• Газеты, часопісы і г.д.
  • Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі  Генадзь Сагановіч

    Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі

    Генадзь Сагановіч

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 62с.
    Мінск 1992
    29.77 МБ
    3 1323 года — сталіца Вялікага Княства Літоўскага
    План Масквы часоў вялікага князя Васіля Ш. Фрагмент заходнееўрапейскай карты сярэдзіны XVI стагоддзя
    Вялікі князь маскоўскі Іван III. Княжыў з 1462 да 1505 года. Абвясціўшы сябе «государем всея Русн», адкрыта выступіў супраць Вялікага Княства Літоўскага з тэрытарыяльнымі дамаганнямі і распачаў захопніцкія войны
    Пячаткі маскоўскага князя Івана III
    Войска Вялікага Княства Літоўскага ў XVI стагоддзі. 3 гравюры М. Цюндта 1568 года
    Баярын Вялікага Княства Літоўскага сярэдзіны XVI стагоддзя. Баяры складалі стан вайсковаслужылых людзей і землеўласнікаў, блізкіх да шляхты
    Вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт Стары. Княжыў у 1506—1548 гадах. На Беларусі пакінуў па сабе добрую памяць. Паводле слоў Івана Мялешкі (першая палова XVII стагоддзя), «Немцаў як еабак не любіў і Ляхаў з іх хітрыкамі вельмі не любіў, але нашу Літву і Русь нашу любіцельна мілаваў»
    Вялікі князь маскоўскі Васіль Ш. Пры ім Маскоўская дзяржава блізу 15 гадоў вяла войны супраць Вялікага Княства. спусташаючы беларускія землі. 3 гравюры Гіршфогеля 1556 года
    Маскоўскія коннікі першай паловы XVI стагоддзя. Узброеная шаблямі, сякерамі, лукамі і дзідамі памесная конніца складала аснову войскаў Маскоўскае дзяржавы
    Паслы Васіля III у імператара Максімільяна I. Гэтыя манархі ў 1514 годзе стварылі ваеннапалітычную кааліцыю супраць Вялікага Княства і Польскага Каралеўства, якая развалілася пасля паразы маскоўцаў пад Оршай
    Бітва пад Оршай. Фрагмент карціны невядомага мастака XVI стагоддзя. На палатне адлюстраваныя апошнія хвіліны перад міжбоем — пераправа харугваў К. Астрожскага цераз Дняпро.
    Дазвання разграміўшы маскоўскіх ваяводаў на берагах Крапіўны і Дняпра, князь Астрожскі абараніў суверэнітэт сваёй Айчыны. Пра слаўную перамогу даведалася ўся Еўропа. Ей быў прысвечаны спецыяльны лісток навінаў, выпушчаны ў Нюрнбергу ў 1514 годзе. Аршанская бітва ўвайшла ў еўрапейскія хрэстаматыі з ваеннай гісторыі як узор удалай тактыкі змагання з намнога перасяжнымі сіламі ворага, як прыклад вырашальнага ўплыву таленту і майстэрства вайсковага начальніка па вынік баталіі
    Гербавыя пячаткі гаспадароў Аляксандра і Жыгімонта, у часе княжання якіх дзеяў Канстанцін Астрожскі
    досвіткам. Аднак уначы маскоўскія ваяводы зняліся і хутка павялі свае палкі ў бок Дуброўны і далей на паўднёвы ўсход.
    Назаўтра Жыгімонт вырашыў не даганяць непрыяцеля, а ісці з усёй сілай на Смаленск, накіраваўшы толькі маленькі аддзел для засцярогі па правым беразе Дняпра. Са Смаленска К. Астрожскі разам з М. Фірлеем рушылі на Севершчыну — вяртаць адабраныя землі. Але асаблівага поспеху гэтая выправа ня мела, бо гетманы не ладзілі між сабою і неўзабаве вярнулі войска назад у Смаленск.
    Тым не меней краіна была абароненая. Васіль III згаджаўся на канструктыўную размову з пасламі ад Княства. Ужо 8 кастрычніка 1508 года з’явілася новае мірнае пагадненне паміж Масквой і Вільняй.
    Тым часам Глінскі, які ўсё яшчэ заставаўся ў Мазыры, наклікаў на краіну крымскіх наезнікаў. Татарская конніца наляцела нечакана і дайшла да Палесся. Гаспадарачы на левым беразе Прыпяці, татары, відаць, мелі непасрэдныя кантакты з княземздраднікам.
