Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі
Генадзь Сагановіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 62с.
Мінск 1992
Канстанцін Астрожскі ўваходзіў у кола блізкіх да Боны асобаў. Яшчэ ў 1518 годзе, калі панырада накіравалі яго з пасольствам у Карону разбіраць справу Я. Зарэмбы (той абвінаваціў Княства ў сепаратызме, у развале палітычнага і вайсковага хаўрусу з Польшчай), Астрожскі затрымаўся там надаўжэй і вітаў у Маравіцы Бону, якая ехала ў Карону, затым прысутнічаў пры яе ўездзе ў Кракаў, браў удзел у шлюбных ды каранацыйных урачыстасцях.
Сам Жыгімонт настолькі сімпатызаваў гэтаму незвычайнаму чалавеку, што, жадаючы аддзячыць гетману за гераізм і адданасць, быў гатовы пайсці нават на выключэнні з правілаў. Яшчэ 25 сакавіка 1522 года ён падпісаў у Гародні на вальным соймё грамату, якою надаваў князю Астрожскаму годнасць троцкага ваяводы. У парушэнне прывіле'я Ягайлы, насуперак дзевятаму артыкулу акта Гарадзельскай вуніі, які надзяляў правам займаць найвышэйшыя ўрадавыя пасады толькі каталікоў. Кароль і вялікі князь адзначыў, што дагэтуль ваяводства Троцкае ён не мог даць аніводнаму схізматыку (праваслаўнаму), але цяпер саступаеяго князю Канстанціну Астрожскаму. На якой падста
53
ве? Жыгімонт тлумачыў: за «такія верныя яго заслугі супраць непрыяцеляў нашых, Масквы і татараў», а таксама «па просьбах і довадах паноўрадных». Стаўшы троцкім ваяводам, шасцідзесяцідвухгадовы князь вызваляўся ад пасадаў старасты луцкага і маршалка валынскага, але застаўся старастам брацлаўскім і вінніцкім.
Гэтак па волі Жыгімонта Канстанцін Іванавіч займаў цяпер месца на пярэдняй лаве ў сенаце, уваходзячы ў самую эліту свецкіх «дастойнікаў». I ніхто з паноўрады не пратэставаў супраць парушэння ранейшых парадкаў. Наадварот, Астрожскі меў сімпатыі ў найбуйнейшых магнатаў і палітыкаў. Паміж Гаштаўтамі і Радзівіламі, якія варагавалі, ён займаў нейтральную пазіцыю. Спрабуючы прымірыць супернікаў ды спыніць іх канфрантацыю, якая перарастала ў сапраўдную грамадзянскую вайну, аслабляла дзяржаву, гетман умеў захоўваць найлепшыя дачыненні з Альбрэхтам Гаштаўтам і сябраваць з сынамі Мікалая Радзівіла.
He без захадаў уплывовага ваяводы троцкага ў тым жа 1522 годзе Тураўская і Пінская дыцэзіі атрымалі ад Жыгімонта прывілей (гэтакі ж даваўся ў 1511 годзе з Берасця) аб незалежнасці царкоўнага судаводства для праваслаўных вернікаў. Гэтаксама ўласнымі стараннямі Астрожскага ён з моманту смерці мітрапаліта Язэпа II Солтана (1511 год) па прызначэнні Жыгімонта быў апекуном земляў усёй Кіеўскай мітраполіі да абрання новага мітрапаліта*. Ягоны аўтарытэт ды актыўнасць фактычна вызначылі юрыдычнае становішча грэцкай царквы ў Княстве таго часу.
A 17 жніўня 1522 года князь Астрожскі быў ізноў узнагароджаны Жыгімонтам: атрымаў дазвол «воскам чарлёным усякія лісты свае пячатаваць» — права, якім карысталіся найбліжэйшыя да манарха асобы. У гаспадарскай грамаце так адзначаліся ваенныя заслугі і мужнасць гетмана: «Бачачы высокія заслугі ў славутых бітвах вяльможнага князя Канстанціна Іванавіча Астрожскага,
* Новы. мітрапаліт у 1528 годзе папрасіў на выпадак ягонай смерці пакінуць Астрожскага апекуном земляў мітраполіі і надалей.
54
ваяводы Троцкага, гетмана нашага найвышшага, старасты Браслаўскага і Вінніцкага, ня толькі за нас, але і за панаванне слаўнае памяці Бацькі нашага Казіміра і за брата нашага Аляксандра, каралёў іх міласці, што яго міласць ня толькі накладаў сваіх вялікіх да службы іх міласці налажыці не шкадаваў (што ж звык чыніці ніколі не перастаючы і да цяперашняга часу, і за наша панаванне), але ў такіх службах горла свайго страціці не літаваў, і раны ў бітвах вялікія і пакуты цяжкія ад непрыяцеля ахвотна прыймаў»*.
