Ад Чачота да Багушэвіча
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 397с.
Мінск 1993
53 Гл.: Кісялёў Г. Вінцэсь Клімовіч з вёскі Перасека...//Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1971. № 1. С. 45—47.
адзначыў: «На наш погляд, «Тугу на чужой старане» не абавязкова звязваць з нейкім канкрэтным момантам у біяграфіі аўтара. У 1864 годзе, пасля паражэння паўстання, у сібірскую ссылку адпраўляліся тысячы і тысячы патрыётаў. I магчыма, словы жальбы-тугі па роднай «зямельцы» паэт укладвае ў вусны аднаго з іх» 54. Як пішуць каментатары хрэстаматыі 1971 і 1988 гг., у вершы «надзвычай яскрава выяўлены сум чалавека, насільна адарванага ад родных мясцін. Відаць, гэты чалавек — удзельнік нядаўняга паўстання 1863 г.» Магчыма, верш меў якраз канкрэтнага адрасата — Клімовіча. Каратынскі, мабыць, знайшоў спосаб пераслаць сваю журботную элегію ў турму, дзе Клімовіч і паклаў гэтыя словы на музыку.
Новыя архіўныя матэрыялы сведчаць, што створаная ва ўмовах зняволення песня вельмі прыйшлася даспадобы вязням і тады ж была перакладзена на польскую мову. Пераклад (тэкст яго невядомы) зрабіў узяты ў палон паўстанец з атрада А. Трусава Стэфан Пянькевіч, які пісаў з турмы мінчанцы А. Шышцы (пісьмо, на жаль, без даты): «Г-же Антоннне посылаю на память стнхн — перевод слов с народного (г. зн. з беларускай.— Г. К.) на польскнй мой собственный, музыка сочннена одннм нз товартцей монх лншенным свободы г. Клнмовнчем» 55. Адначасова з Клімовічам і Пянькевічам у турме знаходзіўся кандыдат Пецярбургскага універсітэта Іван Машчынскі, які пад час паўстання быў касірам мінскай рэвалюцыйнай арганізацыі 56. Яму, трэба думаць, і прысвяціў Клімовіч песню на словы Каратынскага.
Сярод твораў Каратынскага ў хрэстаматыі 1971 і 1988 гг. змешчана і вядомая паўстанцкая «Гутарка старога дзеда» (урывак; месцам выдання памылкова названы Кракаў). Складальнікі грунтаваліся на ўспамінах сына пісьменніка Бруна Каратынскага, уведзеных у навуковы ўжытак М. Канапацкім 57. Аб аўтарстве Каратынскага гаварыў яшчэ значна раней акадэмік Я. Карскі (Карскнй, 3/3, 72, 86, 87). У свой час намі былі прыведзены
54 Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX стагоддзе. Мн., 1969. С. 66.
55 ЦДГА ЛітССР, ф. 378, Паліт. аддз., 1863 г„ спр. 1565, л. 62.
56 Там жа, л. 129, 224, 232 адв., 276.
57 Канапацкі М. Над мемуарамі Бруна Каратынскага // Ніва (Беласток). 1961. 8 кастр.
аргументы на карысць таго, што аўтарам «Гутаркі» мог быць В. Дунін-Марцінкевіч 58, але маскоўская даследчыца 3. Тальвірская апублікавала дадатковыя матэрыялы пра сувязі Каратынскага з канспіратыўнымі арганізацыямі (мы гаварылі пра гэта ў папярэднім раздзеле). Так што пазіцыі прыхільнікаў аўтарства Каратынскага ўзмацніліся. 3 другога боку, за аўтарства Дуніна-Марцінкевіча выказаўся польскі даследчык У. Вільчынскі, які прывёў некаторыя новыя аргументы59. Тым не менш пытанне нельга лічыць канчаткова вырашаным, таму, на нашу думку, правільна зрабіў укладальнік «Твораў» У. Мархель, змясціўшы фрагменты «Гутаркі старога дзеда», а таксама блізкай да яе «Гутаркі двух суседаў» у раздзеле «Творы, якія прыпісваюцца В. Каратынскаму».
Большасць сваіх твораў В. Каратынскі выдаў па-польску. Гэта паэтычны зборнік «Чым хата багата, тым рада» (Вільня, 1857), паэма «Таміла» (там жа, 1858), дыдактычны вершаваны твор «Выпіў Куба да Якуба» (там жа, 1859), а таксама мноства асобных вершаў, перакладаў, артыкулаў і даследаванняў на гістарычныя, гісторыкалітаратурныя, краязнаўчыя і іншыя тэмы.
