Ад Чачота да Багушэвіча
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 397с.
Мінск 1993
Шмат дае біёграфу Вярыгі яго славуты Альбом. Гэты унікальны помнік фіксуе маршруты шматлікіх паездак
130 Наша Ніва. 1912. 9(22) лістап.
131 Власт. [Ластоўскі В.] Памажыця! // Наша Ніва. 1913. 12 верас.
132 ЦДГА БССР у Мінску, ф. 2512, воп. 1, спр. 275, л. 339 і наступныя.
133 Veryha A. I. Acta et chronika. I. Верягя — Weryhowie — Verigos. Kaunas, 1934; Weryha A. Rod kniaziow Weryhow: Monografja na tie dziejowym. Warszawa, 1937.
Вярыгі, паказвае яго дзелавыя і сяброўскія сувязі, сведчыць пра высокі аўтарытэт пісьменніка ў сучаснікаў.
Напярэдадні паўстання Вярыга стаў аб’ектам пільнай увагі з боку жандараў. Дакументы тагачаснага жандарскага цэнтра — III аддзялення царскай канцылярыі захоўваюцца цяпер у Цэнтральным архіве Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Маскве. 6-я частка шматтомнай справы № 303 («Пра беспарадкі ў заходніх губернях»), заведзенай у 1861 г. у 1 экспедыцыі, прысвечана падзеям у Віцебскай губерні. 3 яе дакументаў відаць, што жандары лічылі Вярыгу адным з галоўных завадатараў палітычных дэманстрацый у Віцебску перад паўстаннем. Напрыклад, 13 красавіка 1862 г. віцебскі губернскі жандарскі штаб-афіцэр Турцэвіч паведамляў у Пецярбург: «...мне ўказваюць як на вельмі шкоднага ў Віцебскай губерні ў палітычных адносінах на памешчыка Віцебскага павета Арцёма Вярыгу, што жыве за 17 вёрстаў ад горада ў сваім маёнтку Стайках... Вярыга вызначаецца асаблівым розумам, адукацыяй, начытанасцю і асцярожнасцю ў сваіх дзеяннях; ён вельмі часта прыязджае ў Віцебск і да яго па вечарах збіраюцца... асобы, выключна заўважаныя ці падазраваемыя ў шкодных палітычных дзеяннях. Арцём Вярыга, быць можа, мае дачыненне да складання бунтоўных брашур, якія з’яўляюцца з нядаўняга часу даволі часта ў тутэйшай губерні, мяне запэўнівалі, што ў вучняў тутэйшай гімназіі ёсць нейкі твор Арцёма Вярыгі на беларускай гаворцы, але дагэтуль я не меў яшчэ магчымасці атрымаць яго...» 134 У 1863 г. у 1 экспедыцыі III аддзялення вялася цэлая серыя спраў пад агульным № 23 і назвай «Аб беспарадках у Царстве Польскім і ў заходніх губернях». У частцы 29 гэтай справы (або, дакладней, серыі спраў), прысвечанай Віцебскай губерні, зноў знаходзім цікавыя дакументы пра Вярыгу: данос, што Вярыга стаіць на чале антыўрадавай змовы ў Віцебску, данясенне пра арышт пісьменніка 135.
Удзел Вярыгі-Дарэўскага ў паўстанні адлюстраваны ў дзвюх вялікіх справах часовага палявога аўдытарыята пры штабе войск Віленскай ваеннай акругі, што захоўваюцца ў Цэнтральным гістарычным архіве ЛітССР: «Аб
134 ЦДАКР СССР, ф. III аддз., 1 эксп., 1861 г., спр. 303, ч. 6, л. 48; Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». С. 195.
135 ЦДАКР СССР, ф. III аддз., 1 эксп., 1863 г„ спр. 23, ч. 29, л. 88—89, 135.
20 чалавеках, што жылі ў Віцебску і спрабавалі далучыцца да мяцежніцкай шайкі...» (ф. 1248, воп. 2, спр. 482) і «Аб былым станавым прыставе 1 стана Віцебскага павета адстаўным тытулярным саветніку Ігнаце Рачынскім» (там жа, спр. 1247). Справы гэтыя ўзаемна звязаны паміж сабою. Прыстаў Рачынскі быў звольнены з пасады і аддадзены пад суд за недастаткова энергічнае супрацьдзеянне антыўрадавым планам Вярыгі. I здарылася так, што якраз многія аўтэнтычныя матэрыялы, звязаныя са следствам над Вярыгам (рэчавыя доказы, адабраныя пры яго арышце, пратаколы допытаў і г. д.), трапілі ў справу Рачынскага. Сярод іх такія каштоўныя біяграфічныя матэрыялы, як фатаграфія, на якой Вярыга зняты з групай аднадумцаў, атэстат аб службе Вярыгі і г. д. Нарэшце, матэрыялы абедзвюх спраў вычарпальна малююць усе акалічнасці следства і суда над Вярыгам і яго таварышамі. Гэты судова-следчы матэрыял шырока выкарыстаны намі пры напісанні нарыса жыцця і дзейнасці Вярыгі-Дарэўскага (Полымя, 1966, № 4—5, а таксама ў кнізе «Загадка беларускай «Энеіды», 1971). У зборніку «Пачынальнікі» са справы Рачынскага надрукаваны згаданы атэстат аб службе, акт вобыску ў Вярыгі, складзены ў момант яго арышту, асобныя пратаколы допытаў і іншыя матэрыялы, якія характарызуюць паслядоўную цвёрдую абарончую тактыку Вярыгі ў час следства і суда, урывак з заключэння часовага палявога аўдытарыята, дзе падсумаваны абвінавачанні царскіх ваенных юрыстаў супраць Вярыгі.
