Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі
Генадзь Сагановіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 62с.
Мінск 1992
На жаль, дынастычны шлюб не прынёс жаданага спакою. Іван III хоць і не вёў цяпер супраць зяця адкрытае вайны, затое актывізаваў МенгліПрэя. Наезды татараў на Вялікае Княства Літоўскае сталі зноў штогадовыя: 1494, 1495, 1496, 1497, 1498... Яны дзейнічалі вялікімі сіламі і ў 1494 годзе, напрыклад, разбілі пад Вішняўцом высланыя супраць іх войскі Кароны ** і Княства. У барацьбу з небяспечным ворагам неўзабаве актыўна ўключыўся і князь К Астрожскі. А ў 1496 годзе татараў прыйшло яшчэ болей. Імкліва пранесліся яны аж да Луцка, спалілі Жыдзічынскі манастыр і маглі беспакарана вяртацца: нешматлікія аддзелы К. Астрожскага, С. Гальшанскага і В. Храптовіча самі схаваліся ў мурох замка горада Роўна. Ворагі спрабавалі выбіць іх з замка ці змардаваць аблогаю. I каб выйсці жывымі з Роўна, князі мусілі аддаць татарам вялізны выкуп.
Затое налета К. Астрожскі квітам паквітаўся з татарамі. Ажно тройчы наляталі тыя на землі Украіны і Беларусі. 1 ўсе тры разы князь Канстанцін пераможна разганяў іхныя загоны ***—пад Мазыром, каля Палоннага на рацэ Уша і пад Ачакавам, дзе супольная экспедыцыя Аляксандра грамі
* Цяпер вёска ў Маладзечанскім раёне.
** Карона — кароткая форма афіцыйнага назову Карона Каралеўства Польскага; гэтак з сярэдзіны XIV стагоддзя звалася польская дзяржава.
*** Загон— аддзел конніцы, галоўным чынам татарскай; тактычная адзінка для дзеянняў на чужой тэрыторыі.
16
ла войскі МахметГірэя, а князь Астрожскі нават захапіў на які час у палон самога хана.
Пасля гэтага стары гетман Вялікага Княства Пётра Белы, адчуваючы хуткую смерць, раіў Аляксандру Казіміравічу аддаць гетманства менавіта Канстанціну Астрожскаму. «Князь Астрожскі, Канстанцін, можа замяніць мяне для Айчыны, маючы рэдкія вартасці»,— сказаў ён гаспадару. I ў верасні 1497 года К. Астрожскі атрымаў чын галоўнага начальніка над войскамі дзяржавы — гетмана' найвышэйшага, а праз год — пасаду намесніка брацлаўскага, звенігародскага і вінніцкага. Ніхто яшчэ не атрымліваў гэтакага чыну і дзяржаўнай пасады ва ўзросце 37 гадоў!
3. Зак. 237
ТРАГЕАЫЯ
НАВЕАРАШЫ
Абвастрэнне канфрантацыі х Пачатак новаіі вайны х Наезд МенгліГірэя х Імклівы марін Астрожскага х Чагыры супраць сарака х Сграшная параза х Апеляцыі вялікага князя Аляксандра
Шлюб вялікага князя Аляксандра з Іванавай дачкою мала паўплываў на ўзаемадачыненні дзвюх дзяржаў. На ўсходзе Княства было не да спакою. Ужо адразу пасля падпісання мірнае дамовы Мцэнская воласць пацярпела ад рабаўніцкага нападу маскоўскіх служылых людзей. У 1496 годзе такі ж наезд быў зроблены на Тарапецкую воласць. Праз тры гады клубы шэрага дыму віліся над усёй Тарапецкай зямлёй і гэтак далей.
Вялікі князь Аляксандр усё ж не спадзяваўся, што ягоны «брат і цесць» гэтак хутка распачне новую вайну. Таму і замкаў памежных як след не рыхтаваў, і войска належнага не набіраў.
Затое Іван III увесь 1499 год актыўна займаўся дыпламатычнай падрыхтоўкай вайны. Вяліся перамовы з Даніяй, хадзілі паслы ў «італійскія гарады», вяртаючыся адтуль з мноствам гарматнікаў, майстроў фартыфікацыі...
