Ад Чачота да Багушэвіча
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 397с.
Мінск 1993
244 Содаль У. ІмпуЛьсы // Полымя. 1989. № 6. С. 204.
245 Цвірка К. Тут грала дудка Бурачка... // Полымя. 1990. № 5. С. 180.
246 Каханоўскі Г. Рукшаніцы і Вухвішча // Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу. С. 87.
247 Там жа. С. 91.
Пасля паездкі Г. Каханоўскага клопатамі мясцовага настаўніка I. Законнікава на могілках паблізу Рукшаніц быў адшуканы магільны камень паэта з дакладнай датай смерці (17. XII. 1892) і ўказаннем узросту нябожчыка. Адкрыццё краязнаўцаў натхніла Р. Барадуліна на верш «Камень Фелікса Тапчэўскага» з прысвячэннем I. Законнікаву:
I слова крэўнасцю пачэснае Іскрынкай радасці былой, Як камень Фелікса Тапчэўскага, 3 зямлі
Узыдзе над зямлёй.
Часаны любасцю і вераю Валун — Пястун ледавіка He лёг над прахам Глыбай шэраю, Ao v 248
ўстаў — нямы працяг радка...
Літаратурна-краязнаўчыя пошукі Г. Каханоўскага і мясцовых рупліўцаў-следапытаў садзейнічаюць высвятленню акалічнасцей жыцця і творчасці шмат у чым яшчэ загадкавага «Хвэлькі з Рукшэніц».
Абуховічаўскія мясціны Беларусі даследаваў слуцкі краязнавец Р. Родчанка. He адразу, з немалымі прыгодамі, знайшоў ён у Глускім раёне вёску Калацічы, дзе пісьменнік у свой час нарадзіўся. Родчанкам устаноўлена: «Панскія пакоі стаялі яшчэ да 1948—1950 гадоў. У час вайны ў іх размяшчаўся варожы гарнізон. Па памерах гэта быў вялікі будынак, дзе пасля вайны знаходзіўся інтэрнат для трактарыстаў МТС і жылі сем’і рабочых. Ад былога панскага парку засталося ўсяго некалькі дрэў...» 249 Настойлівы краязнавец высветліў дакладнае месца ў Слуцку, дзе жыў апошнія гады Абуховіч,— дом Хведаровічаў на былой Іванаўскай, цяпер вуліца Розы Люксембург. Сам дом не захаваўся — згарэў у час Айчыннай вайны 25°. Нарэшце, Р. Родчанка адшукаў на слуцкіх могілках Абуховічаву магілу. Указаная на помніку дата смерці — 10 жніўня 1898 г.251 — зрабіла цэлы пераварот не толькі ў вывучэнні біяграфіі пісьменніка, але і ў тэкста-
248 Літ. і мастацтва. 1982. 30 ліп.
249 Родчанка Р. Альгерд Абуховіч-Бандынэлі. С. 24.
250 Там жа. С. 44.
251 Там жа. С. 12.
логіі яго твораў (пра гэта мы будзем мець яшчэ нагоду гаварыць).
Жыццё Янкі Лучыны найперш звязана з Мінскам. Тут, што называецца, яго помніць кожны камень: у Мінску ён нарадзіўся, вучыўся ў гімназіі, пад канец жыцця працаваў ва ўпраўленні чыгункі.
Вядома, што бацькі Лучыны Неслухоўскія жылі ў Мінску ва ўласным доме па Юр’еўскай вуліцы. У прыватнасці, у 1870 г. бацька паэта як павераны князёў Радзівілаў напісаў два прашэнні ў сенат і ўказаў у іх свой адрас: Мінск, 1-я частка, 1-ы квартал, Юр’еўская вуліца, дом № 23 (на другім прашэнні чамусьці, можа, праз механічную памылку, указаны нумар дома 22 ) 252. Гэты ж адрас (Юр’еўская, 23) падае У. Мархель, са спасылкай на дакументы радаводнай справы Неслухоўскіх у мінскім гістарычным архіве 253. Можна думаць, што бацькі валодалі гэтым домам досыць даўно, хутчэй за ўсё там і нарадзіўся будучы паэт. А. Мальдзіс разважае пра месца нараджэння Я. Лучыны так: «Сёння мы, на жаль, не можам дакладна сказаць, дзе адбылася гэта падзея, дзе ж у Мінску стаяў дом бацькоў будучага паэта — адваката Люцыяна Юр’евіча Неслухоўскага і яго жонкі Антаніны, родам з Лукашэвічаў. Але паколькі іх сям’я пражывала, паводле крыху пазнейшых дакументаў, ва ўласным доме пад нумарам 23 па вуліцы Юр’еўскай, паколькі Юр’еўская вуліца ішла паралельна цяперашняму Ленінскаму праспекту і вуліцы Інтэрнацыянальнай, можна прыблізна вылічыць, што знаходзіўся ён дзесьці там, дзе сёння ўзвышаецца Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны»2 .
