Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі
Генадзь Сагановіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 62с.
Мінск 1992
Пачалася сеча, якая доўжылася амаль цэлы дзень. «I сышліся абодва палкі ў бітве, і біліся да шасці гадзін абодва палкі...» Маскоўскія ваяводы сціскалі стомленае доўгім маршам, зусім малалікае войска Астрожскага ды накідалі яму сваю чактыку бою. Нарэшце ўдар іх засаднага палка, які абышоў пабаявішча лесам ды каршуном наляцеў збоку, канчаткова вырашыў зыход няроўнага міжбою. Рэшткі гетманавых людзей кінуліся ўцякаць, аднак мала хто ўратаваўся. Пераможцы разбурылі мост праз раку Трасну ў тыле зможаных ды бязлітасна секлі іх, тапталі, тапілі «зза трупаў конь не скакаў...»
Гэтак загінулі амаль усе, хто прыпшоў з Астрожскім да Ведрашы,— найлепшыя ваяры Вялікага Княства! Уцячы адтуль здолелі адно колькі сотняў з чатырма ротмістрамі ды Станіславам Кішкам. Наваградскі намеснік Іван Храптовіч, маршалак Рыгор Осцікавіч, Мікалай Глябовіч і шмат хто іншы трапілі ў палон. Сярод захопленых у няволю быў і паранены гетмап Канстанцін Астрожскі.
Вестка пра страшную трагедыю на Ведрашы дайшла да Аляксандра, калі той з войскам ужо Minay Барысаў. Вялікі князь быў ашаломлены, аднак не страціў рашучасці і паспяшаўся ўмацоўваць абарону Оршы ды Смаленска. Пасля рушыў
* Hebst St. Bitwa nad Wiedrosza 1500 r. I/ Wieki srednie. Warszawa, 1962. S. 280.
22
да Полацка, бо і з поўначы дзяржаве пагражалі маскоўскія войскі — пскоўскія палкі князя А. Абаленскага.
Для ваяводаў Івана III перамога пад Дарагабужам далася гэтак дорага, што яны адразу пасля бітвы зноў папрасілі падмацавання. Прыйшлі два свежыя палкі. Тады ж з Масквы ў Крым да Гірэя паімчаліся ганцы з просьбаю Івана III яшчэ раз ударыць па Вялікім Княстве. Аднак час быў згублены. Эфект ад грандыёзнай перамогі не быў скарыстаны напоўніцу. Цяпер ваяводы мусілі мець справу з новымі сіламі, прыведзенымі Аляксандрам, з умацаванымі і гатовымі да адпору залогамі гарадоў. Пасля Ведрашы яны захапілі бадай толькі Пуціўль і Белае ды заняліся пусташэннем воласцяў. У сталіцы ж Маскоўскай дзяржавы трыумфавалі — «бысть тогды радость велня на Москве».
А Вялікае Княства Літоўскае аблятала змрочная навіна пра лёс корпуса Астрожскага, Ад 1435 года не вяло яно вялікіх войнаў, не практыкавалася ў бітвах і менш за ўсё чакала вось такога выніку канфрантацыі з Масквою. Фактычна Маскоўшчына ў 1500 годзе ўпершыню здабыла значную перамогу над Вялікім Княствам. Першую вялікую перамогу ў адкрытай палявой бітве, якіх раней маскоўскія ваяводы пазбягалі.
Разгублены Аляксандр у шматлікіх пасольскіх лістах спрабаваў апеляваць да хрысціянскае маралі і заклікаў свайго цесця апамятацца. Нагадваў, што той без аніякае прычыны парушыў «дакончаннб і крыжоваб цалаванне», што, «пра годнасць сваю забыўшыся і запісы парушыўшы», Іван III павёў на Вялікае Княства Літоўскае свае шматлікія войскі і «паганства многае», што ваяводы маскоўскія тут «шкоды вялікія ўчынілі, замкі знакамітыя паздабывалі, воласці папалілі і людзей пабралі... да Масквы завялі».
Хаўрусніку Маскоўшчыны МенгліГірэю Аляксандр пісаў пра падступнасць Івана III, спрабуючы нейтралізаваць паўднёвага суседа: «...калі ён нам, зяцю свайму, слова свайго, дамовы і прысягі не стрымаў, хіба ён будзе табе доўга стрымліваць? А што братам сваім родным парабіў такса
23
ма праз прысягу, і якою смерцю іх памарыў, і іншым суседзям сваім тое чыніць».