“Неўзабаве дайшло і да адкрытага абвастрэння канфрантацыі з Вялікім Княствам Літоўскім. На пачатку 1500 года Аляксандру здрадзіў Сымон Бельскі (брат і спадчыннік Хведара Бельскага, удзельніка вядомага замаху на караля і вялікага князя Казіміра) ды ў красавіку прыйшоў у Маскву. Іван III афіцыйна паведаміў Аляксандру, што прыняў да сябе на службу князя Бельскага. Затым на бок Масквы перакінуліся Мцэнск і Сярпейск. Стала ведама, што і князі Старадуба ды НоўгарадаСеверскага пасля таемных перамоў з Іванам III
18
хіляцца да здрады. Маўляў, ратуючы праўдзівую веру. На самой жа справе не веру ратавалі перабежчыкі, а свае «жываты», бо ведалі ўжо ад маскоўскіх шпегаў, што восьвось грымне новая вайна...
У сталіцы яшчэ паспеў з’явіцца ганец з Вільні, які паведаміў пра хваробу княгіні Алены. Потым Аляксандр накіраваў да Івана III пасла з пратэстам, што той бярэ на службу падданых Вялікага Княства Літоўскага. Іван III адхіліў пратэст. 3 Масквы да Вільні выехаў упаўнаважаны, які мусіў афіцыйна абвясціць скасаванне мірнага пагаднення. Але яшчэ раней на захад «воровскнм обычаем» рушылі маскоўскія войскі.
Ужо распачаўшы вайну, маскоўскі ўладар дыпламатычна апраўдваўся, наракаючы, што Аляксандр Казіміравіч жонку сваю, ягоную (Іванаву) дачку Алену, ды беларускіх праваслаўных князёў гвалтам цягне, каб перайшлі да рымскае веры„ Мяккі Ягайлавіч, які патрабаваў «права іх хрыо ціянскага анічым не ўціскаць» (нават калі каталік пераходзіў у праваслаўе), абвінавачваўся ў жорсткім пераследзе праваслаўнай веры: «Колко велел поставлятн божннц Рнмского закону в рускнх го родах, в Полоцку н в нных местах, да жон от мужов н детей от отцов с жнвоты отннмаючн, снлою окреіцают в Рнмскнй закон» *. Выходзіла, бьшпам здзек з праваслаўных і выклікаў пераход на бок Масквы Сымона Бельскага ды іншых падданых Аляксандра. Маўляў, Бельскі, «не жадаючы быці адступнікам грэцкага закону і не жадаючы сваёй галавы страціць, да нас паехаў служыць і са сваёй вотчынай. Дык якая ж яго ў тым здрада?»
Аляксандр адказваў, што ў Вялікім КняствеЛітоўскім шмат людзей грэцкае веры, ды лепшых„ чым здраднік Бельскі, і сілаю іх аніколі ні ён, ні продкі ягоныя Ягайлавічы да каталіцтва не вялі. I вялікую княгіню Алену, вядома ж, зусім не прымушаюць мяняць веру. «...I здзіўляемся мы таму, што ты ... ліхім тым людзям, каторыя ж запамятавалі гонар і душы свае і жалаванне нашае, здра
* Узапраўды грэцкая царква на той час не была такой без~ абароннай і не цярпела такога ўціску. Прыкладам, Казімір Ягайлавіч фундаваў на тэрыторыі Вялікага Княства ЛЯоў^ скага тры. каталіцкія храмы і ажно сем (!) праваслаўных.
з*
19
дзіўшы нас, гаспадара свайго, да цябе паўцякалі, больш, чымся нам, верыш...» — абурана пісаў ён маскоўскаму ўладару.
Што да распачатае вайны, дык вялікі князь Аляксандр нагадваў, як шмат разоў накіроўваў ён у Маскву сваіх паслоў, каб урэгуляваць канфлікты дыпламатычна, аднак Іван III выявіў «вялікую непрыязь» да Вялікага Княства Літоўскага. Людзі ягоныя пачалі чыніць «вялікія крыўды ў землях і ў водах, і ў тацьбах, і ў разбоях, і ў рабунках, і ў іншых многіх рэчах». Пераконваючы маскоўскага манарха не праліваць больш хрысціянскае крыві, Аляксандр адзначаў, што ён ані ў чым не мае віны перад Іванам III і ўся віна за кроў ляжа на таго, хто парушыў мірную дамову, хто здрадзіў сваёй клятве на крыжы.
Тым часам галоўнае маскоўскае войска пад кіраўніцтвам ваяводы Якава Захар’іна і казанскага царэвіча МахметАміна ўжо займала Севершчыну, забірала Бранск, НоўгарадСеверскі, Старадуб... Другое войска, на чале якога быў Юры Захар’інКошкін, выйшла з Вязьмы і ў чэрвені здабыло Дарагабуж. Трохі пазней з Вялікіх Лукаў на Тарапец рушыла трэцяе войска...