Вялікае значэнне ў азнаямленні беларускай грамадскасці з творчай спадчынай Каратынскага меў выхад у свет у 1981 г. яго «Твораў». Гэта прыклад таго, як беларуская і польская творчасць пісьменніка XIX ст. можа быць сабрана ў адной кнізе і данесена да сённяшнЯга чытача. Апрача беларускамоўных твораў тут змешчаны ў добрых, арганічных перакладах У. Мархеля (укладальнік кнігі), Р. Барадуліна, Г. Тумаса выбраныя раздзелы з паэмы «Таміла», вершы «Пастрыжаны», «Над калыскай», «Прытулак шчасця», «Першы дзень вясны», «Любасць», «Віціннік увесну», «Сірата», «Маёй свіце», «Два каханні», «Віціннік увосень», «У альбоме», «Сваты», «Сон наяве», «Пасля сватання», «Бярозка», «Уладзіславу Сыракомлю», «Новы год», «Хочаш вялікае штось сатварыць...» (са зборніка «Чым хата багата...» і з перыёдыкі), удала падабраныя ўкладальнікам нарысы і артыкулы «3 каментарыяў да паэмы «Таміла», «Некалькі падрабязнасцяў пра сям’ю, месца нараджэння і маладосць
58 Кісялёў Г. Сейбіты вечнага. Мн„ 1963. С. 136—145.
59 Wilczynski W. Syrokomla a iiteratury wschodnioslowianskie // Studia polono-slavica-orientalia. Acta literaria III. Wroclaw etc., 1976. S. 87.
Адама Міцкевіча», «Саламон Рысінскі», «Віцебск», «Канстанцін Тышкевіч», «Рамуальд Зянькевіч», «Яўстафій Тышкевіч», «Карціны з берагоў Нёмана» (фрагмент), «Дзве будоўлі» (фрагменты). Зборнік атрымаўся надзвычай ёмістым. У. Мархелем, такім чынам (як і КЦвіркам адносна Я. Чачота), упершыню вырашана праблема беларускай кніжкі Каратынскага. У будучым, пры падрыхтоўцы новага выдання кнігі, кола твораў Каратынскага можна будзе істотна пашырыць.
Вуль (Элегій Францішак Карафа-Корбут) — аўтар толькі аднаго беларускага верша, што дайшоў да нас, але твор гэты настолькі выдатны ў мастацкіх і ідэйных адносінах, што забяспечвае паэту годнае месца ў гісторыі нашай літаратуры XIX ст. Размова ідзе пра верш «Дудару Арцёму ат наддзвінскага мужыка», упісаны паэтам у Альбом Вярыгі-Дарэўскага 23 сакавіка 1859 г. Адначасова ён упісаў верш «Няновая думка» на польскай мове. Беларускі верш упершыню надрукаваны (мяркуем, Б. Тарашкевічам) у «Нашай Ніве», № 45 за 1912 г. Апошнія публікацыі — у хрэстаматыі беларускай літаратуры 1971 і І988 гг. і ў кнізе «Пачынальнікі». У абодвух выданнях хрэстаматыі ёсць тэксталагічныя недакладнасці: замест сакавітага дыялектнага «пяі» двойчы надрукавана ўнармаванае «спявай». У хрэстаматыі 1971 г. памылкова перададзены подпіс і паметкі пасля тэксту: «23 сакавіка 1859 г. у панядзелак. Віцебск. Ялегі Францішак Уль, з-над Заходняй Дзвіны. У адхланні». У сапраўднасці гэта прыпіска была пасля польскага верша, прычым у арыгінале «У адхланні» стаіць пасля слова «Віцебск». Пад беларускім жа вершам прыпіска такая: «23 марца 1859 года, у панідзелак, Віцябск. У псярні. Ялегі Пранціш Вуль». «У псярні» — надзвычай важная паметка, якая ўзмацняе сацыяльнае гучанне верша. У выданні хрэстаматыі 1988 г. недакладнасці ў перадачы паметак папраўлены, але не да канца.
Згаданы верш «Няновая думка» надрукаваны ў кнізе «Пачынальнікі». У бібліятэцы Чартарыскіх у Кракаве захоўваецца таксама рукапіс верша Вуля на польскай мове, прысвечаны паэту-рэвалюцыянеру Э. Жалігоўскаму (А. Саве). У артыкуле Э. Мартынавай і А. Мальдзіса прыведзены радкі з гэтага верша: «Няхай усюды, дзе ў цемры праімчаць крыллі Савы, праз цемру ночы
праб’юцца ясныя промні дня» 60. Цалкам верш не друкаваўся.
Сваімі літаратурнымі здольнасцямі Вуль вылучаўся ўжо ў гімназіі. Яго гімназічныя «сачыненні» на вольныя тэмы «Успамін дзяцінства і юнацтва», «Віцебск», «Хрэсьбіны ў беларускіх сялян», «Пра Дзяржавіна наогул і пра оду «Бог» у прыватнасці» на рускай мове (1851 —1854) высока цаніліся настаўнікамі-славеснікамі і як узорныя накіроўваліся ў Пецярбург, ва ўпраўленне навучальнай акругі. На жаль, дагэтуль яны не расшуканы 61.
