Ад Чачота да Багушэвіча
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 397с.
Мінск 1993
22 Кісялёў Г. «Паслухайце, браткі, Навума старога...»//Свнтязь. Мн„ 1989. С. 124—132.
23 Янушкевіч Я. Арыгінал «Пінскай шляхты» // Літ. і мастацтва. 1982. 30 ліп.
24 Мархель У. I. Лірнік вясковы: Сыракомля ў беларуска-польскім літаратурным узаемадзеянні. Мн., 1983. С. 105.
у кнізе «Лірнік вясковы» (1983) і — больш поўны варыянт — у другім выданні хрэстаматыі беларускай літаратуры XIX ст. (1988). Можна спрачацца з асобнымі прыватнымі тэксталагічнымі рашэннямі (нам здаецца больш пераканаўчым варыянт: «Годзе ж вам, годзе мужыцкія дзеці / 3 хаткі астаткі браць на пабор»25), але нельга не прызнаць значнай метадалагічнай каштоўнасці праробленай У. Мархелем тэксталагічнай працы.
Праблема рэканструкцыі тэксту паўстае і перад даследчыкамі верша Ф. Савіча «Там блізка Пінска...», апублікаванага ўпершыню ў кнізе Э. Паўловіча «Успаміны з-над Віліі і Нёмана» (1882). Аўтографа, на жаль, не захавалася, Э. Паўловіч меў усяго толькі нялепшую копію. Справа ўскладняецца своеасаблівасцю мовы Савіча (пінскі дыялект). Гісторык А. Смірноў піша ў сувязі з гэтым: «Дайшоўшыя да нас копіі вершаў [верша] Савіча (нам вядомы дзве ў следчых справах, адна ў запісе Э. Паўловіча) маюць нязначнае розначытанне ў асобных радках. Перад філолагамі стаіць задача — рэканструяваць гэтыя вершы па захаваўшыхся спісах з улікам палескага дыялекту аўтара» 26. Але, на нашу думку, розначытанняў існуе больш, што адзначае і С. Александровіч: «Пры аналізе мовы верша трэба мець на ўвазе, што ён быў напісаны ў сярэдзіне 30-х гадоў мінулага стагоддзя і дайшоў да нас у непісьменных копіях сярод іншых следчых матэрыялаў, а ў друк трапіў значна пазней. Таму ў гэтым творы побач з моцным уплывам жывой мовы Піншчыны, некаторымі паланізмамі ёсць мясціны, якія пераданы проста недакладна, вельмі прыблізна»27. Так што тэкстолагаў і тут чакае сур’ёзная праца.
Нярэдка неабходнасць рэканструкцыі тэксту выклікаецца памылкамі наборшчыкаў, якія часта не ведалі беларускай мовы і моцна псавалі тэкст. Тым больш калі твор выдаваўся за мяжою. Так было з некаторымі творамі А. Вярыгі-Дарэўскага, А. Ельскага. Ды і тэкстолагу Ф. Багушэвіча даводзіцца з гэтым сутыкацца.
Бывае і свядомае «ўдасканальванне» тэксту публікатарамі. Напрыклад, развітальны верш Кастуся Каліноўскага, надрукаваны ўпершыню ў 1867 г. у Парыжы разам
25 Гл.: Кісялёў Г. Сейбіты вечнага. Мн., 1963. С. 130.
26 Смірноў А. Франц Савіч. Мн., 1961. С. 58.
27 Александровіч С. Францішак Савіч // Александровіч С. Старонкі братняй дружбы. Мн., 1960. С. 171.
з «Пісьмамі з-пад шыбеніцы» (аўтограф верша невядомы), цікавы сваёй двухпланавасцю — змагар звяртаецца ў сваіх медытацыях то да каханай дзяўчыны, то да любімага «мужыцкага народа». Гэта выдатна гарманіруе з цэльнасцю натуры Каліноўскага, які непарыўна злучаў асабістае з грамадскім. Але публікатарам 1916—1922 гг. (В.Ластоўскі, М. Гарэцкі) гэта, відаць, здавалася супярэчнасцю, і зварот «Марыська чарнаброва» замяняўся зваротам «Беларуска зямелька». Апошні варыянт з’явіўся нядаўна зноў у зборніку тэкстаў «Вытокі» (1988). Сляды такога падыходу знаходзім і ў другім выданні хрэстаматыі беларускай літаратуры XIX ст. (1988). Першы радок тут пададзены правільна: «Марыська чарнаброва, галубка мая...», але пачатак трэцяга чатырохрадкоўя выглядае так:
He наракай, народзе, на сваю бяздолю...
