• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Чачота да Багушэвіча  Генадзь Кісялёў

    Ад Чачота да Багушэвіча

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 397с.
    Мінск 1993
    128.75 МБ
    Параўнанне мемуарнай крыніцы з архіўнымі матэрыяламі дапамагае біёграфу Багрыма, паказваючы недакладнасць мемуарыста. Безумоўна, маюць рацыю крыніцазнаўцы, калі гавораць, што мемуары «...заўсёды вымагаюць
    119 Гл.: Бас 1. Літаратурныя пошукі, знаходкі, даследаванні. С. 62—63, 139—140.
    праверкі і супастаўлення з аўтэнтычнымі дакументамі эпохі» |20. Але адначасова з’яўляецца думка, што і ва ўрадавыя дакументы трапляла далёка не ўсё і многія моманты ў іх не знайшлі адлюстравання.
    У прыватнасці, у даным выпадку ў дакументах успамінаецца толькі пра прачытаны Багрымам верш «Размова хлопаў» (варыяцыі з Баршчэўскага). Ядкоўскі жа гаворыць пра адабраны сенатарам Навасільцавым і рэктарам Пеліканам у юнага паэта сшытак з яго ўласнымі вершамі: «Пасля прачытання сенатар загадаў аддаць яму сшытак, і абодва паехалі з абяцаннем, што падумаюць пра лёс такога надзвычайнага паэта» (Пачынальнікі, 189). Можна спрачацца, былі або не былі Навасільцаў з Пеліканам у Крошыне, але на баку Яцкоўскага неаспрэчная рэалія — прыведзены ім класічны верш з гэтага сшытка «Заграй, заграй, хлопча малы», пра які няма ніводнай згадкі ва ўрадавых дакументах.
    Цікава, што ў нашых даследчыкаў гэты сшытак ператварыўся чамусьці ўжо ў яўна легендарныя «тры сшыткі», якія ўпарта «вандруюць» з выдання ў выданне:
    «...у Паўлюка Багрыма былі адабраны ў 1828 г. сенатарам Навасільцавым, тагачасным папячыцелем Віленскай вучэбнай акругі, тры сшыткі вершаў. Сшыткі гэтыя не знойдзены і да сённяшняга дня» 12 .
    Або: «Затым яны забралі ў паэта тры сшыткі з яго вершамі і паехалі» 122.
    Ці яшчэ: «Як успамінаў польскі мемуарыст Ігнат Яцкоўскі, у Багрыма былі тры сшыткі вершаў, якія ў яго адабралі сенатар Навасільцаў і рэктар Віленскага універсітэта Пелікан. Сшыткі гэтыя дагэтуль не адшуканы» .
    Здзіўляючая паслядоўнасць! Але ёсць і варыянты: «Са следчых матэрыялаў вядома, што паліцыя канфіскавала некалькі сшыткаў маладога паэта, якія яшчэ дагэтуль не знойдзены» 124. «Пры вобысках і арыштах у Паўлюка
    Петрова М. Г. Мемуарная версня прв свете архявных документов: Чехов,Мнхайловскнй я другяе//Нзв. AH СССР: Сер. лят. в яз. 1987. Т. 46, № 2. С. 156.
    121 Майхровіч С. Нарысы беларускай літаратуры XIX стагоддзя. Мн., 1957. С. 28.
    122 Бас I. Літаратурныя пошукі, знаходкі, даследаванні. С. 62.
    123 Нсторяя белорусской дооктябрьской лятературы. С. 331.
    124 Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. 2-е выд. Мн., 1988. С. 454.
    Бахрыма былі знойдзены рэвалюцыйныя вершы (4 сшыткі)...» 125
    Асобную групу крыніц пра Багрыма складаюць успаміны або, дакладней, паданні яго аднавяскоўцаў, якія дайшлі да нашага часу. Гэта звесткі пра жыццё Багрыма у Крошыне пасля вяртання з войска, пра яго кавальскае майстэрства, пра зробленую ім для крошынскага касцёла люстру. Аднавяскоўцы ўспомнілі таксама, што памёр Багрым каля 1891 г. Гэтыя ўспаміны былі прыведзены С. Александровічам у нарысе «Слядамі легенды» (Літ. і мастацтва, 1956. 4 жн.) і неаднаразова ўваходзілі потым у яго гісторыка-літаратурныя кнігі.
