• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Чачота да Багушэвіча  Генадзь Кісялёў

    Ад Чачота да Багушэвіча

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 397с.
    Мінск 1993
    128.75 МБ
    Разнастайныя крыніцы засведчылі ўдзел пісьменніка ў паўстанні Кастуся Каліноўскага і перадпаўстанцкім руху. Спачатку была згадка ў мемуарным артыкуле Багушэвічавага сябра — журналіста Напалеона Роўбы «Паэт Белай Русі», надрукаваным у 1906 г., пасля смерці пісьменніка, у «Кур’еры літэвскім»: «У 1862 г., гэтым годзе шырока развітога грамадскага жыцця ў Літве і Беларусі, Ф. Багушэвіч займае пасаду настаўніка народнай школы
    152 Кісялёў Г. Гімназічныя і студэнцкія гады Францішка Багушэвіча // Кісялёў Г. Сейбіты вечнага. С. 266—284.
    153 Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу. С. 42—44.
    154 Кузьмін I. У Пецярбургскім універсітэце: Новыя матэрыялы біяграфіі Багушэвіча // Літ. і мастацтва. 1940. 23 сак.
    ў Доцішках, якую заснавалі і ўтрымлівалі муж і жонка памешчыкі пп. Звяровічы... Надышоў 1863 г. ... Ф. Б [агушэвіч] уступіў у паўстанцкія шэрагі і дайшоў ажно да Сувалкскай (тады Аўгустоўскай) губерні. Будучы параненым у нагу, на шчасце, аднак, знайшоў там гасціннасць і апеку ў доме пп. Крушынскіх, якія потым дапамаглі яму вярнуцца ў Вільню» (Пачынальнікі, 424). У наш час былі зроблены шматлікія знаходкі сярод дакументаў царскіх карных органаў у віленскім гістарычным архіве . Даволі вялікая падборка такіх матэрыялаў пад агульнай назвай «Дакументы пра ўдзел сям’і Ф. Багушэвіча ў паўстанні 1863 г.» апублікавана ў зборніку «Пачынальнікі» (с. 395— 409). Дакументы расказваюць, што бацька пісьменніка Казімір Іосіфавіч, сястра Ганна і малодшы брат Апалінар былі арыштаваны і прыцягнуты да следства і суда за дапамогу паўстанцам, брат Валяр’ян быў паўстанцам і расшукваўся ўладамі, але паспеў уцячы за мяжу. Называлася на следстве і імя пісьменніка. У прыватнасці, 2 лістапада 1863 г. Казімір Іосіфавіч прызнаўся ў Ашмянскай следчай камісіі, што мае сына «Францішка, 23 год, які пайшоў у мяцеж» (Пачынальнікі, 396). Але гэтая згадка згубілася ў стосах архіўных папер, будучы пісьменнік удала пазбег рэпрэсій, праўда, яму давялося выехаць на Украіну, як мага далей ад роднага дома. Тая шчаслівая акалічнасць, што Багушэвіч не быў злоўлены і не даваў паказанняў у следчых камісіях, ставіць цяпер у цяжкое становішча біёграфа. Важна ўстанавіць, у якім менавіта паўстанцкім атрадзе ваяваў Багушэвіч: атрады ж былі і паблізу Кушлян на Ашмяншчыне, і паблізу Доцішак на Лідчыне, дзе пісьменнік настаўнічаў перад паўстаннем. Абедзве гэтыя версіі, як аднолькава магчымыя, разглядаліся ў свой час у нашым артыкуле пра юнацтва і маладосць Багушэвіча |56. Зусім нядаўна А. Жамойцін, які настаўнічаў у Доцішках, пазнаёміў грамадскасць з успамінамі селяніна Яна Свечкі — той запомніў расказы свайго бацькі Міхала Свечкі, што вучыўся ў 1861 —1863 гг. у доцішскай школе Звяровіча (у мясцовым вымаўленні — Жвіровіч). Вось вялікі фрагмент з гэтых успамінаў:
    155 Семяновіч А. Новае з біяграфіі Ф. Багушэвіча // Літ. і мастацтва. 1958. 19 сак.; Кісялёў Г. Гімназічныя і студэнцкія гады Францішка Багушэвіча // Полымя. 1960. № 10; Бікуліч В. «Ідзіце ў Кушляны смела...»: Новыя матэрыялы аб удзеле сям’і Ф. Багушэвіча ў паўстанні 1863 года // Беларусь. 1967. № 3.
    156 Кісялёў Г. Сейбіты вечнага. С. 288—302.
    «3 апавядання майго бацькі, Міхала, Жвіровіч на свой кошт трымаў у двары ў Доцішках двух настаўнікаў-педагогаў дворных: прафесара Багдзевіча Адама і... Багушэвіча Францішка.