У першапублікацыі:
He наракай, Марыся, на сваю бяздолю...
Розніца, як бачым, вялікая.
*
* *
Пэўныя тэксталагічныя праблемы, цяжкасці, складанасці ўзнікаюць пры даследаванні творчай спадчыны амаль кожнага беларускага пісыменніка XIX ст.
Аўтографы твораў Яна Баршчэўскага, як і многіх іншых пісьменнікаў, у большасці да нас не дайшлі, таму крыніцамі тэкстаў служаць галоўным чынам іх першапублікацыі.
Два яго вядомыя беларускія вершы, «Дзеванька» і «Гарэліца», упершыню надрукаваны ў пецярбургскім альманаху «Рочнік літэрацкі» за 1843 г. Апошнім часам А. Каўка выказаў гіпотэзу, што гэта народныя песні 28, а не творы Баршчэўскага, але літаратурнае паходжанне гэтых вершаў не выклікае сумненняў, да таго ж «Дзеванька»
28 Каўка А. Якімі скарбамі багатыя... // Шляхам гадоў. Мн., 1990. [Вып. 1] С. 331.
трывала звязана з Баршчэўскім нават біяграфічна (Пачынальнікі, 66, 79).
Даволі складанай з’яўляецца тэксталогія галоўнага беларускага твора Баршчэўскага «Рабункі мужыкоў».
Упершыню два невялікія ўрыўкі з гэтай паэмы былі прыведзены А. Рыпінскім у кнізе «Беларусь» (Парыж, 1840). Паэма называлася тут «Бунт мужыкоў супроць аканома». Вялікі ўрывак (67 радкоў) надрукаваў праз чатыры гады Р. Падбярэскі ў сваім артыкуле «Беларусь і Ян Баршчэўскі», які з’яўляецца прадмовай да кнігі Баршчэўскага «Шляхціц Завальня» (Пачынальнікі, 72— 73). Запісаны з вуснаў народа варыянт пададзены ў артыкуле краязнаўца А. Семянтоўскага «Віцебск», надрукаваным у «Памятной кннжке Внтебской губернян» на 1864 г. У гэтым варыянце значна завостраны сацыяльны момант. Тут ёсць, напрыклад, такія радкі:
Досяць нас бізуном сеч, Цяпер і мы будзем іх печ, Цяпер наша пара жыць, гуляць, А эканомаў у саху запрагаць.
На думку Н. Перкіна, мы маем у даным выпадку справу з рэдакцыяй, аддаленай ад першапачатковага аўтарскага тэксту 29.
Яшчэ адзін варыянт паэмы Бяршчэўскага, урывак з 72 радкоў, захоўваецца ў Цэнтральным гістарычным архіве БССР у Гродна, у следчай справе аб хваляванні крошынскіх сялян ў 1828 г. 30 Гэта копія тэксту, запісанага П. Багрымам для следчага Нечвалодава. Назва твора тут новая — «Размова хлопаў». У гэтым варыянце, які блізкі да варыянтаў Семянтоўскага, таксама ёсць сацыяльна дзёрзкія радкі:
Дзяцюкі! Худо нам жыць, Пакіньмо прыгон служыць, Зробім вольнасць і урэч Нас ураднік ніе будзе сеч; Ці мы людзі не такія, Што нам угрозы усякія.
29 Перкін Н. Літаратурная спадчына Яна Баршчэўскага і Яна Чачота // Перкін Н. Абсягі думкі. Мн., 1980. С. 199—200.
30 ЦДГА БССР у Гродна, ф. 1, воп. 2, спр. 1334, л. 42—43; публікацыя: Бас I. Літаратурныя пошукі, знаходкі, даследаванні. С. 135—137.
Выказвалася думка, што гэтыя радкі маглі быць унесены ў тэкст самім П. Багрымам 31. У першым выданні хрэстаматыі беларускай літаратуры XIX ст. (1971) яны пададзены як асобны ананімны верш.
У публікацыі Р. Зямкевіча (гл. яго кнігу «Ян Баршчэўскі — першы беларускі пісьменнік XIX ст.», Вільня, 1911) твор Баршчэўскага мае 83 радкі, публікацыя ў хрэстаматыі беларускай літаратуры32 налічвае 111 радкоў. Канкрэтныя крыніцы апублікаванага тэксту публікатары, на жаль, не называюць.
Такім чынам, у тэксталогіі гэтага твора, які займае значнае месца ў гісторыі беларускай літаратуры, ёсць нямала нявырашаных пытанняў. Існуць розныя думкі наконт назвы твора. Напрыклад, укладальнікі хрэстаматыі, адштурхоўваючыся ад назвы, пададзенай Рыпінскім, назвалі сваю публікацыю «Бунт хлопаў». Неабходна ў будучым навуковае выданне твора з усімі варыянтамі.