За які месяц да таго заўдавелы гетман** заручыўся з дачкою слуцкае княгіні Анастасі. У лісце аб заручынах ён пісаў Анастасі, што «ў яе міласці дом уступіць, і яе міласці кроўным і вечным прыяцелем стане, і яе міласці княгіні Слуцкай Анастасі... дачку князёўну Аляксандру сабе ў жонкі возьме, а яе міласці князёўны Аляксандры мужам будзе...» Шлюб яны бралі ў 1523 годзе. Аляксандра, дачка вядомага слуцкага князя Сымона Алелькавіча, нарадзіла Канстанціну Астрожскаму яшчэ сына Кастуся (Васіля) і дачку Зосю (дзяўчынка памерла дзіцём) ды заставалася з ім да апошніх дзён гетмана.
Практычна з моманту элекцыі*** Жыгімонта Аўгуста пачалі хутка псавацца дачыненні паміж Астрожскім і Альбрэхтам Гаштаўтам — канцлерам і ваяводам віленскім. Той у 40х гадах XVI стагоддзя быў першым сярод мажнаўладцаў Летувы, узначальваў апазіцыю каралеве Боне і трымаўся арыентацыі на збліжэнне Княства з Аўстрыян і Прусіяй. К Астрожскага ж знаёмілі з планамі Боны, і хоць ён выступаў супраць парушэння пётркаўскамельніцкіх актаў 1501 года ды абрання нялетняга каралевіча вялікім князем, бачачы ў гэтым паслабленне абароназдольнасці краіны ў цяжкія часы, але застаўся на баку каралевы. Цяпер вакол яго гуртаваліся старыя і новыя незычліўцы Гаштаўтаў — Юры і Ян Радзівілы, Рыгор Осцікавіч, Юры Алелькавіч, Іван Сапега ды іншыя.
* Акты Западной Россйй. СПб., 1848. Т. 2. С. 143.
** Першая жонка Таццяна Гальшанская памерла ў ліпені 1522 года, пакінуўшы Астрожскаму адзінага сына Іллю.
*** Элекцыя (ад лац. electio) — абраннё, выбары.
55
Барацьба груповак набывала такі размах, што паралізоўвала дзейнасць дзяржаўнага апарату. Жыгімонт неаднойчы заклікаў абодва бакі супакоіцца, затым нават прызначыў ім грашовую кару на 30 000 коп літоўскіх грошай, але не мог суняць супраціўнікаў. Стары Гаштаўт ужо не змяняў свайго стаўлення да гетмана. Кароль мусіў раіцца з К. Астрожскім, як нейтралізаваць яго дзеянні, а ён тым часам даслаў Боне ліст, у якім абвінавачваў князя Канстанціна ў дзяржаўнай здрадзе (?!). I надалей, нават у 1529 годзе, даводзіў, што Астрожскі — «чалавек новы, подлай кандыцыі, русін, сын мізэрнага княскага роду», а значыць, не месца яму ў сенаце.
А тым часам Астрожскі ўваходзіў у пяцёрку наймагутнейшых феадалаў Вялікага Княства Літоўскага. У 1528 годзе ён выставіў са сваіх земляў 426 выдатна ўзброеных вершнікаў. 3 сенатараў яго пераўзыходзіў толькі сам Гаштаўт, які меў, дарэчы, не на шмат болей — 466 коняў. Значыць, колькасць сялянскіх душ гетмана сягала блізу 41 тысячы! Ягоныя зямельныя ўладанні былі раскіданыя па тэрыторыі ўсяе дзяржавы. Нямала іх знаходзілася і на Беларусі: Смалявічы і Тарасаў у Менскім павеце, Балажэвічы, Капцэвічы і Шастовічы ў Мазырскім, Анохаў у Наваградскім, возера Свіцязь з вакольнымі вёскамі, Дзятлаў, двор у Менску, урэшце, Тураў, адпісаны ў 1514 годзе жонцы, ды іншыя. Для ўласных маёнткаў князь дамагаўся асобных прывілеяў, для сваіх гарадоў —лакацыі*. У 1524 годзе магдэбургскае права атрымаў ягоны Астрог.
3 уласных сродкаў Канстанцін Астрожскі фундаваў на Беларусі храмы, даваў ім зямлю з сенажацямі ды агародамі. Так паўставалі новыя ці замест драўляных узводзіліся мураваныя бажніцы ў Вільні, Наваградку, Смалявічах, Тураве. Пра закладанне смалявіцкай царквы Святога Мікалая ціеалася ў ягоным фундушы за 27 сакавіка 1507 года: «Я... Канстанцін, князь Астрожскі, пан Віленскі, гетман найвышшы з добрае волі маёй зажы
? Лакацыя — прывілей, які дазваляў мець самакіраванне і невялікаму гарадку.