    Жвіровіч з прафесарам Багдзевічам параконна ездзілі ў Варшаву па польскія школьныя чытанкі, якія давялося распакоўваць у той час вучню Міхалу (майму бацьку). 3 апавядання старых людзей і... майго бацькі, Міхала, Жвіровіч быў кіраўніком паўстання на Віленшчыне 1863 года. Разам са Жвіровічам актыўны ўдзел у паўстанні браў і малады ў той час Багушэвіч Францішак — настаўнік майго бацькі. ...Бацька мой быў сведкам (меў тады 12 поўных гадоў), калі аднойчы летнім днём 1863 года рота царскіх казакоў наляцела на двор Жвіровіча ў Доцішках і граміла заспетых знянацку паўстанцаў Жвіровіча, узброеных пістаноўкамі, шляхецкімі шаблямі і пікамі. Паўстанцы спрабавалі схавацца ад казакаў у дворскі лес Зялёна Сола. Там атрымаў рану ў нагу Багушэвіч Францішак — настаўнік майго бацькі ў Доцішках, які, на сваё шчасце, паспеў схавацца за забітага каня. Жвіровіча казакі схапілі. Пасля царскага суда яго вывезлі на Сібір. Маёнтак Жвіровіча канфіскавалі і аддалі царскаму палкоўніку жандармерыі Шпееру, які жыў у Вільні» f57.
    Шмат з таго, што данесла памяць ЯСвечкі, пацвярджаецца, з невялікімі карэктывамі, архіўнымі дакументамі. Сапраўды, Аляксандр Звяровіч меў дачыненне да паўстання, у прыватнасці, згодна з паўстанцкай праграмай, на самым пачатку паўстання абвясціў сялянам поўную волю і аддаў ім зямлю. Вядома таксама, што ён хаваў у сябе параненага паўстанца. Пасля арышту быў высланы, праўда, не ў Сібір, а ў Арэнбургскую губерню. Сапраўды, маёнткам пасля валодаў падпалкоўнік Шпеер. Паколькі вядома, што бой у раёне Доцішак улетку 1863 г. вялі паўстанцы Парадоўскага-Астрогі, значыць, Багушэвіч быў якраз у гэтым атрадзе. Гэта быў галоўны атрад Лідскага павета, які ўзначальваў спачатку (да гібелі ў красавіку 1863 г.) славуты тагачасны партызан Людвік Нарбут. Дарэчы, далейшы шлях атрада Астрогі ляжаў якраз на Аўгустоўшчыну, што пераклікаецца з цытаванымі вышэй звесткамі Н. Роўбы.
    157 Жамойцін А. Паўстанцкі шлях Францішка Багушэвіча // Літ. і мастацтва. 1983. 14 студз.
    Высвятленне паўстанцкага шляху Францішка Багушэвіча — яскравы прыклад таго, як прыцягненне шырокага кола крыніц (архіўных і мемуарных, прамых і ўскосных), іх крытычнае прачытанне і ўзаемаправерка дазваляюць гісторыку літаратуры ўзнавіць, здавалася б, зусім сцёртую часам старонку жыццяпісу пісьменніка.
    Цікава, што ў нарысе С. Александровіча «Незабыўныя мясціны», датаваным 1961 г., прыводзіцца размова аўтара з доцішскім селянінам Іванам Свечкам (відаць, той самы Ян Свечка):
    «Невысокі рухавы стары, да якога мы заглянулі ў хату, сустрэў нас ветліва.
    — Быў, быў такі Звяровіч,— адказаў Іван Свечка на наша запытанне.— Мой дзед хадзіў да яго ў двор адрабляць паншчыну... Адзін з паноў, кажуць, быў у мяцяжы, зрабіў засаду на казакоў. Потым таго Звяровіча казакі злавілі і ў Сібір саслалі, а тут гаспадарыў палкоўнік жандармерыі Шпеер...
    — А пра школу, што была некалі ў Звяровіча, вы нічога не чулі?
    — Чаму не чуў... Старыя людзі гаварылі, што вучыў сялянскіх дзяцей у гэтай школцы нейкі нетутэйшы чалавек. Жыў ён у двары, часта хадзіў на паляванне разам з панам...» І5$
    Як бачым, сёе-тое тут пераклікаецца з матэрыялам А. Жамойціна, але ў апошнім шмат важных дэталяў, якія забыў або не захацеў успомніць Іван (Ян) Свечка ў размове з С. Александровічам у 1961 г.
    У сувязі з выяўленай супярэчнасцю можа паўстаць пытанне пра неабходнасць дадатковай праверкі матэрыялу А. Жамойціна. 3 дасланай нам А. Жамойціным фотакопіі відаць, што арыгінал уяўляе сабой невялікі (3 старонкі) дакумент у форме аўтабіяграфіі Я. Свечкі. Напісаны дакумент па-польску. На першай старонцы зверху стаіць: «Свечка Ян — «Доцішкі — Сола», пав. Ліда, зямля Наваградская (даўней Віленская), старадаўняя Літва», потым яшчы адзін своеасаблівы загаловак: «Мая аўтабіяграфія — у кароткіх палітычных дэталях у Доцішках». На пачатку і ў канцы Я. Свечка паведамляе кароткія звесткі аб сабе. Цэнтральную частку дакумента займае ўжо знаёмы нам фрагмент пра Звяровіча — Жвіровіча,
    158 Александровіч С. Незабыўнымі сцежкамі. 2-е выд. Мн., 1962. С. 49—50.