    Нарэшце, зусім нядаўна корпус крыніц пра Багрыма нечакана атрымаў надзвычай каштоўнае папаўненне. У 1988 г. у Інстытут літаратуры імя ЯКупалы АН БССР прыслаў з Польшчы свае, без перабольшання, унікальныя матэрыялы стары ксёндз-пенсіянер К. Жураўскі '26. Аказалася, перад другой сусветнай вайной, будучы святаром у Крошыне, ён зацікавіўся мясцовымі паданнямі і пачаў збіраць матэрыялы пра беларускага паэта-самародка. Зазірнуў ён, само сабой, у касцельныя кнігі, дзе адшукаліся запісы, звязаныя з Багрымам і яго сям’ёй. Прысланы ім сшытак называецца «Копіі чатырох дакументаў пра сям’ю Багрымаў з мястэчка Крошына Наваградскага павета. У снежні 1939 года апрацаваў кс. Караль Жураўскі». У сшытку фотакопіі наступных дакументаў:
    1)	Хросная метрыка Паўлюка Багрыма, з якой вынікае, што паэт нарадзіўся 2 лістапада 1812 г. і назаўтра ахрышчаны ў Крошыне ксяндзом Войцахам Магнушэўскім, тым самым, які прымаў, як вядома, вялікі ўдзел і ў далейшым лёсе Паўлюка, і ў крошынскіх падзеях 1828 г. Такім чынам, мы ўпершыню даведаліся прадакладную дату нараджэння Багрыма. Раней, нападставе паказанняў паэта ў следчай камісіі ад 3 ліпеня 1828 г.: «От роду мне 15 лет...» (Пачынальнікі, 196), лічылася, што ён нарадзіўся ў 1813 г. (або каля 1813 г.). Цяпер мы атрымалі магчымасць пераканацца, што паэт дакладна ўказаў свой узрост— 16 гадоў яму сапраўды споўнілася толькі ўвосень 1828 г. Адпадаюць, такім чынам, і ўсе іншыя меркаванні пра дату нараджэння Багрыма (на па-
    125 Беларуская літаратура XIX ст.: 36. тэкстаў. Мн., 1940. С. 21.
    126 Гл.: Янушкевіч Я. «Ледзьве здымкі ўратаваў...»: Новае пра сям’ю Паўлюка Багрыма // Літ. і мастацтва. 1988. 4 лістап.
    стаўленым у 1960-х гадах помніку пазначаны 1811 г., называўся ў якасці магчымай даты нараджэння нават 1805 г.) 127.
    2)	Метрычны запіс аб смерці і пахаванні маці Багрыма Марыяны (у хроснай метрыцы паэта яна названа Ганнай), якая памерла ў 1832 г. ва ўзросце 40 год і пакінула пасля сябе 5 сыноў, у тым ліку Паўла (мяркуючы на парадку імёнаў, ён быў старэйшы), і 2 дачок.
    3)	Такі ж дакумент адносна бацькі паэта: Юзаф Багрым памёр у 1855 г., маючы 68 год; пакінуў пасля сябе 3 сыноў і 2 дачок (відаць, двух братоў Паўла ўжо не было да гэтага часу ў жывых). Гэты дакумент канчаткова разбурае старую легенду літаратуразнаўцаў пра тое, што бацька паэта загінуў пад час жорсткага падаўлення ўладамі крошынскага бунту. Даследчыкі занадта літаральна разумелі радок Багрымавага верша: «Бацька кіямі забіты». Яшчэ раней I. Бас меркаваў на падставе аналізу архіўных звестак: «У матэрыялах следства аб бацьку Багрыма гаворыцца не як аб памёршым, а як аб жывым чалавеку. Калі б бацькі паэта не было ў жывых, аб Багрыме не гаварылі б як аб «сыне тутэйшага слесара». Сам Багрым у сваіх паказаннях таксама ні слова не гаворыць аб тым, што бацька яго памёр. Заўважым адначасова,— працягвае I. Бас,— што ў спісах бунтаваўшых сялян м. Крошына імя бацькі Паўла Багрыма няма: не знайшлі мы яго і ў спісах тых сялян, якія панеслі тое ці іншае пакаранне ад ваенна-судовай камісіі за непадпарадкаванне ўладам і памешчыку Станіславу Юрагу. Выходзіць, што «кіямі забіт» бацька Багрыма быў пазней 1829 года. He пацвярджаецца, апрача таго, думка некаторых іншых літаратуразнаўцаў, якія толькі на падставе верша Багрыма лічаць, што бацька паэта прымаў актыўны ўдзел у бунце крошынскіх сялян» '28. Разважанні I. Баса ў цэлым вельмі абгрунтаваныя. Аднак цяпер мы ведаем, што не быў «забіты» бацька паэта і пасля 1828—1829 гг., памёр ён, паводле метрычнага запісу, праз шмат гадоў пасля крошынскіх хваляванняў «от старостн». Такім чынам, новыя біяграфічныя крыніцы дапамагаюць высветліць, «расшыфраваць» мастацкую прыроду Багрымавага вер-
    127 Гл.: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Брэсцкая вобласць. Мн., 1984. С. 84—85.
    128 Бас I. Літаратурныя пошукі, знаходкі, даследаванні. С. 76.
