Ад Чачота да Багушэвіча
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 397с.
Мінск 1993
27 Казбярук У. Невядомыя беларускія вершы Зоф’і Тшашчкоўскай // Літ. і мастацтва. 1980. 4 крас.
28 Родчанка Р. Альгерд Абуховіч-Бандынэлі: Нарыс жыцця і творчасці. Мн., 1984. С. 3. Дарэчы, шырока пашырана і іншае, мяккае напісанне псеўданіма — Бандзінелі.
29 Сідарэвіч А. Неад’емная частка карціны //Полымя. 1985. № 10. С. 221.
30 Шалькевіч В. Калі з’явілася імя Кастусь? // Голас Радзімы. 1990. 1 лют.
31 Францішак Бенядзікт Багушэвіч: Жьіццё і творчасць / Склад. У. Содаль і Е. Мацюш. Мн., 1986. Хіба толькі яшчэ адзін з некралогаў (у варшаўскай газеце «Век») носіць назву «Францішак Бенедыкт Багушэвіч» (Хрэст. Ал., 96—98).
прытрымлівацца. Каратынскі сам выбраў сабе беларускую форму свайго імя — Вінцэсь — пры публікацыі ў 1858 г. верша «Найяснейшаму яго міласці гаспадару...» («Уставайма, братцы!..»). Для імя Дуніна-Марцінкевіча найболыв аптымальнай формай мы лічым форму Вінцэнт (гл. зборнік «Пачынальнікі», «Творы» 1984 г.), але шырока ўжываюцца і формы Вінцэнты і асабліва Вінцук. За межамі нашай працы пакідаем размову пра рускія варыянты прозвішчаў і імёнаў беларускіх пісьменнікаў, дзе ёсць свае складанасці (Баріцевскнй і Бортевскнй, Рыпннскнй і Рнпннскяй і г. д.).
Кожны чалавек непарыўна звязаны з часам, у які ён жыве. Эпоха ўладарна накладвае характэрны адбітак на ўсе біяграфіі сучаснікаў, памячае іх сваімі, уласцівымі ёй прыкметамі, напаўняе адметнымі, спецыфічнымі рэаліямі. Таму веданне гістарычных рэалій з’яўляецца неабходнай умовай паспяховай працы біёграфа. Чым глыбейшае ў даследчыка агульнае веданне і адчуванне эпохі, тым больш ён застрахаваны ад памылак у рэканструкцыі канкрэтнай біяграфіі. Напрыклад, многія даследчыкі жыцця і творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча зусім нядаўна пісалі, што ён скончыў Бабруйскую гімназію32, хоць яшчэ ў 1932 г. славіст Ю. Галомбак слушна запярэчыў: «У Бабруйску не было на той час ніводнай гімназіі, як пра тое пішуць біёграфы Марцінкевіча...»33 Вялікая няяснасць да апошняга часу была ў даследчыкаў наконт таго, як называлася навучальная ўстанова ў Свіслачы ў часы заканчэння яе Кастусём Каліноўскім (гімназія, прагімназія, павятовая школа), пакуль не высветлілася, што паступіў ён у гімназію, якая акурат у часы яго вучобы (у 1851 г.) была ператворана ў павятовае вучылішча. Так што скончыў ён павятовае вучылішча. Пазней (з 1858 г.) гэтая ж навучальная ўстанова стала называцца прагімназіяй 34.
Словам, дакумент, факт, рэалія — асноўны будаўнічы матэрыял даследчыка. Разам з тым пры недахопе звестак біёграф мае права і на гіпотэзу. «...Гіпотэзамі пасоўваец-
32 Майхровіч С. Нарысы беларускай літаратуры XIX стагоддзя. Мн., 1957. С. 77.
33 Golgbek J. Wincenty Dunin-Marcinkiewicz, poeta polsko-bialoruski. Wilno, 1932. S. 32.
34 Бобровскнй П. Гродненская губерння: Матерналы для географнн н статнстнкн Росснн, собранные офнцерамн Генерального штаба. Спб., 1863. Ч. 2. С. 474—484; Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Гродзенская вобласць. Мн., 1986. С. 285.
