Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі
Генадзь Сагановіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 62с.
Мінск 1992
Так было і пры Альшанцы, дзе пераможцы вызвалілі з татарскага палону дзесяткі тысяч жыхароў Княства. Пасля гэтага Крым пачаў звяртацца ў Вільню па дапамогу ў міжусобным змаганні, чаго не было з часоў Вітаўта. А Кастусь Астрожскі другі раз, як рымскі консул, трыумфальна ўязджаў
* Герберштейн С. Запйскй о Московйй. М„ 1988. С. 188.
58
у сталіцу, ды цяпер ужо ў Кракаў, дзе яго віталі кароль і каралева.
1526 год быў асаблівы для князя Канстанціна і тым, што жонка Аляксандра нарадзіла яму сына. А вось прыгожая перамога стала апошняй для старога ваяра. 3 таго часу ён больш не вадзіў у бітвы сваіх харугваў. Затое актыўна дапамагаў багатым досведам. Улетку 1527 года быў у Кракаве на ваеннай нарадзе, дзе абмяркоўвалі праблемы абароны ад татараў і туркаў, налета сустракаўся ў Вільні з паслом Ф. Франгепанам па тых сама пытаннях, а ў 1529 годзе ў ліку камісараў Княства праводзіў перамовы з Польшчай аб вызначэнні дзяржаўнай мяжы.
I так — да астатняга дня свайго...
«НЕПАРАУНАЛЬНЫ ЗНІВОДНЫМ»
Памёр князь Астрожскі 8 жніўня 1530 года ў Тураве. Цела славутага абаронцы па ягонай апошняіі волі пахавалі ў Пячорскай лаўры, пад скляпеннямі Успенскага сабора. Там, дзе ўжо амаль стагоддзе ляжаў ягоны прадзед — залічаны да святых Хведар. Каменная шыльда надмагілля, пастаўленага маладзейшым сынам, сведчыла:
«Маскву з татарамі паклаўшы, выпісаў 63 над імі перамогі, дадай афарбаваныя крывёй Рось, Дняпро, Альшанку, дадай шмат замкаў, шмат манастыроў, шмат цэркваў, якія вымураваў у княстве Астрожскім і ў стольным месце Вільня...; для калек ён пакінуў шпіталі, для дзетак — школы, для людзен рыцарскіх — палашы з дзідамі ў Марсавай Акадэміі, і міла напішы: Сцыпіёну Рускаму Канстанціну Іванавічу Астрожскаму, Гетману — Вялікае Княства Літоўскае. Гэта' ўсё. Надмагілле»*.
Яшчэ пры жыцці ён меў еўрапейскую славу, рымскі легат у пасланні да папы не забыўся адзначыць, што гетман Жьігімонта — «у бітвах Ромул! На жаль, ён схізматык, аслеплены празмернай адданасцю грэцкай веры, і не хоча ні на кроплю адступаць ад ейных догматаў». Калі б яго ўдалося перацягнуць у каталіцтва, працягваў легат, за ім пайшло б мноства народу,—настолькі вялікі быў ягоны аўтарытэт паміж суайчыннікаў.
«Князем, найбольш вартым светлай памяці», назваў Астрожскага Кромер, «непараўнальным з ніводным сучасным правадыром» — Дэцый, «мужам, поўным ваеннай славы»,— Ваповій. Краніст
* Пад час страшнага пажару ў 1718 годзе першапачатковая шыльда загінула. Было моцна пашкоджанае і само надмагілле.
60
М. Стрыйкоўскі пісаў, што цяжка нават выславіць усю дзейнасць гэтага сціплага з выгляду і невысокага чалавека, ды называў яго «другім Ганібалам».
Ягонае гетманства сталася ўзорам вайсковай чыннасці. У 1531 годзе, аддаючы булаву найвышэйшага гетмана Ю. Радзівілу, вялікі князь Жыгімонт Аўгуст наказваў, каб той выконваў абавязкі гетмана так, «як справаваў князь Астрожскі».