У 1865—1870 гг. будучы паэт вучыўся ў Мінскай класічнай гімназіі. Яго імя, побач з імёнамі А. Ельскага і Ядвігіна Ш., ёсць на мемарыяльнай дошцы ў гонар Мінскай гімназіі і яе выхаванцаў. Дошка з’явілася ў 1989 г. на старадаўнім будынку № 23 на плошчы Свабоды, дзе некалі, у 1803 г., гімназія была адкрыта 255. У часы Лучыны гімназія знаходзілася на Францысканскай, або інакш Губернатарскай, вуліцы (сёння вуліца Леніна). Будынак тых
252 ЦДГА БССР у Мінску, ф. 694, воп. 4, спр. 5436, л. 66—68.
253 Мархель У. Крыніцы памяці. Мн., 1990. С. 150.
254 Мальдзіс А. 3 кагорты пачынальнікаў: Да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Лучыны// Літ. і мастацтва. 1981. 3 ліп.
255 Варава А. Плошча Свабоды, 23//Чырв. змена. 1988. 5 сак.; Ен жа. Вяртаючыся да надрукаванага // Літ. і мастацтва. 1989. 18 жн.
часоў не захаваўся, яго апісанне і здымак можна бачыць у «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі» 256, здымак — у кнізе: Лучына ЯТворы. Мн., 1988. С. 11.
Пад канец жыцця Лучына, будучы сур’ёзна хворым, працаваў інжынерам у Мінску ва ўпраўленні Лібава-Роменскай чыгункі. Сваім службовым адрасам ён карыстаўся ў прыватнай перапісцы (так, мабыць, пісьмы хутчэй даходзілі). Напрыклад, у пісьме да 3. Пшасмыцкага ён указаў па-польску: «Адрас заўсёды пэўны: губ. Мінск. Кантора тракцыі Ліб.-Ром. чыг. Івану Люцыянавічу Неслухоўскаму» 257. Той жа адрас па-руску знаходзім у пісьме да М. Доўнар-Запольскага: «Губ. г. Мннск, Контора тягн Л.-Р. ж. д. Нвану Люцнановнчу Неслуховскому» 258. Як паведаміў нам знаўца старога Мінска У. Дзянісаў, будынак канторы цягі (па-польску— тракцыі) Лібава-Роменскай чыгункі захаваўся да нашых дзён — Інтэрнацыянальная, 29. Гэта якраз па суседству з домам Неслухоўскіх на былой Юр’еўскай, і хвораму паэту, які карыстаўся мыліцамі, было не так цяжка дабірацца да службы.
Карыстаўся Лучына для перапіскі і другім мінскім адрасам — «кнігарня п. Савіцкай» 259 (варта было б нашым даследчыкам пацікавіцца, дзе знаходзілася гэтая кнігарня).
Памёр Янка Лучына таксама ў Мінску і пахаваны на Кальварыйскіх могілках. Пасля вайны яго магіла на нейкі момант аказалася згубленай сярод іншых пахаванняў. У 1951 г., да 100-годдзя з дня нараджэння паэта, спробу адшукаць магілу Лучыны рабіў пісьменнік В. Вольскі, які працаваў тады ў Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР. Захавалася яго дакладная запіска аб абследаванні з гэтай мэтай Кальварыйскіх могілак. Магілу Лучыны знайсці тады не ўдалося, Вольскі адзначыў толькі магілы блізкіх паэта: Лірцыян Неслухоўскі [бацька], нарадзіўся 13 сакавіка 1817 г., памёр 8 лютага 1880 г. Антон Неслухоўскі [брат], памёр 15 верасня 1895 г. Антаніна з Неслухоўскіх Трэпка [сястра], нарадзілася 12 чэрвеня 1855 г., памерла 15 лютага 1879 г. . Праз некаторы час
256 Дзянісаў У. М. Мінскай мужчынскай гімназіі будынак// ЭЛіМБел. Мн„ 1986. Т. 3. С. 558.
257 Лучына Я. Творы. Мн., 1988. С. 200.
258 Там жа. С. 202.
259 Там жа. С. 196, 198.
260 ЦДАМЛіМ БССР, ф. 100, воп. 2, спр. 156, л. 46.
магіла Лучыны была ўсё-такі адшукана намаганнямі гісторыка-мемарыяльнай камісіі Саюза пісьменнікаў БССР. Вялікую дапамогу ў гэтым аказала старая мінчанка, якая доўгі час працавала ў апараце Саюза пісьменнікаў, М. Хайноўская. Да 130-годдзя з дня нараджэння Лучыны (1981) на яго магіле была ўстаноўлена часовая пліта 261. Плануецца паставіць тут адпаведны помнік з адначасовым упарадкаваннем раэмешчаных побач магіл сваякоў.
