Ад Чачота да Багушэвіча
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 397с.
Мінск 1993
Адна з такіх легенд заключаецца ў тым, што Лучына ў перыяд сваёй службы на Каўказе пазнаёміўся нібыта з М. Горкім, пасябраваў з ім. Гэтай легендзе папярэднічала другая — што Лучына ў той перыяд займаў даволі высокую пасаду начальніка Галоўных майстэрняў Закаўказскай чыгункі. Дамо слова С. Майхровічу:
«Аб тым, што Янка Лучына быў блізкім да рабочых чыгуначных майстэрняў Тыфліса, ведаў іх побыт і настроі, сведчыць такі выдатны факт з яго біяграфіі, як асабістае знаёмства з Максімам Горкім, тагачасным рабочым гэтых майстэрняў. Знаёмства, мабыць, насіла характар даволі працяглага сяброўства, калі аб ім успамінаў вялікі пралетарскі пісьменнік на трыццаць першым годзе пасля смерці Янкі Лучыны.
Вяртаючыся з Італіі на радзіму ў маі 1928 года, Аляксей Максімавіч сказаў у час сустрэчы яго рабочай дэлегацыяй Мінска,— гутарка адбывалася 27 мая, у цягніку на перагоне Негарэлае — Мінск:
— У мяне тут (на Беларусі.— Г. К.) шмат знаёмых было. Янка Купала, Якуб Колас, дзе яны?..
I, не дачакаўшыся адказу, запытаўся:
— А дзе Лучына? Я асабіста ведаў яго. Ці жыве Максім Багдановіч?
На адказ, што абодва памерлі, Горкі сказаў:
— Шкада..»
С. Майхровіч спасылаецца тут на рэпартаж газеты «Звязда» ад 29 мая 1928 г. і, канстатуючы факт, што аб гэтым знаёмстве ні М. Горкі, ні Я. Лучына больш нідзе не гавораць, працягвае:
«Нам зусім невядомы акалічнасці і падрабязнасці гэтага знаёмства,— іх праглынула тая глухая эпоха, калі яны адбываліся...
Як бы там ні было, відавочным застаецца адно: вялікі пісьменнік ведаў не толькі інжынера Неслухоўскага, з якім звёў яго лёс, а, што больш істотна, Неслухоўскага-Лучыну, беларускага паэта, імя якога ўспамінаў разам з імёнамі іншых песняроў нашага народа» 212.
212 Майхровіч С. Нарысы беларускай літаратуры XIX ст. Мн., 1957. С. 326.
Факт гэты прыводзіўся некалі, бадай, ва ўсіх біяграфіях Лучыны. Але апошнім часам даследчыкі-крыніцазнаўцы пачынаюць «падкопвацца» пад яго. Найперш I. Бас у артыкуле «Янка Лучына на Каўказе» канстатаваў пасля азнаямлення з матэрыяламі Закаўказскай чыгункі ў Цэнтральным гістарычным архіве Грузінскай ССР у Тбілісі: «Некаторыя дакументы былой Закаўказскай чыгункі захаваліся: «Матрыкульная кніга Тыфліскіх Галоўных чыгуначных майстэрань», «Журналы здарэнняў на Закаўказскай чыгунцы», «Вопіс дакументальных матэрыялаў Галоўных чыгуначных майстэрань» і іншыя. 3 іх можна даведацца, хто і калі займаў пасаду начальніка тыфліскіх майстэрань. Есць там і загады на прызначэнне на гэтую пасаду... Прозвішча Неслухоўскага ў гэтых паперах нідзе не сустракаецца» 213. На думку даследчыка, калі Лучына і працаваў у майстэрнях, дык на іншай пасадзе, напрыклад начальнікам чыгуначных складоў, як пра тое гаворыцца ў прадмове да зборніка польскай паэзіі Лучыны. «Дзе адбылося знаёмства Горкага і Лучыны? — пытаецца даследчык.— Лагічна думаць, што сустрэліся яны ў тых самых чыгуначных майстэрнях. У такім выпадку горад Тыфліс Іван Люцыянавіч пакінуў не раней 1891 года, бо ў канцы гэтага года малады Аляксей Пешкаў толькі быў прыняты ў майстэрню маляром. Апошняе зафіксавана ў «Матрыкульнай кнізе тбіліскіх Галоўных чыгуначных майстэрань», якая захоўваецца ў ЦДГА Грузінскай ССР.
Але пазнаёміцца яны маглі і ў другім месцы Каўказа. Чыгуначныя склады меліся не толькі ў Тыфлісе, але і ў Міхайлаўскім, Кутаісі, Батумі. He выключана магчымасць, што Янка Лучына працаваў начальнікам аднаго з гэтых складоў і сустрэўся з Горкім, калі той летам 1892 года падарожнічаў па Закаўказзю» 2|4.
