• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Чачота да Багушэвіча  Генадзь Кісялёў

    Ад Чачота да Багушэвіча

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 397с.
    Мінск 1993
    128.75 МБ
    Жанчын у нашай тагачаснай літаратуры яшчэ параўнальна няшмат: Э. Плятар, Адэля з Устроні (на вялікі жаль, яшчэ нерасшыфраваны псеўданім), 3. Тшашчкоўская, М. Косіч.
    А. Мальдзіс у артыкуле пра ЯЛучыну заўважыў яшчэ адзін сацыялагічны аспект. «Важна падкрэсліць,— піша вучоны,— што Янка Лучына — першы прадстаўнік новай беларускай літаратуры, які нарадзіўся ў горадзе. I Дунін-Марцінкевіч, і Багушэвіч, і Гурыновіч, і Баршчэўскі, і іншыя іх сучаснікі паходзілі з вёскі; у вёсцы, у шляхецкіх фальварках прайшла большая або меншая частка іх творчага жыцця. Лучына ж быў карэнным гараджанінам, патомным інтэлігентам» '06. Зробім папраўку — першым быў, бадай што, віцябчанін Я. Вуль (нар. у 1838 г.). I Лучына, і Вуль выйшлі з гарадскіх чыноўніцкіх сем’яў шляхецкага паходжання.
    Прыналежнасць большасці пісьменнікаў XIX ст. да дваранства накладвае свой адбітак і на кола крыніц, якімі карыстаецца сёння даследчык-біёграф. Калі царква ў пэўнай ступені мела дэмакратычны характар, аднолькава прымаючы ў сваё ўлонне ўсіх прыхаджан незалежна ад паходжання (у адных і тых жа метрычных кнігах запісваліся і «працавітыя» сяляне, і «высакародныя» дваране), то ў цэлым Расійская імперыя XIX ст. (асабліва дарэформеннага часу, але і ў парэформенны перыяд
    10ь Мальдзіс А. 3 кагорты пачынальнікаў: Да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Лучыны // Літ. і мастацтва. 1981. 3 ліп.
    таксама) была прасякнута саслоўным духам (дарэчы, адзнака аб саслоўнай прыналежнасці была абавязковай і для метрычных запісаў). Па саслоўнаму прынцыпу будавалася сістэма дзяржаўных устаноў са сваёй у кожным выпадку адметнай дакументацыяй. Для біяграфій пісьменнікаў XIX ст. вялікае значэнне мае шляхецкая генеалагічная дакументацыя, матэрыялы дваранскіх дэпутацкіх зборняў, якія існавалі ў кожнай губерні. Асабліва добра захаваліся, дайшлі да нашага часу дакументы Мінскай дэпутацкай зборні з надзвычайзмястоўнымі радаводнымі справамі шляхецкіх родаў, якія вылучылі беларускіх пісьменнікаў. Гэта справы аб шляхецкім паходжанні Чачотаў, Дуніных-Марцінкевічаў, Абуховічаў, Неслухоўскіх (з гэтага роду, як вядома, выйшаў Я. Лучына), Кастравіцкіх (К. Каганец), нарэшце, Луцэвічаў (ЯКупала). Архіўныя фонды мінскіх, а таксама віцебскіх і магілёўскіх шляхецкіх саслоўных устаноў захоўваюцца ў Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве БССР (ЦДГА БССР) у Мінску, гродзенскіх — у ЦДГА БССР у Гродна, віленскіх — у ЦДГА ЛітССР у Вільнюсе. Істотным дапаўненнем да дакументацыі мясцовых дваранскіх устаноў з’яўляюцца матэрыялы пецярбургскай герольдыі (ЦДГА СССР у Ленінградзе), дзе выяўлены радаводныя справы Равінскіх, Дуніных-Марцінкевічаў, Багушэвічаў, Каліноўскіх і інш. Пэўнае значэнне (асабліва, напрыклад, для біяграфіі А. Вярыгі-Дарэўскага) маюць даволі шматлікія на той час друкаваныя працы па генеалогіі |07. Цяжэй узнаўляюцца радаводы выхадцаў з сялянскіх, мяшчанскіх, свяшчэнніцкіх родаў. Для гэтага даследчыкі карыстаюцца архіўнымі спісамі падатковага насельніцтва (так званыя «рэвізскія сказкі», пасямейныя спісы і г. д.), кліравымі ведамасцямі.