    Жыгімонт накіраваў на Палессе К. Астрожскзга. Узяўшы некалькі тысяч конніцы, той выйшаў са Смаленска, зрабіў вялікі марш і каля Слуцка адразу ж разбіў галоўныя сілы крымскіх наезнікаў, а пасля за некалькі дзён даканаў іх у драбнейшых сутычках. Гетман рухаўся на Мазыр і быў ужо за нейкіх сем вёрстаў ад горада, калі Міхал Глінскі, ня ведаючы пра небяспеку, ад’язджаў са сваякамі ў Маскоўшчыну...
    Так нядаўні маскоўскі вязень за некалькі месяцаў барацьбы стаўся галоўным героем той вайны. Кароль і вялікі князь яшчэ 6 верасня ў Смаленску адзначыў яго вайсковыя заслугі асобнай граматай, у якой за «адданую і праўдзівую і знакамітую накладную службу», за тое, што ён жыцця свайго не шкадаваў у змаганні з кожным непрыяцелем, падараваў гетману вёску Паворка на Валыні. Астрожскі атрымаў тады і вотчыну здрадніка — Тураў з акругай — ды іншыя землі.
    ПЕРАМОГА, ШТО РАТАВАЛА КНЯСТВА
    Астрожскі сярод паноўрады * Справы свецкія і царкоўныя * Уварванні татараў х Перамога пад Вішняўцом * Таемны ліст Васіля III * Тры смаленскія кампаніі * На берагах Дняпра і Крапіўны х Венскі кангрэс
    ІІарэшце князь Канстанцін мог адпачыць ад войнаў, заняцца ўласнымі справамі. Адла,дзіў гаспадарку ў сваіх уладаннях, падправіў муры ў Астрогу ды іншых замках. У 1509 годзе ажаніўся з Таццянай Гальшанскай — дачкой наваградскага ваяводы князя Сымона Гальшанскага і сястрой віленскага кашталяна князя Аляксандра Гальшанскага. А брат Таццяны стаў віленскім біскупам. Род, з якім праз шлюб парадніўся Астрожскі, быў адным з найбуйнейшых у Княстве, але тады ўжо аджываў свае зорныя часы. Князь Аляксандр Гальшанскі праз два гады памёр, і гетман найвышэйшы стаўся яшчэ і кашталянам віленскім, заняўшы шваграву пасаду.
    Цяпер праваслаўны князь трывала ўваходзіў у кола ўрадавай эліты Вялікага Княства Літоўскага. Да яго віленскімі панамі, як, зрэшты, і гетманамі, былі магнаты каталіцкага веравызнання. Астрожскі ж не проста ўвайшоў у гаспадарскую раду, якая ажыццяўляла кіраванне дзяржавай, ён займаў першую лаву паноўрады *. I меў вялікі ўплыў на караля і вялікага князя Жыгімонта. Яшчэ ў 1508 годзе, пад час перамоваў з Масквою, ён угаварыў манарха надзяліць зямлёй тых беларускіх князёў, што страцілі яе па вайне, а таксама адстаяў права ўдзельнікаў рокашу ** вярнуцца з Масквы
    * Панырада — найвышэйшы орган дзяржаўнай улады Вялікага Княства Літоўскага.
    f * Рокаш — узброены супраціў дзяржаўнаіі уладзе.
    34
    дадому — у раўнавагу да права сваякоў і прыхільнікаў М. Глінскага спакойна выязджаць да Масквы. Сярод 200 чалавек, што пераехалі на службу да Канстанціна Іванавіча з Маскоўшчыны, быў і вядомы Астап Дашкевіч, кіеўскі баярын і крычаўскі намеснік, славуты змагар з татарамі, які з 1501 да 1508 года служыў Маскве. Больш таго, у 1511 годзе Астрожскі змог — у абыход старой Казіміравай забароны рамантаваць і будаваць каменныя праваслаўныя храмы — атрымаць дазвол на адбудову Прачысценскай саборнай царквы ў Вільні. А для праваслаўнага насельніцтва Вялікага Княства гэтая святыня была другой па велічы пасля кіеўскага Пячорскага манастыра. Менавіта ў ёй пахавалі і княгіню Алену Іванаўну ў студзені 1513 года.
