• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Чачота да Багушэвіча  Генадзь Кісялёў

    Ад Чачота да Багушэвіча

    Генадзь Кісялёў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 397с.
    Мінск 1993
    128.75 МБ
    Нездарма родныя мясціны вялікіх пісьменнікаў (Міхайлаўскае і Ясная Паляна ў Расіі, Вязынка і коласаўскія мясціны на Беларусі) становяцца сапраўднымі нацыянальнымі святынямі, аб’ектамі масавага паломніцтва.
    Памятныя мясціны многіх беларускіх пісьменнікаў адзначаны ў падрыхтаваным нядаўна шматтомным «Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі». У нас паспяхова развіваецца літаратурнае краязнаўства, жанр падарожжа па пісьменніцкіх мясцінах, прадстаўлены найперш імёнамі такіх даследчыкаў-літаратараў, як С. Александровіч, Г. Каханоўскі, КЦвірка, У. Содаль. Літаратурным краязнаўствам на месцах (бяром толькі літаратуру XIX ст.) з поспехам займаюцца А. Падліпскі, М. Плавінскі, Г. Равінскі, Р. Родчанка, А. Цыхун, А. Шоцкі і інш. Спецыялісты ў галіне літаратурнага краязнаўства адзначаюць наступную важную рысу гэтай працы: «Літаратура дапамагае пазнаць край, а край, у сваю чаргу,— пазнаць літаратуру і тых, хто стварае яе: менавіта ж у краі, дзе жыў і тварыў пісьменнік, у першую чаргу адкладваюцца многія дакументы і сведчанні, якія спрыяюць уразуменню тых або іншых бакоў яго біяграфіі, яго творчасці» ‘9І. Справядлівасць гэтага не раз даказвалі сваімі знаходкамі нашы краязнаўцы.
    Паступова да нас прыходзіць усведамленне, што сама зямля Беларусі з яе шматлікімі, як сказаў Г. Каханоўскі, «салаўінымі гнёздамі» (Вязынка, Мікалаеўшчына, Ракуцёўшчына, Крошын, Люцінка-Люцынка, Кушляны і г. д. і г. д.) — ні з чым не параўнальны курс гісторыі роднага пісьменства.
    У кнізе «Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча» мы акрэслілі памятныя мясціны першага класіка новай беларускай літаратуры, вылучыўшы асабліва Панюшкавічы пад Бабруйскам, дзе ён нарадзіўся, Люцынку і Мінск, дзе пражыў большую частку жыцця і напісаў свае лепшыя творы. Былі адзначаны таксама некаторыя музейныя рэчы, што паходзяць з Люцынкі і звязваюцца з Дуніным-Марцінкевічам і яго сям’ёй. Вывучэнне і папулярызацыя памятных мясцін Дуніна-Марцінкевіча працягваецца ў новых публікацыях даследчыкаў і краязнаўцаў |92.
    191 Мнлонов Н. А. Лятературное краеведеняе. М., 1985. С. 10.
    192 Янушкевіч Я. Магіла Беларускага дудара // Беларуская мова і літаратура ў школе. 1989. № 12; Дзянісаў У. Дзе знаходзіўся дом В. Дуніна-Марцінкевіча // Шляхам гадоў. Мн., 1990. [Вып. 1]; Грынкевіч В. Сцежкамі Дудара // Літ. і мастацтва. 1990. 13 крас.
    Для нас важна ў даным выпадку падкрэсліць самую цесную сувязь родных аколіц Беларускага дудара з яго творчасцю. Люцынка і яе наваколле апеты пісьменнікам у паэмах «Люцынка, або Шведы на Літве» (1857), «3-над Іслачы, або Лекі на сон» (1868). Модную тады рамантычную арыентацыю на старадаўнія мясцовыя легенды і паданні адзначыў сам аўтар у прадмове да паэмы «Люцынка»: «Калі набыў я маленькі мой фальварчык Люцынку, пры аглядзе яго зацікавіла мяне перш за ўсё мясцовасць; дзеля гэтага стараўся я ад старых людзей, якія здаўна тут жывуць, дапытацца, ці не мае яна якіх гістарычных паданняў... Дужа шануючы ўсялякія гістарычныя паданні пра наш край, заахвоціўся я, можа на бяду шаноўнага чытача, з паданняў гэтых саснаваць няздольным маім пяром наступную маленькую аповесць...» 193
    Гэтаксама ж узнёсла апяваў у сваёй творчасці родны куток паўночна-ўсходняй Беларусі з яго некранутай прыродай і самабытнай гісторыяй папярэднік Дуніна-Марцінкевіча пісьменнік-рамантык Ян Баршчэўскі. У «Нарысе паўночнай Беларусі» (1844) ён пісаў:
    «У гэтых краях прайшлі дзіцячыя мае гады. Тут я пасля таго, як расстаўся з маладымі сваімі таварышамі па Полацкай акадэміі, не могучы мець пры сабе іншых кніг, апрача некалькіх лацінскіх і грэчаскіх класікаў, блукаў у прыемных марах дзе-небудзь у цёмным бары або на бязлюдным беразе возера... На зямлі, пакрытай незлічоным мноствам раслін і жывёл, я чытаў аб міласэрнасці і волі творцы. Гэта кніга прыроды вучыла мяне сапраўднай паэзіі, сапраўдным пачуццям лепей, чым сённяшнія балбатлівыя крытыкі, якія чужыя пачуцці і розныя здольнасці, дадзеныя чалавеку ад бога, хочуць, быццам фрак, перашыць на сваю фігуру.
