Ад Чачота да Багушэвіча
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 397с.
Мінск 1993
Па-першае, перад намі даволі акуратны тэкст, які можна разглядаць як блізкі да аўтарскага, а па-другое, у гэтым спісе ёсць дзве дадатковыя страфы, якія добра гарманіруюць з астатнім тэкстам паэмы. У сцэне ўзыходжання літаратараў на Парнас дабаўлена наступнае чатырохрадкоўе (падаём яго з усімі асаблівасцямі; у квадратных
9 Беларуская літаратура: Даследаванні і публікацыі. Вып. 3. С. 216.
10 Кісялёў Г. Пошукі імя. Мн., 1978. С. 162—164; Кнселев Г. Разыскнвается класснк... С. 305—307.
11 Бельчнков Н. Ф. Лнтературное нсточннковеденяе. М., 1983. С. 136-.
12 Шляхам гадоў. Мн., 1990. [Вып. 1.] С. 236—245.
13 Там жа. С. 221.
дужках — наша тэксталагічная прапанова-ўдакладненне '4, прынятая і ў публікацыі В. Скалабана):
Вось нехта, сеўшы ў тарантася, На гару цягнецца трушком;
Знаць, любяць ты[х] н на Парнасе, Хто езьдзнць конна,— а нн пяшком |5.
У гэтых радках даволі лёгка пазнаецца постаць тагачаснага рускага пісьменніка Уладзіміра Салагуба, аўтара знакамітай аповесці «Тарантас» (1845). Наш паэт-разначынец, не інакш, падсмейваецца з арыстакратызму Салагуба (граф) і яго паплечніка па выданні кніжкі — ілюстратара князя Гагарына. Як вядома, кнізе папярэднічала сумеснае падарожжа аўтара і мастака. Здаецца, наш вельмі чуйны і назіральны паэт у курсе ўсіх гэтых акалічнасцей.
Другая дадатковая страфа ўкладзена ў вусны палясоўшчыка Тараса — ён просіць Зявеса адпусціць яго з Парнаса дамоў:
Да н сварытца будзнць жонка, Што я дасюлячка ня йду;
Куды-ж нтцн, у яку старонку, Калн дарогн не знайду? 16
Відавочна, дадатковыя радкі не супярэчаць аўтарскаму стылю, паэтыцы славутага твора. Калі яны з’явіліся? Як нам здаецца, мы маем справу з першапачатковай рэдакцыяй паэмы, якая захавала імя аўтара і паметку пра час і месца напісання. Магчыма, пазней сам аўтар яшчэ раз вярнуўся да свайго твора, адкінуў строфы, якія патрабавальнаму мастаку падаліся чамусьці лішнімі. Зрабіў ён, мабыць, і стылістычныя папраўкі. Для запісанай Рыпінскім рэдакцыі, у цэлым, як ужо адзначалася, даволі добрай, характэрна, напрыклад, не зусім удалая форма «палесаўнік» замест «палясоўшчык».
Палесауннк я з Пуцявяшча,—
тлумачыць Тарас парнаскім багам. Тут гучанне радка яшчэ даволі натуральнае. Але на пачатку паэмы гэтае слова робіць радок цяжкім, грувасткім:
14 Квселев Г. Разыскнвается класснк... С. 408.
15 Шляхам гадоў. Мн., 1990. [Вып. 1] С. 239.
16 Там жа. С. 244.
Чы знаў з вас, браты, хто Тараса, Што ў палесауннках быў?
Таму пасля гэтае слова (мабыць, самім аўтарам) было заменена на больш лёгкае «палясоўшчык».
Гэта ж рэдакцыя нашай паэмы з пералічанымі тэксталагічнымі «прыметамі» (двума дадатковымі строфамі і словам «палесаўнік») нядаўна выяўлена Я. Янушкевічам у Ягелонскай бібліятэцы ў Кракаве . Пазначаны на кракаўскім спісе год напісання (1854) вельмі блізкі да храналогіі спіса Рыпінскага. Есць там і заўвага перапісчыка, якая пацвярджае правільнасць нашага суаднясення першай дадатковай страфы з У. Салагубам. Паколькі кракаўскі спіс узнік у польскім асяроддзі, то заўвага гэтая ў дэталях не вельмі дакладная. Вось, у перакладзе з польскай мовы, яе тэкст, які сведчыць пра даволі прыблізнае знаёмства каментатара з рускай літаратурай: «Салагубаў [так!] — аўтар выдання [pisma] у Расіі пад назвай «Тарантас» — сярэдняй вартасці. Багаты гэта чалавек, які, здаецца, грашмі схіляў да сябе меркаванні прадажных крытыкаў».