    Выхадцы з шляхецкіх родаў, нават небагатых, імкнуліся, як правіла, атрымаць досыць высокую па тагачасных мерках адукацыю, вучыліся ў мясцовых павятовых дваранскіх вучылішчах, гімназіях, у сталічных універсітэтах і іншых сярэдніх і вышэйшых навучальных установах. У біяграфіях пісьменнікаў першай трэці XIX ст. фігуруюць Віленскі універсітэт (I. Легатовіч, Я. Чачот), Полацкі езуіцкі калегіум (ЯБаршчэўскі). 3 навучальнымі ўстановамі
    107 Параўн.: Петровская 14. Ф. Труды по генеалогяя как нсточняк бнографнческнх сведеннй о русскях пнсателях XIX — начала XX в. н ях окруженнн // Русская лятература. 1982. № 2.
    звязана сваё, адметнае кола крыніц. Адпаведная дакументацыя (спісы навучэнцаў, перапіска аб вызваленні ад платы за навучанне і інш.) шмат дае для пісьменніцкіх жыццяпісаў. У адным толькі Ленінградскім дзяржаўным гістарычным архіве (былым абласным) захоўваюцца студэнцкія справы ККаліноўскага, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Гурыновіча, якія вучыліся ва універсітэце і інстытутах Пецярбурга. У склад студэнцкіх спраў уваходзяць нярэдка самыя розныр біяграфічныя дакументы — метрыкі аб нараджэнні, выпісы з радаводных спраў, атэстаты аб папярэдняй вучобе.
    Больш-менш высокая адукацыя ў XIX ст. заставалася ўсё яшчэ пераважна прывілеяй пануючых класаў. У той жа час таленавіты выхадзец з сялян В. Каратынскі вымушаны быў самавукам узнімацца да вяршынь культуры, адукацыя П. Багрыма абмежавалася крошынскай парафіяльнай школай. Малапісьменным аўтарам напаўлітаратурных гутарак быў у канцы стагоддзя па-свойму даравіты М. Марозік. Сярод прыгонных толькі адукацыя К. Вераніцына склалася па больш удаламу ўзору: прыходскае вучылішча (гэта яшчэ для сялян), а потым губернская гімназія, Пецярбургская медыка-хірургічная акадэмія, ГорыГорацкі земляробчы інстытут. Адметны шлях да адукацыі дзяцей святароў. П. Шпілеўскі скончыў Мінскую семінарыю і Пецярбургскую духоўную акадэмію. Сын уніяцкага святара Ф. Савіч рана страціў бацьку, гадаваўся ў інтэлігентнага апекуна. Таму пайшоў іншым шляхам: вучыўся ў Пінскім павятовым вучылішчы і потым у Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі. Дваранін А. Рыпінскі абраў вайсковую кар’еру, паступіўшы ў Дзінабургскую школу прапаршчыкаў. Жанчыны-дваранкі вучыліся дома або ў спецыяльных пансіёнах (М. Косіч — у жаночым інстытуце ў Пецярбургу).
    Многія беларускія пісьменнікі XIX ст., каб здабываць хлеб надзённы, былі вымушаны гадамі і дзесяцігоддзямі цягнуць чыноўніцкую (радзей — вайсковую) лямку, служыць у разнастайных дзяржаўных установах, узнімацца па прыступках службовай іерархіі. Чачот і Вярыга-Дарэўскі, паводле тагачаснай «Табелі аб рангах», былі губернскімі сакратарамі, Дунін-Марцінкевіч і Тапчэўскі калежскімі рэгістратарамі, Багушэвіч надворным саветнікам, надзвычай таленавіты Вульлічыўся«не нмеюіцнм чнна канцелярскнм служнтелем», Равінскі палкоўнікам і калежскім саветнікам, Вераніцын стацкім саветнікам.
    Гэта было наогул тыповым для тагачаснай Расійскай імперыі (Пушкін з пункту погляду той жа «Табелі» ўсяго толькі тытулярны саветнік і камер-юнкер). Нездарма да 1-га тома біяграфічнага слоўніка «Русскне пнсателн. 1800—1917» (М., 1989) прыкладзены спецыяльныя даведачныя звесткі «Чыны і дзяржаўная служба ў Расіі ў XIX — пач. XX стст.» Дакументы аб службовай дзейнасці пісьменнікаў (фармулярныя спісы, атэстаты аб службе, асабістыя справы, адпаведная перапіска і інш.) — каштоўная крыніца для біёграфа.
