Ад Чачота да Багушэвіча
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 397с.
Мінск 1993
191 Рагойша В. П. Зыгмунт Нагродскі і яго вершы // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1978. № 2. С. 19; Ен жа. Кантакты. Мн., 1982. С. 49—50.
192 Апошнім часам гэтая атрыбуцыя замацавана публікацыяй у новым выданні хрэстаматыі беларускай літаратуры мінулага стагоддзя (Беларуская літаратура XIX ст. / Уклад. А. Лойка, В. Рагойша, Мн., 1982. С. 49—50.
193 Ларчанка М. На радзіме Ф. К. Багушэвіча // Звязда. 1940. 26 верас. Першыя запісы рабіліся яшчэ ў 20-я гады. Гл.: Успаміны аб Мацею Бурачку / Запісаў Ант. Н-на//Сын Беларуса. 1924. 27 ліп.
194 Вольскі В. На радзіме паэта // Літ. і мастацтва. 1950. 13 мая; Басс Н., Ермоловнч Н. Богушевнч в воспомннаняях крестьян-земляков // Нзв. АН БССР. 1950. № 3. С. 43—46; Александровіч С. Незабыўныя мясціны//Александровіч С. Незабыўнымі сцежкамі. С. 44—70; Содаль У. Ен іграў на Багушэвічавай дудцы // Звязда. 1987. 7 крас.
195 Канапацкі М. Інтэрв’ю з унучкамі Багушэвіча // Ніва (Беласток). 1962. 28 студз. (тое ж — Беларускі каляндар 1966 г. Беласток. [1965] С. 235—242); Мальдзіс А. Таямніца шклянога слоіка//Літ. і мастацтва. 1972. 27 кастр.; Содаль У. Людзьмі звацца. С. 39—41; Ен жа. Пяць дзён з Багушэвічавым унукам // Літ. і мастацтва. 1982. 19 лют.; Ен жа. Унук Мацея Бурачка // Там жа. 1982. 12 лістап.
Багушэвіч... беларускі паэт. Відаць, пан Багушэвіч адчуў, што нас аб’ядноўвае агульнасць у вопратцы, таму што сеў пры стале каля мяне, і мы пачалі доўгую размову, якая працягвалася некалькі гадзін...» 196 Надзвычай пранікліва характарызуе Сэмпалоўская адносіны Багушэвіча да моладзі, яго арганічнае імкненне ісці ў нагу з часам: «Ен быў таксама малады — таксама прадстаўляў маладыя памкненні маладога пакалення» 19 .
У рэцэнзіі на першае выданне кнігі Янкоўскага А. Мальдзіс прывёў яшчэ адзін вялікі ўрывак з успамінаў Сэмпалоўскай, тэкст якіх быў прысланы яму з Польшчы. У гэтым фрагменце Сэмпалоўская занатавала гутарку з Багушэвічам, яго апавяданне пра Беларусь, пра пісьменніцкі подзвіг Ажэшка, якая з адкрытай душой спачувала беларускаму народу. «Якімі ж беззмястоўнымі здаліся мне потым выступленні паноў, апранутых у фракі» 198,— завяршае Сэмпалоўская. Успаміны Сэмпалоўскай (па кнізе Янкоўскага) выкарыстоўвае ў сваім эсе пра Багушэвіча польскі пісьменнік Ян Гушча Уладзімір Казбярук цытуе іх паводле кнігі «Жыццё і дзейнасць Стэфаніі Сэмпалоўскай» (Варшава, I960) 20°.
Хоць, на жаль, і кароткія, але надзвычай цікавыя звесткі данеслі да нас успаміны польскага прафесара-батаніка Вітальда Славінскага (1888—1962), запісаныя М. Канапацкім. Аказваецца, Багушэвіч неаднаразова гасцяваў у доме бацькоў Славінскага ў Кене (цяпер на тэрыторыі Літвы паблізу мяжы з Беларуссю). Тут ён нібыта напісаў верш «Хрэсьбіны Мацюка». «Ва ўспамінах яго (Славінскага.— Г. К.) бацькоў,— піша Канапацкі,— Багушэвіч застаўся як чалавек, які страсна ненавідзеў царызм. Аб ім таксама расказвалі як аб любіцелю мінулага роднага краю» 201. Відаць, Кена вабіла Багушэвіча сваімі культурнымі традыцыямі. Тут пахаваны вядомы віленскі астраном П. Славінскі (1795—1881). Цікава, што ў нашаніўскі перыяд В. Славінскі вельмі зблізіўся з ЯКупалай. Зна-
196 Jankowski Е. Eliza Orzeszkowa. Wyd. 2. Warszawa, 1966. S. 396.
197 Там жа. C. 398.