ца наперад усякая думка; тым болей не ўнікнуць іх маладой навуцы гісторыі беларускай літаратуры» ,— слушна пісаў у 20-х гадах прафесар М. Піятуховіч. Важна, каб гіпотэза таксама не адрывалася ад рэалій, ад вядомых фактаў, а, наадварот, была б іх натуральным працягам. У. Содаль у сваіх крыніцазнаўчых нататках, звязаных з Ф. Багушэвічам, прысвячае гэтаму пытанню спецыяльны невялікі раздзел пад назвай «Гіпотэзы і праўда», дзе прыводзіць цікавыя прыклады ўдалых гіпотэз. «У даследчыцкай працы,— піша У. Содаль,— часта з-за недахопу дакументаў, фактычнага матэрыялу даводзіцца выказваць інтуітыўныя меркаванні. Гэтыя меркаванні, безумоўна, грунтуюцца не на пустым месцы. Для кожнай развагі знаходзіцца хоць які канкрэтны, адпраўны факт. Так, напрыклад, калі вядомаму даследчыку С. Александровічу ў шасцідзесятыя гады патрапілі ў часопісе «Kraj» нататкі з подпісам «Huszicz», ён выказаў меркаванне, што гэта Багушэвічаў псеўданім. Для такога меркавання ў С. Александровіча былі ўсе падставы. Па-першае, ён адчуў знешняе і ўнутранае сугучча між паэтавым прозвішчам і яго псеўданімам, а па-другое, яму ўбачылася ўся тэхналогія ўтварэння псеўданіма. Ад свайго прозвішча паэт адкінуў першы склад «Во», апусціў суфікс «ew» і атрымалася «Huszicz». Праз шмат гадоў другому даследчыку — Язэпу Янушкевічу трапляецца Багушэвічаў ліст, у якім паэт менавіта так і тлумачыць гісторыю ўзнікнення свайго журналісцкага псеўданіма, як пра гэта меркаваў светлай памяці С. Александровіч. «Найперш пахвалюся,— пісаў Багушэвіч да Яна Карловіча ў лісце за 15 (27) красавіка 1885 года,— што пачынаю прабаваць пісаць па-друкаванаму ў «Kraj» і падпісваюся, як трэба, выкідваючы склады «Во» і «ew», і застаецца ў мяне яшчэ аж лішне, бо «Huszicz» 36.
Сапраўды, прыклад вельмі і вельмі паказальны. Трэба дадаць толькі, што важным аргументам для С. Александровіча была ў даным выпадку сама тэматыка, або нават дакладней — праблематыка, карэспандэнцый у «Краі», падпісаных гэтым псеўданімам, іх адпаведнасць жыццёваму вопыту і грамадскім поглядам Багушэвіча 3'.
35 Піятуховіч М. М. Нарысы гісторыі беларускай літаратуры. Ч. 1. С. 86.
36 Содаль У. Імпульсы // Полымя. 1989. № 6. С. 204.
37 Александровіч С. Старонкі братняй дружбы. Мн., 1960. С. 200— 202; Ен жа. Гісторыя і сучаснасць. Мн., 1969. С. 142—145.
А вось яшчэ характэрны прыклад больш шырокага плана. У 1926 г. Цішка Гартны ў адным са сваіх артыкулаў выказаў такую думку: «Безумоўна, што пакаленне беларускае інтэлігенцыі, у васяродку якога стаіць Ф. Багушэвіч, таксама для сваёй працы атрымала багата натхнення ў ідэях К. Каліноўскага. Пакуль няма ўказанняў гісторыі на тое, як Ф. Багушэвіч і яго адначаснікі непасрэдна ўбіралі ў сябе веянні 63 году, але лагічна неадмоўна, што гэткае здарэнне, як паўстанне 63 году, не абмінула і не магло абмінуць ніводнага, нават больш-менш свядомага чалавека. Тым болей Ф. Багушэвіч не мог не быць захопленым ідэямі паўстання як ідэямі вызвалення айчыны. Паэтычная душа яго ды узрост (яму было у час паўстання 22 гады) маглі толькі спрыяць гэтаму» 3 . Працамі наступных даследчыкаў, знойдзенымі пасля шматлікімі разнастайнымі матэрыяламі інтуіцыя Гартнага бліскуча пацвердзілася як у адносінах Багушэвіча, так і ў адносінах усяго пакалення тагачаснай дэмакратычнай беларускай інтэлігенцыі, якое прымала ў падзеях 1863 года самы шырокі ўдзел.
Але, на вялікі жаль, далёка не заўсёды вывады і меркаванні даследчыкаў бываюць дастаткова карэктнымі, абапіраюцца на паказанні крыніц, вынікаюць з іх.
У 1946 г. вядомы беларускі культурны дзеяч Я. Хлябцэвіч напісаў у адной з публікацый пра таго ж Багушэвіча: «3 успамінаў Б. Кубалава ў артыкуле яго «Ветэран народнай волі» (гл. часопіс «Каторга н ссылка», «Нсторнко-революцнонный вестннк», кннга 12, М., 1924 г., стар. 81) відаць, што Ф. Багушэвіч быў звязаны з дзеячамі Народнай волі. 3 гэтага артыкула відаць, што вядомы рэвалюцыянер Мышкін, ратуючыся ад арышту, звярнуўся па парадзе Вайнаральскага і Багушэвіча да рэвалюцыянера М. П. Аўчыннікава з просьбай дастаць для яго які-небудзь пашпарт. М. П. Аўчыннікаў здабыў пашпарт і аддаў яго Мышкіну» 39.