ваючы v тым, паводле правоў, свабодаў і вольнасцяў шляхенкіх нашых Вялікага Княства Літоўскага пісаных, на гонар і хвалу Спадару Богу ўсемагут* наму збудаваў царкву ў іменню маім Смалявіцкім^ у павеце Менскім...» *
He выключана, што ў 1522 годзе князь Астрожскі спрыяў адкрыццю друкарні Францішка Скарыны ў Вільні, а пасля матэрыяльна падтрымаў і выданне кніг.
Аднак усё гэта Астрожскі мусіў рабіць толькі паміж справамі ратнымі. Ненадоўга пакідалі яны састарэлага гетмана ў спакоі.
У 1524 годзе крымскі хан пры ўдзеле турэцкай конніцы двойчы нападаў на Вялікае Княства і Карону, рабуючы Падолле, Валынь. К Астрожскі разам з М. Фірлеем спрабаваў перакрыць ім шлях, але меў для таго занадта малыя сілы. I наезнікі спустошылі зямлю да Буга. Тады ж стала ведама, што ля межаў Кароны канцэнтруецца турэцкае войска. Астрожскага запрасілі ў Польшчу, каб ён пакіраваў там падрыхтоўкай конніцы да магчымых ваенных дзеянняў супраць туркаў. На поўдзень звярнула ўсю сваю ўвагу і Княства.
А тым часам ўзнавіліся памежныя канфлікты на ўсходзе. Велікалуцкі намеснік наехаў на Усвяцкую воласць і пачаў прысвонваць яе сабе, збіраючы там падаткі. Старадубскі намеснік нападаў на воласці Крычава, Рэчыцы, Чачэрска. Узімку 1525 года тут дайшло да сапраўднай вайны. Рабуючы, маскоўскія раці праходзілі да Мазыра, з яўляліся за Дняпром. У рэчыцкія воласці яшчэ не раз урываліся яны і наступнымі гадамі. I ўсё гэта пры існаванні мірнага пагаднення! Жыгімонт скардзіўся на сістэматычнае парушэнне мяжы з боку Масквы, а Васіль III у адказе сцвярджаў, што вінаватых ён карае смерцю. Але гэта, нават калі і было праўдаю, не мяняла сутнасці справы **.
* Археографйческйй сборнйк документов, относяцйхся к йсторйй СевероЗападной Россйй. Вйльно, 1867. Т. 1. С. 6.
** Увесну 1526 года ў Маскву з пасламі ад Жыгімонта зноў паехаў Герберштэйн. Упартае нежаданне Васіля III вяртаць Смаленск Вялікаму Княству Літоўскаму зрывала перамовы. Усё, чаго дамаглося пасольства, дык гэта шасцігадовага замірэння на ранейшых умовах.
57
Узімку 1526/27 года на Валынь уварвалася вялізная арда крымскіх татараў. Астрожскі надзвычай хутка змабілізаваў войска і паспеў дагнаць іх ужо каля Пінска, дзе і разбіў наезнікаў. Рэшткі татарскіх загонаў пайшлі на поўдзень. А ў студзені 1527 года ён рушыў з конніцай ад Астрога напярэймы ардзе, якая ўжо вярталася з вялікай здабычай. Перуном наляцелі яго харугвы на лагер татараў каля нешырокай Альшанкі, паміж Каневам і Кіевам. Паспрабаваўшы напачатку адбівацца, наезнікі (а іх на Альшанцы было за 20 тысяч!) не вытрымалі ціску і пачалі ўцякаць. Мала іх ацалела тады і дайшло да бяспечнага Дзікага поля, бо ўцекачоў даганялі і секлі яшчэ вершнікі князя Ю. Слуцкага ды А. Дашкевіча. A 700 татараў было ўзята ў палон.
Гэта была адна з вялікіх перамог Астрожскага, у якой удалося ідэальна выкарыстаць ягоную ж тактыку. Стары змагар з татарамі і маскоўскім войскам, ён валодаў сапраўдным майстэрствам барацьбы з імі. Што да антытатарскіх акцый, дык Ж. Герберштэйн апавядаў пра іх вось як.
Князь Астрожскі не выступаў насустрач татарскім загонам, калі яны ўрываліся ў краіну. He, ён пачынаў асочваць ворага, як той, ужо абцяжараны здабычай, вяртаўся назад. Далёка ад’ехаўшы, рабаўнікі ўрэшце знаходзілі сабе бяспечнае месца для адпачынку, спыняліся там нанач і пачыналі рэзаць жывёлу ды баляваць. Астрожскі ж звычайна ведаў гэтае месца праз сваіх выведнікаў. Ен загадваў вершнікам нарыхтаваць харч на наступную ноч (каб больш не раскладваць вогнішчаў) і асцярожна наблізіцца цёмначы да татарскага лагера. А з першым праменнем сонца ягоная конніца віхрам налятала на сонных татараў ды ўчыняла ім поўны разгром*.