Янка Лучына жыў і за межамі Беларусі. Даследчыкі вывучаюць акалічнасці яго вучобы ў Пецярбургу (універсітэт, тэхналагічны інстытут), службы на Каўказе (Тыфліс?). «Грандыёзны воблік Каўказа» (В. Бялінскі) не мог не адбіцца на творчасці паэта. Прасякнуты моцнымі каўказскімі ўражаннямі верш Лучыны «Пышны малюнак» (надрук. у 1887 г.) лічыцца важнай вяхой беларуска-грузінскіх літаратурна-культурных сувязей.
Родныя мясціны паэта-рэвалюцыянера Адама Гурыновіча (Кавалі, або Кавалькі, на Мядзельшчыне, Крыстынопаль на Смаргоншчыне) вывучаліся ў 30-я гады Я. Шутовічам, у наш час Г. Каханоўскім 262. Сядзібны дом у Крыстынопалі можна бачыць на старых здымках, апублікаваных А. Мальдзісам. 3 роднымі аколіцамі сюжэтна звязаны верш паэта «Раз у Зольках, у дзярэўні...» Спецыялісты каменціруюць: «Золькі — вёска на Вілейшчыне (маецца на ўвазе былы Вілейскі павет.— Г. К.), недалёка ад фальварка Кавалі, дзе нарадзіўся паэт. У аснову верша пакладзена здарэнне, якое мела месца на самай справе» 263. На Смаргоншчыне, у межах былога Свянцянскага павета, паэт збіраў фальклорныя матэрыялы. Геаграфічныя каардынаты надзвычай падрабязна і канкрэтна адлюстраваны ў назве яго фалькларыстычнай працы: «Збор беларускіх твораў (з Вішнеўскай воласці, Жодзішскай парафіі, Свянцянскага павета, Віленскай губерні)» (1893).
Магіла паэта на фамільных могілках у Крыстынопалі была разбурана яшчэ у час першай сусветнай вайны і цяпер невядомая.
Землякі шануюць памяць паэта-рэвалюцыянера. Імем
261 Мальдзіс А. 3 кагорты пачынальнікаў // Літ. і мастацтва. 1981. 3 ліп.
262 Шутовіч Я. Адам Гурыновіч//Полымя. 1966. № 11; Каханоўскі Г. Дзе нарадзіўся Адам Гурыновіч? // Літ. і мастацтва. 1968. 14 чэрв.
263 Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. Мн., 1971. С. 364.
Гурыновіча названа вуліца ў Старым Мядзелі. Есцьдумка стварыць музей Гурыновіча ў вёсцы Слабада на Мядзельшчыне, непадалёк ад Кавалькоў, дзе паэт нарадзіўся 264.
У перыяд вучобы ў рэальным вучылішчы (1879—1887) будучы паэт жыў у Вільні, дзе ў Гурыновічаў быў уласны невялікі дом па Пірамонцкаму завулку, 22. У гэтым жа доме Гурыновіч быў арыштаваны ў 1893 г., калі студэнтам Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута прыехаў у Вільню на канікулы. Як устанавіў у 60-я гады Я. Шутовіч, дом захаваўся пад старым нумарам, толькі былы Пірамонцкі завулак стаў называцца вуліцай Мельнікайце. Як сапраўдны следапыт, ЯШутовіч падрабязна раскрыў гісторыю гэтага дома: «Не раз яго рамантавалі пазнейшыя ўласнікі — Бужынскія, сваякі жонкі Яна Гурыновіча, брата Адама, але істотных змен не рабілі. Адно яны — Бужынскія — кепска зрабілі: знішчылі, спаліўшы на дровы, вельмі прыгожы сад, які займаў даволі вялікі (да дваццаці сотак) кавалак зямлі і так разросся, што будыніна некалі зусім хавалася ў яго цені. Сад садзілі Калікст і Элеанора (бацькі паэта.— Г. К.).
He адно дрэўца ў садзе пасадзілі і Адам з братамі, калі прыехалі вучыцца ў Вільню. Сёння ад саду асталіся толькі дзве высокія грушы — нямыя сведкі, як і сам дамок, жыццёвых радасцей і смуткаў сям’і Гурыновічаў»26э.
Як бачым, «салаўіныя гнёзды» беларускай літаратуры XIX ст., рознага роду літаратурна-краязнаўчыя матэрыялы шмат што даюць як спецыялістам-літаратуразнаўцам, так і аматарам роднай культуры. Цікавай дадатковай крыніцай могуць з’явіцца матэрыялы археалагічных раскопак на месцы старых сядзіб, звязаных з жыццём дзеячаў беларускай літаратуры і культуры. Гэта бліскуча даказаў археолаг М. Ткачоў сваімі нядаўнімі раскопкамі на месцы былой сядзібы Каліноўскіх у Якушоўцы (Свіслацкі раён) 266. У выніку раскопак не толькі дэталёва акрэслены план былога сядзібнага дома, што згарэў пад час першай сусветнай вайны, не толькі знойдзены разнастайныя матэрыялы, якія красамоўна характарызуюць штодзённы побыт сям’і Каліноўскіх, але адшукана нават пячатка, якой бацька вялікага рэвалюцыянера і публіцыста маркі-