• Газеты, часопісы і г.д.
  • Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі  Генадзь Сагановіч

    Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі

    Генадзь Сагановіч

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 62с.
    Мінск 1992
    29.77 МБ
    Тым часам вайна працягвалася, хоць і не з такой актыўнасцю ды размахам. Ужо ў студзені 1515 года пскоўскі намеснік А. Сабураў правёў 3ты
    * Містр (ад лац. magister — начальнік, настаўнік) ~ т^:: нашы продкі называлі ўладароў нямецкіх ордэнаў.
    ** Імператар трымаў сваё слова ды сапраўды адстойваў інтарэсы Вялікага Княства ў еўрапейскай палітыцы. Прыкладам, у 1518 годзе, калі заадно з Маскоўшчынай пачаў дзей~ нічаць нямецкі Ордэн, ён пераконваў містра Альбрэхта: «Цэласнасць Літвы неабходная для дабра ўсёй Еўропыг магутнасць Масковіі небяспечная».
    47
    сячную раць углыбкі Беларусі, падышоў да Рослаўля быццам бы здавацца. Калі ж абаронцы супакоіліся, ён напаў на горад, захапіў і спустошыў яго, пасля чаго з вялікім палонам і дабром уцёк да Пскова. Праз колькі месяцаў ізноў ад Пскова маскоўцы рушылі на паўночную Беларусь, былі спаленыя Друя і Браслаў, мноства людзей забрана ў палон. У сваю чаргу па Северскай зямлі ўдарылі з Кіеўшчыны Астап Дашкевіч з кіеўскім ваяводам Андрэем Няміровічам і крымскім царэвічам МахметГірэем (за ўдалыя дзеянні супраць маскоўскіх і крымскіх войск Дашкевіч быў празваны Ромулам і меў вялікую павагу дняпроўскіх казакаў).
    У тым жа годзе з Вялікіх Лукаў маскоўскія ваяводы рабілі набегі на Полацак, а з усходу Б. Гарбаты, Д. Шчэня і В. Гадуноў хадзілі на Мсціслаў і Віцебск. Войскі Жыгімонта, адказваючы, уварваліся пад Вялікія Лукі: «Пасады Лук Вялікіх папалілі, а сустрэчы ім не было, вялікага князя ваяводы не паспелі».
    3 таго, што ў Крыме месца памерлага МенгліГірэя заняў варожа настроены да Масквы МахметГірэй, спакою, як выявілася, не пабольшала. Дыпламаты Васіля III імкнуліся як найхутчэй зноў зрабіць Арду хаўруснікам. Татарскі хан Ахмат з Ачакава ўжо тады пісаў вялікаму князю маскоўскаму: «...вазьмі для мяне Кіеў, а я дапамагу табе заваяваць Вільню, Трокі і ўсю Літву». 3 1515 года наезды крымскіх татараў зрабіліся штогадовыя. Улетку 1516 года рэйд 40тысячнай конніцы АлпАрслана нават сарваў наступальную акцыю Вялікага Княства Літоўскага супраць Маскоўскай дзяржавы. Тады пацярпела Палессе. Быў цалкам спалены Петрыкаў.
    Пасля Венскага кангрэса сваю варожасць да Вільні і Кракава адкрыта выявіў нямецкі Ордэн. Ордэнскі пасол Д. Шонберг пабыў у Маскве ў 1515 і 1517 гадах, вынікам чаго стаўся ваенны дагавор дзвюх дзяржаў супраць Кароны і Княства. Васіль III падахвочваў містра ўдарыць па Жыгімонце з захаду, а для ўтрымання найманай пяхоты абяцаў яму вялікія грошы. Затое імператар Максімільян паранейшаму намагаўся спыніць вайну.
    48
    Напрыканцы 1516 года ён накіраваў у Вільню і Маскву пасольства барона Жыгімонта Герберштэнна, якое, апроч таго што прывезла прынцэсу Бону, мела за мэту схіліць Васіля III да міру з каралём польскім і вялікім князем літоўскім. Барон Герберштэйн угаворваў маскоўскага ўладара «супакоіць Хрысціянства і ўласную зямлю, бо дзяржавы квітнеюць мірам, вайной — вымагаюцца», перасцерагаў ад небяспекі ўсім хрысціянам з ’боку туркаў. Аднак маскоўскі двор толькі выслухоўваў венскага пасла, а на справе мацаваў саюз з асманскай Портай. Так і не дамогшыся нічога ад Васіля, III, Герберштэйн мусіў пакінуць Маскву. «Мы ад’язджаем. Неба пакарае вінаватага ў праліванні крыві»,— казалі віленскія паслы, што былі разам з ім, на развітанне.