    доцішскую школу і Ф. Багушэвіча. Між іншым, з заключнай часткі дакумента відаць, што ЯСвечка ў 20-я гады ўдзельнічаў у польскай прагрэсіўнай прэсе. Канцом 20-х гадоў можа быць датавана і яго аўтабіяграфія з успамінамі пра бацьку. Дакумент атрыманы А. Жамойціным ад дачкі ЯСвечкі.
    Параўнанне ўспамінаў Я. Свечкі 20-х гадоў і тых, якія запісаў у 1961 г. С. Александровіч, дае цікавы матэрыял для роздуму пра своеасаблівасць і пэўную суб’ектыўнасць мемуарных крыніц, паўната і дакладнасць якіх залежыць ад многіх фактараў.
    У 1950-х гадах Сцяпан Александровіч выявіў у Дзяржаўным архіве Чарнігаўскай вобласці, яго Нежынскім філіяле,а таксама на старонках «Черннговскнх губернскнх ведомостей» багаты дакументальны матэрыял пра вучобу Ф. Багушэвіча ў Нежынскім юрыдычным ліцэі, яго службу ў Чарнігаўскім губернскім праўленні судовым следчым на Чарнігаўшчыне 159. Праз некаторы час з’явіліся адпаведныя дакументальныя публікацыі ўкраінскіх даследчыкаў 16°. Трэба, аднак, адзначыць, што болыпменш поўнай навуковай публікацыі біяграфічных матэрыялаў пра Багушэвіча з украінскіх архіваў, зробленай на сучасным археаграфічным узроўні, яшчэ не было. Відавочна, што гэта — адна з наспелых задач беларускага літаратурнага крыніцазнаўства XIX ст.
    Важны біяграфічны матэрыял змяшчае справа Міністэрства юстыцыі 1884—1885 гг. пра звальненне пісьменніка са службы, адшуканая ў свой час У. Казберуком у Цэнтральным гістарычным архіве СССР у Ленінградзе 161. Асноўныя дакументы гэтай справы надрукаваны ў зборніку «Пачынальнікі» (с. 409—413). Яе архіўна-справаводчая назва на вокладцы: «О пособнн б. судебному следователю 1 уч. Конотопского уезда коллежскому секретарю Францу Богушевнчу». Аднак змест справы куды шырэйшы. Сярод дакументаў — вельмі цікавае прашэнне
    169 Александровіч С. Матэрыялы да біяграфіі Багушэвіча// Літ. і мастацтва. 1956. 23 чэрв.
    160 Васяльківськнй Г. П. Францішек Казяміровіч Богушевяч: До 120-річчя з дня народження пясьменняка // Наукові запяскя Ніжянського державного педагогячного інстятута ім. М. В. Гоголя. 1960. Т. 2, вып. 1. С. 157—167; Новое о жязня Франца Богушевяча / Публякацяю подготовяла й. й. Рабяновяч // Советскяе архявы, 1971. № 4. С. 91—95.
    161 Казбярук У. М. Францішак Багушэвіч у Пецярбургу і на Украіне// Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1966. № 2. С. 63—69.
    Багушэвіча аб адстаўцы ад 2 лютага 1884 г., якое паказвае, што пісьменніку-праўдашукальніку не давалі ходу на службе: «Страціўшы здароўе на доўгачасовай службе на пасадзе следчага (13 год) і не маючы магчымасці працягваць яе з-за мізернасці сродкаў для задавальнення службовых і жыццёвых патрэб, згубіўшы і надзею дажыць больш здавальняючых умоў, я вырашыў шукаць хлеба ў прыватнай працы і таму маю гонар пакорліва прасіць Акруговы суд прыняць і перадаць начальству гэтае маё хадайніцтва аб звальненні мяне ў адстаўку...» (Пачынальнікі, 409—410). Шмат звестак змяшчаецца ў «Фармулярным спісе аб службе судовага следчага 1-га ўчастка Канатопскага павета, у акрузе Нежынскага суда, Франца Казіміравіча Багушэвіча». Гэта дакладная храналогія ўсіх яго перамяшчэнняў па службе з 1868 па 1883 гг., звесткі аб узнагародах і адпачынках, аб маёмасным і сямейным становішчы. «Жанаты першым шлюбам з дваранкай Габрыэляй Міхайлаўнай Шкленік, мае дачку Канстанцыю, што нарадзілася 2 кастрычніка 1875 года...»,— такія дакладныя звесткі пра сям’ю пісьменніка падаюцца, напрыклад, у адной з граф дакумента (Пачынальнікі, 412—413). Праўда, варта ўдакладніць усё-такі, што ў гэты дакумент, які датуецца 1883 г., чамусьці не трапіў сын Тамаш, які нарадзіўся ў канцы 1881 г.