Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі
Генадзь Сагановіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 62с.
Мінск 1992
Радасную вестку пра поўны разгром крымскіх наезнікаў яшчэ паспелі перадаць Аляксандру, які ўжо ляжаў на Божай пасцелі. Для Вялікага Княства Літоўскага гэта была, бадай, першая перамога такога масштабу над татарамі за колькі трывожных дзесяцігоддзяў. ІІасля яе палітыка Крыма да паўночнага суседа пачала мяняцца. 3 зацятага ворага Княства МенгліГірэй неўзабаве нават зрабіўся часова ягоным хаўруснікам.
‘ Аднак ізноў нарастала напруга на ўсходзе. Сам Аляксандр яшчэ на пачатку 1506 года ўльтыматыўна прапанаваў новаму маскоўскаму манарху «вечны мір» пры абавязковым вяртанні Княстbv тэрыторый, страчаных тры гады назад. Той, безумоўна ж, адмовіўся. Тады ў Вільні сабраўся вальны сойм з тым, каб ухваліць узброенную акцыю па вяртанні демляў, перадусім — Севершчыны. Пачалася падрыхтоўка да вайны. Разам з^Вялікім Княствам Літоўскім антымаскоўскі хаўрус складалі Інфлянты і Крым. Да паходу на Севершчыну сабралася 14 тысяч паспалітага рушання на чалё з С. Кішкам. Але Васіль III апярэдзіу хау руснікаў ды сам ударыў па Княстве. Два^шматтысячныя злучэнні — адно з Вялікіх Лукаў, другое 3 Дарагабужа — уварваліся на Беларусь і ўзяліся пустошыць землі аж да Бярэзіны. Так пачалася чарговая, трэцяя па ліку, вайна.
Новы кароль і вяліеі князь Жыгімонт даведаўся лра гэта ў Кракавс. Ёп загадаў Станіславу Глябо вічу цвёрда абараняць Полацк, Альбрэхту ГаштаўТу —Смаленск, а гетману Станіславу Кішку весці
28
рушанне пад Менск. Калі ж сам манарх 18 траўня 1507 года з’явіўся ў Вільні для пачатку ваенных дзеянняў, маскоўскія войскі ўжо пакінулі межы Вялікага Княства Літоўскага.
Пад канец лета Кішка перайшоў з конніцай да Друцка. Яго паасобныя харугвы пачалі ваяваць маскоўскае памежжа, захапілі 4 невялікія гарады, але хутка вярнуліся. Гэтаксама татары, пасланыя ханам на Севершчыну, неўзабаве павярнулі ды паспяшаліся дамоў, бо Крыму пагражалі нагайцы.
Пад восень 1507 года на Мсціслаў, Магілёў і Оршу напалі ваяводы Я Захар’ін і В. Холмскі, але сустрэлі там рашучы адпор залогаў. Калі ж да Падняпроўя пайшлі харугвы паспалітага рушання, непрыяцель хутка адступіў у межы сваёй дзяржавы. I ўсё ж становішча на ўсходніх межах было занадта трывожнае, каб распачынаць запланаваны паход на Севершчыну...
Усе гэтыя гады Канстанцін Астрожскі прагна лавіў кожную вестку пра Айчыну і пакутліва перажываў сваю нявольніцкую бяздзейнасць. Па смерці ж Івана III, калі яму чарговы раз прапанавалі адумацца і згадзіцца на прапанову вялікага князя маскоўскага, К. Астрожскі ... не адмовіўся. Узрадаваны Васіль III загадаў як найхутчэй везці гетмана ў Маскву.
Ад зможанага вязня патрабавалі аднаго: падпісаць пісьмовую прысягу на вернасць Васілю III. А давалі яму за тое волю ў Маскоўшчыне, годнасць баярына, зямельныя ўладанні і галоўнае, дзеля чаго яго так доўга трымалі,— высокі вайсковы чын. Ен мусіў камандаваць асобнымі памежнымі сіламі, абараняць краіну ад татарскіх наездаў. Тэкст прысягі вымагаў рабскай пакоры і адданасці. «...Буду абавязаны служыць яму <Васілю ІІІ> і дзецям яго да смерці... Аніякага зла яму ці дзецям ягоным чыніць і нават думаць пра тое ня мушу... Калі ж супраць таго ўсяго ў нечым адступлюся... пакараць мяне вольны смерцю залежна ад маёй віны... і ня будзе мне літасці Божай ні ў гэты век, ні ў будучы»,— чытаў Астрожскі. I паставіў 18 кастрычніка 1506 года свой подпіс пад гэтымі радкамі. А маскоўскі мітрапаліт пацвердзіў яго.