У граматах да заволжскага хана ШахАхмета і да сваіх братоў — караля польскага Яна Альбрэхта і караля венгерскага Уладыслава — Аляксандр прасіў дапамогі ў вайне супраць «такога падступнага і непамятнага непрыяцеля», дакляраваў рашучасць «землі свае бараніці і за крыўды свае яму'мсціці», аднак на справе быў схільны любым шляхам залагодзіць канфлікт, каб хутчэй пазбавіцца жахлівае вайны. Нават па гэтых граматах да манархаў заўважалася слабасць вялікага князя Аляксандра: просячы дапамогі ў вайне, ён адначасова прасіў паспрыяць яму ў замірэнні. Ён жадаў міру, міру з Іванам III, які захапіў усю Севершчыну, частку Смаленшчыны ды іншыя ўсходнія землі Вялікага Княства Літоўскага!..
Трагедыя на Ведрашы сталася тым заломам, які пазначыў пачатак новых часоў у супрацьстаянні дзвюх найбуйнейшых дзяржаў Усходняй Еўропы — часоў маскоўскай ініцыятывы.
КАНДАНЫ МАСКОЎСКАЙ НЯВОАІ
Зняволены гетман у Во.іагдзе * Замірэнне і страты % Бітва пад Клецкам * Ультыматум Аляксандра і чарговая вайна * Бунт Глінскага й Астрожскі на маскоўскай службг « Вяртанне абаронцы
Узрадаваныя ваяводы добра разумелі, што за незвычайны вязень трапіўся ім пад Дарагабужам. У залітых волавам кайданах прывезлі Астрожскага ў Маскву, да Івана III, і трымалі там пад асаб.ііва пільным наглядам. Маскоўскі двор не збіраўся ні на якіх умовах вяртаць яго Княству —ні праз абмен, ні праз выкуп. Ад гетмана дамагаліся аднаго: каб перайшоў на службу да Івана III.
Апошні раз закутага ў кайданы Канстанціна Астрожскага бачылі ў Маскве на пачатку 1501 года паслы братоў Аляксандра — караля польскага Яна Альбрэхта і караля венгерскага Уладыслава, а таксама Станіслаў Нарбут, які быў у складзе пасольства ад Вялікага Княства Літоўскага. Гэта ён тады адважна гаварыў Івану III: «Ты пачаў лютую вайну і пусціў агонь у нашу зямлю, узяў у палон гетмана і паноў, высланых адзіна для абароны мяжы... Спыні праліваць кроў. Вялікія паслы літоўскія гатовы ехаць да цябе для мірных перамоваў».
Тое, што ў 1501 годзе Княства ўзнавіла вунію з Польшчай і паладзіла дыпламатычны хаўрус з нямецкім Ордэнам ды заволжскай Ардой, схіліла Івана III да пачатку перагавораў, хоць раней ён пра іх і слухаць не жадаў. Ягоныя ваяводы паспелі яшчэ ў 1502 годзе здабыць Оршу, выпалілі прадмесці Віцебска, ваколіцы Полацка і Мсціслава, за
4. Зак. 237 nr
бралі ў палон колькі тысяч жыхароў Беларусі але вайна ўжо канчалася.
Каштоўны нявольнік Астрожскі быў адведзены як найдалей — у Волагду, а рэшту палонных з бітвы пад Дарагабужам размеркавалі па іншых замках. У дзікім, нялюдным краі пацягнуліся змрочныя дні няволі закутага ў жалеза гетмана. I не гэтак ад цяжару жыцця вязня, не ад здзекаў маскоўскай варты пакутаваў Астрожскі. Мройныя згадкі таго няшчаснага дня, абліччы забітых паручнікаў, ротмістраў, безліч пасечаных вершнікаў, якіх прывёў на смерць ён, найвышэйшы гетман, вось што зноў і зноў уваскрасала ў памяці, мільгацела ўваччу, да болю сціскала сэрца...
На Ведрашы здарылася трагічна непапраўнае. Вязень валагодскага астрога цяпер глыбока ўсведамляў тую непапраўнасць. Скупыя весткі з далёкай Айчыны, што зрэдку даходзілі і да Волагды, маглі толькі пацвердзіць яго трывожньія прадчуванні. Так, для Вялікага Княства Літоускага тая вайна была цалкам прайграная. Пагадненне аб шасцігадовым замірэнні, падпісанае 25 сакавіка 1503 года, азначала страту Княствам вялізных тэрыторый. Па праве мацнейшага Іван III абвясціў: «Тыя гарады і воласці рускія, каторыя забралі, наша вотчына...» Да Маскоўскап дзяржавы адышлі Чарнігаў, НоўгарадСеверскі, Бранск, Любеч, Гомель, Старадуб, Мцэнск, Рыльск і г. д. разам 19 гарадоў і 70 воласцяў, шмат вёсак і гарадзішчаў. Як адзначаў А. Гваньіні, «за адзін ваенны паход і за адзін год Масквіцін захапіў усё тое, што шмат гадоў і з вялікімі цяжкасцямі здабываў вялікі князь літоўскі Вітаўт».
