Ад Чачота да Багушэвіча
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 397с.
Мінск 1993
Надзвычай актыўную перапіску з сучаснікамі вёў В. Савіч-Заблоцкі, асоба і дзейнасць якога апошнім часам усё больш прыцягвае ўвагу нашых даследчыкаў. Яго багатая эпісталярная спадчына яшчэ не да канца выяўлена і вывучана.
94 Багушэвіч Ф. Творы. Мн., 1967. С. 187.
95 Казбярук У. М. Плённыя кантакты: Некаторыя пытанні беларуска-польскіх літаратурных сувязей і станаўленне беларускай літаратуры XIX ст. // Старонкі літаратурных сувязей. М., 1970. С. 155—156.
96 Казбярук У. Беларускія вершы Адама М-скага//Маладосць. 1971. № 12; Ен жа. Невядомыя беларускія вершы Зоф’і Тшашчкоўскай // Літ. і мастацтва. 1980. 4 крас.
97 Казбярук У. М. Ступені росту: Беларуская літаратура канца XIX— пачатку XX ст. і традыцыі польскіх пісьменнікаў. Мн., 1974. С. 30.
Цікавыя пісьмы В. Савіча-Заблоцкага да М. Стасюлевіча і П. Кулакоўскага за 1873 і 1891 гг., пісьмовыя звароты ў царскія адміністрацыйныя органы перыяду 1887—1891 гг. у сувязі з вяртаннем з-за мяжы апублікаваны ў зборніку «Пачынальнікі» (с. 453—462). Усе гэтыя матэрыялы на рускай мове, якой пісьменнік добра валодаў побач з беларускай, польскай і многімі замежнымі мовамі. 3 пісьмом да М. Стасюлевіча Савіч-Заблоцкі пераслаў у рэдакцыю часопіса «Вестннк Европы» тры свае беларускія вершы, выказаў у ім арыгінальныя погляды на беларускі культурна-нацыянальны рух.
Асабліва каштоўныя пісьмы Савіча-Заблоцкага ўкраінскаму вучонаму, літаратару і грамадскаму дзеячу П. Драгаманаву за 1886—1887 гг. надрукаваў нядаўна В. Рагойша ў другім выданні хрэстаматыі беларускай літаратуры XIX ст.98. Выяўлены яны ў Цэнтральным гістарычным архіве УССР у Львове. Надзвычай важная рыса гэтых пісьмаў — мова. Савіч-Заблоцкі пісаў украінцу Драгаманаву на беларускай мове. Для таго часу гэта яшчэ рэдкасць. Як слушна зазначае В. Рагойша, адкрытыя ў Львове пісьмы — «адзін з самых ранніх узораў эпісталярыя на беларускай мове»99. Пісьмы яскрава характарызуюць дэмакратычны светапогляд СавічаЗаблоцкага, высвятляюць асобныя старонкі і факты яго надзвычай багатай і цікавай біяграфіі, сувязі пісьменніка з грамадскім і літаратурным асяроддзем свайго часу.
Аўтар пісьмаў адзначае рост нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа, абуджэнне працоўных мас, з задавальненнем заўважае, што «чорны люд наш, гэтая душа нашага цела, да самасвядомства прыходзіць, што гэты люд дзелаецца ўжо сілай, што дзвіне мёртвую датоля масу нашу...»10 . Глыбокія развагі СавічаЗаблоцкага пра неабходнасць згоды ў славянскім свеце, пра пасрэдніцкае, прымірэнчае прызначэнне беларускага і ўкраінскага народаў у гэтых адносінах. «I ў гэтым-та мне прынцыповае прызванне асобае наша, белаі маларускае, здаецца; канечнасць [неабходнасць] наша на зямлі, прызванне рускае наша, чаго-лля бог нас стварыў,—сцвярджаў Савіч-Заблоцкі. — Загэтым цэлі нашы,
98 Беларуская літаратура XIX стагоддзя: Хрэстаматыя. 2-е выд. Мн., 1988. С. 312—319.
99 Там жа. С. 470.
100 Там жа. С. 312.
якія і ўсе маюць народы: справядлівасць, брацтва, воля і свабода кожнаму чалавеку, грамадскае паміж усімі любства і роўнасць іх ва ўсім, та й праца!»101. Гэтая праграма, заўважым, застаецца актуальнай і сёння.
Часам пісьменнік паведамляў у сваіх пісьмах унікальныя звесткі, невядомыя пакуль што па іншых крыніцах. Напрыклад, толькі з гэтых пісьмаў мы даведаліся цяпер аб існаванні ў Пецярбургу ў 1868 г. беларускага культурна-асветнага таварыства «Крывіцкі Вязок», удзельнікам якога быў Савіч-Заблоцкі, аб спробах выдання беларускіх газет на пачатку 1880-х гадоў, звязаных з невядомымі нам сёння бліжэй імёнамі Глінскага і Круглякова.