Татары, якія й раней ані году не давалі спакою паўднёвым землям Вялікага Княства, цяпер насядалі яшчэ актыўней. МенгліГірэй тады пісаў Івану III: «Ты можаш дастаць сабе Кіеў і гарадок Чаркаск, я з радасцю перасялюся на бераг Дняпра, нашы людзі будуць твае, а твае — нашы»; на што маскоўскі ўладар адказваў: «Старанна малю Бога аб вяртанні нам старадаўняй вотчыны, Кіева, і думка аб бліжнім суседстве з табою, маім братам, вельмі для мяне прыемная»*.
У 1500 годзе татары пайшлі шырокім фронтам — напалі на Валынь, Малапольшчу, Берасцейскую зямлю: «У Літоўскай зямлі ваявалі Берасце і пасад спалілі, а з горада выкуп узялі, ды ваявалі КамянецЛітоўскі...» Тактыка ахопу вялікай тэрыторыі павінна была скаваць войска Княства і перашкодзіць хуткаму падыходу дапамогі з Поль
* Карамзйн Н. М. Іісторйя государства Россййского. М., 1989. Ku. II, т. VI. С. 181.
20
шчы. Галоўную ролю ў арганізацыі абароны краіны браў на сябе гетман найвышэйшы — Канстанцін Астрожскі. Паспешліва мабілізаваўшы ўсіх каго было можна, ён сабраў 3500 вершнікаў * і ўжо ў траўні 1500 года выправіўся з Вільні на ўсход_ «сцерагчы межы». J
Маскоўскія ваяводы даведаліся пра рух корпуса Астрожскага, калі той ужо пакінуў Менск і кіраваўся на Смаленск. Яны папрасілі сабе падмогі. Іван III кінуў пад Дарагабуж войскі ад Старадуба і Цверы, а галоўным кіраўніком усяго злучэння прызначыў аднаго з найлепшых сваіх ваяводау Данілу Шчэню. "
Пераадолеўшы каля 350 вёрстаў, Астрожскі уваншоў у Смаленск ужо апошнімі днямі чэрвеня. Ьольшыя сілы на чале з самім Аляксандрам, якія рухаліся следам, тады толькі падыходзілі да Менска. Нельга было губляць часу. Умацаваўшы корпус смаленцамі на чале з намеснікам Станіславам Кішкам, Астрожскі праз тыдзень пакінуў горад і накіраваўся проста на групоўку ваяводы Кошкіна, якая стаяла каля Ведрашы — невялікай рачулкі ш.то ЎпаДала Ў Селню, прытоку Трасны, за колькі міляу на захад ад Дарагабужа. Ахоўваць Смаленск засталася зусім ^невялікая залога — гэтак верылася, што большай сілы і не спатрэбіцца, бо вооаг будзе разбіты ці хоць стрыманы.
Злоўл.ены пад Ельняю «язык» паведаміў, што да Кошкіна паспелі падысці падмацаванні і цяпер злучаныя маскоўскія сілы маглі сягаць 40 тысяч. У Астрожскага ж налічвалася каля чатырох з паловай тысяч вершнікаў... Далей па дарозе весткі пра такую колькасць непрыяцельскага войска пацвердзіліся. Весці 4 на 40 тысяч — ці ж не самагубства? Але пасля нядоўгай нарады гетман цвёрда намерыуся: «Мала ці многа масквічоў будзе ды толькі ўзяўшы Бога ў падмогу біцца з імі, а не ’біушыся з імі назад не вяртацца» **. J
Каб з явіцца перад ворагам нечакана і навязаць яму сваю тактыку бітвы, харугвы збочылі з дароп ды пайшлі праз густы лес і балота. 14 ліпеня першыя з іх наблізіліся да Ведрашьг. Маскоў
*>Pn^^i0WS^ М Kronika Polska. Warszawa, Т. 2. S. 309. 1846
Ііолное сойранйе русскйх летопйсей. М., 1975. Т. 32 С 176
21
скія палкі яшчэ стаялі на правым беразе, на шырокім Міцькавым полі, што каля вёскі Лапачына. «Было масквы 40000 конных, апроч пешых, а літвы чатыры з паловай тысячы». Угледзеўшы блізка ад сябе непрыяцеля, маскоўцы ажывіліся ды тіачалі шукаць зручнага месца для пераправы. Іхны перадавы полк паспеў перайсці на левы бсраг і распачаць там бой да падыходу асноўных сіл Астрожскага. Конніца гетмана проста з паходных калонаў размяркоўвалася ў баявым парадку ды ўключалася ў бітву. Без цяжкасцяу разоіўшы перадавы полк, яна сама пераправілася на правы бераг Ведрашы ды заатакавала галоўныя сілы ваяводы Шчэні *•