29
Праз колькі месяцаў паспяховай дзейнасці супраць татараў новы ваявода ўжо карыстаўся даверам у маскоўскага двара і мог самастойна адлучацца па справах.
Ці не гэтага чакаў ён усе шэсць змрочных гадоў?
У жніўні 1507 года Астрожскі выехаў з Масквы на Севершчыну, каб пракантраляваць там пільнасць сваіх залогаў. Адтуль, з татарскага памежжа, і пачаўся яго апошні кідок да волі. Далёка абыходзячы гарады, мінаючы людныя дарогі, ён безаглядна ўцякаў з краіны, якая драпежна абрынулася ды ўжо колькі гадоў паліла і нішчыла яго Айчыну. Ен уцякаў з краіны, якой не цярпеў, з якой мусіў і даўно прагнуў змагацца...
Пераапранутыя ў сялян, Астрожскі з ардынарцам супакоіліся, толькі ўбачыўшы старожу Вялікага Княства Літоўскага— вершнікаў у бліскучых шышаках, з адмысловымі тарчамі *, даўгімі дзідамі і лёгкімі кордамі. A 25 верасня яны былі ўжо ў роднай Вільні...
«Любоў да Айчыны і нянавісць да Расіі прымусілі яго асароміць сябе ганебнай справай: ашукаць манарха, мітрапаліта, парушыць клятву, статут годнасці і сумлення...» — сурова напіша М. М. Карамзін. Аднак Айчына, любоў да яе — хіба ж гэта не найвышэйшы статут годнасці ды сумлення?
Вяртанне Канстанціна Астрожскага стала значнай для Княства падзеяй. Жыгімонт адразу вярнуў яму Брацлаўскае стараства. У дадатак князь атрымаў пасады старасты луцкага і маршалка валынскага. Ды ці не сама важнейшым было вяртанне чына гетмана найвышэйшага, які ўжо праз месяц Жыгімонт забраў у Станіслава Кішкі і перадаў яму. Трэба было бараніць краіну. Другі таленавіты ваяр Міхал Глінскі не браў ніякага ўдзелу ў ваенных падзеях таго году. Наадварот, якраз праз яго дзяржава неўзабаве зноў апынулася ў небяспецы.
Князь Міхал Глінскі даводзіўся дзядзькам Канстанніну Іванавічу. Паводле слоў самога МенгліГірэя, гэта быў «першы малойца» на ўсё Вялікае
* Т. ?ча — лёгкі шчыт конніка пераважна трохкутнай формы. 30
Ь йяства. Свае юнзчыя гады ён правёў у ггя\?ёйчм116, на ваЙСКОВЭЙ СЛужбе ў саксонскага герцага, дзе шмат чаму навучыўся і здабыў нема.рю славу. Вярнуўшыся на радзіму, карыстаўся асаб.і.вап павагай і даверам вялікага князя Аляксандра ды займаў пры ім важныя дзяржаўныя пасады. Аднак трэба ж было такому здарыцца, што праз Глінскага трапіў у няміласць да манарха троцкі ваявода Ян Забярэзінскі і ў выніку нават страціў ваяводства! 3 таго часу Забярэзінскі ледзь стрымліваў нянавісць да маладога князя і дзе мог ціха шкодзіў яму. Калі ж не стала Аляксандра, ён абвінаваціў Глінскага ў дзяржаўнай здрадзе, а будучаму манарху Жыгімонту перадаў вестку, што герой бітвы пад Клецкам збіраецца сам заняць велікакняскі пасад. Абражаны Глінскі прасіў Жыгімонта разгледзець гэтую справу на судзе, зняць з яго абвінавачанні, а Забярэзінскага пакараць за паклёп, але той усё адкладваў судовы разбор. Тады самалюбівы князь узняў бунт помсты.
Здарылася гэта лютымі маразамі на самым пачатку 1508 года. Сабраўшы з родных і блізкіх войска ў 700 коннікаў, бунтоўны князь вырушыў са свайго Турава на расправу з Я Забярэзінскім *. Таго знайшлі ўжо 2 лютага ў маёнтку пад Гародняй і адсеклі яму галаву. Затым паспрабавалі ісці на Коўну, каб схапіць там важнага заложніка — ШахАхмета, аднак давялося вярнуцца. Міхал Глінскі пачаў рассылаць з Турава лісты па краіне з прапановай далучыцца да яго. Сюды ж, у ягоную рэзідэнцыю, неўзабаве прыехаў пасланец Масквы дзяк Г. Маклакоў. Глінскаму прапанавалі прыняць падданства Васіля III. Масква гарантавала, што аддасць у поўнае валоданне бунтаўніку ўсе гарады і воласці, якія мае і якія яшчэ здабудзе сілай. I Глінскі пайшоў на ўсё... Іронія лёсу: славуты герой Клецкае бітвы стаўся здраднікам Айчыны.