198 Мальдзіс A. Жывы вобраз Элізы Ажэшка // Полымя. 1965. № 12. С. 184.
199 Huszcza J. Poeta Bialej Rusi // Huszcza J. Opowiesci w czarnych ramkach: Okruchy, epizody, szkice. Lodz, 1979. S. 175.
200 Казбярук У. M. Ступені росту. Мн., 1974. C. 75—76.
201 Канапацкі M. Сэрца, якое не ведала стомы // Ніва (Беласток), 1962. 23 верас.
ёмства з Багушэвічам і Купалай ён лічыў адной з самых цікавых старонак свайго жыцця.
Мемуарны характар мае таксама цікавая крыніца, знойдзеная ў свой час А. Мальдзісам у вільнюскім гістарычным архіве 202. Перад намі ўспаміны-справаздача. Гэта машынапісны сшытак на польскай мове пад загалоўкам: «Будаўніцтва помніка Адаму Міцкевічу ў касцёле святога Яна ў Вільні ў 1898 г.» Складзены ў жніўні 1900 г. скарбнікам камітэта К. Панятоўскім дакумент пачынаецца такімі словамі: «Гэтыя ўспаміны, па даручэнні камітэта будаўніцтва, пішу ў Закапане, у адсутнасць астатніх членаў камітэта, паколькі пісанне ў Вільні лічым небяспечным, бо можа падвесці многіх асоб пад праследаванні...» 203. У дакуменце расказваецца пра актыўны ўдзел у гэтым камітэце Багушэвіча, адзначаецца, што ён падпісаў справаздачы камітэта ўжо на смяротным ложку: «Гэта два апошнія подпісы гэтага высокароднага патрыёта і сябра народа» 204.
* * *
На дакументальную, навуковую аснову пастаўлена вывучэнне біяграфій і іншых беларускіх пісьменнікаў гэтага перыяду, у прыватнасці Янкі Лучыны.
Паходжанне Я. Лучыны раскрываюць дакументы радаводнай справы Неслухоўскіх, якая захоўваецца ў Цэнтральным гістарычным архіве БССР у Мінску 2 . Два дакументы з гэтай справы (метрычны выпіс аб нараджэнні Я. Лучыны, а таксама акт 1865 г. аб прылічэнні пісьменніка з братамі і сястрой да роду) апублікаваны ў зборніку «Пачынальнікі» (с. 466—468).
Даўно вывучаецца даследчыкамі студэнцкая справа Лучыны, што захоўваецца ў Ленінградскім гістарычным архіве, у фондзе Пецярбургскага універсітэта 206. 3 яе да-
202 Мальдзіс А. Новае пра Ф. Багушэвіча //Беларусь. 1962. № 1. С. 26; Ен жа. Беларускі паэт — ініцыятар ушанавання памяці Адама Міцкевіча // Slavia Orientalis. 1981. N 2. S. 379—381.
203 ЦДГА ЛітССР, ф. 1135, воп. 4, спр. 460, л. 2.
204 Там жа, л. 30.
205 Бравер Я. Архівы расказваюць: Новыя матэрыялы да біяграфіі Янкі Лучыны// Полымя, 1971. № 7. С. 225—227.
206 Бэндэ Л. Новыя матэрыялы аб Янку Лучыну // Полымя. 1945. № 9.
кументаў (Пачынальнікі, 469—474) відаць, што Янка Лучына паступіў у Пецярбургскі універсітэт у 1870 г. пасля заканчэння Мінскай гімназіі (гімназічны атэстат — уласнаручная копія Лучыны — ёсць у справе). Правучыўся ён ва універсітэце няпоўны год, пасля чаго перайшоў у тэхналагічны інстытут. У тым жа Ленінградскім гістарычным архіве нашымі літаратуразнаўцамі выяўлены асобныя дакументы пра навучанне Лучыны ў тэхналагічным інстытуце 207, якія паказалі, што інстытут ён скончыў у досыць сталым узросце, у 1877 г. Архіўных дакументаў аб службе Лучыны на чыгунцы на Каўказе, а пасля ў Мінску, літаратуразнаўцы, на жаль, не маюць, хоць падобныя пошукі рабіліся.