    Апавяданні старых пра розныя здарэнні ў народных іх аповесцях, якія перайшлі з вуснаў у вусны з старадаўніх часоў, былі для мяне гісторыяй гэтай зямлі, характару і пачуццяў беларусаў» (Пачынальнікі, 42—43).
    У наш час радзіму Баршчэўскага з літаратурна-краязнаўчымі мэтамі наведаў Г. Каханоўскі |94. Руплівым абследаваннем на месцы яму ўдалося ўдакладніць назву роднай вёскі пісьменніка — Мурагі, цяпер у Расонскім
    193 Дунін-Марцінкевіч В. Творы. Мн., 1984. С. 300.
    194 Каханоўскі Г. Пуцявінамі Баршчэўскага // Літ. і мастацтва. 1981. 25 верас.
    раёне, на беразе апетага Баршчэўскім возера Нешчарда. «Імя Яна Баршчэўскага варта таго, каб на яго радзіме адзначыць памятнае месца хоць сціплым мемарыяльным знакам» І95,— слушна прапануе вучоны. Г. Каханоўскаму давялося таксама пабываць і ў далёкім Чуднаве на Валыні (раней, услед за матэрыяламі старой перыёдыкі, пісалі Цуднаў, на польскі лад), дзе Баршчэўскі жыў апошнія гады, прыгрэты пад старасць багатай графіняймецэнаткай. Цяпер Чуднаў — раённы цэнтр Жытомірскай вобласці.
    Дарэчы, у тым жа Чуднаўскім раёне, у мястэчку Янушпаль (цяпер г. Іванопаль), скончыў жыццё пад час эпідэміі халеры і паэт-рэвалюцыянер Францішак Савіч, які хаваўся тут ад царскіх улад пад імем доктара Гельгега. Памятныя мясціны Савіча нашымі краязнаўцамі пакуль не абследаваліся.
    Яшчэ да Кастрычніцкай рэвалюцыі ў друку з’яўляліся апісанні вёскі Мазалава пад Віцебскам, дзе жыў беларускі публіцыст Ігнат Манькоўскі, а таксама размешчаных там сямейных могілак Манькоўскіх. У наш час гэтыя мясціны наведаў віцебскі краязнавец М. Плавінскі |96.
    Вывучэнне памятных мясцін Яна Чачота ў сувязі з яго біяграфіяй таксама пачалося яшчэ ў мінулым стагоддзі. У 1899 г. Ч. Янкоўскі ў кнізе «3 зямлі лясных пагоркаў...», што выйшла на польскай мове ў Варшаве, змясціў артыкул «Чачот і Зан у Лепелі». Як вядома, Чачот працаваў там некалі ў дырэкцыі Бярэзінскага канала, плённа займаўся фалькларыстычнымі зборамі. Знаходжанню Чачота і Зана ў Лепелі прысвечаны і старадаўнія ўспаміны М. Кусцінскага (рукапіс у ЦБАН ЛітССР, ф. 151 —1029).
    Значны грамадскі рззананс меў невялікі артыкул настаўніка-краязнаўца з Баранавіч А. Шоцкага «Ян Чачот у Рэпіхаве» (Літ. і мастацтва, 1982, 27 жн.). У Рэпіхаве, дзе бацька будучага пісьменніка працаваў аканомам у графскім маёнтку, прайшло дзяцінства Чачота. Доўгі час нават лічылася, што Чачот у Рэпіхаве і нарадзіўся, пакуль не высветлілася сапраўднае месца яго нараджэння — Малюшычы. Як устанавіў А. Шоцкі, Рэпіхава знаходзіцца ў Ляхавіцкім раёне па дарозе з Крывошына
    195 Каханоўскі Г. На Расоншчыну і Валынь да Яна Баршчэўскага // Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу. С. 69.