Зразумела, падобны факт, калі б ён пацвердзіўся, вывеў бы наша багушэвічазнаўства на шматабяцаючыя прасторы міжнацыянальных рэвалюцыйных сувязей перыяду славутай «Народнай волі». Ва ўказаным Хлябцэві-
38 Жылуновіч 3. Беларуская інтэлігенцыя ў гістарычным аспекце // Полымя. 1926. № 6. С. 77—78.
39 Хлябцэвіч Я. Царскі суд над творамі Ф. Багушэвіча // Беларусь. 1946. № 11 — 12. С. 94.
чам матэрыяле на адпаведнай старонцы сапраўды знаходзім прозвішча Багушэвіча, прычым пераконваемся, што Хлябцэвіч даволі дакладна пераказаў гэтую мясціну:
«Тогда же М. П. [Аўчыннікаў] знакомнтся с Мышкнным. Мышкнн, спасаясь от ареста, обрашается по совету Войнаральского я Богушевнча к М. П. [Аўчыннікаву] с просьбой достать для него какой-лнбо паспорт» 4а
Але размова ідзе пра пецярбургскія падзеі 1874 г. Наш Францішак Багушэвіч спакойна працаваў тады следчым на Украіне, і адносіць да яго гэты пасаж ніяк нельга. Несумненна, маецца на ўвазе нейкі іншы Багушэвіч, дзеяч рускіх народніцкіх гурткоў. Крыніцы сярэдзіны 1870-х гадоў называюць, у прыватнасці, вайскоўца Багушэвіча, які вёў у гэты час рэвалюцыйную работу ў Пецярбургу і быў звязаны з коламі, блізкімі Мышкіну
Вывучаючы крыніцы і гісторыка-літаратурныя працы, нярэдка з усёй відавочнасцю бачыш, як тыя або іншыя недакладнасці не толькі пераходзяць з працы ў працу, але увесь час наслойваюцца, павялічваюцца. Вось прыклад. У 1890 г. КРавінскі паведаміў у газеце «Смоленскнй вестннк» (артыкул «Забыты твор»), што яго дзед Вікенцій Паўлавіч Равінскі — аўтар «Энеіды навыварат» — «памёр, маючы за 60 год» (Пачынальнікі, /5). Улічваючы ўказаную ў артыкуле дату нараджэння — 1782 г., можна было меркаваць, што памёр Вікенцій Паўлавіч недзе хутка пасля 1842 г. Я. Карскі, пераказваючы гэтыя звесткі, надае ім больш пэўную форму: нарадзіўся ў 1782 г., памёр у 60 год (Карскнй, 3/3, 14), хаця «за 60» і «ў 60» — гэта не адно і тое ж. Маленькая, здавалася б, даравальная недакладнасць, нязначны сэнсавы зрух пацягнулі за сабой больш сур’ёзную памылку. Наступныя даследчыкі (М. Гарэцкі, М. Ларчанка, С. Майхровіч) ужо без усякіх агаворак хаваюць паэта ў 1842 г. Пазней было ўстаноўлена, што Равінскі памёр у 1855 г., а паколькі нарадзіўся ён не ў 1782, а, як высветлілася, у 1786 г., то, выходзіць, дажыў ён да 69 год (па сутнасці, сапраўды — унук у гэтых адносінах не так ужо і памыляўся — меў «за 60 год»). Усё гэта не толькі фармальныя, малазначныя падлікі і выкладкі, як можа некаму падацца. Устанаўленне дакладных дат
40 Кубалов Б. Ветеран Народной Волн: М. П. Овчннннков // Каторга н ссылка: Нсторнко-революцконный вестннк. М., 1924. Кн. 5 (12). С. 81.
41 Революцнонное народннчество 70-х годов XIX века: Сб. документов н матерналов: В 2 т. М., 1964. Т. 1. С. 458.
жыцця Равінскага мае вельмі важнае значэнне для праверкі сведчанняў аб ім як аўтару «Энеіды навыварат» 42. Выходзіць, гэта надзвычай істотна для ўсёй гісторыі нашай літаратуры.
* * *
Устанаўленне зыходных фактаў жыцця — дакладных дат і месцаў нараджэння, смерці і пахавання — з’яўляецца наогул важнай праблемай біяграфічных росшукаў. Усё гэта, побач з дакладным прозвішчам і імем, так сказаць, «установачныя» элементы жыццяпісу, неабходныя нават для ідэнтыфікацыі асобы. Нездарма з гэтых элементаў пачынаюцца артыкулы ў біяграфічных слоўніках. Першаступеннае значэнне ў гэтых адносінах маюць метрычныя дакументы — афіцыйныя запісы ў метрычных кнігах, якія вяліся ў тыя гады пры касцёлах і цэрквах. «Адзінай абсалютна верагоднай крыніцай, што дазваляе дакладна меркаваць аб даце нараджэння, з’яўляюцца запісы ў царкоўных метрычных кнігах» 43,— лічаць спецыялісты.