Важнымі крыніцамі для ўзнаўлення жыццяпісу Лучыны, як і Ф. Багушэвіча, з’яўляюцца некралогі. Яны невялікія, але звестак прыводзяць шмат. Некралог у «Краі», падпісаны крыптанімам А. (не раскрыты), наступным чынам пераказвае знешнія факты яго жыцця пасля заканчэння інстытута: «Пазней атрымаўшы пасаду на Каўказе, прабыў там два гады, пасля чаго, знаходзячыся ў Мінску, захварэў паралічам ног. Нягледзячы на гэта, паступіў на службу ў мясцовае тэхнічнае бюро Лібава-Романскай чыгункі, дзе і працаваў да канца жыцця» (Пачынальнікі, 474). Менш біяграфічных фактаў у некралогу, апублікаваным у польскім тыднёвіку «Правда» за подпісам р. (Хрэст. Ал., 117—118). А. Мальдзісам устаноўлена, што некралог напісаны пісьменнікам і тэарэтыкам літаратуры, рэдактарам «Правды» А. Свентахоўскім 208. У некралогу даецца сінтэтычная ацэнка асобы і творчасці Лучыны. Такі ж характар, наколькі можна меркаваць па фрагменце, прыведзеным У. Казберуком 209, меў некралог, надрукаваны польскім паэтам А. Лянге ў тыднёвіку «Глос». У. Казбярук згадвае таксама некралогі Лучыны ў часопісах «Пшэглёнд літэрацкі» (Кракаў) і «Тыгоднік ілюстрованы» (Варшава) 21°. Да некралогаў прымыкае ўступны артыкул «Замест прадмовы» да пасмяротнага выдання польскай паэзіі Лучыны, якое выйшла ў 1898 г. у Варшаве. Тут
207 Бас I. Пецярбург — Тыфліс: 3 жыцця Янкі Лучыны//Бас. I. Літаратуразнаўчыя эцюды. Мн., 1977. С. 19—29.
208 Мальдзіс А. Творчае пабрацімства. С. 135—136.
209 Казбярук У. Літаратурныя клопаты Янкі Лучыны // Полымя. 1981. № 8. С. 235.
210 Там жа.
змешчаны кароткі, але вельмі ёмісты біяграфічны матэрыял. Для параўнання з біяграфічнымі звесткамі «Краю» прывядзём адпаведны фрагмент: «Цяпер (пасля заканчэння тэхналагічнага інстытута.— Г. К.) адкрылася дарога да самастойнай працы. Як інжынер-тэхнолаг паволі ўздымаўся па службовай лесвіцы, служыў на Каўказе і пасля двух год дасягнуў пасады начальніка чыгуначных складоў. Ніколі не думаў, што так хутка прыдзецца пакінуць выбраную службу. У часе гасцявання ў Мінску пры выхадзе з канцэрта быў паралізаваны і доўгачасовае лячэнне прывяло толькі да таго, што змог хадзіць, абапіраючыся на два кіі. Такі стан здароўя дазволіў яму заняць у родным Мінску пасаду толькі ў тэхнічным бюро ЛібаваРоменскай чыгункі. На той пасадзе ён дажыў да смерці.
Але душа паэта не замыкалася ў халодным коле матэматычных лічбаў, вырывалася да яснага неба, на сонечныя прасторы, з вялікай ахвотай займаўся ён паляваннем, а пад канец жыцця рыбацтвам і ўсёй душой захапляўся прыгажосцю прыроды» (Хрэст. Ал., 116). Як бачым, тут значна болей розных дэталяў і падрабязнасцей. На жаль, імя аўтара прадмовы даследчыкам невядомае, але несумненна, што ён блізка ведаў Лучыну або атрымаў неабходныя звесткі ад асоб, што блізка яго ведалі. Такім чынам, перад намі свайго роду мемуарныя сведчанні.
3 іншых мемуараў пра Лучыну трэба прыгадаць запісаныя ў наш час Г. Каханоўскім успаміны I. Атрашкевіча, 1872 г. нараджэння, які ў канцы мінулага стагоддзя служыў пасыльным ва ўпраўленні Лібава-Роменскай чыгункі ў Мінску і не адзін раз гутарыў з інжынерам Неслухоўскім (Лучынай): «...пачуўшы маё якое-небудзь вясковае слова, ён тут жа ўстаўляў: а што гэта ў вас азначае? Любіў паслухаць тутэйшую легенду, цікавіўся песнямі. Аднойчы я бачыў у яго нейкія зборы старадаўніх грошай і невядомых значкоў ці медалёў. Магчыма, гэта яму прыносілі службоўцы. Пытаўся таксама, ці ёсць каля маёй вёскі даўнія курганы, як іх называюць і што пра іх гавораць людзі. Я тады не ведаў, што Іван Люцыянавіч паэт, але ён мне падабаўся сваёй прастатой...» 2".
На прыкладзе біяграфіі Янкі Лучыны добра відаць, як паступова вучоныя пачынаюць аддзяляць звесткі аўтэнтычныя ад звестак легендарных, якія не вытрымліваюць
211 Каханоўскі Г. Салаўіныя гнёзды Міншчыны // Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу. С. 190—191.
праверкі з прыцягненнем несумненных дакументальных крыніц.