Ён не меў сабе роўных у змаганні з татарамі і маскоўцамі — галоўнымі ворагамі краіны пры ягоным жыцці. Бадай, не было яшчэ такога князя, які б гэтак нястомна рупіўся пра належную абарону дзяржавы, які б гэтак не шкадаваў сваіх сродкаў на харугвы коннікаў, ставячы іх на ўласны кошт, які б усё жыццё так прыгожа і годна аддаў Айчыне. У імя яе ён сведама пайшоў на парушэнне клятвы, дадзенай пад імем Бога, за што маскоўскія летапісцы празвалі яго «Божпм врагом н государевым нзменннком»...
Сапраўды, аніхто не служыў Вялікаму Княству Літоўскаму адданей за Астрожскага, «брата расіянаў па царкве, але іх страшнага ворага ў полі»,— скрушна ўсклікне праз стагоддзі расейскі гісторык М. М. Карамзін. Але аніякай супярэчнасці тут няма. Ен служыў толькі сваёй Радзіме... I больш нікому.
«Быў гетманам найвышэйшым як правадыр узброенных аддзелаў. Пасля смерці зрабіўся гетманам як узор таго, як трэба жыць і працаваць, каб быць пераможцам»*.
* Charkiewicz W. Scypion Ruski... Wilno, 1936. S. 39.
ЗМЕСТ
ДА ЧЫТАЧА........................................ 5
НАШЧАДАК ВАЯРСКАГА РОДУ.......................... 7
(Л5 туравапінскіх князёў • Слаўныя продкі ■ У стольнай Вільні ► Пачатак службы • Трывожныя прадчуванні)
КОНАДНІ ВЯЛІКІХ ПЕРАМЕН..........................11
(Рэлігійны разлад • ІІепаразуменні з Польшчай ■ Варожасць ОрОрдэна • ІІапады крымскіх татараў ■ Адкуль галоўная небяспекаў? ■ Масква пачынае «збіраць» землі ■ Смерць Казіміра Ягайлаеіча і вайна • Князь Астрожскі — гетман)
ТРАГЕДЫЯ НА ВЕДРАШЫ..............................18
(Абвастрэнне канфрантацыі ■ Пачатак новай вайны • Наезд МенгліГірзя • Імклівы марш Астрожскага • Чатыры супраць сарака • Страйіная параза • Апеляцыі вялікага князя Аляксандра)
КАЙДАНЫ МАСКОЎСКАЙ НЯВОЛІ........................25
(Зняволены гетман у Волагдзе • Замірэнне і страты • Бітва пад Клецкам • Ультыматум Аляксандра і чарговая вайна • Бунт Глінскага • Астрожскі на маскоўскай службе • Вяртанне абаронцы)
ПЕРАМОГА, ШТА РАТАВАЛА КНЯСТВА .... 34
(Астрожскі сярод псіноўрады • Справы свецкія і царкоўкыя • Уварванні татараў • Перамога пад Вішняўцом • Таемны ліст Васіля III • Тры смаленскія кампаніі • На берагах Дняпра і Крапіўны • Венскі кангрэс)
«ЖЫЦЦЯ СВАЙГО HE ШКАДАВАУ».......................52
(Трывожны мір • Інспырацыі Боны • Звадкі мажнаўладцаў ■ Сярод пяці наймагутнейшых • /зноў справы ратныя • ІІры Алыйанцы — апошняя перамога)
«НЕПАРАЎНАЛЬНЫ 3 НІВОДНЫМ».......................60
НАШЫ СЛАВУТЫЯ ЗЕМЛЯКІ
Серыя акадэмічная
Научнопопулярное нзданне
САГАНОВЙЧ ГЕННАДЙЙ НЙКОЛАЕВЙЧ
ОТЕЧЕСТВО СВОЕ ЗАІЦНІЦАЯ Константмн Острожскнй
Мйнск, йздательство «Навука і тэхніка»
На белорусском языке
Навуковапапулярнае выданне
САГАНОВІЧ ГЕНАДЗЬ МІКАЛАЕВІЧ
АНЧЫНУ СВАЮ БАРОНЯЧЫ
Канстанцін Астрожскі
Рэдактар 3. Ф. Санько
Мастак Т. П. Кулажэнка
Мастацкі рэдактар В. А. Жахавец
Тэхнічны рэдактар Г. I. Якубоўская
Карэктар Я. У. Марціновіч
ІБ № 4264
Здадзена ў набор 19.03.92. Падпісана ў друк 18.06.92. Фармат 84Х100*/з2. Папера друк. № 1. Гарнітура літаратурная. Высокі друк. Ум. друк. арк. 3,36+0,78 укл. на крэйд. пап. Ум. фарб.адб. 4,34. Ул.выд. арк. 4,0. Наклад 20 000 паасобнікаў. Зак. № 237. Кошт 1 р.