    ПўД в°сень 1517 года наступальную аперацыю пачаў К. Астрожскі. Ягонае войска (айчыннае рушанне, колькі тысяч нанятых палякаў, чэхаў і мараваў) з Полацка пайшло на ІІскоўшчыну, разбіваючы па дарозе маскоўскія залогі. Разам з Канстанцінам Іванавічам былі выпрабаваныя ў бітвах паплечнікі — ІО. Радзівіл і Я. Свярчоўскі. I ўсё ж не абышлося без непаразумення. Калі аблажылі Апочку, Свярчоўскі, не зважаючы на абарончыя магчымасці цвердзі (палякі ўвогуле пагардліва называлі Аіючку «свіным хлявом»), дачасна і без згоды Астрожскага кінуў людзей на штурм умацаванняў. Войска панесла значныя і, галоўнае, зусім неапраўданыя страты. ІІасля гэтага асобныя аддзелы адлучаліся ад Апочкі і хадзілі далей да Пскова — на Варонач, Красны Гарадок, Велле. Але неўзабаве на дапамогу апоцкаму гарнізону прыйшлі раці I. Ляцкага ды Ф. Абаленскага з Вя.іікіх Лукаў. А калі да Апочкі сталі рухацца і вялікія сілы маскоўскага войска на чале з А. Растоўскім, князь Астрожскі палічыў за лепшае не рызыкаваць. Зняўшы аблогу, ягоныя войскі накіраваліся да сваіх межаў.
    А на лета 1518 года Васіль III падрыхтаваў удар у адказ. 3 Вялікіх Лукаў ягоныя ваяводы рушылі на Полацак, з Белай — на Віцебск, а са Смаленска і Старадуба — на Падняпроўе. У маскоўскіх летапісах было запісана, што на гэты раз іх
    49
    войска дайшло да Слуцка, Менска, Наваградка. Вялікія сілы непрыяцеля скавалі Полацак. Як шчыра адзначыў аўтар пскоўскага летапісу, «і Палачане шмат з нашымі біліся...» Затым прыспела падмога і «пабеглі да Дзвіны Масквічы, і не змаглі яны пераправіцца ўсе, і патапілі іх шмат у Дзвіне, і адышлі ад Полацка, нічога не атрымаўшы».
    ' Астрожскі тым летам абараняў паўднёвыя межы краіны. Разам з А. Дашкевічам ён двончы разграміў на Валыні крымскіх наезнікаў.
    Паступова сапраўды небяспечным зрабіўся ваенны хаўрус Масквы і Караляўца*, падпісаны яшчэ ў 1517 годзе. Цяпер да яго далучаўся новы альянт. Ужо вясной 1519 года перад Васілём III стаяў крымскі пасол з саюзніцкім ярлыком ад хана. У выпадку адначасовага ўдару ўсіх трох хаўруснікаў для Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага маглі настаць надта цяжкія часы. На шчасце, яны дзейнічалі паасобна.
    У ліпені на Кіеўшчыну і Валынь уварвалася 40тысячная арда. Гетман Канстанцін Астрожскі выступіў супраць татараў з корпусам на 7 тысяч коннікаў, частку якога складалі палякі. Ен пераняў татараў на зваротным шляху, калі тыя ўжо вярталіся са здабычай. 2 жніўня дайшло да бітвы пад Сокалам, у зусім невыгодным для Астрожскага месцы. Усяму нашкодзілі маладыя польскія шляхцічы, якія прагнулі перамогі. Самаўпэўненыя, яны рваліся ў бітву і не хацелі нават змяніць пазіцыю, застаючыся на нізкім беразе Буга. He паслухаўшыся загадаў К. Астрожскага, малады Ф. Гербурт павёў свае харугвы на татараў, чым змусіў да ўдзелу ў бітве і гетмана найвышэйшага. Усё скончылася поўнай перамогай наезнікаў. Тры князі, шмат ротмістраў і безліч вершнікаў Астрожскага засталіся на месцы сечы, а сам ён ледзь уратаваўся з пашматанымі рэшткамі конніцы. Той, чыё імя наводзіла жах на ардынцаў, цяпер уцякаў ад іх. I браў на сябе, славутага ваяра, усю няславу гэтага разгрому. Ведраша, Апочка, Сокал... Трэцяя параза ў жыцці, і трэці раз — не па ягонай віне...
    * Каралявёц — беларуская форма назову горада Кёнігсберга (польск. Krolewiec), сучаснага Калінінграда.
    50
    А праз колькі тыдняў на Беларусь прыйшлі is1»paBL ^“"j” ян“ м°5 групоў' з Вялікіх Лукау, Смаленска і Старадуба улам блізу 40 тысяч. Усе кіраваліся ў бок Менска, каб потым — на Вільню. «Н воеводы нашн — адзначалася у маскоўскім летапісе,—воевалн ’по Вмлну, Логоеск, Менеск, Айну, Красное Село МоЛ0Дечн/.’ МаРк°?° Лебедево, Крев, Ошмону Мед™ Мядел^ Куренской камень, Березвпчн Жесно, Курец, Волоеск, Радошковнчн, Боріісово » Асабліва значньія баі былі пад Крэвам, дзе сабралася вонска А. Гаштаўта і М. Радзівіла Ад Крэва
    I * *	’ а ваяводы Васіля III пасля
    гэтага з явіліся каля Полацка і Віцебска.