    Характэрная рыса беларускай літаратуры XIX ст., як і наступнага перыяду,— яе непарыўная сувязь з перадавымі ідэямі свайго часу, з вызваленчым рухам. ЯЧачот быў адным з кіраўнікоў палітычна-асветніцкіх філамацкіх арганізацый. Таленавітага паэта-самародка П. Багрыма вылучыў, абудзіў да творчасці бунтоўны, свабодалюбны сялянскі Крошын. У паўстанні 1831 г. прымалі ўдзел А. Рыпінскі і Э. Плятар. Паплечнікам вядомага рэвалюцыянера 1830-х гадоў Ш. Канарскага быў Ф. Савіч. Масавым, калі так можна сказаць, быў удзел беларускіх літаратараў у паўстанні 1863 г.: К. Каліноўскі, Ф. Ражанскі, В. Дунін-Марцінкевіч, А. Вярыга-Дарэўскі, ЯВуль, Ф. Багушэвіч, Ф. Тапчэўскі, па некаторых звестках, А. Абуховіч. На баявых традыцыях паўстання 1863 г. былі выхаваны ЯЛучына (яго бацька прыцягваўся ў часе паўстання да следства, сам Лучына выдаў пазней брашуру пра падзеі паўстання ў Мінску) і сын ссыльнага паўстанца К. Каганец, творчасць якога як бы злучае літаратуру XIX ст. з літаратурай нашаніўскага перыяду. 3 многімі перадавымі людзьмі свайго часу, у тым ліку рэвалюцыйнымі дзеячамі, падтрымліваў разнастайныя кантакты В. Савіч-Заблоцкі. 3 рэвалюцыйным рухам апошняй чвэрці XIX ст., з народніцкімі і першымі марксісцкімі гурткамі звязаў свой лёс А. Гурыновіч.
    Шырокі ўдзел беларускіх пісьменнікаў у вызваленчым руху знайшоў адлюстраванне ў дакументах царскіх карных органаў. Гэта такая спецыфічная дакументацыя, як жандарская і паліцэйская перапіска, пратаколы допытаў, судовыя прыгаворы, заключэнні палявых аўдытарыятаў, канфірмацыі, матэрыялы аб секвестры і канфіскацыі маёмасці, справы аб паднаглядных і ссыльных і г. д. Істотным дапаўненнем у гэтых, як і ва ўсіх іншых, адносінах служаць успаміны.
    Беларускую літаратуру ніяк нельга назваць любімай
    пястухай эпохі. Яе, як маглі, праследавалі, зневажалі рэакцыянеры ўсіх масцей, успрымалі як нонсенс многія недальнабачныя сучаснікі. Упартае непрыманне маладой літаратуры царскімі ўладамі красамоўна адлюстроўваюць дакументы цэнзурных устаноў. Няўдалыя спробы прабіцца праз цэнзурныя рагаткі ўносілі драматычныя штрыхі ў многія пісьменніцкія біяграфіі (класічныя прыклады — забарона Марцінкевічавага перакладу «Пана Тадэвуша» (1859), «Беларускіх расказаў» Ф. Багушэвіча (1899)). Да таго ж увесь час даводзілася змагацца з беднасцю, цяжкімі хваробамі, фізічнымі недахопамі (I. Легатовіч страціў зрок, Г. Марцінкевіч і Я. Лучына зазналі паралюш, К. Каліноўскі пакутваў ад нервовай хваробы, В. ДунінМарцінкевічі К. Каганец мелі свае комплексы, А. Абуховіч нарадзіўся з «заячай губой», у сувязі з чым давялося звярнуцца да кіеўскіх хірургаў і г. д. і г. д.). I ўсё ж, нягледзячы на гэта, пісьменнікі мінулага стагоддзя — людзі, як правіла, апантаныя і нават, кожны па-свойму, гераічныя. Нездарма Васіль Быкаў у выступленні на юбілейным пленуме СП БССР 1984 г. аддаў належнае пачынальнікам беларускай літаратуры, «тым, хто стаяў ля яе вытокаў, хто рабіў сваю справу з годнасцю і самаахвярнасцю, а славу сваю прыдбаў хіба што пасля смерці, маючы пры жыцці толькі нязбыўны клопат, нястачу, сухоты, паліцэйскія праследаванні, суды і турмы» 108.
    Такі агульны погляд на дакументальную аснову біяграфій беларускіх пісьменнікаў мінулага стагоддзя. У той жа час кожны пісьменніцкі жыццяпіс мае сваю непаўторнасць, свае адметныя рысы, свае праблемы, свой набор крыніц.
    * * *
    Мы ўжо гаварылі пра спрэчкі даследчыкаў адносна даты нараджэння Яна Чачота, пра пэўнае значэнне для вырашэння гэтага пытання архіўных радаводных матэрыялаў.
    Параўнальна нядаўна асобныя матэрыялы з радаводнай справы Чачотаў, якая захоўваецца ў Цэнтральным гістарычным архіве ў Мінску, апублікаваны ў кнізе «Пачынальнікі». Гэта складзеныя самім пісьменнікам «Рада-