Наступны крок у высвятленні гэтага пытання зрабіў У. Казбярук у артыкуле «Пра каго казаў М. Горкі». Ен звярнуў увагу на паведамленне ў некралогу аб тым, што Лучына прабыў на Каўказе ўсяго два гады. «Такім чынам, ён пакінуў Тыфліс у 1879 г., на 12 гадоў раней, чым туды трапіў Максім Горкі! — робіць вывад даслед-
213 Бас I. Янка Лучына на Каўказе//Літ. і мастацтва. 1977. 4 сак.
214 Там жа.
чык.— Дык ці маглі яны сустрэцца на Каўказе? I дзе маглі скрыжавацца іх дарогі?» 215
Далей ідзе лагічнае разважанне: «...дапусцім, што яны сапраўды пазнаёміліся ці ў Тыфлісе, ці дзе-небудзь яшчэ. Дык каго ўспамінаў вялікі рускі пісьменнік? Янка Лучына пры жыцці быў вядомы ўсюды толькі як Ян (Ясь, Іван) Неслухоўскі... Пры жыцці паэта было апублікавана ўсяго толькі некалькі вершаў, падпісаных псеўданімам. I думаецца, што калі б Максім Горкі ўспамінаў інжынера, з якім пазнаёміўся асабіста, то назваў бы тое прозвішча, якім карысталіся ўсе, а не псеўданім, мала каму вядомы. Толькі пасля выхаду ў свет зборніка «Вязанка» (1903 г.) яго ўсюды пачалі называць Янкам Лучынай» 2І6.
У выніку У. Казбярук прыходзіць да меркавання, што М. Горкі быў знаёмы не з Янкам Лучынай, а з рускім пісьменнікам Лучынай, аўтарам аповесці «Верачка», якая выйшла ў Маскве ў 1900 г. і прыпісвалася нейкі час Янку Лучыну.
Але ж чакайце — Максім Горкі, несумненна, меў на ўвазе менавіта беларускага паэта, а не каго-небудзь іншага. Гэта вынікае з ўсяго кантэксту выказвання Горкага, з акалічнасцей, пры якіх Горкі прыгадаў імя Лучыны. У. Казбярук адказвае на гэта сумненне: «Яно, вядома, так. Але мы не павінны забываць, што вялікі рускі пісьменнік уважліва чытаў «Нашу Ніву» і там сустракаў прозвішча Лучыны. I чаму нельга ўявіць, што ён лічыў беларускага паэта той рэальнай асобай, з якой недзе сустракаўся» 2*7.
Мы лічым, што многія моманты жыцця Я. Лучыны, яго службовая храналогія вымагаюць удакладнення па архіўных дакументах і такія дакументы з цягам часу будуць знойдзены, але і цяпер можна пагадзіцца з асноўнымі палажэннямі артыкула У. Казберука: М. Горкі хутчэй за ўсё з Я. Лучынай не сустракаўся, а ведаў яго імя, таму што цікавіўся беларускай літаратурай і меў звесткі аб ёй з самых розных крыніц (сяброўства з А. Багдановічам, знаёмства з настаўнікам А. Посахам, перапіска з рэдакцыяй «Нашай Нівы», чытанне беларускай перыёдыкі і г. д.). У трывалым ланцужку разваг вучонага нам зда-
215 Казбярук У. Пра каго казаў М. Горкі: Штрыхі да біяграфіі Янкі Лучыны // Літ. і мастацтва. 1983. 26 жн.
216 Там жа.
217 Там жа.
ецца лішнім, прынамсі, неабавязковым, толькі меркаванне пра знаёмства Горкага з рускім Лучынай — аўтарам «Верачкі». Размова ішла менавіта пра беларускага Лучыну. Вось і польскі даследчык У. Вільчыньскі падкрэслівае, што «ў памяці рускага пісьменніка Неслухоўскі (Лучына) заставаўся перш за ўсё беларускім паэтам» 2|8. На нашу думку, словы Горкага маглі быць проста недакладна перададзены рэпарцёрам. Фраза «я асабіста ведаў яго» з вялікай доляй верагоднасці павінна была стасавацца да Максіма Багдановіча, якога Горкі сапраўды ведаў, бо сябраваў сем’ямі з яго бацькам. А спачатку Горкі назваў трох буйных прадстаўнікоў беларускай літаратуры (Купала, Колас, Лучына), якіх асабіста не ведаў, але якіх чытаў, пра якіх чуў. Такім чынам, словы Горкага можна было б рэканструяваць наступным чынам:
« — А дзе Лучына? Ці жыве Максім Багдановіч? Я асабіста ведаў яго».
