• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Чачота да Багушэвіча  Генадзь Кісялёў

    Ад Чачота да Багушэвіча

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 397с.
    Мінск 1993
    128.75 МБ
    Школьныя гады Чачота, як вядома, прайшлі ў Наваградку. Тут захаваўся, хоць і ў напаўразбураным выглядзе, колішні дамініканскі касцёл св. Міхала, да якога прымыкала тая школа, дзе вучыліся ў пачатку XIX ст. Ян Чачот з Адамам Міцкевічам (пазней тут нейкі час набіраўся школьнай прамудрасці і У. Сыракомля). Дні вучобы, вясёлае незабыўнае школьнае брацтва чулліва апісаны Чачотам у вершы «Трэн XVI. Развітанне з Наваградкам». Драматычнай мінуўшчыне старажытнага горада, якая невымоўна вабіла Чачота і яго таварышаў, будзіла маладую фантазію, паэт прысвяціў баладу «Наваградскі замак».
    199	Цвірка К. «Той курган векавечны...» С. 19.
    200	Чачот Я. Мышанка // Чачот Я. Наваградскі замак: Творы. Мн., 1989. С. 139.
    Цесна знітаваны з біяграфіяй і творчасцю Чачота і іншыя мясціны Беларусі: легендарнае возера Свіцязь (ёсць у Чачота, як і ў Міцкевіча, аднайменная балада), Туганавічы, урочышча Кут з вядомым «Каменем філарэтаў», Шчорсы, дзе Чачот працаваў бібліятэкарам у графскай бібліятэцы пасля вяртання з ссылкі. 3 імем Чачота звязваюць вячысты дуб у Гродзенскай пушчы каля вёскі Парэчча. Паэт нібыта ў свае апошнія гады любіў тут адпачываць, пісаў вершы, марыў пра будучыню 201. Легенда вымагае праверкі.
    Чачотаўскія мясціны ёсць і за межамі Беларусі. У Літве гэта Вільнюс, дзе захаваўся стары будынак універсітэта — там Чачот нейкі час вучыўся разам са сваімі шматлікімі сябрамі-філаматамі. Дагэтуль стаіць тут і будынак былога базыльянскага кляштара — месца зняволення Чачота і іншых філаматаў. Тапаграфія і сам дух каларытнага горада жыва прадстаўлены паэтам у баладах «Бекеш», «Радзівіл, альбо Заснаванне Вільні». У Друскеніках (цяпер Друскінінкай) пісьменнік памёр (1847), побач у Ротніцы на старых могілках яго магіла з помнікам, пастаўленым праз дзесяць гадоў пасля пахавання 202. На помніку натхнёныя і дакладныя радкі польскамоўнай вершаванай эпітафіі, складзенай паэтам А. Адынцом (колішнім філарэтам):
    Сваю маладосць прысвяціў ён навукам і цноце, Век сталы ён мужна пражыў у няспынных цярпеннях. Любоў да сяброў і да Бога — істоты яго была зместам. Цяжкое жыццё яго ўсё — да збавення дарогай.
    Імя яго злучана будзе навекі ў айчыне
    3 Адамам Міцкевічам і Томашам Занам.
    Хто ведае іх, перад каменем гэтым схіліся, Падумай, уздыхні і за ўсіх іх траіх памаліся.
    (Пераклад М. Танка) 203
    Вывучаюцца і сувязі Чачота з іншымі месцамі нашай краіны, у прыватнасці з Уралам і Башкірыяй, дзс ьменнік быў у ссылцы 204.
    201 Цыхун А. Растуць дубы-волаты // Голас Радзімы. 1984. 26 крас.
    02 Swirko S. Z Mickiewiczem pod rgkg czyli Zycie i tworczosc Jana Czeczota. Warszawa, 1989. S. 293.
    203 Танк M. Лісткі календара. Мн., 1970. C. 131. У 1858 г. Адынец упісаў поўны тэкст эпітафіі ў Альбом А. Вярыгі-Дарэўскага (Пачынальнікі, 247).
    201 Каханоўскі Г. Ян Чачот на Урале// Беларусь. 1979. № 1.
    Што да асабістых рэчаў Чачота, то ў навуковай літаратуры прыводзіцца такі факт. Пакідаючы Лепель, Чачот падарыў былому філарэту С. Лышчынскаму крышталёвы кубак, прысланы яму ў 1835 г. А. Міцкевічам з Парыжа. Гэтую рэліквію Лышчынскі ў сваю чаргу ахвяраваў перад смерцю даследчыку даўніны М. Кусцінскаму, жыхару лепельскіх аколіц. Апошні перадаў кубак Нацыянальнаму музею ў Кракаве 205.