    Вільня ў тым часе, як і ўся дзяржава, была яшчэ местам пераважна традыцыйнай, старабеларускай культуры. Калі ў 1498 годзе ўрачыста закладаліся першыя камяні мураванай сцяны, над сталіцай разносіўся гул званоў 14 праваслаўных храмаў і толькі 7 каталіцкіх *. Гэтаксама ў 1517 годзе імператарскі пасол Ж. Герберштэйн, пабачыўшы Вільню, адзначыў, што «храмаў рускіх там значна больш, чым Рымскага веравызнання». Пры Жыгімонце Казіміравічу грэцкая (праваслаўная) царква ўжо вальней адчувала сябе ў Княстве. Нездарма амаль праз стагоддзе нехта Іван Мялешка скажа пра гэтага манарха: «Салодкая памяць яго, бо Немцаў як сабак не любіў і Ляхаў з іх хітрыкамі вельмі не любіў, але нашу Літву і Русь нашу любіцельна мілаваў...» Ужо ў 1507 ці 1508 годзе нейкі Хведзька Янушкевіч заклаў у Вільні храм Нараджэння Багародзіцы. Затым у Тураве ўфундаваў царкву Канстанцін Астрожскі. Мітрапаліт Язэп Солтан у 1509 годзе правёў у сталіцы сабор праваслаўнай царквы, а ў 1511 атрымаў ад Жыгімонта грамату, якая гарантавала незалежнасць грэцкага духавенства ад свецкай улады ў кіраванні і судаводстве. Усё гэта рабілася дзякуючы актыўнасці і патрыятызму ўплывовага Канстанціна
    * Батюшков П. Н. Памятннкй русской старнны в западных губернйях ймперіш. СПб., 1872. Вып. 5. С. 27.
    35
    Іванавіча, якога яшчэ мітрапаліт Макар называў «наймагутнейшым апекуном і дабрадзеем» грэцкае царквы ў Вялікім Княстве Літоўскім.
    Ды нядоўга давялося К. Астрожскаму цешыцца спакоем, займацца свецкімі і царкоўнымі справамі. Усё гэта рабілася другасным перад патрэбамі абароны краіны.
    Першымі мір парушылі татары. Яшчэ ў 1509 годзе яны ўварваліся на Галіччыну, і К Астрожскі мусіў разам з каронным гетманам М. Камянецкім праводзіць акцыі супраць наезнікаў. А ў 1510 годзе татары з’явіліся зноў, ды з яшчэ большай сілай. Гэтым разам яны наляцелі на землі Беларусі. Асобныя загоны сягалі ажно ваколіцаў Вільні. Іх лятучая конніца лустошыла землі Княства і на наступнае лета. Выганялі татараў самастойна, пабіўшы каля Кіева, Оўруча, Брацлава...
    Асабліва трывожны быў 1512 год. Наладзіўшы зноў сяброўскія дачыненні з вялікім князем маскоўскім, МенгліГірэй не без інспірацыі апошняга (а Масква рыхтавала вайну за Смаленск) выслаў на Валынь 25тысячную арду на чале з трыма мурзамі*.
    Кароль тады быў у Кракаве, рыхтаваўся да шлюбу. Пачуўшы пра ўварванне татараў, ён накіраваў на іх кароннага гетмана М. Камянецкага са сваімі надворнымі харугвамі, войска падольскіх старастаў і, натуральна ж, гетмана найвышэйшага літоўскага з наяўнымі сіламі Княства. Роля галоўнага начальніка адводзілася К. Астрожскаму. Зважаючы на вялікую небяспеку, вальны сойм, які засядаў у Берасці, вырашыў надзяліць Канстанціна Іванавіча надзвычайнай уладай. У спецыяльнай «Ваеннай уставе» Жыгімонт, выпраўляючы Астрожскага на абарону Вялікага Княства Літоўскага, даў яму правы дыктатара: пакуль войска знаходзіцца ў полі, усе (князі, ваяводы, старасты, шляхта, зямяне ды іншыя) павінны слухацца гетмана, а за непаслушэнства Астрожскі вольны кожнага караць «горлам і вязеннем» **.
    * Мурза (ад перс. мірза) — тытул князя ў Крымскім ханстве ды. іншых татарскіх дзяржавах, якія ўтварыліся па распадзе Залатой Арды.
    ** Charkiewicz W. Scypion Ruski... Wilno, 1936. S. 20—21.
    36
    Злучыўшы змабілізаваныя войскі (а разам выйшла блізу 5 тысяч конніцы), Канстанцін Астрожскі павёў іх на татарскі лагер, выяўлены недалёка ад Вішняўца. Татары ведалі пра небяспеку і рыхтаваліся напасці першыя. Бітва адбылася 28 красавіка. Як толькі Астрожскі паставіў войска ў баявым парадку — на левым крыле пакінуў палякаў з іх гетманам, а на правым, бліжэй да татарскага лагера, размясціў сваіх,— татары наляцелі на яго з пранізлівым гіканнем і крыкам. Рассейваючыся ды адступаючы, яны спрабавалі завабіць рыцарскую конніцу ў поле, навязаць ёй сваю тактыку, пры якой менавіта іх флангавыя і тылавыя атакі звычайна вырашалі зыход бою.