Хутка ягоныя людзі забралі Мазыр (яго здаў Глінскаму мазырскі намеснік), пайшлі на Слуцак ды сутыкнуліся там з рашучай абаронай. У Міхала Глінскага сталі з’яўляцца ня толькі маскоўскія
* Герберштейн С. Запйскй о Московйй: Пер. с нем. М., 1988.
С. 189.
31
людзі. але : пасл^ ^pm.wn.H. ма.здаўскія. Плашгваліся вялікія ваенныя дзеянні. Трэба было толькі дачакацца маскоўскага войска.
I ваяводы паспяшаліся. Ужо ў красавіку 1508 года на Смаленск павялі палкі Я. Захар'ін з Масквы і Д. Шчэня з Вялікіх Лукаў. Асобныя групоўкі ішлі на Полацак і Слуцак. А да Глінскага пад Бабруйск прывялі свае палкі князь В. Шамяціч і А. Мажайскі. На пачатку траўня яны разам пайшлі на Менск. Аблажыўшы горад, іх войска занялося рабаваннем і пусташэннем ваколіцаў Менска, хадзіла адтуль ажно да Слоніма.
Толькі тады дайшло да мабілізацыі сілаў на абарону краіны. Гетман Астрожскі першы сабраў вершнікаў і рушыў на свайго бунтоўнага дзядзьку. Ужо ў траўні ён заняў Тураў, гняздо паўстанцаў. У Лідзе збіралася шляхецкае рушанне. Сюды праз Берасце ўжо спяшаўся з Кароны і Жыгімонт з 3—4тысячным войскам палякаў. Калі сілы аб’ядналіся, кароль і вялікі князь прызначыў галоўным начальнікам над імі Канстанціна Астрожскага.
К. Астрожскі атрымаў прызначэнне 5 чэрвеня, а 20га ўжо ўвайшоў у Менск: Глінскі з маскоўскімі памагатымі адступаў на ўсход. Па слядах негрыяцеля гетман павёў войска на Барысаў, дзе хаваўся ўцякач. Тады Глінскі перайшоў да Оршы, пад якой стаялі маскоўскія ваяводы. Цяпер іх злучаныя сілы налічвалі да 50 тысяч; разам яны спрабавалі як мага хутчэй захапіць стратэгічна размешчаную Оршу.
Хоць Глінскі гарэў жаданнем вялікае бітвы і ўгаворваў не ўхіляцца ад яе маскоўскіх ваяводаў, тыя не падзялялі аптымістычных планаў князя. Для іх тактыкі было натуральным не рызыкаваць войскам у адкрытай палявой бітве, а весці вайну пад мурамі, здабываць замкі і пустошыць воласці. I калі 13 ліпеня да Оршы стала набліжацца 16тысячнае злучэнне Вялікага Княства і Кароны, яны паспешліва пераправіліся на левы бераг Дняпра і размясціліся ў лесе. На правым беразе ў баявым парадку паасобна спыніліся войскі К Астрожскага, які кіраваў сіламі Княства, і М. Фірлея, які вёў палякаў. У цэнтры была пастаўленая пяхота, па флангах — конніца. Атакавань ворага збіраліся
32
Герб роду Астрожскіх. Князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі аб яднау у сваім гербс Агоньчык (уверсе) і Ляліву (унізе). Агоньчык — у чырвоным полі палова белай стралы, скіраванай дагарьі, на паўкрузе; Ляліва — залаты маладзік ражкамі ўгару, пасярод якога — шасціканцовая зорка
Замак князёў Астрожскіх і вежа на Краснай гары ў горадзе Астрозе
Га??™ар Вдлікага Княства Літоўскага Аляксандр. Княжыў з 1492 да 1506 года. 3 1501 года быў адначасова польскім каралем. Вызначаўся мяккім характарам, дабрадушнасцю надта любіў музыку ды спевы. Пры ім для Вялікага Княства’ пачаліся цяжкія абарончыя войны
..........„.........„„^
Ліцвіныбеларусы XVI стагоддзя. Літаграфія з кнігі «Dziesigciolecie odrodzenia polskiej sily zbrojnej. 1918—1928». Warszawa, 1928.
Вільня XVI стагоддзя. Заснаваная, праўдападобна, крывічамі ў месцы ўпадзення Вілейкі ў Вяллю. Есць меркаванне, што напачатку яна мела назоў Крывы Горад (Крывічгорад).