Ад Чачота да Багушэвіча
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 397с.
Мінск 1993
264 Лахманенка Л. Інтуіцыя душы // Звязда. 1990. 4 сак.
265 Полымя. 1966. № 11. С. 154.
266 Ткачоў М. Аб чым шумяць векавыя ліпы: Дом-сядзіба Кастуся Каліноўскага//Літ. і мастацтва. 1989. 10 ліст.
раваў сувоі палатна сваёй фабрычкі, з адпаведным надпісам. На падставе сабраных матэрыялаў плануецца аднавіць сядзібу Каліноўскіх і стварыць там музей Кастуся Каліноўскага (праект аднаўлення дома зрабіла архітэктар Гродзенскіх рэстаўрацыйных майстэрань А. Ермаковіч).
Як ужо гаварылася ў папярэднім раздзеле, мэтавыя раскопкі ў Багушэвічавых Кушлянах для адшукання шклянога слоіка са старымі дакументамі праводзіў у свой час Адам Мальдзіс.
Нядаўна пад час абследавання і ўпарадкавання падмурка старога дома на.тэрыторыі кушлянскай сядзібы Багушэвічаў, які быў галоўным жытлом гаспадароў да 1896—1898 гг. (да пабудовы новага дома), знойдзены старадаўні штык-багнет — яго можна бачыць цяпер у экспазіцыі кушлянскага музея-сядзібы. Адкапаны таксама камень з пазначаным на ім годам «1898», які можа азначаць дату завяршэння будаўніцтва новага дома або пераезду Багушэвіча ў Кушляны.
Падобную працу варта працягваць і ў іншых літаратурных мясцінах Беларусі. У прыватнасці, не менш цікавыя матэрыялы, думаецца, маглі б быць здабыты археалагічнымі даследаваннямі на месцы былой сядзібы В. Дуніна-Марцінкевіча ў Люцынцы (сёння в. Малая Люцінка ў Валожынскім раёне).
Крыніцы можна параўнаць з залатым забеспячэннем фактычных звестак. Іх сукупнасць у гэтым сэнсе складае «залаты запас» літаратуразнаўства. Мы зрабілі інвентарызацыю залатога запасу гісторыка-літаратурнай навукі мінулага стагоддзя, разгледзелі разнастайныя крыніцы — сведчанні пра літаратуру эпохі Чачота, Дуніна-Марцінкевіча, Багушэвіча. Крыніцы па свайму характару і прыродзе розныя, пачынаючы ад тэкстаў мастацкіх твораў і пісьмовых дакументаў да партрэтаў, асабістых рэчаў і памятных мясцін пісьменніка. Думаецца, што наш агляд садзейнічаў удакладненню самога паняцця «крыніца», усведамленню, што толькі комплексным выкарыстаннем крыніц рознага роду можна ўзнавіць поўны і жывы вобраз эпохі, стварыць праўдзівую і шматфарбную карціну зараджэння і станаўлення нашай літаратуры, як і вызначыць уклад у гэты працэс кожнага асобнага пісьменніка.
Прага дакладнасці
П рынцыпы дакументальна-біяграфічных даследаванняў
Ян Скрыган эпіграфам да сваёй вядомай аўтабіяграфічнай аповесці «Кругі» выбраў характэрныя словы Максіма Танка: «Біяграфія ў песні маёй і ў мяне — адна» Сапраўды, творчасць кожнага пісьменніка як бы вырастае з яго жыцця, непарыўна знітавана з яго асобай, якая сфарміравалася ў пэўных сацыяльна-гістарычных і бытавых умовах, пад уплывам тых або іншых біяграфічных акалічнасцей. У створаных мастаком вобразах так ці інакш перадаюцца яго жыццёвыя ўражанні. Пра гэта ёсць нямала цікавых сведчанняў саміх пісьменнікаў. Вось адно з іх, якое належыць самабытнаму, хоць і недастаткова вядомаму ў нас да' апошняга часу пісьменніку так званага рускага зарубежжа: «Пісанне — як добрая святлоадчувальная пласцінка. Усё прымаецца і адзначаецца. Кожны дадатковы жыццёвы вопыт, кожная горыч сэрца, кожная зморшчынка на лобе адразу ж адгукаецца на фарбах, гуках, на архітэктуры таго, што ствараецца» 2. Паводле слоў I. Эрэнбурга, «ніколі не было буйнога і прытым сумленнага аўтара, які мог бы добра пісаць пра падзеі, што ляжаць па-за яго душэўным светам, пра людзей далёкіх і чужых» 3. «Увогуле, у пісьменніцкім лёсе шмат яўнага, але не менш і тайнага,—дзеліцца сваім роздумам I. Чыгрынаў.— Гэта той бяздонны калодзеж, з якога чэрпаецца, кладучыся на старонкі твораў разам, і светлае, і цёмнае» 4. Можна прывесці і нядаўняе выказванне іспанскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеў-
1 Скрыган Я. Выбр. тв.: У 2 т. Мн., 1975. Т. 1. С. 6.