Звернемся да першакрыніцы, да старой падшыўкі «Звязды». Цікава, што пунктуацыя самога рэпартажу аб’ядноўвае і Лучыну і Багдановіча ў адным сказе. А далей Горкі гаварыў якраз пра сяброўства з Адамам Ягоравічам Багдановічам:
«— А дзе Лучына, я асабіста ведаў яго, ці жыве Максім Багдановіч?
— Абодва ўжо памерлі...
— Шкода... Бацька Максіма — мой вялікі прыяцель! Я з ім перапісваюся. Нядаўна атрымаў ад яго ліст. У мяне з ім назначана спатканне ў Калузе» 2І9.
Словам, тут ёсць яшчэ патрэба ў далейшых карэктывах. Для канчатковага высвятлення ісціны было б вельмі карысна, па магчымасці, прыцягнуць дадатковыя матэрыялы (рэпартажы ў іншых газетах, успаміны) пра сустрэчу Горкага з беларускімі дзеячамі на мяжы ў 1928 г.
Дарэчы, сітуацыя яшчэ больш ускладнілася нядаўнім паведамленнем Л. Зубарава, што бацька паэта, А. Багдановіч, узнавіўшы у 1923 г. перапіску з Горкім, перапыненую ў 1905 г., пісаў яму пра смерць Максіма 2 . Але
2le Wilczynski W. Z polsko-wschodniosiowiariskiego pogranicza 1 iterackiego: Szkice. Zielona Gora, 1986. S. 89.
219 Асьмоў Я. У вагоне ў Горкага // Звязда. 1928. 29 мая.
220 Зубараў Л. «Бацька Максіма — мой прыяцель...» // Літ. і мастацтва. 1988. 28 кастр.
ўсхваляваны сустрэчай далёка не малады ўжо пісьменнік мог пра гэта проста забыць.
У кожным жыццяпісе свае крыніцы і свае праблемы, суадносіны бясспрэчнага і гіпатэтычнага, зусім пэўных звестак і «белых плям».
Надзвычай каштоўнай крыніцай для ўзнаўлення біяграфіі Альгерда Абуховіча з’яўляюцца яго мемуары. Дапаўненнем да іх служыць радаводная справа Абуховічаў, што захоўваецца ў ЦДГА БССР у Мінску 221. У зборніку «Пачынальнікі» (с. 444—445) надрукаваны дакумент з гэтай справы — метрычны выпіс аб нараджэнні Альгерда Абуховіча. Справа аб дваранскім паходжанні роду Абуховічаў выяўлена таксама Р. Родчанкам у Цэнтральным гістарычным архіве СССР у Ленінградзе, у фондзе дэпартамента герольдыі 222. Цікавыя звесткі па гісторыі роду ёсць і ў справе аб удзеле Іосіфа Абуховіча, дзеда пісьменніка, у паўстанні 1830—1831 гг., выяўленай Г. Каханоўскім у ЦДГА БССР у Мінску 223. Ен жа ў адной з папулярных публікацый пазнаёміў грамадскасць з такой своеасаблівай крыніцай, як друкаваная абвестка Віленскага зямельнага банка 1883 г. аб продажы абуховічаўскіх маёнткаў за даўгі 224.
Каштоўны матэрыял змяшчаецца ва ўспамінах Язэпа Дылы (Тодара Кулешы) «Пісьменнік-дэмакрат Алыерд Абуховіч», якія з’явіліся ўпершыню ў часопісе «Беларусь» № 3 за 1958 г. 3 навуковым каментарыем яны перадрукаваны ў 1977 г. у зборніку «Пачынальнікі», а праз чатыры гады — у зборы твораў Я. Дылы, падрыхтаваным А. Мальдзісам . Прычым Мальдзісу ўдалося ўнесці ў тэкст некаторыя істотныя папраўкі ў напісанні прозвішчаў: «У параўнанні з часопіснай і кніжнай публікацыямі выпраўлена: Тэрэль — на Піярэль, Вострасайлін — на Вострасаблін»,— канстатуецца ў каментарыях 226. Гэтыя папраўкі грунтаваліся, у прыватнасці, на вялікай працы па вывучэнні творчай спадчыны і сувязей Абуховіча, прароб-
221 ЦДГА БССР у Мінску, ф. 319, воп. 2, спр. 2292.
222 Родчанка Р. Альгерд Абуховіч-Бандынэлі. С. 66—68.
223 Каханоўскі Г. Альгерд Абуховіч на тэлеэкране // Літ. і мастацтва. 1981. 5 чэрв.
224 Каханоўскі Г. Радок у біяграфію Альгерда Абуховіча // Чырвоная змена. 1986. 6 снеж.