    Аніякіх гарадоў яны здабыць не змаглі затое nn™3^’ ШМЭТ ЖЫХаР°Ў пазабівалі ц! п гт/ • ^^ вярнуліся ў сваю зямлю.
    1 арадыцытадэлі самотна стаялі сярод выпаленапа^В^Т^ п ^™ КраЮ’ А Ў лю™м 1520 года ча R S <Полацак прыходзіў з войскам ваяво
    Га?ун°Упаліў недапаленыя пасады. Праз °Д 3 ™УДНя„Уварвалася шматтысячная крымская к!Д °Н яан„больш пацярпелі землі паўднёРУС1’ БЫУ абРабаваны і моцна спалены
    I ўсё ж вайна набліжалася да канца. ТэўтонГіяТЛ1’ На ЯК0Га Васіль 111 вельмі спадзяваўся п о	1 пасылаЎ МІСТРУ Альбрэхту вяліз
    ™я ?У™ гІ>ошай на войска, моцна цярпеў ад палякау. Жыгшонт загнаў тэўтонцаў да самага Караляуца і прымусіў падпісаць у 1521 годзе мірнае пагадненне. Яшчэ ў 1520 годзі такое пагаддеаае іЙдьШ^ МааметГІрэй. Вось тадь, стаУ хілівда да прымірэння.
    У 1о22 годзе віленскае пасольства на чале з пос™ ВаЯВ°Д^ ПЯТР°М КІШКам падпісала ў Ма
    Мя °гад°вым замірэнні. Смаленск быў ™ R • МасЛве’ шматлікія палонныя заставаліся ў Бялікім Княстве Літоўскім...
    «жьшя СВАЙГО HE ШКАДАВАУ »
    Тпывожны мір х Ін:пірацыі Боны * Звадкі мажнаўладцаў х Сярод пяці наймагутнейшых * Ізноў справы ратныя х Пры Альшанцы апош няя перамога
    Спустошаная дзесяцігадовай вайной краіна паволі ўздымалася з руінаў. Вярталіся да паселішчаў ацалелыя жыхары, аднаўлялі гаспадарку. Адбудоўваліся спаленыя гарады, ажывалі па
    сады, рынкавыя пляцы.
    Дзяржава пакрысе ачуньвала і звыкалася з новай мяжой на ўсходзе. Мінулая вайна была занадта доўгая і цяжкая. Гэтакай Княства яшчэ не перажывала. Як не адчувала яно яшчэ і такон трьівогі за свае ўсходнія межы. Адыход Смаленска да Маскоўшчыны выклікаў не толькі горкія шкадаванні, ён сімвалічна азначаў і адыход старых часоў. Па тых падзеях няцяжка было зразумець, што няўмольна змяняліся суадносіны сілау Масквы і Вільні. Што яны ўжо змяніліся. I нават час раунавагі, гэтак трагічна засведчаны на Ведрашы, быў страчаны разам са Смаленскам. _
    Гэта і непакоіла дзяржаўных людзен у Вільні. Пры беднасці земскага скарбу, абмежаванасці выканаўчай улады гаспадара ды свавольствах магнатаў цяжка было добра наладзіць абарону краіны. Сам Жыгімонт скрушна выказвауся: «Звязаныя недарэчнымі законамі, нічога ня можам зрабіць дзеля карысці і годнасці нашага гаспадарства».
    Паводле задумы каралевы
    Вялікага Княства Літоўскага меуся стаць енны сын Жыгімонт Аўгуст. I ў 1522 годзе вальны сонм v Вільні прызначыў яго намінальным пераемшкам бацькі на пасадзе вялікага князя літоўскага (у
    Боны, манархам
    52
    1529 годзе Жыгімонта Аўгуста ўзвядуць на вялікае княжанне «вольным абраннем»). Ужо гэтым замацоўвалася дзяржаўная асобнасць Княства. А праз чатыры гады віленскія паслы, упаўнаважаныя ад паноўрады, прасілі караля ў Варшаве вывесці Вялікае Княства Літоўскае ў становішча каралеўства! Мажнаўладцы казалі, што, «калі Вялікае Княства будзе мець сваю карону, тады няможна будзе далучыць яго да Кароны Польскай... Тады панам палякам нельга будзе дамагацца, каб гэтую нашу дзяржаву прынізіць і далучыць да іх, але будзе роўнае братэрства і згода заадно супраць кожнага непрыяцеля». Карона, даводзілі яны, аберагала б Княства ад шкоды патаемных маскоўскарымскіх зносінаў, гарантавала б дзяржаве пэўную незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць, урэшце, умацавала б пазіцыі Ягайлавічаў ды прынесла б шмат іншых перавагаў краіне. Гэтыя захады інспіраваліся таксама Бонаю. Толькі пасіўнасць Жыгімонта Старога звяла іх намарна.