* * *
Звернемся цяпер да літаратуры так званага парэформеннага перыяду.
Асноўнымі крыніцамі для ўзнаўлення тэкстаў мастацкіх твораў Ф. Багушэвіча з’яўляюцца першадрукі. Аўтографаў вядома мала — пераважна тыя вершы, што Багушэвіч пасылаў з пісьмамі Яну Карловічу.
Кнігі Багушэвіча выходзілі па цэнзурных меркаваннях за мяжою. У 1891 г. пры пасрэдніцтве Я. Карловіча Багушэвічу ўдалося выпусціць свой першы паэтычны зборнік — славутую «Дудку беларускую». Кніга выйшла пад псеўданімам «Мацей Бурачок» у кракаўскім выдавецтве У. Анчыца. Кракаўскія наборшчыкі не ведалі беларускай мовы, што, вядома ж, адбівалася на якасці набору. У пісьме ад 23 жніўня (4 верасня) 1891 г. паэт скардзіўся Карловічу: «Карэктура «Дудкі» вельмі няўдалая, процьма памылак» 62. У 1896 г. выданне было паўторана 63. Яно і лічыцца цяпер найбольш аўтарытэтным у тэксталагічных адносінах. У каментарыях да выдання «Твораў» Багушэвіча 1967 г. Сцяпан Александровіч пісаў: «Тэксты звераны з апошнім прыжыццёвым выданнем зборніка. Аўтарскіх рукапісаў зборніка «Дудка беларуская» не захавалася, таму дакладная дата напісання большасці твораў невядо-
Мартынава Э., Мальдзіс А. Шаўчэнка і Жалігоўскі: 3 гісторыі беларуска-ўкраінска-польскіх літаратурных сувязей // Тарас Шаўчэнка і беларуская літаратура. Мн., 1964. С. 186—187.
61 Гл.: Кісялёў Г. Пошукі і.мя. С. 244—245.
62 Багушэвіч Ф. Творы. Мн., 1967. С. 184.
63 Аб акалічнасцях перавыдання <Дудкі беларускай» у 1896 г. гл. успаміны 3. Нагродскага (Пачынальнікі, 440—441).
ма. У лістах Ф. Багушэвіча да Яна Карловіча (Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў Літоўскай ССР, фонд 1135, вопіс 10, справа 92) ёсць толькі першапачатковыя варыянты вершаў «У судзе», «Воўк і авечка» і «Думка», а таксама звесткі пра гісторыю і час напісання казкі «Хцівец і скарб на святога Яна», якія даюць падставу меркаваць, што зборнік «Дудка беларуская»напісаны ў 1886—1890 гг.»64 С. Александровічам прыведзены ў каментарыях галоўныя варыянты згаданых вершаў па аўтографах. Аўтограф сведчыць, што верш «Думка» меў першапачатковую назву «Якась яно будзе!» Рыхтуючы «Творы», С. Александровіч увёў у асноўны тэкст гэтага верша заключныя радкі «Паглядзець, як людзі ў бядзе сабе радзяць, / Абсядуцца ў дому і лад заправадзяць», якія ёсць у аўтографе і, на думку С. Александровіча, выпалі са зборніка «па тэхнічных прычынах» 65.
Яшчэ не паспелі выйсці ў свет «Творы» 1967 г., як Я. Саламевіч дадаткова выявіў у фондзе Карловіча пісьмо Багушэвіча ад 4 лютага 1890 г. з тэкстам верша «Мая дудка». Такім чынам, цяпер нам вядомыя аўтографы чатырох вершаў са зборніка «Дудка беларуская». Пра выяўлены аўтограф верша «Мая дудка» Я. Саламевіч піша: «Гэта, як відаць, адзін з першых варыянтаў вядомага багушэвічаўскага верша. Рыхтуючы яго да друку, паэт паглыбіў і значна ўзмацніў сацыяльнае гучанне твора. Пісьмо дае магчымасць удакладніць, што верш быў напісаны не пазней 4 лютага 1890 г.» 66
У 1894 г. Багушэвіч пад псеўданімам «Шымон Рэўка з-пад Барысава» выдаў за мяжою другі паэтычны зборнік — «Смык беларускі». У якасці месца выдання на тытуле пазначана Познань, але А. Мальдзіс пераканаўча давёў, што гэта ўсяго толькі містыфікацыя, каб увесці ў зман царскія ўлады, а ў сапраўднасці зборнік быў выдадзены ў нейкім іншым месцы . Даследчык дапускаў, у прыватнасці, што кніга магла быць выдадзена ва Усходняй Прусіі, дзе друкавалі свае творы літоўцы 68. На падставе некаторых новых матэрыялаў гэта думка атрымала