3 матэрыялаў пра жыццё Вярыгі-Дарэўскага ў Сібіры, апрача ўспомненых ужо яго сібірскіх рукапісаў, мае значэнне выяўленая ў свой час А. Семяновічам перапіска аб ім III аддзялення 1869—1870 гг., якая захоўваецца ў Цэнтральным архіве Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Маскве 136. У прыватнасці, з прашэння дачкі пісьменніка Габрыелі ад 8 лютага 1869 г. відаць, што Вярыга быў тады вызвалены ад катаргі і знаходзіўся ў Іркуцку на пасяленні. Габрыеля дамагалася, каб бацьку перавялі бліжэй да Еўрапейскай Расіі, але планам гэтым не было суджана здзейсніцца.
Некаторыя звесткі пра сібірскі перыяд жыцця Вярыгі ёсць у Дзяржаўным архіве Іркуцкай вобласці. У нас
136 Семяновіч А. Пра Арцёма Вярыгу-Дарэўскага // Беларусь. 1959. № 8. С. 27.
захоўваецца наступная сціслая даведка гэтага архіва ад 22 студзеня 1966 г.:
«Йз лнчного дела № 361 архнвного фонда нркутского полнцмейстера на Вернго Артемня вндно, что он, полнтнческяй ссыльный Урнковской волостн йркутской губерннн, временно прожнвал в г. йркутске (1876— 1881 гг.). В 1881 г. Артемнй Вернго был прннят на службу на золотые промысла Олекмннской снстемы, Мачннскую резнденцню Андрея Адамовнча Буковского. йркутское губернское правленне свонм отношеннем № 2340 от 25 апреля 1881 г. проснло нркутского полнцмейстера сделать соответствуюшее распоряженне «об установленнн за ннм надлежаіцего полнцейского надзора» н проснло «выдать названному Веряге внд с годячным сроком для прожявання на вышеуказанных промыслах» н чтобы об этом было «сообіцено якутскому губернатору».
Основанне: ф. 91, on. 1, д. 361.
В неполных документальных матерналах архнвного фонда рнмско-католнческого костела г. йркутска сведеннй о смертн Вернго А. не обнаружено».
3. Тагараў, аўтар артыкула пра Вярыгу «Катаржанін» (Неман, 1969, № 9), выявіў у Іркуцкім архіве дадатковыя матэрыялы, у прыватнасці «білет» паліцэйскага спраўніка 70-х гадоў, па якому Вярыга пражываў у Іркуцку.
Традыцыя сцвярджае, што Вярыга памёр у 1884 г. у Іркуцку. Як мы толькі што бачылі, праверыць гэта па матэрыялах Іркуцкага архіва не ўдалося, таму што дакументацыя мясцовага касцёла там захавалася не цалкам. Дарэчы, як высветлілася, метрычныя кнігі Іркуцкага парафіяльнага касцёла за 1883—1884 гг. зберагаюцца ў Мінску, у Цэнтральным гістарычным архіве . У гэтым няма нічога дзіўнага, паколькі магілёўскі каталіцкі мітрапаліт быў кіраўніком усіх каталіцкіх цэркваў Расіі і таму ў архіўным фондзе Магілёўскай каталіцкай кансісторыі збіраліся метрычныя матэрыялы касцёлаў з усёй краіны. Дык вось, у метрычных кнігах аб памёрлых па Іркуцкай каталіцкай парафіі за 1883—1884 гг. імя Вярыгі не значыцца. На жаль, метрычных кніг за 1885 і наступныя гады ў Мінску няма, але ўжо і на падставе таго, што мы ведаем, можна сцвярджаць, што звесткі аб смерці Вярыгі ў Іркуцку ў 1884 г. не адпавядаюць праўдзе. Магчыма, маюць рацыю С. Баркоўскі і А. Мальдзіс, якія пішуць: «Апош-
137 ЦДГА БССР у Мінску, ф. 1781, воп. 36, спр. 134, 135.
нія гады жыцця (1881 —1884) ён правёў на залатых капальнях, у Віцімскай тайзе; там, верагодней за ўсё, і памёр» 138.