    Прыцягвае пастаянную ўвагу нашых даследчыкаў і культурнай грамадскасці Крошын — авеяная легендамі радзіма паэта-самародка Паўлюка Багрыма. Крошын двойчы згадваецца ў славутым Багрымавым вершы. Некалі гэта было мястэчка Наваградскага павета Гродзенскай (пасля Мінскай) губерні, цяпер вёска Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, цэнтр калгаса «Перамога».
    Сама гісторыя вывучэння Крошына і ўшанавання памяці паэта налічвае ўжо не адно дзесяцігоддзе.
    У 1956 г.'тут пабываў Сцяпан Александровіч, запісаў успаміны землякоў пра Багрыма, пра яго кавальскае майстэрства. Вучоны даў адно з ранніх апісанняў знакамітай Багрымавай жырандолі. «Паводле сведчання местачковага насельніцтва,— пісаў С. Александровіч,— гэту люстру Багрым рабіў доўга, некалькі год, старанна працаваў над яе афармленнем» 206.
    У 1968 г. на магіле Багрыма ў Крошыне пастаўлены помнік 207, праз два дзесяцігоддзі заменены новым, больш выразным у мастацкіх адносінах. Імя П. Багрыма носіць вуліца ў вёсцы. У 1983 г. у вёсцы адкрыўся калгасны музей, дзе прадстаўлены і некаторыя матэрыялы пра паэта. Там была змешчана на нейкі час і згаданая люстра-жырандоль з былога касцёла 208.
    Вялікі ўклад у спасціжэнне і папулярызацыю мастацкай спадчыны і жыццёва-творчага падзвігу Багрыма зрабіў мастак-габеленшчык Сымон Свістуновіч, які ў выніку карпатлівых пошукаў давёў, што з Багрымавай кузні выйшлі арыгінальныя высокамастацкія каваныя агароджы, адшуканыя Свістуновічам на старых могілках як у Крошы-
    205 Swirko S. Z Mickiewiczem pod r§k§... S. 243—244.
    206 Александровіч C. Слядамі легенды // Александровіч С. Незабыўнымі сцежкамі. С. 17.
    207 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Брэсцкая вобласць. Мн„ 1984. С. 84—85.
    208 Юнчык Л. Далягляды памяці // Звязда. 1983. 11 верас.
    не, так і ў недалёкіх вёсках Калпеніца і Юшкавічы 209. Па ініцыятыве Свістуновіча ў Крошынскай сярэдняй школе створаны музей народных мастацтваў і рамёстваў імя П. Багрыма 21°. Адначасова з адкрыццём музея (1985) у вёсцы праведзена абласное свята паэзіі211. Шмат гасцей сабрала паэтычнае свята ў Крошыне ў 1988 г., калі быў адкрыты новы помнік на магіле Багрыма (аўтар С. Свістуновіч) 212.
    З’яўляюцца ўсё новыя публікацыі пра паэта і яго KapaHi. Далёкай гісторыі Крошына прысвечаны артыкул Анатоля Сыса «Радзіма Паўлюка Багрыма ў мінуласці» (Полымя, 1988, № 12). Спецыяльныя даследаванні прысвячаюцца Багрымавай жырандолі. Яўген Сахута зрабіў падрабязнае мастацтвазнаўчае апісанне гэтага выдатнага помніка, у прыватнасці, прывёў тэкст надпісу, выбітага на жырандолі самім майстрам: «Павел Багрым выканаў у Крошыне над Шчарай года божага 1881». (Перад намі яшчэ адзін тэкст — эпіграфічны — Багрыма.) На думку даследчыка, «надзвычай арыгінальная мастацкая дэталь — аб’ёмныя фігуркі птушак, якія рытмічна чаргуюцца з крыжыкамі і свечачнікамі. Гэта жаўранкі. I ў кавальстве ярка выявілася паэтычная натура майстра» 2|3. Мастацтвазнаўчы аналіз дазволіў аднесці жырандоль Багрыма да шэдэўраў беларускага народнага мастацтва.
    Багаты іцінерарый (ад лацінскага iter —дарога) у нашага паэта, фалькларыста і мастака XIX ст. Аляксандра Рыпінскага: суровы эмігранцкі лёс закінуў яго ў Парыж і Лондан. У 1982 г. лонданскія мясціны Рыпінскага наведаў А. Мальдзіс. Яго гідам быў англійскі славіст Гай дэ Пікарда, які ў свой час правёў цікавыя архіўныя і бібліятэчныя росшукі, звязаныя са знаходжаннем Рыпінскага ў Лондане і яго аколіцах. Беларускі паэт у 1849—1857 гг. жыў у Тотнэме. Калісьці гэта быў асобны гарадок, а цяпер
    209 Свістуновіч С. Каваў Багрым // Літ. і мастацтва. 1984. 9 лістап.
    210 Ягоўдзік У. Вясёлкаю ніткі і душы // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна. С. 428—432.
    211 Ягоўдзік У. Жаўрукі Багрыма // Літ. і мастацтва. 1985. 20 верас.; Сыс А. Мастак верша і кавадла//Голас Радзімы. 1985. 10 кастр.; Задарожны С. Памяць Крошына // Звязда., 1985. 19 кастр.
