багушэвіч, тутэйшы ўраджэнец, хаця і не ведае мяне, але вядомы мне сваёй цярплівасцю і сваёй спагадлівасцю выслухоўваць на роднай беларускай гаворцы тых, хто звяртаецца да яго дапамогі наконт абароны, таму, пры маёй неразвітасці, старэчых гадах, і ўжо тугаватасці на вуха, я, просьбіт, быў бы зусім шчаслівы, калі б выбар выпаў на яго...» На прашэнні выведзена рэзалюцыя: «Прасіць пр. пав. Багушэвіча напісаць тут жа, ці згодзен ён весці справу просьбіта па беднасці без чаргі. Ст[аршыня] Катлярэўскі». I далей надпіс-аўтограф пісьменніка; «Весці справу Вольскага бясплатна згодзен. Прыс. павер. Багушэвіч» |6'. Перад намі кранальны доказ лучнасці паэта са сваім народам.
Дапаўненнем да архіўных судовых матэрыялаў служаць рэпарцёрскія справаздачы аб судовых працэсах, якія публікаваліся ў «Внленском вестннке». У іх адлюстраваны і адвакацкія выступленні Багушэвіча 168.
У архіве Віленскага акруговага суда, яго цывільнага аддзялення, захоўваюцца яшчэ дзве справы, якія дадаюць шмат новага да характарыстыкі матэрыяльнагастановішча Багушэвіча, яго сямейных узаемаадносін: 1) «Дело об утверждення надворного советннка Франца Казнмнровнча Богушевнча в правах наследства к ямушеству, оставшемуся после дворяняна Казямнра Осяповнча Богушевнча, н о вводе во владеняе тем нмушеством» 1886 г. (ф. 448, воп. 2, спр. 1505) і 2) «Дело об утверждення дв. ТомашаВнльгельма Францевяча н Габрнелн Мяхайловны Богушевнчей в правах наследства к нмуіцеству, оставшемуся после смертн дв. Франца Казнмяровнча Богушевнча, н о вводе» 1901 г. (там жа, спр. 38889).
У першай справе змяшчаюцца копіі метрычных выпісаў аб смерці бацькі пісьменніка Казіміра Восіпавіча, аб нараджэнні Францішка Казіміравіча, яго сястры Ганны і брата Апалінара, копія пасведчання аб шлюбе Ганны Казіміраўны, а таксама разнастайны матэрыял па гісторыі багушэвічаўскіх Кушлян, пачынаючы з копіі ўводнага ліста, якім Багушэвічы былі ўведзены ва ўладанне Кушлянамі
167 ЦДГА ЛітССР, ф. 448, воп. 3, спр. 222, л. 75.
168 Внленскнй вестннк. 1886. 21 дек.; 1893. 27 мая; 1894. 16 марта.
ў 1837 г. Завяршаецца справа пастановай Віленскага акруговага суда ад 17 сакавіка 1886 г. пра падзел спадчыны, што засталася пасля смерці Казіміра Восіпавіча. Яго сыну Францішку Казіміравічу дасталася частка (13/28) Кушлян, што ў пераводзе на грошы склала каля 3 600 рублёў.
Другая справа была заведзена праз пятнаццаць год, у сувязі са смерцю пісьменніка. У справе ёсць метрычныя выпісы аб шлюбе Францішка Казіміравіча і Габрыелі Міхайлаўны (1874), аб нараджэнні ў іх дзяцей Канстанцыі (1875) і Тамаша (1881). Каштоўны біяграфічны дакумент — метрычны выпіс аб смерці Францішка Казіміравіча 15 красавіка 1900 г. і пахаванні яго 18 красавіка на жупранскіх парафіяльных могілках.
У гэтай справе таксама ёсць цікавы, унікальны матэрыял па гісторыі Кушлян. Доўгі час, як вынікае са справы, пісьменнік валодаў Кушлянамі супольна з братам Апалінарам і сястрой Ганнай. Толькі ў лютым 1898 г., калі, відаць, у пісьменніка ўжо з’явіўся план перабрацца ў Кушляны на сталае жыццё, быў складзены акт аб фактычным падзеле спадчыны. Ганна ўзяла сваю (вельмі невялікую) долю зямлёй, Апалінар грашыма, і такім чынам Францішак Казіміравіч атрымаў асноўную частку Кушлян (151 дзесяціна бясспрэчнай зямлі і 69 спрэчнай) у сваю поўную ўласнасць. Гэта было амаль усё, што ён пакінуў сваёй жонцы і дзецям. «Наяўных капіталаў», як гаварылася ў заяве спадчыннікаў, пасля яго не засталося. Згадваецца толькі хатняя рухомасць, што складалася з вопраткі і бялізны коштам у 300 рублёў, ды грашовая прэтэнзія да аднаго з кліентаў за вядзенне справы |б9.
Надзвычай важнымі крыніцамі аб жыцці і дзейнасці Франпішка Багушэвіча, як і іншых пісьменнікаў, з’яўляюцца некралогі і ўспаміны сучаснікаў.
Некралогі як біяграфічная крыніцы былі досыць шырока выкарыстаны ў артыкуле пра Багушэвіча, надрукаваным у 1936 г. у другім томе «Польскага біяграфічнага слоўніка» (аўтар артыкула вядомы віленскі краязнавец М. Бранштэйн)‘70. Некралог, надрукаваны ў газеце «Сын Отечества», цытаваўся перад вайной у адным з ар-
169 Гл.: Кісялёў Г. 3 думай пра Беларусь. С. 313—316.
170 Brensztejn М. Bohuszewisz Franciszek Benedykt // РоМSlownik Biograficzny. Krakow, 1936. T. 2. S. 233—234.
тыкулаў М. Ларчанкі171. Гэты некралог, а таксама выяўлены ў газеце «Северо-Западное слово» некралагічны артыкул М. Радзіна плённа выкарыстоўваліся ў манаграфіях В. Барысенкі, С. Майхровіча, М. Ларчанкі, што з’явіліся ў 1957—1959 гг.172