Архіўных матэрыялаў пра маладзейшага сучасніка Вярыгі Вінцэся Каратынскага вядома няшмат. Апублікаваныя ў зборніку «Пачынальнікі» дакументы справы Мінскай каталіцкай кансісторыі пра ўзнаўленне хроснай метрыкі В. Каратынскага, якая захоўваецца ў Цэнтральным гістарычным архіве ў Мінску (ф. 1781, воп. 24, спр. 7848), змяшчаюць нямала цікавых звестак пра паходжанне пісьменніка. Некаторыя факты свайго жыцця, у прыватнасці сведчанне пра тое, як адбылося вырашальнае для яго знаёмства з У. Сыракомлем, прывёў сам Каратынскі ў нарысе «Карціны з берагоў Нёмана» (Тыгоднік повшэхны, 1882—1884). Пра гэта ж пісаў М. Гембажэўскі ў артыкуле «Сакратар Сыракомлі» (Просто з мосту, 1935, № 6). Інакш падаюць акалічнасці знаёмства Я. О. [бст] і М. С. [інарадскі] у сваіх артыкулах 1912— 1913 гг. пра экскурсіі ў Барэйкаўшчыну (Літва і Русь, 1912, т. 3, сш. 2; Бесяда літэрацка, 1913, № 8). Даследчыкі лічаць іх звесткі менш верагоднымі 139. Вялікае значэнне для біёграфа В. Каратынскага маюць успаміны яго сына Бруна «Аб людзях і рэчах» (Архіў г. Варшавы і Варшаўскага ваяводства, рук. № 181) і ўнука Генрыка (у кнізе «Па рознаму бывала...», Варшава, 1972).
Нарэшце, пра сувязі Каратынскага з віленскімі канспіратыўнымі арганізацыямі напярэдадні паўстання 1863 г. сведчыць пісьмо ад 12 (24) жніўня 1862 г. з Вільні ў Парыж, перахопленае і скапіраванае царскім агентам Балашэвічам-Патоцкім. Невядомы ўдзельнік вызваленчага руху, які падпісаўся літоўскім прывітаннем «Свейкас», расказваў аб становішчы ў віленскай гарадской арганізацыі, і, між іншым, пісаў: «Сыракомля хворы, і на час яго хваробы займаецца Каратынскі, слаўны і адданы чалавек»340.
138 Борковскнй С. А., Мальднс А. й. Поэтнческое наследне Артема Вернгн-Даревского //Сов. славяноведенне. 1971. № 2. С. 36.
139 Гл.: Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX стагоддзе. С. 64—65; Мархель У. Творчасць Вінцэся Каратынскага ў ацэнцы сучаснікаў і нашчадкаў // Белоросснка: кннговеденяе, нсточннкн, бнблнографня. Мн., 1980. С. 56—57.
140 Тальвнрская 3. ЯНекоторые вопросы обшественного двнженяя в Лятве н Белоруссня в конце 50-х— начале 60-х годов н подпольная лнтература // Революцнонная Россня н революцнонная Польша: Вторая половнна XIX в. М., 1967. С. 59. Дакумент знаходзіцца ў Галоўным архіве старажытных актаў у Варшаве.
Размова ідзе, трэба думаць, пра нейкія літаратурныя паслугі, якія рабілі Сыракомля і Каратынскі для рэвалюцыйнай арганізацыі. Хутчэй за ўсё мелася на ўвазе складанне пракламацый.
Яшчэ нядаўна нам было вядома толькі прозвішча таленавітага беларускага паэта сярэдзіны XIX ст. ЭлегіяФранцішка Карафа-Корбута, які пад псеўданімам Ялегі Пранціш Вуль упісаў у «Альбом» Вярыгі-Дарэўскага свой выдатны верш «К дудару Арцёму...»
Цяпер, дзякуючы знойдзеным архіўным крыніцам, мы ведаем пра яго нямала. Бацька паэта Маўрыкій Фаміч Карафа-Корбут, дробны віцебскі чыноўнік, меў дачыненне да падзей 1863 г. і быў асуджаны ў Сібір па той жа судовай справе, што і Арцём Вярыга. У паўстанні ўдзельнічалі' таксама яго сыны Элегій і Вільгельм. Яны праходзяць па выяўленай намі справе віленскага палявога аўдытарыята аб чатырнаццаці маладых віцябчанах, якія выйшлі з горада са зброяй, каб далучыцца да паўстанцаў (ЦДГА ЛітССР, ф. 1248, воп. 2, спр. 394). У справе ёсць чыноўніцкі паслужны спіс Маўрыкія Фаміча (л. 291—294), дзе пазначана, што яго сын Франц нарадзіўся 5 красавіка 1835 г. Паколькі Маўрыкій Фаміч незадоўга перад нараджэннем сына перабраўся ў Дзінабург, дзе служыў нейкі час у гарадавым магістраце, то можна было думаць, што Элегій-Францішак там, у Дзінабургу, і нарадзіўся 141, але крыху пазней у мінскім гістарычным архіве знайшлася хросная метрыка паэта, якая дазволіла ўдакладніць, што нарадзіўся ён 9 красавіка 1835 г. у Віцебску (Пачынальнікі, 368).