Цікава, што Савіч-Заблоцкі, як крыху пазней і Ф. Багушэвіч, перапісваўся таксама з А. Ельскім, які праз яго (Савіч-Заблоцкі жыў тады ў Парыжы) спрабаваў папоўніць свае гісторыка-культурныя калекцыі. 19 лістапада 1886 г. Савіч-Заблоцкі пісаў у сувязі з гэтым Драгаманаву: «Адзін беларус, той Ельскі пан Аляксандр, аб якім я Табе гукаў у прошлай маей лісціне, просіць мяне, каб я ад Цябе Тваю хватаграфію та які аўтограф Твой для яго дастаў. Ен, бачыш, у маёнтку сваім Замосце, што пад губернскім Мінскам, мае немалую бібліятэку тай музей, у каторы збірае ўсё, што памятка, дорага жывым тай дзеткам нашым. Прышліце ж яму цераз мяне тое, а чом ён дужа так просіць...»|02. Так дзень пры дні карпатліва папаўняліся замосцкія калекцыі Ельскага, страта якіх вельмі балючая для нашай культуры.
Такім чынам, львоўская знаходка В. Рагойшы надзвычай цікавая і важная шмат у якіх адносінах.
Паглыбленае вывучэнне выяўленых пісьмаў СавічаЗаблоцкага, далейшыя пошукі, несумненна, дадуць яшчэ нямала гісторыкам нашай літаратуры і культуры. Гэтая знаходка дазваляе выявіць прынцыповую заканамернасць: калі ў першай палове і сярэдзіне XIX ст. амаль уся перапіска беларускіх літаратараў вялася на польскай або рускай мове (выключэнне складаюць славутыя «Пісьмы з-пад шыбеніцы» ККаліноўскага, асобныя кароткія запіскі, напрыклад, вядомая запіска А. Рыпінскага А. Вярыгу-Дарэўскаму, а таксама большыя або
101 Беларуская літаратура XIX стагоддзя: Хрэстаматыя. С. 313.
102 Там жа.
меншыя беларускія ўстаўкі ў пісьмах нашых літаратараў на іншых мовах) 103, то ў канцы стагоддзя з’яўляюцца ўжо вялікія прыватныя пісьмы, напісаныя цалкам пабеларуску. Гэта было знаменнем часу, яскравым сімптомам далейшага абуджэння нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа, сведчаннем пашырэння сферы ўжытку роднай мовы. 3 другога боку, сам стыль пісьмаў СавічаЗаблоцкага сведчыць, што выпрацоўка беларускай эпісталярнай традыцыі была справай нялёгкай. Канчаткова гэта традыцыя ўсталявалася на пачатку XX ст., у нашаніўскі перыяд.
Дададзім, што да эпісталярыя прымыкаюць і дарчыя надпісы, зробленыя пісьменнікамі на падараваных кнігах і фатаграфіях. У гісторыка-літаратурных публікацыях апісваліся такія тэксты В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Ядвігіна Ш. Цікавяць даследчыкаў і кнігі з надпісамі, падараваныя літаратарам Беларусі. Гэта таксама фіксацыя жывых кантактаў, род перапіскі.
Наш першы і няпоўны агляд эпісталярнай спадчыны пісьменнікаў XIX ст., гісторыі яе выяўлення і публікацыі паказвае, што, нягледзячы на ўсе страты, мы маем справу са змястоўным і ўдзячным матэрыялам, які патрабуе далейшага рознабаковага вывучэння і выкарыстання.
* * *
Трэцюю важную групу гісторыка-літаратурных крыніц складаюць крытычныя матэрыялы, найперш прыжыццёвыя водгукі на творы нашых літаратараў, водгукі, якія станавіліся фактамі пісьменніцкіх біяграфій, істотна ўплывалі на творчасць пісьменнікаў. «Асобае месца сярод крыніц займаюць водгукі сучаснікаў на літаратурны твор, у тым ліку і літаратурна-крытычныя працы»104, — слушна адзначае В. Рагойша.
103 Вядомы гісторык А. Смірноў прыводзіць у сваёй кнізе пра Ф. Савіча яго пісьмо доктару Ф. Шаламіцкаму ад 9 лютага 1837 г. і гаворыць, што «яно напісана на беларускай мове (лацініцай)» (Смірноў А. Франц Савіч. Мн., 1961. С. 65). Але, звярнуўшыся да арыгінала (ЦДГА ЛітССР), няцяжка пераканацца, што пісьмо гэтае — на польскай мове.