Знаходка ранняй рэдакцыі «Тараса на Парнасе», якая дагэтуль заставалася, па сутнасці, невядомай нашай навуковай грамадскасці, без перабольшання адкрывае новы этап у тэксталогіі гэтага твора. Дарэчы, тэксталогія спіса Рыпінскага ўжо разглядалася ў свой час у дысертацыі літаратуразнаўцы В. Мачульскага «Даследаванні па гісторыі беларускай літаратуры» (1946), які ўважліва параўнаў гэты спіс з некаторымі іншымі рэдкімі спісамі, што захоўваліся перад вайной у рукапісных аддзелах Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У. 1. Леніна і Беларускай Акадэміі навук (спісы А. Багдановіча, К. Даўкшы, А. Шлюбскага). На жаль, абароненая за межамі Беларусі дысертацыя не была надрукавана і беларускія даследчыкі аб ёй зусім не ведалі. Нядаўна яна паступіла на захаванне ў Цэнтральны архіў-музей літаратуры і мастацтва БССР. У сувязі з указанымі апошнімі знаходкамі ствараецца грунтоўная аснова для новых абагульняючых прац у галіне тэксталогіі паэмы «Тарас на Парнасе».
17 Янушкевіч Я. «Тарас на Парнасе» ў Кракаве: Да 100-годдзя першай публікацыі паэмы // Літ. і мастацтва. 1989. 2 чэрв.
18 Скалабан В. Новыя матэрыялы з гісторыі беларускай літаратуры XIX стагоддзя // Шляхам гадоў. Мн., 1990. [Вып. 1] С. 212—217; Кнселев Г. Разыскнвается класснк... С. 401—404.
He менш складаная тэксталогія ананімнага антыпрыгонніцкага верша «Вясна гола перапала», які храналагічна адносіцца да пярэдадня сялянскай рэформы і па сваёй высокай літаратурнай тэхніцы, культуры сілабатанічнай версіфікацыі (вытрыманы харэй) можа быць пастаўлены ў адзін шэраг з паэмай «Тарас на Парнасе» (не выключана нават, што яны належаць аднаму аўтару). Раннія публікацыі верша па розных крыніцах належалі М. Доўнар-Запольскаму (1896) і Е. Раманаву (1900). Былі копіі верша, зробленыя рукой В. Дуніна-Марцінкевіча, што давала падставу прыпісваць яму аўтарства гэтага твора '9. Пра варыянтнасць тэкстаў сведчыць нават першы радок: у адных выпадках — «Вясна гола перапала...» (што больш натуральна), у другіх — «Вясна, голад перапала...» Над тэксталогіяй твора раздумваў яшчэ Р. Зямкевіч, які пісаў: «Гэтага верша вядомы дзве рэдакцыі ўласнай рукі Марцінкевіча, і розніца іх у тым, што адзін напісаны спакойна, бо з пропускамі, а другі вельмі востра» (Пачынальнікі, 26). Апошнім часам высветлілася, што верш цалкам увайшоў у п’есу «Адвячорак» (1858) віцебскага літаратара Г. Марцінкевіча — там верш прыпісваецца нейкаму магілёўцу і асуджаецца за сацыяльную вастрыню 20. Для нас п’еса «Адвячорак» з’яўляецца, такім чынам, дадатковай крыніцай тэксту верша «Вясна гола перапала». Наша літаратуразнаўства мае патрэбу ў навуковай публікацыі гэтага верша з улікам усіх тэксталагічных крыніц.
Дарэчы, сама п’еса «Адвячорак» — самабытны твор беларускай літаратуры сярэдзіны XIX ст.— дайшла да нас усяго толькі ў выглядзе пазнейшага спіса, які ўзыходзіць да рукапісных зборнікаў А. Рыпінскага. Твор перапісаны Рыпінскім па невядомай нам крыніцы ў 1877 г. у вёсцы Страганы на Віцебшчыне, дзе ён тады жыў. Каля 1929 г. прафесар М. Піятуховіч паводле рукапісаў Рыпінскага (цяпер у арыгінале невядомых) рыхтаваў п’есу разам з іншымі тэкстамі для публікацыі ў акадэмічным гісторыка-літаратурным зборніку. Зборнік не выйшаў, машынапіс працы Піятуховіча «Рукапісы Рыпінскага» з тэксталагічнымі дадаткамі захаваўся ў Маскве ў літаратуразнаўцы В. Мачульскага і нядаўна (дзякуючы
19 Кісялёў Г. Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча. Мн., 1988. С. 55— 57.
20 Шляхам гадоў. Мн., 1990. [Вып. 1] С. 266—271.
В. Скалабану і Г. Сурмач) трапіў у ЦДАМЛіМ БССР. Машынапіс Піятуховіча стаў, такім чынам, унікальнай тэксталагічнай першакрыніцай.