2 Зайцев Б. О себе // Лнт. газ. 1989. 3 мая.
3 Юрнй Тынянов: Пнсатель я ученый: Воспомннання, размышлення, встречн. М., 1966. С. 183.
4 Чыгрынаў I. Яшчэ адзін крок // Звязда. 1989. 13 кастр.
скай прэміі Каміла Хасэ Селы: «... літаратурны твор застаецца і застанецца цесна звязаным з аўтарам, з асобаснай крыніцай... аўтар падобны фільтру, які прапускае ўсе токі навакольнага свету» 5.
Усё гэта дазваляе сцвярджаць, што аўтабіяграфізм у той або іншай ступені, прама або апасродкавана ўласцівы ўсім пісьменнікам. Адсюль вынікае надзвычай сур’ёзны метадалагічны вывад. He прымаючы крайнасцей так званага біяграфічнага метаду ў літаратуразнаўстве, некаторыя прадстаўнікі якога (Ю. Айхенвальд і інш.) вырывалі мастака з кантэксту эпохі, мы разам з тым не можам не прызнаць важнасці для літаратурнай навукі руплівых біяграфічных даследаванняў, самай пільнай увагі да асобы пісьменніка. «Я перакананы, што асаблівасці кніг пісьменніка напрамую звязаны з асаблівасцямі яго характару, нам далёка не бескарысна ведаць усё істотнае пра яго асабістае жыццё...» 6,— сцвяржае У. Самерсет Моэм. Даследчык літаратуры павінен быць і біёграфам. «Гэта важны раздзел літаратуразнаўства, таму што ў біяграфіі пісьменніка хаваюцца многія тлумачэнні ягоных твораў» 7,— падкрэслівае акадэмік Д. Ліхачоў. Настойліва праводзяць гэтую ж думку і іншыя літаратуразнаўцы. «Каб ведаць тварэнне, неабходна наблізіцца да творцы» 8,— лічыць, напрыклад, Б. Бурсаў. «Увага да асобы мастака,— адзначае ён у іншым месцы,— зусім не цягне за сабой адыход ад гістарычных умоў, якія яе сфарміравалі і ў якіх ёй даводзіцца дзейнічаць. Наадварот, толькі такі шлях забяспечвае нам сапраўдны гістарызм у вывучэнні літаратурнага працэсу ў цэлым, як і кожнага значнага пісьменніка паасобку» \ На Беларусі гэтыя праблемы займалі яшчэ акадэміка I. Замоціна, які разглядаў «біяграфію пісьменніка не толькі як храналагічную канву, але і як матэрыял для асвятлення пытання аб генезісе данае творчасці» і намячаў тыя «біяграфічныя моманты, з якіх фактычна складаецца ўвязка жыцця і дзейнасці пісьменніка з яго літаратурнай прадукцыяй» 10. Найперш яго ціка-
5 Села К.-Х. Да здравствует лнтература! // Лнт. газ. 1989. 8 нояб.
6 Моэм У. Сомерсет. Нскусство слова. М., 1989. С. 211.
7 Лнхачев Д. С. Еше о точностн в лнтературоведеннн // Лнхачев Д. С. Лятература— реальность — лвтература. Л., 1984. С. 249.
8 Бурсов Б. Н. Нзбр. работы. Л., 1982. Т. 1. С. 24.
9 Там жа. С. 9.
10 Замоцін I. М. БагдановіЧ: Крытычна-біяграфічны нарыс // Багдановіч М. Творы. Мн., 1928. Т. 2. С. VII.
вілі ў гэтых адносінах сацыяльная і псіхафізіялагічная спадчыннасць, абстаноўка ранняга дзяцінства, гады вучобы, навакольнае асяроддзе і грамадскія сувязі розных часоў, характар разумовых інтарэсаў пісьменніка, яго працы па спецыяльнасці (калі меў нейкую прафесію) і грамадская дзейнасць, літаратурныя сувязі і ўплывы, кола інтымных перажыванняў і г. д. Карацей кажучы, размова ідзе пра самую падрабязную і рознабаковую распрацоўку рэалій жыццяпісу.