104 Введенне в спецяальность. Мн., 1977. С. 99.
У XIX ст. беларуская літаратурная крытыка, як і сама літаратура, яшчэ толькі складвалася. Яна не мела ўласнай друкаванай трыбуны. Асобныя крытычныя артыкулы з’яўляліся ў польскіх і рускіх органах друку. У поле зроку крытыкаў-сучаснікаў беларускія пісьменнікі траплялі далёка не ў аднолькавай ступені.
Сярод крытычных водгукаў на творчасць В. ДунінаМарцінкевіча вылучаюцца грунтоўныя артыкулы У. Сыракомлі ў варшаўскім і віленскім друку, ананімны артыкул 1856 г. у пецярбургскім часопісе «Сын Отечества». Гэтыя выступленні, асабліва крытычныя артыкулы У. Сыракомлі, атрымалі шырокі грамадскі рэзананс, таму што ў іх не толькі аналізавалася творчасць асобна ўзятага пісьменніка, у даным выпадку Дуніна-Марцінкевіча, але і ўзнімаліся надзвычай важныя грамадскія праблемы, адстойвалася права беларускага народа на ўласнае нацыянальнае развіццё, на ўласную літаратуру .
Даволі высокую ацэнку сучаснікаў атрымала творчасць Яна Баршчэўскага. Асаблівую цікавасць знатакоў літаратуры выклікалі апавяданні, сабраныя ў «Шляхціцы Завальні».
3 захапленнем пісаў пра іх Міхал Галавінскі ў пісьме да Міхала Грабоўскага, надрукаваным у чэрвені 1843 г. у часопісе «Пелгжым»: «Пан Баршчэўскі паўстае перад намі самым дасканалым выразнікам простанароднай фантастычнасці і звычаяў беларускага народа. Я ўпэўнены, што ён у сваім родзе не ўступіць Сапліцы (апавядальнік у гістарычных аповесцях Г. Ржавускага. — Г. К.). Пачаў ён прозай пісаць аповесці: не магу табе перадаць сваё вялікае ўражанне. Усё там выканана па-майстэрску пад выглядам найвялікшай прастаты. Гэта не просты збіральнік паданняў народа ... Дзівосны ў яго інстынкт у апрацоўцы паданняў, амаль нічога свайго не дадае, а ўсё — яго ўласнасць: голая казка не мела б ніякай вартасці, але ён аздабляе яе іншымі паданнямі, найдасканалей драматызуе і раптам вырастае нешта цэласнае, поўнае простанароднай праўды і самага сапраўднага жыцця»1 .
105 Падрабязней гл.: Кісялёў Г. В. Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча. С. 68—77.
106 Цыт. па артыкулу Р. Падбярэскага «Беларусь і Ян Баршчэўскі» (Пачынальнікі, 70).
Баршчэўскаму прысвечаны вядомы артыкул Рамуальда Падбярэскага «Беларусь і Ян Баршчэўскі», які стаў значнай падзеяй у гісторыі беларускай культуры. Падбярэскі малюе постаць Баршчэўскага на фоне таго грамадска-культурнага руху, які пачаўся тады на Беларусі. Абраны аўтарам маштаб дазволіў абмаляваць Баршчэўскага буйным планам, паказаць яго значэнне ў літаратуры і культуры Беларусі. У артыкуле пададзена яго біяграфія як тыповага прадстаўніка дробнай шляхты, блізкай да народа. Высока ацэньваецца беларускамоўная творчасць Баршчэўскага, асабліва паэма «Рабункі мужыкоў». «Гэта паэма,— піша Падбярэскі,— калі хочаце,— помнік беларускай гаворкі, нароўні з Манькоўскім (якога Падбярэскі лічыць аўтарам «Энеіды навыварат».— Г. К.) ставіць яго на чале сапраўды народных беларускіх пісьменнікаў» (Пачынальнікі, 65). Балады Баршчэўскага цікавілі крытыка галоўным чынам як першы этап засваення народнай паэзіі. Паводле Падбярэскага, «з’яўляюцца яны нібы ўступам да таго паэтычнага вобраза Беларусі, які аўтар наважыўся развіць у большым маштабе... Балады паслужылі яму, каб ажывіць фантазію; ён сам гаворыць, што калі б не пісаў балад, ніколі б не пісаў прозы» (Пачынальнікі, 67). Творчы падыход Баршчэўскага да выкарыстання народных паданняў крытык паказаў на прыкладзе балад «Варажбітка-русалка» і «Дзявочая крыніца».