Што да самога К. Астрожскага, дык Масква і пасля замірэння 1503 года не збіралася яго выдаваць. У Вільні гетманам найвышэйшым прызначылі ўжо трэцяга пасля яго князя — Станіслава Кішку. Раней, адразу пасля Ведрашы, гэтую пасаду атрымаў Сымон Гальшанскі, а ў 1501 1502 гадах яе меў Станіслаў Кязгайла.
На аслабленую вайною ды стратаю такіх тэрыторый дзяржаву зноў актыўней пачалі нападаць крымскія татары. Іван III патрабаваў ад МенгліГірэя пустошыць не толькі землі Украіны, але і ха
26
дзіць «да Слуцка, і да Турава, і да Пінска, і да Менска». У 1503 годзе татары двойчы рабілі наезды на Беларусь, а трэці паход скіравалі на Падолле. У 1505 годзе 5 тысяч татарскіх коннікаў дайшлі да цэнтральнай Беларусі, паставілі кош * пад Менскам і беспакарана гаспадарылі па ўсім наваколлі...
Вялікае Княства Літоўскае ня мела належна арганізаванай рэгулярнай вайсковай сілы, якой баяліся б татары. Апошніх хіба больш за ўсс ненакоіла з’яўленне ў Днястве хана разбітай Залатой Арды — ШахАхмета, патэнцыйнага канкурэнта МенгліГірэя.
Пасля таго як у лістападзе 1505 года памёр Іван III і яго замяніў старэйшы з сыноў Васіль III, былыя сяброўскія дачыненні Масквы з Крымам сапсаваліся, і МенгліГірэй паслаў у Вільню ганцоў, якія прапаноўвалі Аляксандру за смерць або выдачу хана антымаскоўскі хаўрус! Аляксандр пагадзіўся толькі з тым, што заволжскі хан ШахАхмет мусіць сядзець у няволі. Задаволены пасол паімчаўся ў І\рым. Аднак ягоная затрымка выклікала новы наезд татараў.
МенгліГірэй накіраваў на Княства двух маладзейшых сыноў з ардою'да 12—13 тысяч. Пераправіўшыся каля Лоева цераз Дняпро, тыя дайшлі да Слуцка, пасля да Клецка і адтуль рухаліся ў бок Наваградка ды Ліды. Магло” дайсці да трагедыі, бо якраз тым часам у Ліду прыехаў з жонкаю, дваром і скарбам хворы кароль і вялікі князь Аляксандр. Даведаўшыся пра з’яўленне татараў гэтак блізка, той загадаў тэрмінова адвезці яго назад у Вільню. А збіраць войска і выбіваць татараў даручыў гетману найвышэйшаму Станіславу Кішку ды маршалку дворнаму Міхалу Глінскаму.
Кішка з Глінскім хутка сабралі 6 тысяч паспалітага рушання і пайшлі на Клецк, дзе знаходзіўся галоўны кош татараў. Па дарозе захварэў гет
Кош татарскі вайсковы лбоз пад час наезду, які з'яўляўся базай для дзеяння паасобных загонаў.
Паспалітае рўшанне — шляхецкае войска, якое склікалася пад час ваеннай небяспекі для дзяржавы паводле пастановы вялікага князя, паноўрады, вальнага сойма.
4*
27
ман. і каманду над войскам пры поўнай згодзе старэйшых чыноў пераняў Міхал Глінскі.
Уранку 5 жніўня 1506 года конніца Глінскага падышла да Клецка і спынілася перад ракою Лань, на другім беразе якой стаялі ўжо падрыхтаваныя да бітвы татары. Збудаваўшы пад абстрэлам дзве гаці, той пераправіў свае войскі цераз раку ды імкліва заатакаваў татараў дзвюма калонамі. Ворагі не вытрымалі націску і кінуліся ўцякаць. Далека яшчэ вершнікі Глінскага гналі пашматаныя рэшткі іх загонаў. Там, пад Клецкам, яны вызва•лілі 40 тысяч жыхароў Беларусі, якіх татары вялі V няволю.