    212 Ягоўдзік У. «Народнай памяці не струшчыць»... // Літ. і мастацтва. 1988. 7 кастр.
    213 Сахута Я. Жырандоль Паўлюка Багрыма // Мастацтва Беларусі. 1986. № 3. С. 48.
    раён Лондана. Як устанавіў Гай дэ Пікарда, аўтар «Беларусі» працаваў тут выкладчыкам французскай мовы і малявання ў школе Ігл-хаўс. У 1851 г. Рыпінскі жыў у маленькім будынку пад нумарам 3 па Чанс-роў разам са сваім земляком Станіславам Руткоўскім. Высветлілася нават такая дэталь: у 1855 г. паэт плаціў 20 фунтаў арэнднай платы за дом пад нумарам 5 па Гроўв-плэйс. Тут жа, у Тотнэме, знаходзіліся друкарня і фатаграфічная майстэрня Рыпінскага.
    А. Мальдзіс паведамляе ў сваім «Англійскім дзённіку»: «У Тотнэмскім музеі, размешчаным у замку Брус, нам ласкава (рабочы дзень ужо канчаўся) паказалі дзве гравюры А. Рыпінскага, на якіх з розных бакоў відаць будынак школы Ігл-хаўс, а таксама ўпрыгожанае партрэтам каралевы Вікторыі пасведчанне, якое беларускі паэт выдаў адной з вучаніц школы. Гравюры сведчаць аб вялікіх мастацкіх здольнасцях аўтара. Хавальнік музейных фондаў пазнаёміў нас таксама са старымі картамі Тотнэма, па якіх мы ўстанавілі, дзе знаходзілася сама школа, а таксама дамы, у якіх жыў Рыпінскі. Будынак школы не захаваўся (на яго месцы цяпер тэхнічны каледж), а дом нумар 5 па Гроўв-плэйс збярогся да нашага часу. Мы агледзелі яго наперакор праліўному дажджу (да ведама будучых наведвал^ьнікаў: дом двухпавярховы, а ўнізе — магазін кве-
    Віцебскімі мясцінамі Рыпінскага зацікавіўся Г. Каханоўскі. Даследчык пабываў у Кукавячыне, дзе паэт жыў у брата пасля вяртання ў 1859 г. з эміграцыі. Па прыведзеных Каханоўскім архіўных звестках 1862 г., тут было ўсяго 87 дзесяцін зямлі, да фальварка належалі Запальскі лес, млын на канале, сядзіба Рыпінскіх прылягала да бешанковіцкага гасцінца. Межамі фальварка «былі запальскае балота, палі фальварка Запалля, а з усходняга боку канал, які ідзе з возера Запалля на млын і далей у Дзвіну» 215. Зрэшты, паводле іншых архіўных звестак, за памешчыкам Віцебскага павета адстаўным штабс-капітанам Віктарам Феліксавічам Рыпінскім (братам паэта) лічылася ў 1863 г. 355 дзесяцін зямлі 2|6. Цяпер Кукавячына — вёска ў Ноўкінскім сельсавеце Віцебскага раёна.
    214 Мальдзіс А. 3 літаратуразнаўчых вандраванняў. С. 145—146.
    215 Каханоўскі Г. Вандраванні // Маладосць. 1984. № 10. С. 150.
    216 ЦДГА БССР у Мінску, ф. 1430, воп. 1, спр. 31383, л. 101 адв.
    Як устанавіў Г. Каханоўскі, старая сядзіба Рыпінскіх не захавалася.
    Апошнія гады свайго надзвычай багатага на падзеі жыцця Рыпінскі пражыў у ціхай вёсцы Страганы (цяпер Лёзненскі раён). Там быў некалі маёнтак Ксаверыі Аляксандраўны Рыпінскай, сваячкі паэта. Зараз гэта досыць глухое месца, куды рупліваму даследчыку Г. Каханоўскаму па вясеннім часе давялося дабірацца вярхом на кані. «Я ўжо ведаў,— піша Каханоўскі,— што ў Страганах трэба пытацца «Гумно», а гэта і будзе сядзіба Рыпінскага. Мой мілы конік-спадарожнік давёз на парослае кустарнікам узвышша. Злез я, агледзеў мясціну, рэшткі падмурка і нешырокую дарожку, якая некалі вяла да гэтай сядзібы» 217. У іншым месцы Г. Каханоўскі паведамляе: «Па расказах старажылаў, сама КА. Рыпінская жыла тут да канца 1920-х гадоў. Працавала рахункаводам. У доме, ад якога зараз засталіся толькі рэшткі падмуркаў ды плянты, была дарагая бібліятэка, альбомы, карціны, рукапісы. Многае страцілася ў пазнейшыя часы ліхалецця» 218.