Польскамоўная творчасць Баршчэўскага, якая складае адно цэлае з яго беларускай творчасцю, прадстаўлена найперш чатырма томікамі яго галоўнага твора «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» (Пецярбург, 1844—1846) і зборнікам «Проза і вершы», выдадзеным у Кіеве ў 1849 г. У зборнік уваходзяць аповесць «Душа не ў сваім целе» і паэма «Жыццё сіраты».
Нямала асобных твораў Баршчэўскага на польскай мове раскідана па перыядычных выданнях. Напрыклад, Н. Перкін у свой час выявіў у альманаху «Незабудка» (1840—1844) наступныя яго вершы і балады:
У першым томе — вершы «У дзень імянін Юзі О.», «Да Юліі», «Напамін маткі».
У другім томе — балады «Русалка-варажэйка», «Дзявочая крыніца», «Пачаноўская гара ў Невельскім»; вершы «Да Элізы Л.», «Знак», «Да Мадэсты Л-скай» і інш.
У трэцім томе — вершы «Падарожжа», «Кветкі», «Пакуты» (санет), «Да Іаанны А...віч» (як цяпер відаць — Іаанна Абрамовіч, сястра кампазітара 33), «Да Станіслава Юрэвіча» , «Смутак», «Да моладзі»; балады «Дзве
31 Бас I. Каму належаць вершы? // Беларусь. 1963. № 11. С. 29.
32 Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя//Мн., 1971. С. 81—83.
33 Кісялёў Г. Героі і музы. Мн., 1982. С. 82—85.
34 Юр’евіч Станіслаў Осіпавіч значыцца сярод знаёмых А. Пушкіна (Черейскнй Л. А. Пушкнн н его окруженне. Л., 1976. С. 493). У 50-х. гадах быў віцебскім губернскім маршалкам шляхты.
бярозы», «Роспач», «Курганы», «Прысяга», «Фантазія з часоў першага нашэсця татараў».
Нарэшце, у чацвёртым томе — вершы «Паўночнае ззянне», «Санеты», «Да Юзэфы Шапялевіч», «Вясна ў сталіцы» і інш.; балады «Партрэт», «Запослае возера», «Рыбак», «Помста», «Ніна — фантазія» 3 .
Арыгінальная «філасофска-беларуская», паводле вызначэння Р. Падбярэскага (Пачынальнікі, 71), аповесць Баршчэўскага «Драўляны Дзядок і кабета Інсекта» ўбачыла свет у «Незабудцы» (т. 5) і «Рубоне» (т. 8).
Беларускіх даследчыкаў і літаратараў чакае вялікая праца па перакладу польскамоўнай творчасці Баршчэўскага на беларускую мову, па падрыхтоўцы збору яго твораў. Першыя крокі ў гэтым кірунку зроблены ў 1916 г. віленскай беларускай газетай «Гоман», якая апублікавала ў перакладзе Я. Станкевіча шэраг легенд са «Шляхціца Завальні». У 1917 г. дзве легенды выйшлі нават асобнымі брашурамі. У хрэстаматыі 1971 г. надрукаваны фантастычныя апавяданні са «Шляхціца Завальні» «Пра чарнакніжніка і змяю, што вывелася з яйка, знесенага пеўнем» (пераклад М. Гарэцкага) і «Белая сарока» (пераклад В. Рагойшы), у «Пачынальніках», у нашым перакладзе, пададзены аўтарская прадмова і ўступныя нарысы (у тым ліку «Нарыс паўночнай Беларусі») да «Шляхціца Завальні». Апошнім часам у нашай перыёдыцы сталі з’яўляцца ўдалыя пераклады са «Шляхціца Завальні», зробленыя маладым філолагам М. Хаустовічам. Нарэшце, у 1990 г. выдавецтва «Мастацкая літаратура» выпусціла ў перакладзе М. Хаустовіча кнігу Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», куды, апрача самога «Шляхціца Завальні», увайшла яшчэ згаданая аповесць «Драўляны Дзядок...» Гэта вельмі значны этап засваення сучаснай культурай творчай спадчыны Яна Баршчэўскага.
Пры жыцці Яна Чачота з’явіліся наступныя яго кнігі (усе яны друкаваліся ў Вільні):
1) «Сялянскія песенькі з-над Нёмана» (1837).
2) «Сялянскія песенькі з-над Нёмана і Дзвіны» (1839).
3) «Сялянскія песенькі з-над Дзвіны» (1840).