У рукапісе Рыпінскага (і адпаведна ў машынапісе Піятуховіча) аўтар п’есы не называўся, п’еса мела падзагаловак: «Аказія ў карчме пад Фалковічамі» (тапонім рэальны — пад Віцебскам сапраўды ёсць такая вёска). Гэты падзагаловак і даў магчымасць атрыбуціраваць п’есу: было вядома, што віцебскаму літаратару Гераніму Марцінкевічу належала беларуская п’еса «Аказія падпалкоўніцам», або «Аказія пры палкоўніцах». Цяпер ёсць усе падставы думаць, што гэта ўсяго толькі перакручаны падзагаловак п’есы «Адвячорак» (гукавое супадзенне амаль поўнае).
Схематычна гісторыя тэксталагічных крыніц п’есы «Адвячорак» выглядае так: 1) аўтарскі тэкст (1858 г. 21) невядомы, 2) спіс Рыпінскага 1877 г. (з аўтографа? з копіі?) прапаў, 3) засталася машынапісная копія, зробленая Піятуховічам каля 1929 г. са спіса Рыпінскага.
Па такой жа прыблізна схеме складвалася гісторыя тэксталагічных крыніц вершаваных аповесцей В. ДунінаМарцінкевіча «Быліцы, расказы Навума» і «Травіца братсястрыца». Творы напісаны ў 1857 г., але ў друк з-за цэнзурных ускладненняў тады не трапілі. У 1929 г. цэнзурныя рукапісы аповесцей былі набыты кафедрай гісторыі беларускай літаратуры нашай Акадэміі навук. I. Замоцін адразу стаў рыхтаваць іх да публікацыі ў тым жа акадэмічным зборніку, у якім тэксты Рыпінскага збіраўся апублікаваць Піятуховіч. Зборнік быў нават часткова набраны, але, як ужо гаварылася, у свет не выйшаў. Рукапісы Дуніна-Марцінкевіча загінулі, аднак засталіся падрыхтоўчыя матэрыялы Замоціна (часткова ў выглядзе наборнага рукапісу, а часткова нават у выглядзе друкарскага адбітка). Захаваліся яны ў асабістым архіве Л. Бэндэ, матэрыялы якога ў 60-х гадах паступілі ў ЦДАМЛіМ БССР.
Тэкст камедыі Дуніна-Марцінкевіча «Залёты» таксама збярогся толькі ў выглядзе копіі (надзвычай акуратнай), зробленай у 1893 г. з арыгінала Б. Эпімах-Шыпілам (архіў Л.Бэндэ ў ЦДАМЛіМ БССР). Было вядома, што польскамоўныя тэксты камедыі ў свой час пераклаў на беларускую мову Янка Купала. Параўнанне «купалаўска-
21 Шляхам гадоў. Мн., 1990. [Вып. 1] С. 232.
га» тэксту камедыі з першакрыніцай (сёння такой першакрыніцай з’яўляецца копія Эпімах-Шыпілы) паказала, што Купала не толькі перакладчык, ён закрануў і структуру твора, даў сваю версію, сваю апрацоўку «Залётаў».
Падрабязна тэксталогія твораў Беларускага дудара раскрыта намі ў кнізе «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча» і ў некаторых іншых публікацыях 22. У ходзе крыніцазнаўчых і тэксталагічных даследаванняў была выказана думка, што вядомы вільнюскі рукапіс «Пінскай шляхты» — не пераклад славутай камедыі на ўкраінскую мову, як лічылася, а аўтарскі тэкст гэтага твора, напісанага Дуніным-Марцінкевічам на пінскай гаворцы. Пасля было даведзена нават, што гэта ўласнаручны аўтограф ДунінаМарцінкевіча 23. Крыніцазнаўча-тэксталагічныя даследаванні прывялі, такім чынам, да важных адкрыццяў, якія ўносяць шмат новага ў нашы ўяўленні пра творчы шлях Беларускага дудара.
Цікавую тэксталагічную працу прарабіў У. Мархель адносна вядомага беларускага верша У. Сыракомлі «Добрыя весці». У даным выпадку аўтографаў таксама няма. Есць толькі публікацыі і спісы рознага часу, якія тэкстуальна розняцца паміж сабой. «Такім чынам,— паставіў даследчык задачу,— даўно наспела патрэба вызначыць асноўны тэкст «Добрых весцяў», супаставіць яго з вядомымі варыянтамі, выявіць розначытанні, паходжанне якіх звязана з недакладна пачутым, прачытаным ці запісаным словам, а таксама з памылкамі друку, і на падставе іх літаратурна-моўнага аналізу па магчымасці рэканструяваць тэкст, набліжаны да кананічнага»24. За аснову тэксту У. Мархель узяў прыжыццёвую публікацыю верша ў нелегальнай брашуры «Гутарка старога дзеда» (1862). Уважлівым супастаўленнем даследчыку ўдалося выявіць дзве структурна адрозныя рэдакцыі тэксту (дыялагічную і маналагічную), паказаць два перыяды працы Сыракомлі над творам — 1848 і 1861 гг. Адпаведная «рэканструкцыя» як вынік карпатлівага тэксталагічнага даследавання апублікавана У. Мархелем