Выдавецтва «Навука і тэхніка» Акадэміі навук Беларусі і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. 220067. Мінск, Жодзінская, 18. Друкарня імя Францішка Скарыны выдавецтва «Навука і тэхніка». 220067. Мінск, Жодзінская, 18.
КНІП СЕРЫІ «НАШЫ СЛАВУТЫЯ ЗЕМЛЯКІ»
Выйшлі з друку:
Грыбкоўскі В. П., Гапоненка В. А., Кісялёў У. М. Прафесар электраграфіі і магнетызму: Якуб НаркевічЕдка
Мархель У. I. Вяшчун славы і волі: Уладзіслаў Сыракомля
Галакціёнаў С. Г., Яцкевіч Г. М. Рыцар навукі з Нянькава: Уладзіслаў Дыбоўскі
Арлоў У. А. Асветніца з роду Усяслава: Ефрасіння Полацкая
Юхо Я. А. За вольнасць нашу і вашу: Тадэвуш Каецюшка
Грыцкевіч В. П. Адысея наваградскай лекаркі: Саламея Русецкая
Проуька Т. С. Эксперыментатар з Беластоцкай гімназіі: Кароль Чаховіч
Казбярук У. М. Светлай волі зычны звон: Алесь Гарун
Тарасаў С. В. Чарадзей сёмага веку Траяна: Усяслаў Полацкі
Гусак A. А. Практычная механіка і «Мёртвыя душы»: Мікалай Ястрэбскі
Саверчанка 1. В. Канцлер Вялікага Княства: Леў Сапега
Бельскі A. М., Ткачоў М. А. Вялікае мастацтва артылерыі: Казімір Семяновіч
Рыхтуюцца да выдання:
Каханоўскі Г. А. Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч
Арлоў У. А. Прысуд выканаў невядомы: Ігнат Грынявіцкі
Дабравольскі В. А. Да ісціны — найпрасцейшым шляхам: Васіль Ермакоў
Гапоненка В. А. Сягнула думка ў глыбіню Сусвету: Іван Яркоўскі
ГІіліпчук А. Я. Ланцэтнік — «цудоўная рыбка»:
Аляксандр Кавалеўскі
Процька Т. С. Даследчык таямніцаў святла:
Аляксандр Садоўскі
Саверчанка I. В. Апостал яднання і веры: Вельямін Руцкі
Майсяёнак А. Г. Народны лекар з Браслава:
Станіслаў Нарбут
Даўка A. К. Вястун нашаніўскае пары: Іван
Луцкевіч
€4
Ад туравапінскіх князёў
Лачатак службы
Адкуль галоўная небяспека ?
Масква пачынае «збіраць» землі
Князь Астрожскі — гетман
Лачатак новай вайкы
Чатыры супраць сарака
Трагедыя на Ведрашы
Кайданы маскоўскай няволі
Бунт Глінскага
Вяртанне абаронцы
Тры смаленскія кампаніі
П^рамога, што ратавала Княства
Венскі кангрэс
Сярод пяці наймагутнейшых
Лры Альшанцы — апошняя перамога
«Непараўнальны з ніводным»