Біяграфіі выдатных пісьменнікаў каштоўныя і самі па сабе, а не толькі як ключ да разумення творчасці. Асабістае і грамадскае, інтымнае і публічнае жыццё Пушкіна, Талстога, а на Беларусі Купалы, Коласа, Багдановіча, Дуніна-Марцінкевіча, Каліноўскага, Багушэвіча цікавіць кожнага да самых малых драбніц. Гэта таксама дарагі здабытак нацыі.
У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі, у якіх доўгі час развівалася беларуская літаратура, перарывістасцю традыцый, стратай многіх гісторыка-літаратурных крыніц узнаўленне біяграфій пісьменнікаў XIX ст.— пачынальнікаў новай нацыянальнай літаратуры — было нялёгкай справай для наступных пакаленняў даследчыкаў. На прыкрую беднасць біяграфічных звестак пра пісьменнікаў мінулага стагоддзя ўказваў яшчэ В. Ластоўскі ў артыкуле «Памажыця!», змешчаным у 1913 г. у «Нашай Ніве». Матэрыялы пра пісьменнікаў рупліва збіралі Я. Карскі, Р. Зямкевіч, М. Гарэцкі і інш. I ўсё-такі звестак катастрафічна не хапала. У 20-х гадах прафесар М. Піятуховіч, адзначыўшы агромністае значэнне для ўсёй беларускай культуры буйнейшага пісьменніка XIX ст. Ф. Багушэвіча, са шкадаваннем пісаў: «На правялікі жаль, нягледзячы на ўсю велізарнасць гэтага значэння, мы стаім перад фактам амаль што поўнай адсутнасці біяграфічных і ўсялякіх іншых матэрыялаў, патрэбных для аб’ектыўнага высвятлення асобы паэта і яго творчасці. У даным пытанні, як і наогул у галіне беларускага пісьменства, даследчым плугам прыходзіцца араць амаль што зусім нявораную глебу, узнімаць свежую цаліну» Прывёўшы вядомыя на той час элементарныя біяграфічныя звесткі пра Багушэвіча, Піятуховіч слушна адзначыў іх аднабаковасць: «Гэтыя матэрыялы прадстаўляюць сабой хутчэй паслужбовы спіс паэты, а не біягра-
11 Піятуховіч М. М. Нарысы гісторыі беларускай літаратуры. Мн., 1928. Ч. 1. С. 85.
1 фію яго ва ўласным сэнсе. Шмат вельмі цікавых пытанняў, звязаных з асобай паэты, застаюцца для нас адкрытымі» 12.
За наступныя дзесяцігоддзі, асабліва за пасляваенны час, нашы літаратуразнаўцы шмат зрабілі для пашырэння кола крыніц і распрацоўкі жыццяпісаў пачынальнікаў беларускай літаратуры.
Перад даследчыкамі-біёграфамі стаялі ды і цяпер, хоць можа і не ў такой вострай форме, стаяць задачы рознага ўзроўню. У адным выпадку ўся ці амаль уся біяграфія пісьменніка была невядомая (В. Равінскі, I. Манькоўскі, Я. Вуль, Ф. Тапчэўскі, П. Шпілеўскі), у другім існавалі, як часткова існуюць і цяпер, вялікія прабелы, запоўненыя легендарнымі звесткамі, якія датычаць цэлых перыядаў жыцця (П. Багрым, у нейкай ступені Я. Лучына, А. Абуховіч і інш.), у трэцім (і такіх выпадкаў асабліва шмат) удакладняюцца асобныя больш-менш істотныя моманты біяграфіі, узнімаюцца новыя пласты біяграфічных звестак.
Часам даводзіцца пачынаць літаральна з нуля, з аднаго толькі імя, каб знайсці ў першую чаргу нейкі апорны пункт, зыходны момант і паступова высветліць потым усе асноўныя біяграфічныя каардынаты. Так было, напрыклад, з Канстанцінам Вераніцыным, актыўным удзельнікам літаратурнага жыцця на Віцебшчыне сярэдзіны мінулага стагоддзя, найбольш верагодным аўтарам славутай паэмы «Тарас на Парнасе». Атрымаўшы звестку пра спіс паэмы з гэтым прозвішчам і не маючы больш абсалютна ніякіх даных, мы распачалі мэтанакіраваны пошук. Пасля знаходкі гэтагаімя ўспісах студэнтаў Горы-Горацкага земляробчага інстытута астатняе было, як кажуць, справай тэхнікі, клубок загадкавага жыццяпісу стаў паспяхова раскручвацца далей. Цяпер мы ведаем пра яго ўжо нямала 13, хоць нельга сказаць, што не хацелі б ведаць болей. Біяграфічнае даследаванне, мабыць, невычарпальнае.