    ша. Што ж уяўляе сабой паэтычны шэдэўр крошынскага самародка? Гэта не літаральнае аўтабіяграфічнае сведчанне, паэт дасягае тут высокай ступені мастацкага абагульнення. ЯЯнушкевіч прыводзіць ў сувязі з гэтым слушныя, у сваёй аснове, словы А. Лойкі: «Мастацкае абагульненне — спецыфічнае абагульненне, і яно не абавязкова абапіраецца (мы ўдакладнілі б тут — не абавязкова поўнасцю, ва ўсіх дэталях абапіраецца.— Г. К.) на факты біяграфіі аўтара. Ад таго, ці бацька П. Багрыма быў забіты карнікамі ці іх сусед, выкрывальная антыпрыгонніцкая сіла верша П. Багрыма не зніжаецца, жахлівасць яго вобразаў не здрабняецца, зарад паэтычнага хараства не змяншаецца. П. Багрым не фантазіраваў, не выдумляў страхаў і болю. Ен бачыў трагедыю роднага сяла і пісаў пра яе, раскрываючы гэтым лёс усяго зняволенага беларускага прыгоннага сялянства» 129.
    4)	Нарэшце, апошні дакумент у сшытку ксяндза Жураўскага зусім нечаканы. Перад намі шлюбны пратакол: 52-гадовы крошынскі мешчанін Павел Юзафавіч Багрым бярэ шлюб з 26-гадовай удавой-шляхцянкай з-пад Крошына Карнэліяй Шышлоўскай. Маладая якраз удвая маладзейшая за маладога. Як слушна адзначыў Я. Янушкевіч, гэтым самым разбураецца (мы скажам — прынамсі, падвяргаецца сур’ёзнаму выпрабаванню) яшчэ адна багрымаўская легенда, якая трывала ўвайшла ў нашу свядомасць,— рамантычна-трагічная легенда пра «адзінокую непатрэбную старасць адстаўнога паўстанцасалдата», замацаваная ў выдатным вершы У. Караткевіча. Разам з тым трэба падкрэсліць: незалежна ад сямейных акалічнасцей Багрыма Караткевіч дакладна, з вартай яго пяра мастацкай сілай перадаў трагедыю геніяльнага мастака, які не змог у тагачасных умовах належным чынам рэалізаваць свайго магутнага паэтычнага таленту. Тым больш — з дакумента высвятляецца, што да 52 год паэт чамусьці не жаніўся (быў у салдатах?), і невядома, як склалася яго далейшае сямейнае жыццё з бойкай удавой-шляхцянкай.
    Даволі шырокае кола крыніц дапамагае ўзнавіць жыццяпіс Арцёма Вярыгі-Дарэўскага.
    129 Лойка A. А. Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд. Мн., 1977. Ч. 1. С. 72.
    Большасць з іх адшуканы за апошнія дзесяцігоддзі. Нашаніўцы ўяўлялі Вярыгу даволі расплывіста. Публікуючы ў 1912 г. верш Я. Вуля «К дудару Арцёму...», рэдакцыя «Нашай Нівы» зрабіла заўвагу: «Верш гэты напісаны Арцёму Вярызе-Дарэўскаму ў яго альбом. Вярыга-Дарэўскі ў сярэдзіне XIX сталецця быў цэнтрам беларускага руху; сам ён шмат пісаў па-беларуску, але з яго твораў цяпер вядомы адны, бадай што, загалоўкі... і пераклад «Конрада Валенрода» А. Міцкевіча. Калі б хто з нашых чытачоў і прыхільнікаў ведаў што аб А. ВярызеДарэўскім ці меў бы якія творы яго ў сябе, то вельмі бы мы прасілі прыслаць у рэдакцыю для апрацавання яго біяграфіі» |3°. У наступным годзе запытанне было канкрэтызавана: «Калі радзіўся і дзе, і калі памёр і дзе? Яго жыццеапісанне, яго творы... Усе яго паэмы (апрача «Братом Літвіном», каторай арыгінал знаходзіцца ў рэдакцыі «Н. Н.») невядомы; родам быў з Віцебшчыны; жыў у сярэдзіне XIX ст.» 131. Вось і ўсё, што тады ведалі.
    Рыхтуючы ў другой палове 20-х гадоў сваю працу пра Вярыгу, літаратуразнавец і краязнавец Д. Васілеўскі карыстаўся справай № 215 Віцебскай дваранскай дэпутацкай зборні аб шляхецкім паходжанні роду Вярыгаў 1841 г., якая захоўвалася ў той час у віцебскім архіве. Справа гэтая, па ўсім відаць, не перажыла Вялікую Айчынную вайну, таму сам надзвычай змястоўны артыкул Васілеўскага «Арцём Ігнатавіч Вярыга і яго літаратурнаграмадская чыннасць» (Полымя. 1929. № 6) з’яўляецца для нас цяпер у гэтых адносінах пэўнай першакрыніцай. У Цэнтральным гістарычным архіве БССР у Мінску, у фондзе Віцебскай дэпутацкай зборні, намі выяўлена падрабязная пастанова 1841 г. аб прызнанні Вярыгаў удваранстве, якая змяшчае шмат звестак з гісторыі роду, у тым ліку і пра Арцёма Вярыгу 132. Апрача таго, вядомыя два дакументальныя выданні пра род Вярыгаў