    196 Бас I. Літаратурныя пошукі, знаходкі, даследаванні. Мн., 1969. С. 144; Кісялёў Г. Разыскнвается класснк... Мн., 1989. С. 97—100.
    ў Нетчын. Ад даўніны тут захаваўся стары здзічэлы парк. «Хочацца верыць,— завяршаў свой допіс А. Шоцкі,— што ў хуткім часе прыйдзе сюды дбайны гаспадар. Памаладзее стары парк і будзе служыць людзям. Дзесьці на відным месцы з’явіцца мемарыяльная дошка, якая паведаміць, што тут жыў Ян Чачот — адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, сябра вялікага польскага паэта Адама Міцкевіча».
    Думкі А. Шоцкага горача падтрымаў пісьменнік Віктар Гардзей у нарысе «Запусценне» (Літ. і мастацтва, 1987, 18 верас.) і вершы «Рэпіхава» (Полымя, 1988, № 11), напісаных з вострым адчуваннем неабходнасці ашчаднага стаўлення да нацыянальных гісторыка-культурных святынь.
    Рэпіхаву і ў сувязі з ім постаці Чачота адведзена пэўнае месца ў кнізе «Памяць», прысвечанай Ляхавіцкаму раёну, дзе слушна гаворыцца: «...калі добра прыгледзецца да творчасці Яна Чачота, то няцяжка ўбачыць, што ў былым Наваградскім павеце, на Ляхаўшчыне, у Рэпіхаве, у ваколіцах сённяшніх Баранавіч яе самыя глыбокія KapaHi» |97. Словы гэтыя належаць Кастусю Цвірку, які на пачатку 80-х гадоў спецыяльна аб’ехаў многія чачотаўскія мясціны Беларусі. Вынікам паездкі быў надзвычай змястоўны і карысны нарыс «Там возера Свіцязь, як шыбіна лёду...», надрукаваны першапачаткова ў «Полымі» (1984, № 4), а потым у Цвіркавай кнізе «Той курган векавечны...» (1985).
    Перш за ўсё ў нарысе прадстаўлены чачотаўскія Малюшычы, сёння даволі вялікая вёска ў Карэліцкім раёне. Бацька Чачота ў канцы XVIII ст. арандаваў тут фальварак, рэшткі якога можна было бачыць тут яшчэ перад вайной. Цяпер ад яго не засталося і знаку. «Затое,— працягвае К. Цвірка,— навокал ляжалі тыя ж узгоркавыя палеткі, якія бачыў некалі малы Ян Чачот. За фермай, у лагчыне, відаць быў пасак маленькай рачулкі Малюшыца, якая і сёння, пэўна, вабіць да сябе вясковую дзятву...» 198
    На думку Цвіркі, заснаванай на глыбокім вывучэнні жыцця і творчасці Чачота, дзіцячыя гады паэта праходзі-
    197 Цвірка К. Карані // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна. Мн., 1989. С. 87.
    198 Цвірка К. «Той курган векавечны...»: Сцяжыны вандровак. Мн., 1985. С. 12.
    лі не толькі ў Рэпіхаве, а яшчэ і ў іншых недалёкіх аколіцах на рацэ Мышанка: бацьку не раз даводзілася мяняць месца службы. Так або інакш, да ад’езду на вучобу ў Наваградак Чачот жыў з бацькамі ў Навамышанскай каталіцкай парафіі, у якую ўваходзіла і Рэпіхава. Нездарма А. Міцкевіч называў Чачота «Ян з Мышы».
    «Тут,— піша КЦвірка,— у аколіцах Новай Мышы, Ян Чачот і пазнаў жыццё беларускага селяніна, яго мову, назаўсёды палюбіў і запомніў яго песні, казкі, паданні. Пра зацікаўленасць Яна Чачота яшчэ ў дзіцячыя гады беларускім фальклорам сведчаць яго балады «Калдычэўскі шчупак», «Мышанка», «Узногі», напісаныя паводле мясцовых паданняў і пачутых ад людзей расказаў» Хіба не характэрна, што нават у саміх назвах згаданых балад Чачота адлюстраваліся родныя паэтавы аколіцы.
    He знаю, дзе буду, памру дзе, не знаю, Ды ўдзячны зямлі я, дзе вырас, Я ў думках лячу зноў да роднага краю, Здалёк мне відаць яго вырыс.
    Мышанка мая! За ўсе краскі, за тое, Што жыў тут, табою прыгрэты, За светлае ранне сваё залатое,— Прымі ж ты вянок мой во гэты 20°,—
    пісаў паэт (пераклад К. Цвіркі). Мноства рэгіянальных рэалій таксама ў баладзе «Падземны звон на горцы ў Пазяневічах». Па творах Чачота можна літаральна вывучаць мясцовую геаграфію.